• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак  Адам Глобус

    Замак

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    39.63 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Зміцер разумеў: каб размова працягвалася плённа, трэба заплаціць за каньяк. Старая адміністратарка, як музычная скрыня з плыткамі, прыняла банкноту з зубром і, набіраючы хуткасць, пачала вымалёўваць партрэт сапежынскае бібліятэкаркі:
    Вы што думаеце, гэтую кабету можна на зваць «прыстойнай жанчынай»? Ды ва ўсім Сапежыне не знойдзецца хлопца, якому яна не падміргнула. Але, пры ўсім пры тым, трымаць яна
    сябе ўмее, туману ў вочы напусціць. I шчыра скажу, да трактарыстаў і да электрыкаў справа не даходзіла. Ёй падавай выкшталцоных. Сабалеўская ўсё яшчэ не страціла надзеі, што нейкі каралевіч прыедзе пад яе хату на белым кані і запросіць у палац. Адчуваю, і на вас яна ўжо намецілася. Я ж бачыла, што як ішла Янінка за труною, то лепшую хустку на плечы накінула. Вось і бібліятэкарка. А вы б толькі бачылі, якія кніжкі брыдкія па яе замовах нам на пошту прыходзяць! Паштаркі папярэджвалі, а яна сказала, што ім лепей не пра сваіх нямоглых мужыкоў думаць, а пра дзяцей і ўнукаў. Завядзецца ж такая пошасць, і няма паратунку. А ўсё з-за таго, што не з’явіўся сапраўдны гаспадар на тутэйшых землях. Паспрабавала б яна так сябе паводзіць у часы Баркулаба фон Гарта, хутка б управу знайшлі, а што з бібліятэкі пагналі б, то — дакладна.
    Хут пачынаў губляць цікаўнасць да размовы, але тут адміністратарка прыцішыла голас і на поўным сур’ёзе сказала:
    — Калі вы шукаеце забойцу настаўніка геаграфіі Алега Будзько, дык ведайце: яго забіла Яні на Сабалеўская. А інакш адкуль у яе грошы?
    — Хіба вы зазіралі ў яе партманэтку?
    — Крыўдна чуць такое. Здаецца ж, паразумеліся, — адміністратарка паглядзела на пляшку, але імгненна зразумела, што госць не збіраецца яе частаваць: — Такая цаца толькі і мае радасць, калі чапляе завушніцы з дыяментамі. Як Будзько
    знік, дык праз тыдзень яна ў Дзвінску кляйнотаў-каштоўнасцяў накупляла — пэўна ж, на грошы, што ад настаўніка засталіся.
    — А хіба купіш у Дзвінску сапраўдныя дыяменты?
    — Можа, яна і не ў краме купляла, а ў жыдоў якіх. Толькі ў Баркулабаў служачы я дыямент ад шкла адрозніваць навучылася. Бо пан Гарт гуту трымаў, а не бровар. Ходзіць цяпер Янінка па мястэчку і не баіцца, што ёй які чорт тыя дыяменты разам з вушамі аддзярэ. А пра што я кажу, хіба такая чаго забаіцца на гэтым свеце, яна нават да касцёла ні разу не з’ездзіла...
    — Ну, дзякуй вам і за каньяк, і за размову, будзе над чым на адзіноце памаракаваць.
    Са шкадобаю ў позірку адміністратарка праводзіла вачыма доўгахаваную бутэлечку.
    16
    У бібліятэчным пакоі стаяў пыльны дух леташніх газет, пах сыраватай вазоннай зямлі і прахалодна-празрысты водар парфумы. На цёмна-зялёным ходніку ляжалі зубчастыя цені альясаў. Заўсёдная местачковая герань квітнела ў керамічных гаршчэчках. Падвязаная вяроўкай да столі, узвышалася над сталом хісткая пальма.
    Яніна Сабалеўская разрэзала папяровую вяроўку на бандэролі з кніжкамі. Бліскуча-шкляныя вокладкі адбілі зыркае ранішняе святло.
    Яніна толькі паспела скласці шапаткую паштовую паперу і схаваць яе ў стол, як у бібліятэку зайшоў Зміцер Хут.
    — Можа і мае кніжачкі знойдуцца на вашых паліцах? — Зміцер выцягнуў каталожную шуфляду з вялікай літарай «X».
    — Ёсць вашая брашура з аповесцю, ды яна ў мяне дома. Якраз учора чытала. Прызнаюся, я не чакала, што такое друкуюць у нашых выдавецтвах.
    — Спаць потым не баяліся?
    — А я нічога не баюся, і вашых жахаў таксама.
