• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак  Адам Глобус

    Замак

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    39.63 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У доме Лазаркоўскага было дзіўнае паветра — прахалоднае і чыстае, нібыта крынічная вада.
    I Зміцер падумаў, што Сымон, пэўна, ведаў сакрэт стварэння такога паветра, як ён ведаў таямніцу захоўвання гонты — змазаць тлушчам і прысадзіць мох. 3 прасторнае святліцы Хут перайшоў у пакой, абстаўлены зашклёнымі стэлажамі. Збор музычных інструментаў сустрэў нязванага журналіста варожа. Асабліва непрыемна было сутыкнуцца позіркам з вачыма-пратэзамі. Толькі на сантыменты і жахі ў Зміцера не было часу. Колькі імгненняў журналіст правёў у сумненнях — з чаго пачынаць вобыск. А потым упэўнена пацягнуў на сябе верхнюю шуфляду пісьмовага стала, на якім узвышалася мёртвая галава камп’ютэрнага манітора.
    У шуфлядзе і знайшліся тлумачэнні сапежынскім трагедыям. Яны былі ў тоўстым скураным сшытку — дзённіку Сымона Лазаркоўскага...
    23
    НЕКАТОРЫЯ ЎРЫЎКІ 3 ДЗЁННІКАВЫХ ЗАПІСАЎ НАСТАЎНІКА ПСТОРЫІ
    Сымона Лазаркоўскага
    ...Нацыя ў небяспецы, яна можа загінуць, калі тэрмінова не пачаць прымаць належныя захады.
    Першай і асноўнаіі небяспекай было і застаецца прыняцце нашай нацыяй самых розных рэлігій...
    Хрысціянства ў розных ягоных канфесійных абліччах, будызм і мусульманства раздзіраюць прыгожае цела нашае дзяржавы на дробныя стракатыя лахманы. На жаль, канстытуцыя з яе прымітыўным наборам абмежаванняў не дае грунту для духоўнага яднання. I як гэта ні сумна, а трэба засведчыць, што мы толькі распачалі стварэнне вялікага народа.
    На чым можна згуртаваць наш свабодалюбівы паўнарод? На рэлігійным пачуцці, на старажытным разуменні космасу, якое нам пакінулі жыхары гэтых земляў.
    I хай я буду спачатку самотны, і хай мяне зразумеюць адзінкі ці наогул ніхто не зразумее. Але я распачынаю адраджэнне вялікай рэлігіі прашчураў.
    11.7.1977
    ...Чым болей я паглыбляюся ў напластаванні гісторыі, тым больш сучасным і актуальным здаецца светапогляд старажытнага чалавека.
    Я ўжо не сумняваюся ў неабходнасці аднаўлення хоць бы аднаго капішча з поўным пантэонам славянскіх багоў — ад Перуна з Вялесам да дробнага Дамавіка і крылатага Хута...
    7.11.1979
    ...Нарэшце я маю ўсё неабходнае, каб распачаць узвядзенне пантэона.
    О, мой спадар Пярун! О, мой спадар Вялес! Клічу вас у сведкі. Клічу на дапамогу! Чакаю
    бласлаўлення вашага. Чакаю знака ад вас! Бо ў ноч купальскую раскладу вогнішча на выспе і буду танчыць вакол яго. I дуда мая, зробленая з чорнага казла, загудзе ў цемрадзі, каб абудзіць вас. Каб паўсталі вы з нябыту і асвяцілі вогненнай знічкай першы дубовы слуп, з якога і пачнецца пабудова святога капішча.
    20.6.1980
    1 быў знак мне... Упала чырвоная знічка з чорнага неба. 1 паска светлая, што мільганула ў люстэрку Русалчынага возера, паказала мне на тое месца, ад якога пачнецца дарога да капішча.
    Дзякуй табе, мой слаўны Пярун. За ласку божую і за святы знак.
    3 купальскае ночы я стаў абраннікам багоў.
    10.8.1980
    ...Няўжо наўкола адны невідушчыя? Няўжо не засталося ў маім народзе чулай душы, якая хоць бы на каліва зразумела маю пакуту? Няўжо вы, гаспадары мае, запатрабуеце першай ахвярнай крыві не з казляняці, а з чалавека?..
    3.3.1990
    I быў знак мне... Упала чорная знічка з неба сярод белага дня. I гатовы я да святое вайны, бо я меч божы, бо я слуга божы, бо ты адзіны ўладарыш мною, спадар Пярун.
    3.3.1993
    За першую ахвяру ў гонар Вялеса я абраў чалавека нікчэмнага і мізэрнага ў сутнасці сваёй, бо зямному — зямное. Уладару лясоў, палёў і балотаў я прынясу на алтар гліну, што толькі часова ў вобліку чалавечым...
