• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак  Адам Глобус

    Замак

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    39.63 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — За мной падглядаў незнаёмец ў люстраных акулярах. На ім была дзіўная вопратка. Я вырашыў прасачыць за ім. Ён зайшоў да вас у двор, я — следам. Вось усё, што памятаю.
    — У Сапежыне ніхто не носіць люстраных акуляраў, да таго ж уначы. Гэта прывід ударыў вас па галаве.
    — Калі не вы, то, вядома ж, ён. Дзякуй, што не пабаяліся выйсці з дому.
    — Прывыкла не спадзявацца на іншых. Усё, што са мной магло здарыцца, ужо здарылася. — Яніна адчула, што Зміцер вагаецца, застацца яму ці сысці. — Калі можаце, то лепш застаньцеся, так будзе спакайней. Пакой кватаранта вольны.
    -	Мне паспелі расказаць пра вашага кватаранта, настаўніка геаграфіі.
    — Відаць, і пра мяне тое-сёе сказалі? — Яніна дастала з буфета графін з вішнёвай наліўкай.
    Сымон Лазаркоўскі больш любіць гава рыць пра сябе.
    — Ясна, ад яго нічога добрага не пачулі. Будзько ж быў закаханы ў ягоную жонку Ліду, і нянавісць да географа краем зачапіла і мяне.
    — Я не хацеў кранаць гэтую тэму, а лепш будзе сказаць — не наважыўся. — Хут адпіў глыток цягучай, як сіроп, наліўкі. Цяпло разышлося па целе, і трохі суняўся тупы боль у патыліцы.
    — Прызнайцеся, вы прыехалі разабрацца ў знікненні Будзько? — Яніна камечыла ў пальцах край сурвэткі.
    — Яго гісторыя зацікавіла мяне пасля прыезду. У самалёце я пазнаёміўся з дырэктарам вашай школы — Гладкевічам. Ад яго і пачуў пра настаўніка геаграфіі.
    — Жыццё самотнай бібліятэкаркі, маё жыццё, для занадта цікаўных людзей не можа застацца паза ўвагай! I часам пра мяне гавораць лішняе. Пагадзіцеся, страшна жыць адной непадалёк ад могілак, таму і пускаю кватарантаў. Сымон Лазаркоўскі пры ўсіх ягоных хібах — чалавек разумны. Ен не стаў рабіць скандал, каб усе ўведалі, што Ліда здраджвае з маладым настаўнікам геаграфіі. Лазаркоўскі апярздзіў чуткі і пусціў плёткі, нібыта Будзько мой, а не Лідзін каханак. Пераконваць людзей у адваротным не мела сэнсу.
    — Можа, вы, Яніна, памыляецеся наконт Ліды? — запярэчыў Хут.
    — Выбачайце, — спыніла яго бібліятэкарка, — але Будзько не хаваў сваё жыццё. Я бачыла, калі ён сыходзіў і прыходзіў, часам чула тэлефонныя размовы. I апошняе... Нашто Ліда прыходзіла агледзець Алегаў пакой? Нават я доўга не ведала, што ён насіў кантактныя лінзы, а Лазаркоўская адразу згледзела іх у шклянцы на паліцы. Яна ведала, што шукала! Сама я не нашу акуляраў, але разумею: лінзы здымаюць толькі як кладуцца ў ложак.
    -Ліда магла пазнаёміцца з Будзько яшчэ ў Мінску.
    — Я не пляткару, толькі абараняю сваю рэпутацыю і ведаю, што кажу. Сымон Лазаркоўскі
    ненавідзеў Будзько. Ён кажа пра нянавісць да камуністычнай ідэі, пра змаганне з чужынцамі, але ўсё прасцей — звычайная зайздрасць рагача, які ўведаў пра жончыну нявернасць. Я не здзіўлюся, калі высветліцца, што спадар Лазаркоўскі забіў Алега. Такія аматары ваярства не даруюць крыўдаў.
    — Ці не занадта жорстка?
    Яна вытрымала позірк і нават усміхнулася краёчкамі падведзеных вуснаў:
    Калі б вы пачулі ягоныя развагі перад школьнікамі, як з казла зрабіць дуду, то не здзіўляліся б. Паслухаўшы, я зразумела, што азначае слова «казалуп».
    -	Я таксама бачыў казляня, падрыхтоўку для новае дуды. Яно, між іншым, цудоўна ладзіць са сваім гаспадаром. Вы лічыце, Сымон Лазаркоўскі злупіў скуру і з небаракі каханка?
    Пытанне прагучала па-блюзнерску. Яніна Сабалеўская прамаўчала, а Хут успомніў, што сядзіць у кашулі Будзько. У запалай цішы няроўна гула лямпа дзённага святла.