    Зміцер паклаў на стол празрысты пакет з кашуляй:
    — Вось зайшоў падзякаваць за клопаты, — следам на стол стала бутэлька з каньяком.
    — Прыбярыце, — Яніна складала кнігі ў акуратныя стосы, — але недалёка. Тут у мяне нават шклянак няма. 3 раніцы ўсё адно ніхто не прыйдзе, то пойдзем да мяне. Адным разам забярэце і вашу кашулю.
    У доме Яніна не спяшаючыся сервіравала стол, ганарліва выстаўляла перад Зміцерам лепшы святочны посуд.
    — Сабе больш налівайце, — падахвоціла Сабалеўская Хута, я з адной чаркай магу праседзець цэлы дзень. Вы ж, відаць, гэты каньяк не для мяне з Мінску везлі? Пасля таго, як вашую аповесць прачытала, доўга думала — і ведаеце, да чаго дадумалася?.. Вы тут не першы дзень, а каханкі не завялі. Да якой жа кабеты вы прыехалі?
    — Да каго б ні прыехаў, але з каньяком да вас прыйшоў.
    — Давайце памянём Ліду, — Япіна адпіла і адставіла чарку.
    — Адным разам і Алега Будзько.
    Цень сполаху прабег па Янініным твары. Хут вырашыў не спыняцца:
    — У Сапежыне кажуць, што не так даўно ў вас з’явіліся дыяментавыя завушніцы?
    — Хочаце паглядзець?
    — Я не супраць паглядзець на прыгожую жанчыну ў каштоўных завушніцах, — у голасе бракавала мяккае спагады, уласцівае ўхажору.
    Яніна паднялася з-за стала і накіравалася да трумо, дзе дастала са смарагдавай скарбонкі важкія гронкі завушніц:
    — Калі вы ўсур’ёз думаеце, што правінцыйная бібліятэкарка можа набыць сапраўдныя дыяменты, дык вам варта змяніць прафесію журналіста на фантаста. На жаль, нават у святочныя дні я вымушана насіць гэтую чэшскую біжутэрыю, якая ўражвае толькі вясковых кабетак.
    — Нават калі ў вас няма дыяментаў, то вы ўсё адно ведаеце пра смерць Будзько значна болып за астатніх.
    — Зразумела, я не магла расказваць сапежынцам тое, што ведала і бачыла. У тую ноч, калі вас збілі на маім падворку, я зразумела: вы — сумленны чалавек і жадаеце аднаго — разабрацца ў злачынстве. Яшчэ тады я вырашыла расказаць вам усё, што ведаю, пра смерць кватаранта.
    — Я таксама спадзяваўся на вашу шчырасць. I, бачыце, не памыліўся.
    Тое, піто я ўбачыла, было жахліва. Я вярнулася з бібліятэкі: ён ляжаў у маім ложку, густая кроў чорнымі плямамі ўкрывала ледзь не ўсю бялізну. Амаль паўгадзіны я стаяла і не магла зварухнуцца. Я не ведала, што рабіць. Здранцвелая, глядзела на ўвагнаныя ў вочы нажніцы. Знайшоўшы сілы, я прынесла цэлафан, падрыхтаваны для цяпліцы. У яго і закруціла Алегава цела, а падушкі з пярынай я загарнула асобна. Цэлую ноч прасядзела каля двух пачварных пакункаў. А на раніцу ўспомніла, што ўжо з месяц мне абяцаліся даць каня, каб прывезці дровы для бібліятэкі. Усю дарогу да лесу здавалася, што саўгасаўскі конь чуе нябожчыка, які ляжыць на калёсах, ледзь-ледзь прыцярушаны саломаю. Па насыпе, што застаўся ад закінутай вузкакалейкі, я завезла яго за Русалчына возера, у старыя польскія казармы. Там за стайнямі засталіся цэментаваныя ямы пад бульбу. У адзін з такіх пограбаў я і зацягнула труп. Закідала яго спарахнелым бульбоўнікам і нейкім ламаччам. А пярыну з бялізнаю спаліла. Адзіным пакараннем мне было выслухоўваць на лесапілцы скаргі, што прыехала я не з раніцы, як дамаўляліся, а пад абед. Першы тыдзень я спецыяльна хадзіла па Сапежыне, прыслухоўвалася да размоў, баялася, каб хто не знайшоў нябожчыка. Але ж вы ведаеце, яго ніхто і не шукаў апроч Ліды. Але і яна, як кожная закаханая кабета, магла ўтварыць нешта
    эмацыйнае, неспадзяванае, напрыклад выклікаць вас з Мінску, таму я нават ёй не прызналася. Хоць цяпер шкадую.
