— Чакайце, чакайце, спадар следчы... А якія маеце доказы? — Вас, таварыш Хут, бачылі каля касцёла і бачылі, як вы ўначы падглядалі за Лазаркоўскімі ў акно. — Калі мястэчка такое дасведчанае, дык скажыце, хто трупнуў мне па галаве перад домам Сабалеўскай? — Пішыце заяву, мы правядзём дазнанне, і атрымаеце афіцыйны адказ, што вы ў п’яным выглядзе пасярод ночы ламіліся ў дом да бібліятэкаркі, і нехта, хто пажадаў застацца невядомым, абараніў яе гонар. Япічэ пытанні ёсць? — Ёсць! Гляджу, вас цікавіць, нашто я прыехаў? Скажу: Ліда Лазаркоўская была перакананая і пераканала мяне, што Алег Будзько не проста з’ехаў з Сапежына, а быў забіты. Яна знайшла Алегавы кантактныя лінзы і акуляры, а чалавек з такім кепскім зрокам, як у яго, без оптыкі не дойдзе і да аўтобуснага прыпынку. Яна папрасіла мяне разабрацца ў гэтай заблытанай і цёмнай справе... Дык вы тут неафіцыйна, — узрадаваўся Талочка. На сытым твары разам з кропелькамі поту праступіла палёгка, — вас акруціла правінцыйная вар’ятка. Яна і да мяне заходзіла са шкельцамі ў шклянцы. Дык мушу запэўніць, цяпер вы дакладна вольныя. Затрымліваць вас не збіраюся. Але затрымаю. Мне падаецца, што вы з пароды аквалангістаў, якія шукалі ў Русалчыным возеры ці то скарбы Напалеона, ці то карону Вітаўта Вялікага. Ведаеце, не знайшлі, а шкоды ў Сапежыне нарабілі. Па-першае, дровы ў дырэктара рэстарана пакралі. Дык гэта што... А па-другое, я падазраю, яны гусака ў бязногага Юзіка ўкралі. Трэба ж было нешта на дровах смажыць?! Каб Юзік іх злавіў, вось тады ў Сапежыне здарылася б трагедыя. Раю ўзяць інтэрв’ю ў ІОзіка, а не лазіць па начох каля сядзібы самотнай, але сумленнай жанчыны. Сапежынскім забойцам я рады дам, а, крый Божа, вам галаву праломяць, то дакладна канцоў не знайду. — Дзякуй, спадар следчы, за клопаты, — Хут пакінуў Юрася Талочку глядзець на пусты зэдаль з выразаным сардэчкам. 12 Халодная імжа вісела над Сапежынам. ІІраз яе плыў гук пахавальнага марша. Труну неслі чацвёра мужчынаў, сярод якіх Хут пазнаў Базыля Гладкевіча. У плыткай труне, абабітай бэзавым аксамітам, пранеслі праз Зміцера Ліду. У Хута за спінаю старая цётка прамовіла да маладзіцы: — Ты глянь, у белым хаваюць, нібыта нявесту. 1 нават не пасаромеліся ксяндза запрасіць. Што ж вы, цётка, кепскае пра нябожчыцу гаворыце, — азвалася маладзіца, — хто ведае, сама яна на той свет сабралася, ці дапамаглі. Каля дома Лазаркоўскіх сабралася ледзь не палова мястэчка. I Іа пахаванне настаўніцы вьг велі і школьнікаў. Прысутнасць дзяцей з кветкамі касавала трагічнасць — ператварала жалобу ў вучнёўскае свята ведаў першага верасня. Труну паднеслі да машыны, засланай кілімамі і аздобленай елачкамі. Базыль Гладкевіч, калі ўздымаў труну, пакутліва моршчыў твар, бо не мог прытрымаць акуляры, якія ўрэшце саслізнулі і рассыпаліся па бруку. Машына кранулася і пацягнула за сабою доўгі шнур жалобнага шэсця. Хут праводзіў позіркам нябожчыцу, калі пачуў прывітанне Гладкевіча: - Зноў давядзецца ў Дзвінск па акуляры ехаць. Здаецца, і нос доўгі маю, а акуляры не трымаюцца. - Вы ланцужок прычапіце да дужак. — Саромеюся вучняў: у правінцыі школьны дырэктар не можа распачынаць моду, я змушаны быць кансерватарам. — Ніколі не думаў, што ў Сапежыне на пахаванне збіраецца столькі народу, — Хут глыбока запусціў рукі ў кішэні марынаркі, — нават у дождж прыйшлі. — Вы тут застаяцёся, ці пойдзем? — Гладкевіч занепакоіўся, бо шэсце аддалялася. — He