• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак  Адам Глобус

    Замак

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    39.63 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Імёны ката, мажардома і нават князя ў мястэчку забылі. а тое, што малатабойца, які зламаў шыю кату пад шыбеніцай, звалі Антонам, а здрадніцупалюбоўніцу — Яняю, памятаюць усе.
    Толькі ранішняе сонца ўзнялося над далёкімі пагоркамі і доўгія цені прыдарожных соснаў пакрэслілі асфальт, Катавіцкі прачнуўся. Кароткі неспакойны сон не прынёс палёгкі. Каб адагнаць стому, Баляслаў уключыў прыёмнік, адчыніў дзверцы і саскочыў на ігліцу.
    Глянцавітыя камлі рэдкага сасонніку паўставалі з хісткіх зарасцяў блакітнае папараці. На нізкай галіне рэзка ўскрыкнула, сарвалася і паляцела вялікая шара-сіняя сойка.
    Катавіцкі вярнуўся ў кабіну. Нарэшце з-за пагорка з’явіўся прэзідэнтскі картэж: паперадзе ішоў белы легкавік, за ім лакіравана-чорны, з браніраванымі шыбамі, лімузін, за якім
    пульсавала сінімі бліскавіцамі патрульная машына.
    Баляслаў запусціў рухавік. Калі папярэднія колы ўжо ўз’ехалі на гравійнае ўзбочча, перад грузавіком праскочыў МАЗ, гружаны гарачым асфальтам. Машына Катавіцкага набрала хуткасць і пайшла за ім. Заўважыўшы сінія сполахі бліскавіцы, МАЗ скінуў хукасць і прыняў управа, папярэджваючы Баляслава рубінавымі стопсігналамі. У той момант, калі МАЗ спыніўся, паўз Катавіцкага праляцела белая машына суправаджэння. Тады ён рэзка выкруціў руль улева і выехаў на сярэдзіну шашы. Шафёр прэзідэнта нават не паспеў зрэагаваць, лімузін на ўсёй хуткасці ўрэзаўся ў правы борт грузавіка. 3 праламанага кодаба на скарабачаны лімузін абрынуліся тоны бульбы.
    Баляслаў выбіў нагою скрыўленыя дзверцы. Ён абышоў разбіты грузавік і зазірнуў у абесшыбленае акно лімузіна. На пярэднім сядзенні, побач з трупам шафёра, па шыю засыпаны бульбаю і шклом сядзеў нежывы прэзідэнт.
    Па залітай бензінам бульбе пабегла блакітнае полымя. Катавіцкі адышоўся і сеў на адхон. Ён глядзеў, як ахоўнікі, апранутыя ў аднолькавыя цэментова-шарыя гарнітуры, выцягвалі нябожчыкаў, як ахопленыя полымем машыны спрабаваў расцягнуць гружаны асфальтам МАЗ, як, нарэшце, выбухнулі бензабакі і вогненны слуп узняўся над трактам.
    Эпілог.
    ТУРЭМНЫЯ МОПЛКІ
    У адзіночнай камеры Пішчалаўскага замка, на засланых байкавай коўдрай нарах ляжаў Баляслаў Катавіцкі. Ён нават не прыўзняўся, калі ў камеру зайшоў началыіік турмы.
    — Здагадваешся, нашто я сюды завітаў? — начальнік зачыніў дзверы.
    Катавіцкі не адказаў, адно запытальна паглядзеў. Начальнік выняў з кішэні пляшку славянскай гарэлкі.
    — Шчыра кажучы, не ведаю, што з табой рабіць, — з другой кішэні начальнік выняў дзве чаркі. — Прэзідэнта няма, і ўся ягоная каманда апынулася па-за гульнёй. Хто будзе наступным — невядома. Твой лёс няма каму вырашаць.
    Яны пілі моўчкі. Гутарку, прапанаваную начальнікам, Баляслаў Катавіцкі не падтрымліваў.
    А калі ў пляшцы засталася адно трэць, начальнік пакінуў марныя спробы ўдакладніць, на Ka­ro працаваў Катавіцкі, і перавёў гутарку ў нечаканую плоскасць:
    — Тут да нас ходзіць адзін журналіст, кажа, асабіста знаёмы з табой, дамагаецца сустрэчы. Я не падпісаў дазволу, але, калі хочаш?..
    — А паводле афіцыйнай версіі я ўсё яшчэ шафёр бульбавоза, які пахмяліўся і заснуў за рулём?
    —	Газеты друкуюць адно: спісы палітычнай эліты пад некралогамі.
    —	Журналіст мяне не ўратуе. Дый, наогул, мне не хочацца гаварыць.
    Начальнік турмы расклаў па кішэнях парожнюю пляшку і чаркі:
    —	Спачатку хацеў выпіць з табою ў кабінеце, але мне там абрыдла. Першы раз п’ю з вязнем. Напэўна, надышоў час скласці рапарт аб адстаўцы. Лепш самому пайсці.