    — Уся ваша гісторыя настолькі неверагодная, што не магу паверыць. Але, мяркую, нам варта схадзіць разам у тыя польскія кашары.
    — Добра, пакажу я вам труп. Але давайце адразу вырашым, што рабіцьмуць далей?
    — He ўпэўнены, што гэта вырашыцца адразу. Туды далёка ісці?
    — Кіламетры чатыры...
    Навела пра ваўкалака, РАСКАЗАНАЯ ЯніНАЙ САБАЛЕЎСКАЙ ПА ДАРОЗЕ ДА ЗАКІНУТЫХ КАЗАРМАЎ
    У нашай сям’і ёсць паданне... Мая прабабка Стэфанія, у дзявоцтве Круглянская, здрадзіла майму прадзеду, Мацею Сабалеўскаму, са старэйшым баронам фон Гартам. А пачалося гэта з-за прадзедавай хваробы на нямогласць. Бо аднойчы на паляванні паранены заяц так ударыў яго заднімі лапамі, што разарваў жывот. У Сапежыне ведалі пра Мацееву загану і таму не моцна каб асуджалі Стэфанію. Страшэнным ударам для маёй прабабкі была вестка, што барона разарвалі ваўкі. Яна да апошніх сваіх дзён так у гэта і не паверыла.
    Малады ж Гарт пабудаваў на могілках капліцу — паменшаную копію Кёльнскага сабора. У склеп ён паставіў пустую труну, бо ў лесе пасля трагедыі
    нічога, апроч падранага футра, не знайшлі. Вось да гэтай пустой труны і пачала хадзіць па начох мая прабаба Стэфанія. Свядома яна туды хадзіла ці ў самнамбулічным сне, ніхто дакладна не ведаў, бо калі прадзед спрабаваў распытаць яе пра начныя могілкі, тая казала, што не разумее, пра што гаворка.
    Даглядчык сапежынскіх могілак пачаў расказваць пра дзіўныя рэчы: нібыта, калі Стэфанія заходзіла ў капліцу, следам за ёй забягаў воўчы цень, які на свежае зямлі пакідаў сапраўдныя ваўчыныя сляды. Ускрыкі, уздыхі і скавытанне чуліся са склепа да першых пеўняў. А на раніцу даглядчык знаходзіў у капліцы Гартаў клубочкі ваўчынае поўсці. Апоіір няе, што расказаў вартаўнік — гэта што ён бачыў, як Стэфанія легла ў труну разам з ваўчыным ценем і як труна ўзнялася пад столь і кружляла пад скляпеннямі ў той час, як вечка ўздрыгвала і грукацела на падлозе. Даглядчыка паклікаў да сябе ў маёнтак малодшы аднавокі Гарт і папярэдзіў: калі яшчэ раз яму дакладуць пра гнюсныя плёткі, якія разносіць па мястэчку нейкі там далакоп, то Сапежын пазбавіцца пляткара. Праз колькі дзён ні ў чым не вінаватага даглядчыка знайшлі далёка за могілкамі на латгальскіх курганах з забітымі ў вачніцы ядлоўцавымі калкамі.
    Вось тады ў Сапежыне нарэшце паверылі, што стары Гарт не загінуў у лесе, а перакінуўся ваўком і звёў зграю, каб драпежнікі не разарвалі
    ягонага адзінага і любага сына. А потым пачаў прыходзіць на могілкі да сваёй каханкі.
    Тады мой прадзед, Мацей Сабалеўскі, вырашыў падпільнаваць і забіць ваўкалака. Ён угаварыў жонку, Стэфанію, адрачыся ад д’яблавых служак і ўратаваць сваю бессмяротную душу. Прабабка тры дні малілася ў касцёле і на чацвёрты паабяцала Мацею дапамагчы злавіць ваўкалака. Мацей угаварыў ксяндза асвянціць яму шаблю і разам з жонкаю апоўначы рушыў да капліцы баронаў Гартаў.
    У той момант, калі Мацей ударыў шабляю па воўчым цені, сапраўдны, нябачны чалавечаму воку, ваўкалак кінуўся на Стэфанію і войстрымі ікламі перарэзаў горла сваёй каханкі.
    — Вось такая сумная гісторыя здарылася з маёй сям’ёю.
    Яніна і Зміцер выйшлі па чыгуначным насыпе да разваленага чырвонага пакгаўза. За ім віднеліся двухпавярховыя, з выбітымі шыбамі, аблушчаныя казармы. Журналіст з бібліятэкаркай прайшлі да спарахнелага зруба лазні, што стаяла пры самай крыніцы, і выбраліся ўздоўж ручая да бульбяных ямінаў.