• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак  Адам Глобус

    Замак

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    39.63 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Вось у гэтай, сярэдняй, — сказала Яніна, паказаўшы на ўчарнелыя, парослыя мохам прыступкі, што спускаліся ў чорны прагал склепа.
    Зміцер дастаў з сумкі невялікі, падобны да асадкі ліхтарык. Тонкі, як дрот, прамень накіраваўся
    ў атрамантавы прагал. Светлая пляміна памерам з далонь абмацвала запыленыя бетонныя сцены, падлогу з параскіданым ламаччам. Ніякага трупа нідзе не было. Выходзячы са склепа і жмурачы вочы ад яркага святла, Зміцер сцепануў плячыма:
    — Што? — перапытала зніякавелая Яніна.
    — Я ўжо быў паверыў табе, але ніякага Будзько ў яміне няма.
    — Ён пад ламаччам, у самым кутку, я ўсцягнула на яго ўсё, што было ў склепе.
    — Можа, ты пераблытала яміны? — сам не верачы ў такую акалічнасць, вяла прамовіў Хут.
    — Ды не, я хавала яго ў крайняй ад рэчкі.
    — He верыш — пайшлі разам...
    Лапік святла зноў пачаў абмацваць сярэдзіну склепа.
    — Я паклала яго вось тут, — Яніна паказала ў кут.
    — Ты кажаш, загортвала яго ў поліэтылен?
    У ліхтарыкавым святле каламутна бліснуў кавалак плёнкі для парнікоў. Яніна не адказвала, яна была на мяжы істэрыкі...
    — Гэта ўсё цень барона фон Гарта, — шаптала Яніна, яе шэпт раптоўна ператварыўся ў крык: — Хутчэй уцякаем, не тое пачвара забярэ і нас!..
    Яніна кінулася па сходах. Зміцер нагнаў яе толькі каля крыніцы. Схапіў за плечы і спрабаваў супакоіць:
    — Я табе веру! Чуеш мяне? Я веру...
    Жанчыну калаціла ад плачу:
    — Ты не верыш — ты лічыш, што я звар’яцела.
    — Я веру, веру, — Зміцер прытуліў Яніну да сябе.
    — Я цяпер не ведаю, што мне рабіць, каму мне верыць, я не веру нават табе, нават сабе.
    Іх пацалунак быў наўздзіў лёгкі...
    СТАРОНКІ 3 НАТАТНІКА ЖУРНАЛІСТА ЗміЦЕРА ХУТА
    Сумнявацца ў шчырасці Яніны Сабалеўскай я болып не магу і не хачу. Але пытанняў робіцца болей і болей. Пэўна, цяпер я апынуўся на мяжы вар’яцтва і вось-вось паверу ў рэальнасць сапежынскага пачварнага прывіда. Ва ўсялякім разе, рэальнасць голасу, пачутага мною ў тэлефоннай слухаўцы, адмаўляць не магу. Зрэшты, не так многа людзей у мястэчку могуць прэтэндаваць на званне пачвары. I таму варта ўсіх іх яшчэ раз пералічыць. Базыль Гладкевіч — вядома, мог бы быць прывідам — самалюбівы Напалеон, які кіруе сярэдняй школай, сутулаваты інквізітар, што мае ўладу над сотняй школьнікаў і дзесяткам настаўнікаў... Можа, яго апанавала жаданне пашырыць межы свайго школьнага княства і паўстаць над усім мястэчкам гэткім правінцыйным Мефістофелем? А, можа, гэта і не ён... Можа — Сымон Лазаркоўскі? Які да самазабыцця любіў сваю Ліду, але не змог дараваць здрады, і ягоны прасветлены камп’ютэрам розум выбудаваў
    матэматычны план помсты. А можа, прывід — фальклорна-пабытовая інсцэніроўка сытага Юрася Талочкі, які засумаваў ад маруднаплыннае будзённасці і, тукаючы вострых пачуццяў, верачы ў сваю беспакаранасць, зматэрыялізаваў ваяўнічага барона фон Гарта? Чорт яго ведае! Той самы чорт, які, пэўна, ствараў Зайцава — вялікароса і, адпаведна, п’яніцу. Бо гэты Зайцаў у алкагольным трансе, ачмурэўшы ад заняпаду ягонай сусветнай імперыі, можа нарабіць рознага глупства. Яшчэ ёсць Сурма з гіпертрафаваным самалюбствам і пыхай. Чалавек, які есць чорную ікру лыжкай, пэўна ж, уяўляе сябе баронам. Дый наша нядоўгая размова не дазваляе выкрасліць яго асобу са спіса падазроных. Генадзь Сурма, дарэчы, перастрэў мяне, калі я, правёўшы Яніну, вяртаўся ў гатэль. Ён неяк па-вучнёўску папрасіў прабачэння за танцы на рэстарацыйным стале. 1 я — а што зробіш? — дараваў. Ён, аказалася, даволі цікавы суразмоўца. Удзячны за дараванне, ён правёў мяне ў гатэль. Ягоная вусная аўтабіяграфія выглядае прыблізна наступным чынам... Сапежынец! Калі можна назваць сапежынцам чалавека, які жыве за два кіламетры ад мястэчка на другі бок Дзвіны. Жаданне вырвацца з нізкага берага на высокі было настолькі моцнае, што Генадзь, атрымаўшы залаты медаль у школе, падаўся ў сталічны інстытут замежных моў. Разам з ангельскай моваю свет адкрыўся для яго настолькі шырока, што звыклая мараль знікла і захапленні сэра Аскара Уайльда не выклікалі
    супраціўлення. Ягоны сусед па інтэрнаце трошкі інакш ставіўся да мужчынскага кахання і таму паведаміў пра нестандартныя паводзіны Генадзя Сурмы ў рэктарат.