    У забойства заўсёды цяжка паверыць, — бібліятэкарка скрыжавала рукі на грудзях, нібыта змерзла, — разумею, куды спакайней думаць, што чалавек з’ехаў, уцёк, хай сабе нават знік ці яго знёс прывід.
    — Вы раіліся са следчым?
    Каб выкрыць зладзейства, следчы мусіць быць разумнейшы за злачынцу, а вы, гляджу, яшчэ не сустракаліся з нашым Юрасём Талочкам...
    Я дзіўлюся аднаму: у Ліды столькі знаёмых у сталіцы, а яна не скарыстала сваіх сувязяў. Нікога разумнага так і не прыслалі расследаваць знікненне Алега. Хаця чаму дзівіцца — муж у яе адзін, а Будзько быў не першы і, відаць, не апошні каханак. А вас, часам, не Ліда запрасіла прыехаць у Сапежын? Можаце не адказваць... Вам варта адпачыць.
    — Выбачайце, але застацца не змагу, — Зміцер падняўся. — Са свайго нумара я выйшаў праз акно і нават не згасіў святла.
    Як сабе хочаце. Калі рэчы даражэй за ўласнае жыццё, то ідзіце. — Яніна села на канапу, і ёй на калені ўскочыла кошка.
    — Прашу вас, Яніна, калі піто здарыцца, перазваніце мне ў гатэль, вось нумар, — Зміцер дастаў візітоўку і запісаў нязвыкла кароткі тэлефонны нумар.
    -	А ў Сапежын вас усё ж такі запрасіла Ліда, — сказала Яніна, разглядаючы візітоўку.
    10
    Зміцер якую хвіліну пастаяў на сярэдзіне вуліцы, покуль вочы не прызвычаіліся да цемры. Толькі цяпер ён па-сапраўднаму адчуў холад. Вільготны вецер налятаў з боку Русалчынага возера. Па адзін бок вуліцы ішлі дамы, уздоўж другога цягнулася невысокая, складзеная з валуноў агароджа каталіцкіх могілак. За дрэвамі на
    капліцы загараўся і згасаў агеньчык сігналізацыі. He паспеў Хут прайсці і сотні метраў, як па-над агароджай бліснулі люстраныя шкельцы. Яшчэ імгненне, і бляск знік. Зміцер перавёў дыханне і падышоў да агароджы. На каменнай пліце ляжалі поруч дзве парожнія піўныя пляшкі. Зноўку міргнула сігналізацыя і адбілася ў донцах зялёным святлом.
    Хут завярнуў у завулак, што вёў да цэнтру мястэчка.
    У доме Лазаркоўскіх яшчэ гарэла лямпа. Зміцер з-за паркану паглядзеў на акно гасцёўні. У нізкім крэсле перад тэлевізарам сядзеў Сымон, побач з ім на шырокім, абцягнутым аксамітам падлакотніку — Ліда. Раптам яна азірнулася. Зміцеру падалося, што менавіта яму прызначаны напалоханы позірк. Сымон таксама азірнуўся і незадаволена зняў руку з Лідзінага пляча.
    Перад самым гатэлем Зміцер успомніў, што ключ ён так і пакінуў у замку. Залезці ў высокае акно аказалася не так проста, як выскачыць з яго. Нарэшце Хут здолеў зачапіцца за падваконне і апынуўся ў пакоі. Відавочна, у нумары да яго нехта быў. Фотаапарат з адчыненай накрыўкай ляжаў на канапе. Каля партманеткі на стале рассыпаліся банкноты. Пустая валіза ляжала ў чарупіне, на яе капала вада. Зміцер зачыніў акно і падняў з фатэля марынарку. Рука знерухомела ў пустой кішэні — Лідзіна пісьмо з запрашэннем сустрэцца ў закінутым касцёле знікла.
    Кладучыся спаць, журналіст паклаў пад падушку рэвальвер.
    Наручны гадзіннік зайграў паланэз Агінскага, і Хут расплюшчыў вочы. Ранішняе сонца яшчэ не паспела прагрэць гатэльны нумар, а толькі падфарбавала няроўную столь. Зміцер падняўся: боль працяў патыліцу, цяжка было нават варухнуць галавою.
    Калі Хут выходзіў з гатэля, адміністратарка правяла яго пільным позіркам, але так ні пра што і не спыталася.
