Падкажу такога чалавека, — у голасе адміністратаркі прагучала расчараванне, — Сымон Лазаркоўскі, скарбашукальнік. Гаворыць усім, што са шляхты паходзіць. А я ж ягонага бацьку, які ў Баркулаба фон Гарта ляснічым служыў, добра ведала. Я ў Гартаў год пакаёўкай служыла, покуль бальшавікі не прыйшлі. Пад вялікім, як посцілка, нацюрмортам Хруцкага, дзе лімоны былі велічынёю з гарбуз, вышнурваліся квадратныя сталы, засланыя нясвежымі палатнянымі абрусамі. Дзіўнага складу ансамбль — трубач, кантрабасіст і ўдарнік — імправізаваў на сцэне шлягер, які цьмяна нагадваў мелодыю Рода Сцюарта. Адсутнасць вакалу спрабаваў кампенсаваць трубач, але ў яго, відавочна, лепш атрымаўся б марш Шапэна. Кантрабас рыпеў у пракураным з учарашняга рэстаране і выдаваў малапрыстойныя гукі. Ратаваў сітуацыю медны гук ударных, ён адзін стасаваўся да позняга вечаровага сонца. За двума ссунутымі сталамі кампанія мужчын у скураных марынарках піла піва. Цёмна-зялёная зграя бутэлек распаўзалася па абрусе. Пад самым расчыненым акном тры чырванатварыя прапаршчыкі заядалі гарэлку халадніком. У самым кутку залы на кароткай лаве дзве кухаркі чысцілі выварку бульбы, скідаючы лушпіны на разасланую цырату. У гэтым заўсёдным ладзе і гармоніі правінцыйнага рэстарана нечакана ярка глядзеўся маленькі чалавек у накрухмаленай кашулі з гартаваным жабо. Ён уладкаваўся за асобным сталом з даволі дзіўнай сервіроўкай: вакол супавой місы, насыпанай з каптуром чырвонай ікрой, — тры бутэлькі шампанскага. Ён выпіў вялікі ўспенены фужэр, ікнуў і з’еў лыжку ікры. Хут агледзеўся, шукаючы прыбранага століка, але такіх не было. — Сядайце, дзе панаравіцца, — нарэшце сказала, абціраючы хвартухом рукі, маладзейшая кухарка. — Яму панаравіцца тут, — азваўся чалавек з жабо, — Гэля, прынясі чалавеку фужэр і лыжку. Сядайце да майго нядзельнага святочнага стала. — Можа, не трэба? — засумняваўся Хут, але кухарка адсунула крэсла, і яму давялося сесці. — Наколькі я памятаю, сёння серада? — Для ўсіх серада, а для мяне — нядзеля, выхадны святы дзень, і я гуляю, — ён разліў шампанскае. — Вып’ем за знаёмства. Генадзь Сурма — настаўнік замежнае мовы, былы. Цяперашні швейцар у гэтым рэстаране, але сёння я не ўсклаў на сябе мундзір. Хут назваўся і запіў сваё імя цёплым вычхнутым шампанскім. — Журналіст павінен ездзіць на выспу Кіпр. Што яму рабіць у гэтым загаджаным курамі і індыкамі мястэчку? Я ваш часопіс і чытаць не буду, нават калі напішаце пра Сапежын, бо мне больш падабаюцца каляровыя фотаздымкі з аголенымі негрыцянкамі. — А па мне, дык жанчыны паўсюль аднолькавыя, — Хут зразумеў, што спакойна павячэраць не выпадае, — мяне болын цікавяць прывіды і пачвары. — Тады паглядзіце на столік перад акном: хіба гэтыя чырванамордыя вайскоўцы не пачвары? Хіба можа чалавек штодня заядаць гарэлку халадніком? А задубелыя, што іх скуранкі, шафёрыпівалюбы, я ўпэўнены, не адрозняць зараз піва ад Гэліных сікуноў. Як яны мне ўсе абрыдлі! Хочацца на Кіпр. Я б з’ехаў, паверце, але сентыментальны, не магу кінуць маці. — Генадзь Сурма адкаркаваў бутэльку. Пластыкавы корак стрэліў па нацюрморце Хруцкага. — 1 я б паехаў на Кіпр, каб там у мяне былі знаёмыя. Але большасць з іх жыве вось у такіх Сапежынах. Можа, вы ведаеце Алега Будзько? Мы разам вучыліся ва універсітэце. He ведаю, на каго вучыўся ваш Алег ва універсітэце, але тут ён паводзіў сябе не лепшым чынам. У рэстаран не заходзіў. Вёў жыццё як праўдзівы камуніст. Я не здзіўлюся, калі даведаюся, што ён агітаваў тутэйшых рэнегатаў аб’яднаць не толькі маёмасць, але