    —	Лепш самому, — пагадзіўся Баляслаў.
    Па гэтых словах начальнік турмы паклаў на край зэдля загорнутае ў прапарафіненую паперу лязо.
    Труп Баляслава Катавіцкага, загорнуты ў чорны поліэтылен, вынеслі з камеры і панеслі гулкімі лабірынтамі замкавых калідораў.
    На турэмных могілках у загадзя падрыхтаванай неглыбокай яміне стаяла вада.
    Два далакопы ў чорных турэмных робах няспешна засыпалі буйным жвірам дол. У канец яны паставілі непранумараваны гранёны слуп.
    3 шарага мінскага неба на зубчастыя пры садзістыя вежы ІІішчалаўскага замка сыпаўся дождж.
    1991
    СІСТЭМА
    * * *
    Б
    Марыс упэўненан хадою шпарка ішоў праз парк.
    — Мужык...
    «Толькі гэтага не хапала».
    — ...пастой. Дапамажы, дай пару капеек.
    «Яшчэ адзін у тэлефоннай будцы», — падумаў Барыс.
    — Зараз, — ён дастаў з кішэні колькі манет і падаў іх таму, хто прасіў. Той схапіў Барыса за рукаво і сказаў:
    — А ты бага-аты.
    «Хопіць. He хацеў, але...» — падумаў Барыс і ўдарыў вольнай рукою таму, хто трымаў яго за рукаво, у твар.
    Манеты зазвінелі па асфальце. Завішчалі дзверцы тэлефоннай будкі.
    Барыс пабег насустрач таму, хто чакаў у будцы. Барыс хацеў ударыць, ды прамахнуўся. Яму ўдарылі ў жывот, потым у плячук і зноў у жы вот. Барыс пачаў задыхацца — боль працяў яго. Яму ўдарылі збоку ў скронь.
    «На-а!» — пачуў Барыс, і свет разляцеўся на дробныя кавалкі.
    * * *
    «Дзе я? Скронь. Ударылі ў скронь. Паркавая лаўка, я пад ёю. Скаты, завалаклі пад лаўку, каб не валяўся навідавоку. Здагадаліся ж... М-м-м...
    Зараз пройдзе. Кулаком так не шарахнеш. Чаго ляжаць? Уставай!»
    Барыс выбраўся з-пад лаўкі. У парку было пустэльна. Сосны знерухомелі ў шарай гадзіне.
    «Вечарэе. Колькі я праляжаў? Гадзіну? Болей? Ну і выгляд».
    Барыс паабтрасаў пыл і сухое лісце, што былі на вопратцы, і пайшоў да цэнтральнай паркавай брамы.
    «Пачысціцца, памыецца, адпрасуецца і будзе як новае. Колькі часу? Скаты, гадзіннік за дзве капейкі і той забралі. Так табе і трэба. Так і павінна было быць. Раней ці пазней — няма розніцы. Інакш і быць не магло. ГІасаду захацеў мець?! Штаны пачысціў, туфлі наваксаваў, пастрыгся, пагаліўся?! Як жа ж, на прыём да міністра першы раз ідзеш! Сам міністр запрасіў, час прызначыў. Трэба выгляд мець, каб не Барысам, а Барысам Барысавічам дапамаглі зрабіцца. He ў джынсах жа чакаць пераўвасаблення. Вось і пераўвасобіўся. Чаго папёрся праз парк? Забыў? He забыў. Тады было інакш. Мы прасілі не так. Мы грошы сшыбалі да-лі-кат-на».
    Барыс прыпыніўся каля пустой лаўкі і загаварыў:
    — Дзяўчаткі прыгожыя, добры вечар. Паглядзіце на мяне. Паглядзіце ўважліва на мяне, на мае джынсы і куртку, яны бачылі ўсе айчынныя хіт-парады. А цяпер мне так баліць жывот, што няма ніякага ратунку, акрамя шклянкі таннага вермуту.
    Можа, вы дасце беднаму хіпі адзін рубель дваццаць дзве капейкі і ўратуеце яго ад пакутлівай смерці? Дзякуй, прыгожыя. Мне толькі рубель і дваццаць дзве капейкі, а больш не трэба. Дзякуй, дарагія. Гуд бай!
    Барыс перайшоў да наступнай лаўкі, схіліў галаву і зноў загаварыў да пустой лаўкі. Ён прамаўляў ціха, але з упэўненасцю, якая з’яўляецца ў чалавека, калі ён адны і тыя ж словы гаворыць сто першы раз.
    Хлопец. Брат, прабач, дапамажы. Калі можаш, дай колькі манет. Калі можаш... Я прашу. He крыўдуй. Дзякуй, брат.
