• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак  Адам Глобус

    Замак

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    39.63 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Зазірнуў я і ў хлебную краму, дзе пабачыў тых самых пастэльных дзяўчынак, яны куплялі
    вялікія пернікі ў выглядзе котак і сабачак. Дзяўчынкі ў светлых сукенках, самі таго не ведаючы, пакінулі кола падазроных.
    Каля прамтаварнай яткі я ўбачыў сівую латышку, якую завочна ахрысціў Агатаю. Яна пільна разглядала вітрыну з пральнымі сродкамі. Мыла было складзена ў акуратную пірамідку, на якой стаяла акуратная шыльдачка: «Падчас пакупак, калі ласка, паказвайце візітоўку». Яшчэ абдумваўся малапрыемны факт, што без візітоўкі не змагу набыць нават брусок мыла, каб мець чыстыя рукі за сталом, як убачыў свой парасон.
    Я пазнаў бы яго сярод тысячы чорных парасонаў, бо зрабіў метку — наматаў белы матузок на адну са спіц, а тут ён велічна ўзвышаўся над жаночымі стракатымі мацерчатымі грыбамі, якія і парасонамі назваць цяжка, не пакрыўдзіўшы гонар майго абаронцы ад дажджу. Пад парасонам ішоў, пакульгваючы, той, на каго я менш за ўсё нагаворваў, калі даваў характарыстыкі. Скураное дзяржальна сціскала рука з вытатуіраваным якарам. Пенсіянер не спяшаўся, і хворая нага не замінала ўцёкам, ён быў упэўнены ў сабе. I я разгубіўся.
    Пасярод вуліцы адзін чалавек падыходзіць да другога і пачынае вырываць з рук парасон? А калі злодзей скажа, што гэта ягоны парасон, а мяне ён і ведаць не ведае? А мае тлумачэнні пра белы матузок проста смеху вартыя.
    Я крочыў па калюгах пад дажджом за кульгавым злодзеем, а ён спакойна, ва ўсялякім разе
    з выгляду, ішоў пад маім парасонам. Ён спыніўся каля кавярні «Сарма», склаў парасон і наважыўся пераступіць парог. I ў гэтае імгненне я кінуўся да яго. Усё атрымалася само па сабе, я не думаў, што і як зраблю. Выхапіў з ягоных татуіраваных рук свой парасон, а ў расчырванелы ад каньяку твар вельмі выразна, вылучаючы кожнае слова асобна і расстаўляючы дакладныя націскі, прагаварыў:
    — Ты выпадкова ўзяў мой парасон!!!
    Злодзей яўна не чакаў такога напорыстага нахабства з боку ахвяры, але праз імгненне ўся вуліца напоўнілася ягонай лаянкаю. Вакол нас імгненна сабраўся натоўп. Злодзей размахваў кавенькаю і крычаў, што нібыта я ў яго адабраў парасон, што я — бандыт, руская свіння, акупант, што такіх трэба гнаць з Латвіі, што ў незалежнай Латышскай Рэспубліцы не было злодзеяў...
    Канфлікт набываў вельмі небяспечны для мяне характар. Дастаткова мне было ўбачыць агрэсіўныя, напоўненыя злосцю вочы маладога рудавусага латыша, каб зразумець, што выбрацца з гэтай вострай сітуацыі будзе цяжка. I калі мая ўпэўненасць у тым, што я з гонарам выйду з канфлікту, пачала раставаць, як кавалак масла на гарачай паніве, згадаўся парасонны чахол. Чорны, шалёсткі, ён ляжаў у кішэні. Пад варожымі позіркамі я выцягнуў чахол і ўзняў яго, не раўнуючы як незалежніцкі бел-чырвона -белы сцяг Беларусі.
    Злодзей змоўк, разгубіўся, а я раскрыў вялікі, але зручны і лёгкі, свой дарагі і любімы парасон дый рушыў прэч.
    Ва ўсёй дэтэктыўнай гісторыі мяне, шчыра кажучы, абурае толькі адна акалічнасць. Няўжо людзі не адчуваюць, не бачаць, не разумеюць Ta­ro, што ў мяне нельга красці рэчы? Калі ты збіраешся ўзяць чужое, трэба ведаць свае магчымасці, разумець, якая справа атрымаецца, а якая — не. Вось я, напрыклад, не стаў выносіць з музею карціну мастака эпохі Адраджэння Джарджоне «Сон Венеры».
    Юрмала. Ліпень 1991 года
    СДПЕЖЫНСКІПРЫВІД
    Асобы:
    1.	Зміцер Хут — трыццацігадовы журналіст, нежанаты, жыве з мамаю, якую любіць, паважае, слухаецца ва ўсім, апроч прафесійных спраў. А працы ён адданы да самазабыцця. Зміцер згодны дзеля поспеху на рабоце ісці на ахвяры: хадзіць па архівах, ездзіць у камандзіроўкі, падманваць і рызыкаваць. Хут марыць высачыць хоць бы адну пачвару, прывіда, здань. Таму ён з дзяцінства заўсёды трымае напагатове фотаапарат.
