Замак
Адам Глобус
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 256с.
Мінск 2008
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Нарэшце можам пазнаёміцца. Я — Антон Радкевіч, мастак і фатограф. А вы — Рэгіна Агінская, акцёрка і мадэлька.
— Вы мне нічога не пакінулі сказаць, апроч як спытацца, дзеля чаго вы тут?
— Чыста прафесійны інтарэс. Маю намер зрабіць некалькі тэатралізаваных хэпенінгаў і галоўную ролю прапанаваць вам.
— Звычайна я спачатку чытаю сцэнарый...
— Мы не будзем ставіць п’есу і здымаць кіно. Я збіраюся рабіць фотаказку з працоўнай назвай «Сады зямное асалоды» і запрашаю вас у сааўтары. Я буду адказваць за асяроддзе і фіксацыю, а ўласна вобразы аддаю вам.
— Прашу прабачэння, я не падрыхтаваная да сур’ёзнай размовы. Бо, па-першае, я стамілася, а па-другое, пасля такіх спектакляў у грымёрнай, бывае, з’яўляюцца людзі з сэксуальнымі адхіленнямі, і тады даводзіцца выклікаць рабочых сцэны. Спадзяюся, вы разумееце — апошнім часам нам даводзіцца граць сцэны,
перанасычаныя стрыптызам і садызмам, каб збіраць залу.
Я сёння і зайшоў толькі на тое, каб зрабіць прапанову. Давайце сустрэнемся заўтра ў зручны для вас час...
3 тэатру Катавіцкі і Агінская выйшлі разам.
РДЗДЗЕЛ ТРЗЦІ.
ХЭПЕНІНГ
Пад скляпеннямі былога архірэйскага палаца ёсць бар, вядомы пад назваю «Каламутнае вока». У ім штовечар адпачывае мастацкая эліта. Там паэты чаргуюць каньяк з вершамі, а балетмайстары п’юць шампанскае і не хаваюць сваіх гомасэксуальных схільнасцяў, там журналісты спрабуюць утапіць палітычныя праблемы ў рабінавай настойцы, і ніхто не прымушае другога быць лепшым, чым ён ёсць.
На століку перад Катавіцкім і Агінскай стаяла бутэлька шампанскага і штоф з каньяком. Ідылічную размову паміж акцёркаю і былым ахоўнікам, які выдаваў сябе за фотамастака, парушыў нахабны голас:
Разумею, што буду перашкаджаць, але месцаў болей няма, — са сваёю пляшкай рабінавай настойкі да іх падсеў маладзён у джутавым строі, фотакуфар схаваўся пад крэсла. — Гэта я вас здымаў у тэатры, сцэна ў ванным пакоі?
— Твой калега? — Рэгіна запытальна паглядзела на Катавіцкага.
— Вы таксама фатограф? — здзівіўся журналіст.
— За каньяком я не люблю гаварыць на прафесійныя тэмы, — холадна адказаў Баляслаў.
А я без камеры з дому не выходжу. У свеце столькі цікавага — толькі хадзі і здымай.
— Цікавае і прыгожае — розныя рэчы, — зазначыў Катавіцкі.
— Я не камплексую на мастацтве, я — журналіст. Мяне цікавяць сенсацыі і скандалы. Калі чытачы жадаюць бачыць на старонках майго выдання прастытутак, забойцаў і наркаманаў — яны іх убачаць.
Твар Агінскай неўпрыкмет змяніўся, нібыта на яго ўпала месячнае святло, і Рэгіна стала рыхтык парцэлянавая прыгажуня, чый фотаздымак хаваўся ў партманэце Катавіцкага.
— У вас няма жадання выпаліць па цыгарэце? — ён паклаў руку на джутавае плячо журналіста.
— Давайце папалім тут, дым пад стол, — прапанаваў той.
— Няварта, — мякка сказаў Баляслаў і ўзняўся: — Спадзяюся, ты, Рэгіна, не засумуеш. А я, у сваю чаргу, не забаўлюся.