    Касцёл стаяў на ўскраіне Сапежына. На ўтравянелым цвінтары ляжалі расколаты каменны крыж і сарваная брама. Званіцу да паловы ўкрывалі збуцвелыя рыштаванні. У самім касцёле каля сцен грувасціліся знесеныя сюды невядома нашто старыя школьныя парты. Бакавыя нефы поўніліся цагляным друзам, паўзмыты сценапіс здаваўся выцвілымі габеленамі. Зміцер пачуў шолах і азірнуўся. У вышыні, на хорах, у прагале зламанай балюстрады стаяла Ліда. Ён сказаў:
    — Зараз падымуся да цябе. Дзе сходы?
    — Я ненавіджу цябе! — ціха, адчужаным голасам, нібыта чытала завучаную ролю, вымавіла Ліда. — Прэч, сыходзь, я цябе ненавіджу!
    Раптам на хорах падзьмуў вецер, узняўся цагляны пыл, глухім гулам азваліся трубы разбітага аргана.
    — Я не разумею... — Зміцер змоўк, бо за спінаю Ліды паўстала постаць у цёмным плашчы. Узнялася рука. Бліснулі вострадзюбыя нажніцы. — Ліда! —
    роспачна крыкнуў Хут. Чорная постаць ушчыльную паблізілася да жанчыны. Зміцер нарэшце агледзеў нешырокія сходы, што вялі на хоры. Але было запозна: ці тое рука ў пальчатцы штурханула Ліду, ці яна сама, спалохаўшыся, не ўтрымала раўнавагі. Зміцеру здалося, варта толькі падбегчы і падставіць рукі, каб спыніць жахлівы палёт. Цела жанчыны глуха ўдарылася аб каменную падлогу.
    11
    Юрась Талочка, следчы сапежынскага пастарунка, пацягнуў на сябе шуфляду пісьмовага стала. На дне, засланым пажоўклай газетай «Савецкая Беларусь», ляжала чэрствая дупка батона.
    Вось жа, і мышы яго не грызуць, — сам сабе паскардзіўся следчы і дастаў з партфеля папяровую пірамідку з малаком. Белымі здаровымі зубамі Юрась адкусіў вяршыню пакета і выплюнуў у далёка адстаўленую сметніцу. Ён выціснуў у рот паўпакета малака і захрабусцеў няўежным батонам. У дзверы ненахабна пастукалі.
    — Заходзьце, — Талочка яшчэ грамчэй пачаў хрумсцець сухаром.
    У кабінет, пафарбаваны да самай столі ў зялёна-алейны колер, зайшоў Зміцер Хут. Праз нямытае акно была відаць аселая ў траву шпакоўня прыбіральні, да якой вяла добра ўтаптаная ажно бліскучая — сцежка.
    Юрась Талочка выдавіў з пакетнага рыльца камячок смятаны і паставіў знявечаную пірамідку на засыпны сейф.
    Вадзяністае малако пайшло, халера. Мусіць, даяркі ваду ліюць, а вось паспрабуй злаві за руку, — следчы прапанаваў сесці.
    Хут уладкаваўся на мулкі, прышрубаваны да рудой падлогі зэдаль. Пасярод сядзення, у якога было выразана акуратнае сардэчка — рыхтык такое, як і на дзвярах зааконнай прыбіральні.
    А цяпер раскажыце, як вы забілі сваю палюбоўніцу Ліду Лазаркоўскую, — следчы сашчапіў пад галыптукам на круглым жываце свае тоўстыя пальцы.
    Настрой Хута сапсаваўся:
    — Я падобны да забойцы?
    Канечне, падобны. Нашто сумленнаму і ціхамірнаму журналісту зброя? Я ж вось не нашу ў сумцы пад кашулямі пісталет. Мой дык у сейфе ляжыць.
    — А ў сумцы вы дазволу на той пісталет не бачылі?
    — Пытанні ў гэтым кабінеце, з відам на жывую нрыроду, задаю толькі я. Значыцца, адмаўляецеся ад саўдзелу ў забойстве спадарыні Лазаркоўскай?
    — А вы будзеце настойваць?
    Вы што — жыд, каб пытаннем на пытанне адказваць? Хопіць з мяне Лаўфмана з яго шаравымі маланкамі. Покуль вы не з’явіліся, у Сапежыне нікога не забівалі.
    — А дзе падзеўся ваш настаўнік геаграфіі, спадар Будзько?
    — Вы і яго забілі. Як бачым, вы, спадар Хут, не журналіст, а людарэз! Будзеце пісаць?
    — Буду, толькі пазней, і не вам, а ў свой часопіс.
    — Разумею, вы не па сваёй ахвоце сюды прыехалі. Але ненавязліва параю — не шукайце прыгоды на светлым месцы. Ніякіх пачвар у Сапежыне не вядзецца, і калі не вы забілі Ліду Лазаркоўскую, то яна праз вас скончыла жыццё самагубствам. А каб я не настойваў, вяртайцеся ў Мінск.