    «Давалі. Адчынялі сумачкі і давалі. Даставалі з кішэні і сыпалі на далонь. Выцягвалі партманет і адлічвалі. Хто капейкі, хто рублі. Хто на віно, хто на хлеб, хто на білет. Дапамагалі беднаму хіпі, выратоўвалі небараку студэнта, шкадавалі абрабаванага чалавека... Сотні версій, сотні шляхоў. Людзі давалі нам грошы. Мы прасілі — яны давалі.
    Але было і па-другому, калі заехалі Шведу пасля першага слова свінцовым кастэтам. Ён так падаў патыліцай на асфальт, што я спалохаўся: ці не забілі Шведа? Толькі яго не забілі. А пасля бойкі былі разборы і скрынка віна.
    А дзе цяпер той Швед? Няўжо ён застаўся такі, як і быў пад крамай «Тытунь» у сваім бамбасховішчы? Сто гадоў не бачыліся. Пэўна ж, Барыс, ты стаў іншы, ты ў падвалы і бункеры не ходзіш, ты віна таннага не п’еш, анашу не
    курыш, калёсы не глытаеш... Ты — асоба! Ты да міністра на прыём ішоў. Асоба! Міністр! Прыём! Атрымаў? Цябе чакалі, а ты ў парку рогам зачапіўся. Цябе шпана мужыком называе, а ты біцца палез. Дапамог бы хлопцам і пайшоў бы ціха. Як жа ж, пайшоў бы... Яны што, не ведаюць такіх, як ты — адпрасаваных, пастрыжаных? Такія як да першага тэлефона дапаўзаюць, так і пачынаюць на дапамогу клікаць. Толькі не ведалі хлопцы, што не будзеш ты ні званіць, ні выклікаць. А пойдзеш ты, Барыс, па сістэмнай мянушцы — Бэр, да Шведа ў бамба-сховішча, бо што гэта за свет, калі Бэр у Мінску праз парк прайсці не можа? Міністр? У міністра папросім прабачэння».
    * * *
    Няпэўнае святло запалкі намацала ў цемры магутныя дзверы ў бамбасховішча. Бэр ударыў у дзверы нагою — раз, другі, трэці... Заскрыгатала засаўка. У светлым прагале цямнеў сілуэт. Ён быў напагатове.
    — Што трэба? — гыркнуў сілуэт.
    — Швед ёсць?
    — Залазь, — сілуэт саступіў дарогу.
    Зялёныя сцены бамбасховішча і слабыя лямпачкі ў драцяных каўпаках сустрэлі госця больш ветліва.
    — Хто? — Шведаў голас пад нізкай столлю праз пакоі і калідоры даляцеў да Бэра.
    — Да цябе, — пачулася з-за Бэравай спіны.
    Бэр зайшоў у пакой, застаўлены станкамі і варштатамі. Швед ляжаў на канапе, якая сваёй бардовай аксамітнай абіўкаю і белымі гнутымі ножкамі ў стылі ракако зусім не пасавала да шызага халата на гаспадары.
    «Пастарэў, Швед. Няма джынсаў. Няма курткі. Няма доўгіх, па плечы, валасоў. Няма хіпі».
    — Бэр? Заходзь! He чакаў я. Сядай ці кладзіся, калі хочаш, — Швед сеў на канапе.
    — Пастарэў ты, Швед, а з падвала не вылез, — Бэр сеў побач са Шведам.
    — Добра, што зайшоў. Пастарэў, кажаш? А я газету бачыў, а ў ёй твой партрэт. Дык ты высока далез. Правільна... Павярні галаву.
    Бэр паказаў Шведу чырвоную прыпухлую скронь.
    — Нармуль. Дапамаглі, кажаш, мяне ўспомніць, — сказаў той, разглядаючы кровападцёк.
    — Дапамаглі, як бачыш. Вось я і прыйшоў спытаць. Хто мяне ў парку пад лаўку паклаў? Ішоў я праз парк. Падыходзіць адзін і кажа: дапамажы. Другі ў тэлефоннай будцы чакае. Я спяшаўся, думаю, чорт з табой. Дастаў я жменю дробязі. А ён мне кажа — багаты мужык ты. Сам разумееш, гэта ўжо — нявыкрутка. I панеслася, і пакацілася... Прачнуўся я пад лаўкаю.
    — Дзе гэта было? — Швед устаў, засунуў кулакі ў кішэні халата, потым дастаў з кішэні папяросу, прадзьмуў, закурыў і крыкнуў у бок дзвярэй: — Тушкан, вентыляцыю ўключы.
    — Зараз, — азваўся той, што адчыняў дзверы ў бамбасховішча.
    Загула вентыляцыйная сістэма. Па пакоі прабег ледзь улоўны скразнячок.
    — Каля дзіцячай чыгункі, — удакладніў Бэр.
    — А з выгляду яны як?
    — Думаў, што калі я пачну, дык і пакладу абодвух.