• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак  Адам Глобус

    Замак

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    39.63 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Па свой спакой я і зайшоў у «Арабіку» і сеў на высакаватае крэсла за вялікую стойку. Стойка цёмная, дзераўляная і чыстая, яна вялікім паўколам займала амаль увесь пакой, сцены якога былі шчыльна абабітыя чырвонай тканінаю. Вузкія акенцы свяціліся цёпла-аранжавымі геаметрычнымі вітражамі. Бармэн і афіцыянтка рухаліся хуценька, не раўнуючы, як ільвы ў вальеры. За стойкаю, пры сцяне, узвышалася этажэрка, састаўленая з дыхтоўных арачак, на ёй на круглых сподках залаціліся ватрушкі. Бутэлькі з каньяком абступілі споды, як
    вежы замкавы пляц. Са столі, забранай светлым паркалём, звісалі на чорных ланцужках стылізаваныя пад сецэсію сучасныя сакавіта-жоўтыя ліхтары. Карацей, стыль — курортны кіч, і я, каб не псаваць настрою, разгарнуў часопіс. Другая памылка. I ніякіх апраўданняў. Паставіць парасон, сесці да яго спінаю і чытаць часопіс — натуральная правакацыя, сапраўднае спакушэнне. Чалавек бачыць гаспадара, які заняты чытаннем сумнеўнага выдання па псіхалогіі, «Alter ego», бачыць выдатны парасон, такую патрэбную ў хмурнай Латвіі рэч, і...
    А я піў каву без цукру і чытаў «Сацыяльнапсіхалагічныя каментарыі да партрэту латышскай сям’і», праглядаў не без цікаўнасці станоўчыя рысы латышскага характару. Любоў да працы. Настойлівасць. Грунтоўнасць. Сентыментальнасць. He разумею, чаму станоўчыя. Вернасць лёсу і народу. Зазначаў я не без задавальнення (што з сабой зробіш — задавальненне заўсёды з’яўляецца паперадзе рацыянальнага і разумнага) і адмоўныя рысы. Зайздрасць. Эгаізм. У складальнікаў табліцы выйшла памылка, эгаізм — станоўчая якасць. Выхваленне. Пасіўнасць. Няўважлівасць... Я радаваўся, і не з-за таго, што ў латышоў столькі адмоўных рысаў, а таму, што параўноўваў іх з беларусамі. Мы не горшыя, а толькі іншыя. Але радаваўся я дарэмна, бо, перагарнуўшы старонку, зірнуў у кут і не ўбачыў любімага парасона з бліскучай скураной рукаяццю, ад якога застаўся адно чахол у маёй кішэні.
    Першае, што я зрабіў, — кінуўся на вуліцу. Я стаяў на ганку кавярні і глядзеў на мінакоў. Дождж памацнеў. Па абодвух баках праспекта Дубулты рухалася безліч розных парасонаў: стракатых жаночых, чорных, сініх мужчынскіх, празрыстых дзіцячых... Майго не было. Стаяць без парасона пад дажджом не мела сэп су. Я вярнуўся ў кавярню і сеў на сваё высокае крэсла. Бармэн занытальна паглядзеў на мяне. Я сказаў, што ў мяне скралі гіарасон. Ён паціснуў плячыма і прамармытаў нешта накшталт таго, што яму няма калі глядзець за чужымі парасонамі.
    He люблю такіх бармэнаў — нізенькі з прылізанымі валосікамі і тонкімі вусамі цырульніка, якому шанцуе. Такія мужчыны носяць чаравікі на высокіх абцасах, робяць манікюр, пакутуюць на комплекс Напалеона ды імкнуцца спадабацца ўсім асобам жаночага полу. У свае вольныя дні яны сядзяць у рэстаранах, прагульваюць не зусім сумленна заробленыя грошы і перажываюць, што не сталі вялікімі людзьмі. Яны ніколі не адмовяцца ад хабару і ад магчымасьці незаўважна ўзяць чужое. Такія бармэны не даважваюць, не дадаюць роўна столькі, каб чужы не заўважыў, а свой не пакрыўдзіўся. Такіх тыпаў поўна на курортах, у рэстаранах, барах, кавярнях, баеэйнах і цырульнях. Бармэн з «Арабікі» наогул не выклікаў бы ў мяне цікавасці, каб не знікненне парасона. Я нават мог бы зазначыць, што бармэны-мужчыны
    ў пімат разоў лепшыя, чым жанчыны. Ён спрытнейшы, робіць усё больш артыстычна, нават таленавіта, але і крадзе незаўважна. I калі ён занёс парасон у падсобнае памяшканне, дык забраць будзе вельмі цяжка.