хочацца ісці, але мушу. — Я таксама не аматар жалобных чарак. Толькі Сымон Лазаркоўскі настойліва запрашаў... Дырэктар і журналіст ішлі наводдаль ад усіх. — Мая версія падасца фантастычнаю, — казаў Гладкевіч, — але я маю свой погляд на здарэнне з Лідаю. Гэта не звычайнае самагубства, вось паслухайце... Паданне пра ахвярнасць, ЯКОЕ РАСКАЗВАЛАСЯ ПА ДАРОЗЕ НА МОГІЛКІ У IX стагоддзі князь Браніслаў сабраў дружыну і рушыў на поўнач. У сваім паходзе ёл паліў і раба ваў латгальскія і латышскія селішчы. I на папялішчы аднаго з іх, на грудку паміж Дзвіной і цяперашнім Русалчыным возерам, заклаў свой горад. А на азёрнае выспе паставіў пантэон славянскіх багоў. Узвышаліся там драўляныя вызалачаныя стоды Перуна і Вялеса, а вакол іх — драбнейшыя постаці Дажджбога, Ярылы, Лады, Белабога ды Беларуна. А на краі капішча рос прызнаны святым дуб. У магутным дрэве па князевым загадзе было зроблена ахвярнае дупло, краі якога аздобілі дзіковымі ікламі. Крыважэрны князь кідаў у тое дупло сэрцы латгальскіх воюшаў, на якіх паляваў у наваколыіых лясах. Ен страляў гэтых бедных дзікуноў, як тых ласёў ці рысяў. Гэтаксама, як Сцяпан Батура праз сем стагоддзяў будзе паляваць у берасцейскіх лясах на яцвягаў. I сам князь Браніслаў, і ўся ягоная дружына жылі вераю продкаў, былі зацятымі паганцамі і ўпарта не прымалі хрысціянства. Толькі самая маладая, адзінаццатая жонка князя — палонная грачанка Сафія — таемна малілася Хрысту, хоць нібыта і прымала мужаву веру. Аднойчы з Канстанцінопаля да князя прыехала чарговая хрысціянская місія — трое выкшталцоных манахаў спрабавалі пераканаць ваяўнічага Браніслава адмовіцца ад паганства і дзікунства, што валодалі ягонаю душой, і прыняць сусветную веру. Князь дазволіў пасяліцца манахам у горадзе, чым здзівіў сваіх падданых, бо ўсе ведалі, як пагарджае ён новай вераю. Ніхто нават не здагадваўся, што намерыўся князь выпрабаваць адданасць свайго народа. Як драпежны рысь пільнуе ў зарасцях чароту сарну, так чакаў князь Браніслаў здраднікаў, якія пахіснуцца ў бацькоўскае веры. Бо прыспеў час, як лічыў князь, несці ў святы дуб гарачае сэрца адступніка. I вось напярэдадні Купалля вылегчаны ключнік расказаў князю, што ягоная адзінаццатая жонка Сафія пачала насіць між грудзей чатырохканцовы крыжык, які далі ёй візантыйскія манахі. Сабраўшы сход, князь загадаў Сафіі прылюдна адмовіцца ад Хрыста і кінуць крыжык у вогнішча. Сафія так і зрабіла. Тады ўзрадаваны князь загадаў паадсякаць галовы візантыйскім гасцям, па- выдзіраць з грудзеп сэрцы і кінуць у пашчу ахвярнага дуба. Але на купальскую ноч княгіня Сафія не пайшла разам з усімі класці вогнішча, а падалася на капішча, дзе паабмазвала смалою залачоных стодаў і падпаліла. У золаце раз’юшанага полымя зніклі славянскія багі. Княжацкія служкі паляцелі ў пагоню за здрадніцаю Сафіяй. Але тая ўцякла на лепшым князевым кані. Толькі праз дзень пад Полацкам пагоня нагнала княгіню. У зрэбным мяху прывезлі яе назад і кінулі князю пад ногі. Загадаў Браніслаў зварыць жонку ў казіным малацэ і скарміць сабакам булён з чалавечым мясам. Так і не паспеў князь адбудаваць капішча, бо чорная воспа выкасіла амаль увесь горад. А ў семнаццатым стагоддзі канцлер Лявон Сапега, які купіў горад Браніслава і пераназваў у Сапежын, збудаваў касцёл успення Дзевы Марыі ў памяць пра пакутніцкую смерць хрысціянкі Сафіі. — Вось і думаю, — сказаў Гладкевіч Хуту, — што нябожчыца Ліда ахвяравала ўласным жыццём дзеля ўваскрашэння веры Хрыстовай на Сапежынскіх землях. Вы не верыце? Апошнім часам мяне палохала яе каталіцкая апантанасць. 