    Шчаслівы лёс і сувязі Генадзевага каханка дапамаглі Сурме пазбегнуць турэмнае камеры і сціпла, з тройкамі, атрымаць вышэйшую адукацыю. Размеркаванне, як і павінна было здарыцца, вярнула Генадзя на нізкі бераг Дзвіны, з якога ён выбіраўся раз на дзень, каб праводзіць заняткі па ангельскай і нямецкай мовах з сапежынскімі дзецьмі. Школьнікі любілі яго, бо Генадзь не трымаў іх у рамках школьнае праграмы, а чытаў уайльдаўскі «Партрэт Дарыяна Грэя» і экзатычныя навелы Рэдзьярда Кіплінга.
    He да ўсяго расказанага Сурмой я паставіўся з аднолькавым даверам. Пэўныя сумненні выклікала гісторыя пра тое, як яго выгналі са школы...
    ГіСТОРЫЯ ПРА КАПЛІЦУ фон Гартаў
    Адной з навязлівых ідэй настаўніка Генадзя Сурмы было стварэнне аматарскага англамоўнага тэатра. I, як кожны аматар, ён марыў паставіць шэкспіраўскага «Гамлета». Рэалізоўваць задуманае Сурма пачаў з таго, што, сабраўшы гурт школьнікаў, павёў іх на латгальскія курганы, на бераг Русалчынага возера, каб правесці чытанне, раздаць ролі і наладзіць першую рэпетыцыю.
    Мерапрыемства трымалася ў вялікае таямніцы, бо Генадзь не хацеў, каб пра факультатыў
    уведала школьнае начальства і замест Шэкспіра параіла разыграць дурнаватыя жарты Макаёнка. Сурме не хацелася смяяцца — ані першым, ані апошнім. I таму па нядзелях дзеці ішлі з розных канцоў не ў местачковы клуб, а на латгальскія курганы, дзе іх чакаў дзівакаваты настаўнік.
    Паціху сабраўся рэквізіт, выцягнуты з куфэркаў і назбіраны па гарышчах. Нікога з акцёраў не засмучала, што дацкія магнаты і каралі ходзяць у крамных строях пачатку XX стагоддзя. Затрымка ўзнікла з-за адсутнасці чэрапа «небаракі Ёрыка», бо настаўніца біялогіі, сама старая і худая, як кабінетны шкілет, упарта не дазваляла выносіць са школы муляж.
    Сурма пайшоў нават на тое, каб уласнаручна раскапаць два латгальскія курганы, але апроч вугальнае праслойкі, якая сведчыла пра трупаспальванне, нічога вартага не адшукалася.
    Каб суцешыць любімага настаўніка, двое васьмікласнікаў вырашылі пазычыць чэрап у фамільным склепе фон Гартаў. Напярэдадні рэпетыцыі, у суботу з вечара, яны падаліся на могілкі, дзе цвікадзёрам і малатком збілі замок з капліцы. Спусціўшыся ў сутарэнні, яны пачалі дзяўбсці цынкавую труну... Раптам край скляпенняў заваліўся, і ўваход засыпала цагляным друзам. Падлеткі апынуліся ў цёмнай задушлівай пастцы.
    Раніцой разам з дзецьмі-акцёрамі на Русалчына возера прыйшлі і бацькі зніклых падлеткаў.
    На шчасце, трэці хлопчык, які меўся з сябрамі ісці на могілкі, не здолеў уцячы з дому — бацька прымусіў нацягваць плёнку на парнік. Ён і расказаў, дзе шукаць трупакапальнікаў.