і жанчын з дзецьмі. — Універсітэт — іншае, ніякіх схільнасцяў да сацыяльных пераўтварэнняў там ён не выяўляў. Звычайны хлопчык, аматар часопіса «Інтэрнацыянальная геаграфія». Напэўна, яго сапсаваў ваш Сапежын. А вы мне падабаецеся, — нечакана п’яным голасам прызнаўся былы настаўнік замежнай мовы і працягваў ужо шэптам: — I ведаеце чаму? Бо ніякі вы не журналіст. Вы прафесійны збіральнік інфармацыі. Як я люблю збіральнікаў інфармацыі! — 3 гэтымі словамі Сурма ўскочыў на стол. Высокія абцасы пачалі выбіваць шалёны рытм нейкай афрыканскай мелодыі. Аркестр ажыў і падтрымаў танцора. Прапаршчыкі азваліся сытым рогатам. Захіхікалі кухаркі. Усунуўшы рукі ў кішэні караткаватых школьных нагавіцаў, Генадзь вытанцоўваў мудрагелістыя фігуры. Абрус закручваўся, бы вір. Mica з ікрой, бутэлькі, фужэры паляцелі на падлогу. Пераляканы журналіст канчаткова адмовіўся ад вячэраў у рэстаране «Дзвіна». Заплюшчыўшы вочы і трасучы рэдкім чубком, Генадзь Сурма скакаў па стале, высока падкідваючы ногі, і выкрыкваў: Я быў на Кіпры, я бачыў, як там танцуюць!.. 7 Зміцер Хут яшчэ адчуваў гаркавы смак ранішняе кавы, выпітай у нумары, калі адчыніў добра змазаныя, нерыплівыя веснічкі сядзібы настаўніка гісторыі Сымона Лазаркоўскага. За жываплотам з шыпшыны стаяў на высокім выбеленым падмурку грунтоўны, складзены з брусоў, дом пад зялёным, парослым мохам, гонтавым дахам. Брукаваная сцежка праводзіла да ганка, над якім драўляныя растрэсканыя калоны трымалі высокі франтон. 3 абсталяванага пад прыступкамі будана, пазвоньваючы ланцугом, выйшаў ссівелы ваўкаваты сабака з жоўтымі драпежнымі вачыма. Хут не вытрымаў першы — адвёў позірк. Сабака не брахаў, адно шчэрыў іклатую пашчу з ружовымі дзяснамі і дыбіў поўсць на шырокім карку. На звон ланцуга ў адчыненым акне з’явілася Ліда Лазаркоўская. — Вы да каго? — спытала яна чужым і абыякавым голасам, нібыта і не бачыліся яны тры дні таму. — А я вось шукаю гісторыка, — знарок гучна вымавіў Хут. — Ці тут жыве спадар Лазаркоўскі? — Ён за домам, у майстэрні. Чакайце хвілінку, прытрымаю сабаку. У канцы саду пад спадзістай чаратовай страхою стаяў хлеў на дзве брамы. Перад хлявом на яшчэ зялёнай пляцоўцы хрумсцела ападкамі навязанае казляня. 3-за прачыненае брамы чуўся вісклівы гук такарнага станка, пахла пілавіннем і габлюшкамі. — Ці можна да вас? — сказаў Хут, заходзячы ў сутонлівы змрок сталярнае майстэрні. Высокі мужчына з шышкаватым чэрапам і натапыранымі вушамі адняў разец ад кароткай драўлянай нарыхтоўкі, што круцілася ў станку. Выпрастаўшыся, ён нетаропка дастаў з-пад скуранога хвартуха вялікі, памерам ажно з бутэлечнае донца, гадзіннік. — Ранні госць, — гаспадар сядзібы ўзняў на Хута па-сапраўднаму вялікія вочы, адным позіркам якіх адразу прымусіў Зміцера адчуць сябе віпаватым. — Мне ў журналісцкіх мінскіх колах параілі звярнуцца да Сымона Лазаркоўскага як да вялікага знаўцы гісторыі сапежынскіх земляў... — To напіто было ехаць? Ёсць жа тэлефон? — Па тэлефоне краявіды і чаратовыя дахі не сфатаграфуеш. — Калі ўжо так здарылася, я запрашаю вас разам паснедаць, — гаспадар павесіў хвартух на цвік. Дзвюма раззлаванымі змейкамі закруціліся скураныя матузкі. У прасторнай гасцёўні за круглым сталом яны сядзелі ўтрох: Зміцер, Сымон і Ліда. Гаспадыня ўсыпала ў кубачкі каву і наліла ў іх кіпеню з самавара. — Каб зразумець сапраўднага сапежынца, трэба не толькі шукаць тутэйшых пачвар, — разважаў Сымон, — сапраўдны сапежынец складаецца з побытавых дробязяў. Ці звярнулі вы ўвагу на дах майго дома? Як накрылі