    2.	Ліда Лазаркоўская — настаўніца-філолаг, выкладае мову і літаратуру ў Сапежынскай школе. У Ліды чорныя, трошачкі прыгаслыя вочы, залаціста-брунатныя валасы, на якіх ззяе тысяча іскрынак і ніводная з іх не адаб’ецца ў воку, каб хоць на імгненне парушыць глыбокі сум. У Ліды прывабная пастава местачковай шляхцянкі, рухі плаўныя, але ўпэўненыя і ўладарныя: што зробіш — настаўніца, хай сабе і лірыкі. Для Ліды Лазаркоўскай боскія цуды могуць з’яўляцца выключна ў хрысціянскім саборы, хай сабе ў занядбаным і паўразбураным.
    3.	Алег Будзько — настаўнік геаграфіі. Пра яго знешнасць можна сказаць адным словам — «відны». А вось погляды на жыццё меў даволі адметныя: імперыю лічыў дасканалай формай дзяржаўнасці. Таму спрабаваў аб’яднаць хрысціянскую мараль з камунізмам. Але ў Сапежыне апроч пісання
    артыкулаў у мясцовую газетку так нічога вартага і не зрабіў.
    4.	Базыль Гладкевіч — дырэктар Сапежынскай школы. Худы і сутулаваты мужчына з сівой акуратнай бародкаю. Акуляры «ровар» — запозненая даніна юнацкаму захапленню біт-музыкай і Джонам Ленанам. Доўгія, зачэсаныя назад валасы занадта сівыя, каб нагадваць пра ільва, хутчэй — ліс-пярэварацень: хітры, але стомлены, прыціснуты абставінамі. Доўгі чырвоны шалік, які Гладкевіч павязвае вакол шыі, страшэнна не пасуе яму ў паўсядзённым жыцці. Пэўна, таму доўгія пальцы дырэктара ўвесь час завязваюць і развязваюць вузельчыкі на мэндліках. Такому да твару падышоў бы манокль. Базыль Гладкевіч не столькі верыць, як любіць расказваць пра сапежынскіх зданяў.
    5.	Адміністратарка гатэля — рухавая, вастраносая кабета, з круглым тварыкам і ружовымі шчокамі. У сваім запенсійным узросце захавала цікаўнасць да шматаблічнасці жыцця. Такіх жанчын-бабулек цікавіць усё на свеце: ад плямкі на прасціне да вайны на Каўказе. Яна згодная слухаць вашы паданні цэлымі суткамі, калі 23 гадзіны вы будзеце выслухоўваць яе апавяданні. У радыусе адзінаццаці кіламетраў для такіх людзей не існуе таямніц, прынамсі, яны ў гэта вераць. Дарэчы, у маладосці яна служыла пакаёўкай у маёнтку Баркулаба Гарта.
    6.	Сымон Лазаркоўскі — настаўнік гісторыі. Дастаткова аднаго погляду на шышкаваты чэрап, каб пераканацца ў Сымонавых педагагічных здольнасцях. Ён — настаўнік ад цемені да самых дзюбачак наваксаваных да бляску чаравікаў. 3 такіх Лазаркоўскіх атрымліваюцца выдатныя калекцыянеры, наглядчыкі, антраполагі — ну, і педагогі. У людзей гэтай пароды заўсёды падрыхтаваны адказ на любое пытанне. Толькі зірнеш у праўдзіва-вялікія вочы — жаданне ііытацца выпарваецца. Застаецца адно даведацца, а колькі ж цяпер часу? Сымон Лазаркоўскі няспешна дастане гадзіннік на срэбным ланцужку і абвесціць час з дакладнасцю да секунды. Ён жорстка падзяляе людзей на тых, у каго ёсць душа і, адпаведна, бессмяротнасць, і бяздушных, каму пасля смерці наканаваны нябыт.
    7.	Генадзь Сурма — маленькі чалавек, пастаўлены ўласнымі амбіцыямі на высокія абцасы. Яго лоб упрыгожвае чорны пушысты чубок — усё, што засталося ад некалі густога чуба. Генадзь носіць выключна белыя накрухмаленыя кашулі з жабо — адзіная раскоша ў гарнітуры. Нагавіцы ў Гены школьныя, набытыя ў краме «Дзіцячы свет». Усім абліччам Сурма нагадвае хлопчыка-выдатніка, якога ніхто не любіць, нават настаўнікі, змушаныя ставіць яму «выдатна», бо проста больш няма каму. Ягоныя погляды на жыццё мяжуюць
    з цынізмам, а правінцыю ён малюе адно чорнаю фарбай.