Былы ахоўнік і журналіст выйшлі ў неасветлены двор, над імі навісалі канструктывісцкія вежы Дома афіцэраў. Іх цэментавы колер на тле начнога неба згусцеў да чарнаты. У той момант,
калі сполах запалкі выхапіў з цемры твар журналіста, Катавіцкі ўдарыў яго ў сківіцу. Толькі шурпаты мур не даў журналісту ўпасці. Другі ўдар Катавіцкі нанёс нагою ў жывот. Журналіст скурчыўся. Катавіцкі схапіў яго за джутавы каўнер, прыўзняў і колькі разоў ударыў тварам у мур.
Калі да журналіста вярнулася здатнасць бачыць і разумець, ён пачуў:
— Будзем лічыць, што я цябе папярэдзіў, наркаманаў чытачы ўбачаць на старонках іншых выданняў.
Журналіст асцярожна дакрануўся да разбітага твара:
— Зразумеў, буду здымаць краявіды.
— Убачу побач з Агінскай — паб’ю камеру, — Катавіцкі пайшоў.
Рэгіна трымала ў руцэ тонкую ножку келіха.
— Шкада, але мусім адсюль сысці, — Баляслаў разлічыўся.
Начным праспектам яны спусціліся да брутальнай каланады Дзяржаўнага цырка. У месячным святле зіхацела металёвая луска купала. За геральдычнай агароджай скублі баскетную зеляніну дагледжаныя цыркавыя коні.
Пойдзем у парк? Уначы люблю глядзець на раку і слухаць вадаспад, — Рэгіна спынілася.
Пад цяжарам вады рыпелі ланцугі на блоках шлюзавага пад’ёмніка. Баляслаў з Рэгінаю зайшлі на балкон маста. Глыбока ўнізе круціліся ў вірах карункавыя пляміны шуму.
— Я з дзяцінства баюся ракі, але люблю над ёю стаяць, — Регіна апусціла локці на парэнчы.
— Ты не ўмееш плаваць? — Катавіцкі паклаў рукі ёй на плечы.
— He толькі ўмею, але і люблю — у кафляным басейне, а рака з яе збуцьвелымі карчамі, склізкім мулам і водарасцямі, якія хаваюць бутэлькі і кансароўкі, выклікае гідлівасць. У дзяцінстве я бачыла, як даставалі тапельца. Гэта была жанчына. Тады на імгненне адчула, што і са мною можа здарыцца нешта падобнае. Баюся выглядаць непрыгожай пасля смерці.
— Ты залішне прагматычна ставішся да жыцця.
Наўрад...
— Ты каго-небудзь баішся?
— Побач з табою — не.
Баляслаў пацалаваў Рэгіну.
Пікап Катавіцкага звярнуў з шашы да закінутага кар’ера. Машына мінула гурбы смецця, па якіх шпацыравалі фаянсава-белыя чайкі.
— I гэта найлепшае месца, каб здымаць сюжэт «Сады зямное асалоды»? — спытала Рэгіна, калі Катавіцкі аб’язджаў ангар з металаломам.
Мне падабаюцца кантрасты. Райская жанчына на рэчавым пагосце. Ты пойдзеш паўз сумёты металёвых габлюшак, мядзяных дратоў, шкілетаў радыёапаратуры, а я пачну фатаграфаваць.
Баляслаў плаўна спыніў пікап каля штабеля зношаных аўтапакрышак.
Рэгіна пайшла лабірынтам знявечанае тэхнікі. На скарабачаным метале палымнелі пляміны іржы, на тле якой белая сукня мадэлькі канцэнтравала чысціню.
— He заўважай таго, што вакол цябе. Твой твар не павінен быць люстэркам, дзе адбіваецца сталічнае смецце. Падумай пра тапалёвую алею ў Залессі, згадай маёнтак, уяві яго ў часы Міхала-Клеафаса Агінскага, — Катавіцкі глядзеў на Рэгіну праз рамку кадра.
Ты лічыш, што маё паходжанне вымагае любові да паланезаў? А яны выклікаюць у мяне толькі пачуццё жалобы і страты, як і сам маёнтак. Спадзяюся, паланезы не будут гучаць у раі.
— А хто абяцаў рай? Я запрашаў у сады зямное асалоды.
Рэгіна не пазіравала. Яна рухалася па звалцы, нібыта па анфіладзе музейных залаў, пакуль не спынілася побач з каркасам шырокага ложка. На высокіх білах свяціліся сталёвым холадам ланцугі шароў.
— Хопіць на сёння, я стамілася.
— Яшчэ колькі кадраў, — Баляслаў навёў камеру на стомлены твар акцёркі.