    Знесці маю рэч у падсобку магла і афіцыянтка — плюгкая кабета з пляскатым тварам, на якім бялеў пластыравы крыжык. Ці то нехта ўдарыў пад вока, ці то ўскочыў які струп, і яго схавалі пад пластыр? Такіх жанчын звычайна называюць не па імю і не па прозвішчы, a па бацьку — Іванаўна, Пятроўна, Сідараўна... У яе славянскім паходжанні сумневаў не было. Шырокі твар з носам бульбінаю, маруднасць у рухах, адсутнасць ветлівасці і глыбока-глыбока схаваная душа бутлегера. У такіх цётак п’яныя мужчыны пытаюцца пра гарэлку ды віно, і ў іх амаль заўсёды знаходзіцца апошняя пляпіка за падвойны кошт. Калі для прафесіі бутлегера адшукаць самую адпаведную нацыянальнасць, дык, напэўна ж, гэта будзе расеец. I мяне заўсёды дзівіла, што ў амерыканскіх фільмах пра часы вялікага эканамічнага крызісу трыццатых гадоў усе бутлегеры былі падобныя да расійцаў не вопраткаю і нават не тварамі, а бясконцым жаданнем выпіць самому ды напаіць усіх астатніх. Калі кошт майго парасона з канвертаванай валюты перавесці ў саракаградусную вадкасць, атрымаецца літр, a то і паўтара. Так што афіцыянтка магла зрабіць рызыкоўны крок.
    I калі я задаў сабе звычайнае ў такіх умовах пытаньне — хто ўкраў? — дык адразу і зразумеў, што кожны, хто сядзеў са мной за стойкай і піў каву, мог бы гэта зрабіць. Так заўсёды: зробіць адзін, а падазраеш многіх.
    Мне дапамог часопіс «Alter ego»: калі я праглядаў табліцы з рысамі латышскага характару, дык раз-пораз паглядаў на прысутных і спрабаваў разгледзець гэтыя рысы на іх тварах.
    Праваруч ад мяне, у слаба асветленым кутку, сядзела пара латышскіх хіпі ў зношаных джынсовых марынарках, паабчапляных самымі неверагоднымі значкамі — ад вялікіх пластмасавых пацыфікаў да рабінавых партрэцікаў Леніна і алюмініевых зорачак. У прыхільнікаў вольнай любові былі доўгія і бляклыя твары, надобныя да кветак, што выраслі ў ценю саборнай вежы. Іх вочы былі шырока расплюшчаныя і мелі велычі слабую рэакцыю на праявы навакольнага свету. Я мог бы паспрачацца, што не прайшло і гадзіны, як гэтая парачка выпаліла апошнюю папяросу з марыхуанай. Хіпі мелі вельмі інтэрнацыянальны выгляд са сваімі доўгімі валасамі, перахопленымі на патыліцах скуранымі раменьчыкамі, замаўлялі каву яны па-латышску. Як сышлі хіпі, я не бачыў, таму выключыць іх са спісу падазроных не мог.
    Поруч з хіпі займалі стойку два старыя латышы. Яны пілі толькі каньяк і, пэўна, успаміналі сваё марское мінулае, бо адзін з іх меў вялікія бакенбарды, а ў другога на левай руцэ
    сінеў вытатуіраваны якар. Са станоўчых рыс, што падаваліся ў псіхалагічным часопісе, ім больш за ўсё адпавядала трываласць. Але і іх можна было западозрыць. Адкуль у сучасных пенсіянераў грошы на каньяк, калі паўсюль толькі і гавораць, што ўсе старыя людзі пасля павелічэння цэн апынуліся за рысаю беднасці?
    Паміж мной і пенсіянерамі сядзела пяцідзесяцігадовая дробненькая жанчынка ў таннай паркалёвай сукенцы. Ёсць такі тыпаж латышскіх жанчын, якіх я называю «Агаты». Вонкава яны нагадваюць эмансіпаваных прыхільніц ханжаскіх ангельскіх нораваў віктарыянскай эпохі, вядомых сярод стваральнікаў выдуманых прыватных дэтэктываў. Але зазвычай латышскія Агаты працуюць у гатэлях прыбіральшчыцамі ці пакаёўкамі, збіраюць і здаюць парожнія пляшкі, што застаюцца ў нумарах пасля адпачыннікаў. А на заробленыя грошы дазваляюць сабе трыццаць грамаў каньяку, пірожнае і падвойную каву без цукру. Такія клянуць маральную дэградацыю моладзі і сексуальную распуснасць, а калі ніхто не бачыць, яны засоўваюць ва ўласную валізку забытую адпачын* нікам кашулю. Мой чорны, у сваім аскетызме нечым ангельскі, парасон мог спадабацца такой Агаце.
    Леваруч ад мяне маладая цяжарная жанчына карміла марозівам белатварага хлопчыка. Ён еў марудна, і жанчына, было чуваць з інтанацыі, прыспешвала дзіця. У старым медычным часопісе
    я аднойчы прачытаў вялікі артыкул пра клептаманію, цэлы раздзел там прысвячаўся цяжарным жанчынам. Даследчык пераканаўча і са шматлікімі прыкладамі даводзіў, што многія жанчыны падчас цяжарнасці дазваляюць сабе браць чужое. Цяжарныя жанчыны параўноўваліся з птушкамі, якія будуюць гняздо. Атрымлівалася, што й безабаронная маці з хлопчыкам, хай і несвядома, але ж магла знесці з кавярні парасон.