13 Ніхто з запрошаных на жалобную вячэру не спяшаўся праходзіць да стала. Госці — па трое, па чацвёра — купкамі стаялі каля плота побач з высокімі мальвамі і цяжкагаловымі бурачковымі вяргінямі, перагаворваліся шэптам. Сымон падышоў да Зміцера і па-настаўніцку ясным голасам запрасіў за жалобны стол. Хуту давялося зайсці ў хату следам за гаспадаром. Яму і дасталося кутняе месца, з якога захочаш, а не зможаш выбрацца да канца ўрачыстасці. Поруч, па суседству, на добра абгабляваную дошку сеў мужчына з паднявольным зямлістым тварам. У ягоных вадзяністых, светлых вачах прырода прасвідравала такія глыбокія зрэнкі, што, здавалася, іх жахлівая глыбіня значна большая за памеры невялікага чэрапа. — Настаўнік працы і расійскай літаратуры, Іван Зайцаў, — назваўся сусед і падсунуў бліжэй да Хута талерку з тлустымі блакітнымі селядцамі, прысыпанымі маціцовымі абрэнчыкамі цыбулі. — Хто есць селядцовыя хвасты, на таго не брэшуць сабакі, — заўважыла бібліятэкарка Яніна Сабалеўская, якая акурат уладкоўвалася насупраць Зміцера. Калі госці расселіся і паналівалі ў чаркі гарэлку, Сымон Лазаркоўскі падняўся: — Шаноўнае спадарства, я ўдзячны, што вы прыйшлі выправіць у астатні шлях нашу любую Ліду, — ягоны твар сказіўся, ён закрыў слёзы рукою і сеў, — даруйце... Ратаваць парадак за жалобным сталом узяўся дырэктар школы Базыль Гладкевіч: — Прапаную ўсім выпіць за светлую памяць выдатнай жанчыны, паважанай настаўніцы і добрага чалавека. Усе выпілі не чокаючыся. За першаю чаркай знікла напружанасць і скутасць. Згаладалыя і змоклыя пад халаднаватым вераснёўскім дажджом людзі вярталіся да будзённасці. Яны паўшэптам нрапаноўвалі адзін аднаму стравы, нагатаваныя сапежынскімі настаўніцамі: празрысты смачны накроены халадзец з ружовымі валокнамі свініны, доўгія, як цэпеліны, запечаныя ў сухарах хрумсткія катлеты, сметанковую мачанку з тонкімі парасячымі скабкамі, высокія стосы жытніх бліноў, салёныя памідоры і гуркі, прысыпаныя свежым кропам, брусочкі белага сала, хлеб... — А вы, спадар пісьменнік, — звярнуўся да Хута добра п’янаваты сусед, — пакаштуйце маслякоў пад гарэлку. Грыбкі, пэўна ж, збірала і ў слоікі закатвала яшчэ сама нябожчыца. Відэлец са слізкім, як жывым, грыбком завіс на паўдарозе да рота. — А я не надта ўжо і прымхлівы, — Хут з нарочыстым смакам з’еў масляка. — Як жа ж, як жа ж, беларусы любяць паесці на магілах, — Зайцаў захрумсцеў агурком, — у гэтым Сапежыне і я здзічэў. Раней, пабачыўшы труну, тры дні есці не мог, а цяпер нават і скаромнае, нават мачанне са скабкамі пакаштую. Заўважце, спадар пісьменнік, як на вашых вачах прадстаўнік магутнага і вялікага расійскага народа ператвараецца ў тутэйшага абарыгена і, ломячы язык, вычвараецца на мясцовым дыялекце. — У прадстаўніка вялікае нацыі заўсёды ёсць два выйсці: ваяваць або спаць, — Хут наліў чаркі. — Ёсць і трэці шлях — маліцца, — Зайцаў выпіў, а Хут адставіў поўную чарку. Пасля такіх размоў ані піць, ані есці не хацелася. «Хай гаворыць што хоча, абы не заспяваў», — падумаў Зміцер. — У мястэчку мяне разумелі толькі два чалавекі: Алег ды Ліда. Больш тут людзей не засталося. Адна Ліда і верыла, што Алег не ўцёк, а стаў ахвяраю Сапежынскага прывіда. Зрэшты, не веру ў яе самагубства. Гэта прывід і, спадзяюся, вы здагадваецеся, хто ён...