мы яго з бацькам гонтай дваццаць гадоў таму, так і стаіць, і яшчэ дваццаць гадоў стаяць будзе. Бо ёсць маленькі сакрэт. Гэтакая дробненькая таямніца. Мы ж кожную дошчачку, калі прыбівалі, мазалі гусіным салам, і цяпер ані цвіль, ані які жук тую дошчачку не возьме. А каб сонца не вытапіла тлушч, прысадзілі мы з бацькам на страху сабраны з валуноў мох. I я лічу, j.iiTO толькі пад такім зялёным дахам можна сабраць сапраўдны музей сапежынскай культуры. — Шчыра кажучы, па мне больш жывапісна выглядае чаратовы дах вашае майстэрні. — Я б мог расказаць, калі і як трэба зразаць чарот, каб ён не спарахнеў у вас праз два тыдні, але не дзеля гэтага вы, спадар Хут, выбраліся ў дарогу. — Калі быць шчырым, ехаў я не толькі да вас, бо мне казалі, што і ваш калега па школе, настаўнік геаграфіі Алег Будзько, таксама збіраў матэрыялы пра гэты край. Прабачце за выраз — поўнае глупства. Вас жорстка падманулі. Калі і збіраў гэты чалавек хоць нешта, то толькі пра камуністычныя гурткі, што ладзіла тут наезджая набрыдзь. Цікава, і хто ж падказаў звярнуцца да яго? У Доме друку шмат рэдакцый. Мне могуць не падабацца выданні, але з людзьмі часам палуднуеш разам, курыш на калідоры. Калі не памыляюся, пра Будзько я пачуў ад рэдактара Глухава з часопіса «Палітычны суразмоўца». — У гэтым доме не прынята згадваць пра людзей з занадта чырвонымі перакананнямі. А каб скончыць размову гіра настаўніка геаграфіі, я мушу выказаць сваю думку і наконт яго знікнення. Хутчэй за ўсё, ён, начытаўшыся утапістаў і тэарэтыкаў анархізму, збудаваў у лесе будан ды аднаўляе там для сябе першабытны камунізм з мядзведзямі і сойкамі. А мая любімая жывёла, спадар Хут, — каза. Вы ж бачылі ў садзе казляня. Гэта ўжо трэцяе. Думаеце, мяне і маю жонку цікавяць малако да мяса? Памыляецеся! Аднойчы, калі вырашыў заняцца аднаўленнем музычных інструментаў, я зрабіў маленькае адкрыццё. Збіраў па вёсках скрыпачкі, ліры, бубны. I раптам натрапіў на скураны мех з муштуком — старажытнабеларускую дуду, пад гукі якой рыцары хадзілі на бой з чужынцамі. Дуда — не проста музычны інструмент, у ёй схавана вялікая таемная сіла, яна здатная весці за сабой, навязваць сваю волю. Вы памятаеце казачны сюжэт пра музьіку, які звёў з горада ненажэрных пацукоў і патапіў іх у возеры? Дык вось, я ўпэўнены, што той музыка граў не на флейце, а на дудзе. Усе інструменты я падзяліў для сябе на дзве катэгорыі: адныя робяцца майстрамі на фабрыках, і горшымі ад гэтага яны не робяцца. Ды зрэшты, смешна было б патрабаваць, каб арган рабіў сам арганіст, тое ж самае можна сказаць і пра раяль, пра сінтэзатар, і... Уяўляеце, якія б рукі былі ў саксафаніста, каб свой найскладанейшы інструмент ён зрабіў сам? Але ж вы, спадар Лазаркоўскі, тачылі, калі не памыляюся, у майстэрні менавіта муштук нейкага духавога інструмента. Так, і сапраўды, я тачыў муштук для дуды. Менавіта пра другую групу інструментаў, пра тое, што музыка павінен зрабіць сам, я і меўся вам расказаць. — Сымон Лазаркоўскі адсунуў на сярэдзіну стала філіжанку, гэты рух Ліда прыняла за просьбу прыбраць стол. — Каб зрабіць сапраўдную дуду, мала цяслярскага і кравецкага ўмельства. Дуда пачынаецца з такой далёкай ад музыкі навукі, як жывёлагадоўля. На кірмашы трэба купіць казляня, якое само цябе пакліча, і хай яно будзе не вельмі здаровае з выгляду, і хай за яго папросяць болывыя грошы — трэба пагаджацца і браць. Гэтае казляня дудар мусіць выгадаваць, выкарміць, выпеставаць сам, палюбіць яго, як самога сябе, адчуць сябе з ім адной непадзельнай істотай.