    За цяжарнай жанчынаю смакавалі марозіва дзве пастэльныя дзяўчыны. У асяроддзі латышскіх школьніц старэйшых класаў вельмі распаўсюджаны такі тыпаж. Яны апранаюцца ў шырокія спадніцы і сукенкі далікатных пастэльных колераў: папярова-ружовы, светла-бэзавы, лёгка-салатны, пяшчотна-жоўты. Яны робяць ледзь заўважны макіяж, а завушніцы й бранзалеты носяць пераважна лёгкія і маціцовыя. Такія дзяўчыны да шаленства любяць усё мучное, салодкае, крэмавае, яечнае. I могуць з’ядаць неверагодную колькасць печыва, марозіва, шакаладак і цукерак. Яны ведаюць усе бары і кавярні, усе кулінарыі і гастраномы, усе назвы тартоў, булачак, ватрушак і пернікаў. У такіх пастэльных дзяўчат шырокія, як у замужніх кабет, спіны і выразна азначана другое падбароддзе. Іх светлыя паўночныя вочкі затуманены гурманным кайфам, а цэнтр нервовай дзейнасці ў іх знаходзіцца крыху вышэй глыбокага пупка, у нетрах натамлёнага страўніка. Мой
    парасон яўна не пасаваў бы да строяў такіх дзяўчынак, але нават на адну порцыю марозіва патрэбныя грошы.
    Каля кававаркі задуменна глядзеў у столь малады чалавек у акулярах з тоўстымі шкельцамі. Задуменнасць такога кшталту з’яўляецца на тварах студэнтаў, якія пасля выцягвання экзаменацыйнага білета зразумелі, што не ведаюць адказаў ні на адно з трох пытанняў. Гэтыя студэнты вучацца ў вышэйшых установах па восем —дзесяць гадоў, замест патрэбных пяці. Яны любяць разважаць на модныя тэмы, не ведаючы прадмета. Але яны маюць такі прыстойны, я б сказаў, самы ідэальны студэнцкі выгляд, што адміністрацыя не наважваецца іх выключыць без правоў на аднаўленне. I студэнт-другагоднік ходзіць бясконца ў акадэмічныя адпачынкі, пераздае па шэсць разоў іспыты, пакуль канчаткова не абрыдне выкладчыкам і тыя не напішуць у залікоўцы «здавальняюча». А ў вольны ад вучобы час такі студэнт любіць наведаць курорт. Фінансы ў студэнта абмежаваныя, і нічога дзіўнага, што час ад часу яго бачаць за дробным крадзяжом.
    Крадзеж парасона -безумоўна, дробная, але крымінальная справа.
    Вось я і абмаляваў дванаццаць падазроных асоб, якія сышлі з кавярні і маглі забраць мой парасон. Прабачце, адна з якіх магла забраць мой парасон.
    Усе назіранні і высновы, падазрэнні і меркаванні я перабраў вельмі хутка. Значна хутчэй,
    чым вы прачыталі, а тым больш — хутчэй, чым я цяпер запісаў. Я не стэнограф і аддаю перавагу звычайнай чарнільнай асадцы і лінаванай паперы, але тады была іншая сітуацыя.
    Заставацца ў кавярні не мела сэнсу. Калі бармэн або афіцыянтка і скралі парасон, дык вынесуць яго толькі пасля працы. I я вырашыў абавязкова падысці і падпільнаваць, як яны выйдуць увечары са сваёй «Арабікі». 3 гэтай думкаю і выйшаў на дождж. Шпаркай хадою я накіраваўся на чыгуначную станцыю «Дубулты». А раптам хто з наведнікаў сеў чакаць электрычку і на хвілінку забыўся, што трымае ў руцэ крадзеную рэч? I я ўзрадаваўся, калі пабачыў сутулыя спіны латышскіх хіпі, што абняўшыся сядзелі на лаўцы пад станцыйным навесам. Крадком я абышоў станцыю і расчараваўся — парасона ў хіпі не было. Хлопец з дзяўчынаю самааддана цалаваліся. На ўсялякі выпадак зайшоў у станцыйны будынак, дзе каля акенца касы адлічвала грошы за квіткі цяжарная жанчына, яе хлопчык стаяў побач. Парасона не было. I чым больш я ўсведамляў незваротнасць страты, тым болып хацелася знайсці і вярнуць парасон. Дождж пачаў аціхаць, і я накіраваўся да кнігарні. Я ішоў пад імжычкаю і зайздроо ціў усім, хто меў хоць нейкі парасон. Мой швэдар набрыняў, нагавіцы пацямнелі, валасы наліплі на лоб.