    Каля капліцы сабраўся натоўп. Ніхто не ведаў, як пачаць раскопкі, каб не нарабіць большай бяды.
    Базыль Гладкевіч, замест таго каб, як сапраўдны дырэктар, узначаліць выратаванне, паляцеў у школу і ўласнаручна аддрукаваў загад аб звальненні Сурмы.
    Іван Зайцаў паспрабаваў быў біцца з Генадзем, але атрымаў па носе і, ціха вылаяўшыся, сышоў з хаты.
    Толькі Лазаркоўскі павёў сябе надзіва спакойна. Ён загадаў спыніць разграбанне друзу, бо капліца і так ледзь ліпела — у кожнае імгненне магла пахаваць пад сабою нс толькі мумію рыжскай баранэсы, але і жывых дзяцей. Да іх Сымон дагукаўся праз вузкую вентыляцыйную шахту. Менавіта ён — Лазаркоўскі — і прапанаваў дзіўны шлях выратавання: з хаты аднаго з засыпаных падлеткаў прынеслі ката і запусцілі яго ў вентыляцыйную адтуліну, якую Сымон тут жа заткаў дзёранам. Пад зямлёю кот знайшоў свайго гаспадара і, кіруючыся незаўважнымі для чалавека проймамі і скразнякамі, вывеў падлеткаў падземным лазам у сапежынскі касцёл.
    Здарэнне абышлося без ахвяраў, калі не лічыць Генадзя Сурму, які не паставіў любімага «Гамлета», а пайшоў працаваць рэстаранным
    швейцарам, каб раз на тыдзень есці ікру з місы і запіваць яе шампанскім.
    3 таго часу Сурма люта ўзненавідзеў Зайцава і Гладкевіча, а да Лазаркоўскага пачаў ставіцца з павагаю.
    18
    У сапежынскай школе кабінет дырэктара ад кабінета фізікі быў адгароджаны зашклёнай па версе перагародкаю. Вядома, дырэктар мог знайсці сабе і лепшае месца, але ён з дзяцінства любіў просценькія прылады для лабараторных доследаў і дэманстрацый, якія хутчэй былі цыркавым рыштункам, чым навуковым абсталяваннем. На стэлажах стаялі чорныя эбанітавыя скрынкі гіганцкіх амперметраў і вальтметраў, індукцыйныя катушкі, кандэнсатары, электрастатычны генератар з вялікімі, як крылы ветрака, празрыстымі плексігласавымі дыскамі. А ў зашклёнай вітрыне красаваліся працёртыя да крыштальнага бляску наборы шкляных прызмаў і лінзаў.
    Гаспадар кабінета, Базыль Гладкевіч, сядзеў за пісьмовым сталом у драўляным фатэлі і чытаў школьныя сачыненні. Гладкевіч лічыў сваім геніяльным вынаходніцтвам той факт, што кожную чвэрць ён задае напісаць вучням фантастычнае сачыненне. Умовы пісання штораз паўтараліся — дырэктар прапаноўваў вучням уявіць свет, у якім не дзейнічае пэўны фізічны закон. Да прыкладу:
    ньютонаўскі яблык не падае долу, ці вада ў архімедавае ванне не ўздымаецца...
    Гэтым разам Гладкевіч скасаваў закон трэння і цяпер ужо ў дзесятым сшытку чытаў пра стварэнне вечнага рухавіка.
    Ну, як рухаецца прагрэс? — зайшоў у кабінет-бакоўку Зміцер Хут.
    — ГІе вашымі малітвамі, — Базыль тупым чырвоным алоўкам паставіў у сшытку «двойку». — Вось, здаецца, усё растлумачыш людзям, усё раскажаш, і замест таго, каб прыдумаць нешта сваё — перапісваюць падручнік. Я ім кажу: закону трэння няма, а яны пішуць што ёсць. I калі з іх толькі людзі будуць? Відаць, ніколі! Суцэльная лянота і дэградацыя. Мы такімі не былі.
    — He ведаю, як вы, а я страшэнна не любіў пісьмовых задашіяў і чыста выпадкова стаў журналістам. Проста ў маёй маці быў знаёмы, які дапамог паступіць на журналісцкі факультэт. Адзінае, што я любіў з журналісцкага рыштунку — фотаапарат. Дагэтуль нашу яго на шыі, не раўнуючы як афрыканец свой амулет. Але адарваў вас ад працы я трошкі з іншае нагоды. Мяне зацікавіла не зусім містычная навела пра капліцу сям’і Гартаў. Ці даводзілася вам чунь пра ваўкалака?