    Я забіў яго, ударыў нажніцамі, сталёвымі, вастрадзюбымі, у правае вуха, і кінуў цела нежывое ў ложак каханкі ягопай, і сачыў. Як і ведаў ад цябе, мой бог Вялес, не паклікала каханка сведак, а пацягнула цела ў бок возера, да святога капішча, хоць і не ведала пра яго.
    Спраўдзіліся знакі нябесныя.
    Узрасла вера мая.
    Высачыў я іплях жанчыны. I забраў нябожчыка, каб перавезці на выспу, што пасярод Русал чынага возера.
    На капішчы, перад стодам Вялеса, я выняў з цела сэрца і паклаў на ахвярны стол.
    I сэрца маё злілося з сэрцам ахвярным, і сябе я аддаў ва ўладу вялікага Вялеса.
    5.6.1993
    Зноў быў знак... Вогненны слуп прайшоў над Сапежынам. Бачылі той слуп толькі жывёлы неразумныя ды і я, адданы сапраўдным багам на тутэйшых землях.
    I тлумачу так знак божы... Сам Пярун запатрабаваў ахвяры. Спатрэбілася яму кроў чалавечая, каб адрадзіцца, уваскрэснуць, паўстаць і вярнуць сваё ўладарства над людам неразумным.
    А ў ахвяру я павінен прынесці найдаражэйшае, найлюбае, найлепшае — каханую сваю, жонку сваю.
    I хвіліны не было, каб засумняваўся я.
    14.8.1993
    Чуў, як б’ецца сэрца казляняці. Перад нажом маім. Чую цяпер, як трапечацца сэрца каханай у млосным прадчуванні пераходу ў свет да багоў, да ІІеруна, у завоблачныя прасторы.
    15.8.1993
    Уцякла, з’ехала... ІІэўна, дапамогі шукаць. Але я — воін сіл зямных і нябесных, непераможны ў змаганні сваім. Можна забіць мяне, але перамагчы нельга.
    Вернецца ластаўка ў гняздо сваё...
    5.9.1993
    Сполах дагнаў мяне на выспе, калі я схіліўся над каханай сваёй, каб дастаць сэрца яе і пакласці ў ахвярны агмень.
    Я зусім не ўведаў страху, калі скінуў яе ў касцёле, не баяўся і раскопваць магілу і вымаць з труны ледзяное цела. I толькі на выспе, пасярод капішча заўважыў, якая белая мая любая жонка. Яна была такая светлая, што не заставалася аніякай надзеі на ўваскрашэнне гэтага цела.
    Мая каханая была падобная да паламанае лялькі.
    I жахнуўся я... I дастаў нож, і раскроіў грудзі, і вырваў сэрца, і кінуў яго ў агмень.
    Узрадаваўся мой гаспадар, мой адзіны валадар, мой Пярун!
    29.9.1993
    Зміцер шпурнуў у шуфляду дзённік Лазаркоўскага. Яму хацелася як мага хутчэй пазбыцца ўсяго жахлівага наслання, што выплеснулася з белых аркушаў, спісаных чорнымі літаркамі. Але жахлівы прывід забойцы неадступна стаяў за спінаю ў Хута.
    Дрыжачымі рукамі Зміцер Хут зноў узяў дзённік.
    24
    Другім разам у кабінет дырэктара школы Зміцер Хут увайшоў больш рашуча. I пакуль пераляканы Базыль Гладкевіч пакручваў у доўгіх пальцах свае акуляры «ровар», Зміцер паспеў сказаць наступнае:
    — Цяпер мяне мала цікавяць нашыя былыя ўзааемаадносіны, бо здарылася яшчэ адна трагедыя — Лазаркоўскі секачом забіў Івана Зайцава. Калі я і Зайцаў абвінавацілі Сымона Лазаркоўскага ў забойстве ўласнай жонкі і настаўніка геаграфіі Алега Будзько, ён схапіў сякач і нанёс Івану смяротны ўдар. Я спрабаваў спыніць забойцу, але марна.
    А цяпер, спадар Гладкевіч, я папрашу вас зрабіць дзве рэчы... Па-першае, дастаць мне маторную лодку, а па-другое, знайсці следчага Талочку
    і паказаць яму труп Зайцава, што ляжыць на падворку ў Лазаркоўскіх. Побач з Зайцавым ляжыць і застрэлены сабака... Можаце сказаць Талочку, што сабаку застрэліў я, бо яно так і было.
    Вы зразумелі мяне, спадар дырэктар?