    8.	Яніна Сабалеўская — бібліятэкарка. Яна сядзіць у пустой бібліятэцы, нібыта райская птушка ў скрынцы з-пад абутку. Вось тут прайшла, мінула, згасла яе маладосць — сярод пылу, кніжных пераплётаў, чэзлых кветак ды зморшчаных кактусаў. Але Сабалеўская не скарылася — акуратны макіяж, прычоска, манікюр. I дзеля чаго? Дзеля якога каралевіча пабліскваюць срэбныя завушніцы? Дзеля якіх вытанчаных натур лунае прахалодны водар французскае парфумы? Невядома. Таямніца. Як невядома, па чыім заказе маляваўся той ці іншы партрэт, што вісіць на музейнай сцяне.
    9.	Юрась Талочка — следчы. Ён чымсьці нагадвае старшыню калгаса. Можа, кароткім шырокім гальштукам, які ляжыць на ягоных грудзях, нібыта высалаплены язык? А можа, падабенства ў налітым, напампаваным прыроднай жыццяздольнасцю твары? Рукавы ягонага пінжака выглядаюць закараткаватымі. Паўнець, тлусцець, налівацца Талочка пачаў нядаўна. Ён яшчэ малады чалавек, а ўжо прыняў местачковае жыццё цалкам, «з чаркаю і скваркаю». Губы ільсняцца, і пытанні выслізгваюць з іх, як ментузы з рук. Такому Юрасю лягчэй знайсці сто кодабаў крадзенай бульбы, чым адну няправільную літару на старонцы тэксту.
    Для яго ўсе злодзеі — людзі, але і ўсе людзі — злодзеі.
    10.	Іван Зайцаў — настаўнік працы, спеваў і расійскай літаратуры. Твар у Івана зямлісты, і адзіная адметнасць — глыбокія складкі, што залеглі ад крылцаў носа да куточкаў губ. У вадзяністых вачах прырода прасвідравала такія глыбокія зрэнкі, што, здаецца, іх жахлівая глыбіня значна большая за вачаніцы ў чэрапе. Пры ўсім гэтым у Івана ёсць і свая прыгажосць, праўда, мярцвяная, як у тэлевізійным дыктары, але сярод жанчын ёсць прыхільніцы такіх абліччаў.
    11.	Баркулаб фон Гарт — доктар, оптык-механік. Уладар сапежынскіх земляў. Асоба настолькі таямнічая і злавесная, што партрэт яе ўяўляецца ў запыленым расколатым люстэрку. Звесткі пра рэальнае жыццё доктара Гарта перарываюцца ў верасні 1939 года. Але паколькі ніхто не бачыў ягонае смерці, дык сапежынцам мроіцца за кожным таямнічым здарэннем постаць Баркулаба фон Гарта.
    д Б
    Плег Будзько ўказальным пальцам адцягнуў ніжняе века і зняў кантактную лінзу. Шкляная, выгнутая, як луска, пласцінка выслізнула ў мензурку
    з фізіялагічным растворам. Алег паміргаў і прыбраў слязу ражком насоўкі. Мензурку ён паставіў на кніжную паліцу.
    Будзько ледзь не кранаўся галавою нізкай скошанай столі мансарды. Невялікі пакой выглядаў адначасова як святліца, кабінет і сталовая: вузкі дашчаны тапчан, засланы клятчатай радзюжкай; школьны настаўніцкі стол, канспекты і геаграфічныя атласы; вялікая каляровая карта паўшар’яў, прышпіленая да столі; гюбач з пад ручнікамі на кніжных паліцах абы як пастаўлены танны фаянсавы посуд; урачыста зашклёная, як карціна, калекцыя мінералаў у цяжкай дубовай раме.
    Унізе ледзь чутна рыпнулі дзверы.
    Будзько выйшаў на сходы і гукнуў: «Яніна, вы?» Але ў доме, як і да гэтага, панавала ціша. Праз залу бязгучна прайшоў чорны кот.
    Алег дастаў з шуфляды стала важкі артылерыйскі бінокль. У ліловых лінзах аб’ектываў паплылі скажоныя адбіткі пакоя. За расчыненым паўкруглым акном (іаўставаў вечаровы Сапежын: васковая вежа касцёла ў лішаях аблупленага тынку, цёмна-сіні дах царквы, стромкая званіца, што ледзь вытрымлівала цяжар залачонага купала; на запыленым пляцы поруч з аўтобуснай станцыяй ззяла разбітым шклом шыльда гатэльнай рэстарацыі «Дзвіна»; безгустоўна яркія ружовыя, салатавыя, брудна-блакітныя і брунатныя аднапавярховыя дамкі бязладна парушалі аднастайнасць ужо цёмнай чэрвеньскай зеляніны; ад грэбеня