    — Вядома, вядома... Але нашто вам лодка? — Гладкевіч яўна сумняваўся ў праўдзівасці Хутавых слоў, але быў перакананы, што сапраўды здарылася нешта страшнае і непапраўнае. Голас у Гладкевіча звінеў, як намерзлая струна.
    — Калі Талочка спытае пра мяне, дык скажыце, што я паплыў на Русалчын востраў выкопваць скарбы канцлера Лявона Сапегі.
    Прабачце, спадар Хут, але я адмаўляюся разумець вашу іронію ў гэтым выпадку!
    — А я не разумею вашай замаруджанасці...
    — Добра, я дам вам сваю лодку, толькі адкажыце спакойна на адно маё пытанне...
    — Хутчэй, — раздражненне з’явілася на твары Хута.
    — Чаму ён іх пазабіваў?
    — Рэўнасць! Ён быў упэўнены, што і Зайцаў, і Будзько — каханкі ягонай Ліды.
    — Цяпер усё ясна. Мая лодка адна з лепшых у Сапежыне, — пра лодку Гладкевіч заўважыў, сыходзячы са школьнага ганка.
    — А ў каго самая лепшая? — Хут ведаў адказ, але хацеў спраўдзіць здагадку.
    — У Сымона Лазаркоўскага.
    Лодка ў Гладкевіча была зусім новая і дагледжаная, нездарма гаспадар так ёю ганарыўся.
    Хут упэўнена ўладкаваўся на карме і запусціў магутны, але вельмі шумлівы рухавік. Белы нос лодкі нацэліўся на блакітны груд азёрнае выспы. Праз чвэрць гадзіны металічнае днішча ўзбілася на ўзбярэжны пясок. Хут няспешна накіраваўся ўглыб вострава. Ён чакаў, што ўбачыць нешта пачварнае — так яно і здарылася.
    У самай сярэдзіне вострава была выкапана шырокая яміна, на сподзе якой ляжалі загорнутыя ў белае і ледзь прысыпаныя пяском два чалавечыя целы. Паміж трупамі стаяў, укленчыўшы, Сымон. I нябожчыкі, і забойца былі аблітыя бензінам. Побач з нябожчыкамі ляжалі і металічныя каністры. Цяжкі пах смерці лунаў над пясчаным долам, па краях якога ўзвышаліся драўляныя слупы з высечанымі на іх тварамі славянскіх багоў.
    Сымон узняў над галавой свае вялізныя рукі.
    Ён нібыта сабраўся прасіць паратунку...
    I ў гэты момант полымя ахапіла яго.
    Хут адхіснуўся ад яміны і падаўся назад.
    Енк лютай жывёліны зліўся з шумам полымя і пераплавіўся ў выбух.
    25
    Трывожным чырвоным вокам палымнеў фоталіхтар у лабараторыі Зміцера Хута. У прывідным святле зніклі ўсе колеры, і краявід з сапежынскім касцёлам з жывапіснага ператварыўся
    ў графічны. Але Хут любіў такія пераўтварэнні. Любіў, калі сярод дня па ягоным жаданні наставала ноч. Адну за адной ён апускаў карткі фотапаперы ў кювету з рэактывам. Пад бліскучым, нібыта добра вырабленая скура, глянцам з’яўляліся чалавечыя твары, дрэвы, дамы — спыненае сапежынскае жыццё. Адны карткі Зміцер драўляным пінцэтам падносіў да пругкага струменя халоднае вады і перакідаў у кювету з фіксатарам, другія, на ягоны прыдзірлівы погляд, няўдалыя, адкладаў на ліст пластыку. Выявы на іх чарнелі, глянец згасаў, як луска вылаўленай рыбіны, здымкі ішлі плямамі і карабаціліся, скручваліся няроўнымі трубачкамі.
    Хут запаліў цыгарэту і згасіў ліхтар. Маленькая жарынка асвятляла адно ягоныя пальцы. Вада з крана звонка біла ў дно кюветы. Запішчаў таймер. Хут вобмацкам падышоў да акна, расхінуў абклееныя чорнай аксамітнай паперай аканіцы, і пакой заліло рэдкае восеньскае святло. Пахмурна-імжысты кастрычніцкі дзень. Запырсканыя легкавікі, тралейбусы. Прахожыя хавалі твары за пачварнымі парасопамі. Пратэктары аўтамабіляў шапацелі ў плыткіх калюжынах. Вэлюм дажджу накрыў сталіцу...
    Зміцер Хут расклаў фотаздымкі на палатнянай стужцы глянцавальніка: яны павольна запаўзалі пад люстраны гарачы барабан, у пакоі пахла парай і хімікатамі. 3 лёгкім патрэскваннем на празрысты пластык шчытка выпадалі гатовыя карткі.