— А табе не здаецца, што ложак на сметніку выглядае банальна і танна? Мне бачыцца ў ім другасны сімвалізм.
— У нашым спектаклі за дэкарацыі адказваю я. I калі табе бачыцца танны сімвалізм, то для мяне гэта класічны вобраз.
— I для вобразу нестае аголенае жанчыны?
— Так, аголенае райскай жанчыны.
Белую сукенку Рэгіна павесіла на біла. Яе цела ў прахалодным травеньскім паветры набыло штучнасць вітрыннага манекена. Яна села на блакітную рэйку ложкавае рамы.
— Выдатна! — Катавіцкі рабіў кадр за кадрам і абыходзіў ложак. Калі ў відашукальніку з’явілася Рэгініна спіна, ён скінуў са сваёй шыі тонкую шаўковую лямку камеры і загадаў: — He паварочвайся, усё выдатна.
Лямка ў руках Катавіцкага ператварылася ў пятлю. На змярцвелым твары забойцы вочы звузіліся. Бязгучна ступаючы па мяккім пяску, Катавіцкі наблізіўся да ахвяры. Рэгіна здрыганулася — з ангара бязгучна выкаціўся кар’ерны самазвал. У канцы спуску, каля штабеля аўтапакрышак, ён таргануўся, і над звалкаю завісла вуркатанне рухавіка.
Калі самазвал праязджаў паўз Рэгіну і Катавіцкага, з адчыненага акна кабіны пачуўся смех.
— Я згадала адну гісторыю, — Агінская няспешна расправіла сукенку.
ГІСТОРЫЯ, ЯКУЮ ЗГАДАЛА РЭГІНА АГІНСКАЯ
На шашы, перад мастом, стаяў мужчына ў чорных акулярах і з важкім сакваяжам. Перад фірмовым аўтобусам са срэбным надпісам праз увесь кодаб — «Тэатр моды» ён ускінуў руку. Аўтобус спыніўся.
— Вы на свята? — мужчына ўладкаваўся на паваротным фатэлі каля дзвярэй.
— На Мазырскі нафтаперапрацоўчы камбінат, — адказала прыгажуня ў лісіным футры.
— Столькі прыгажунь, і ўсе на завод?
— А што дзіўнага? — азвалася дзяўчына ў шыракаполым чырвоным капелюшы.
На твары пасажыра з’явілася малапрыемная ўсмешачка:
— I вас ніхто не папярэдзіў, што здараецца на заводзе з маладымі і занадта прыгожымі жанчынамі?
— 3 намі ўсё, што магло здарыцца, здарылася, — падрэзала тая, што ў рыжым футры.
— Памыляецеся, бо тое, што раскажу, ёсць толькі ў Мазыры.
Мадэлькі скептычна пераглянуліся, але пасажыр не зважаў і працягваў:
— Калі будавалі завод, у адной кладаўшчыцы нарадзілася дзіця. Бацьку хлопчыка ніхто не ведаў. Казалі рознае: і што жыд, і што цыган, і што чачэнец. Людзям рот не зачыніш на замок. Плявузгалі і плявузгалі. У радзільні дактары ніякіх адхіленняў і анамалій не заўважылі. Жа~ хі пачаліся, калі кладаўшчыца вярнулася ў інтэрнат.
Яе суседзі скардзіліся, нібыта па начах чуюцца нялюдскія крыкі. Кладаўшчыца адмоўчвалася ці пачынала даводзіць, што так плачуць звычайныя дзеці.
Праз колькі месяцаў яна паціху з’ехала з Мазыра.
Калі камендант інтэрната зразумеў, што маці-самотніца больш не вернецца, узламалі пакой і жахнуліся: мэбля, падлога і нават плінтусы былі пагрызеныя, нібыта бабрыная зграя шалела цэлы тыдзень. Тады ніхто нават і не падумаў, што такое мог утварыць дзіцёнак. Пазней высвятлілася: праз тыдзень пасля нараджэння ў хлопчыка выраслі вялікія пацучыныя зубы. Дзіця грызла ўсё чыста. Кладаўшчыца спачатку спрабавала навязваць яго на брызентавы пас, але паса хапала на гадзіну; потым здагадалася прымацаваць да батарэі сабачы ланцуг. Тады суседзі і пачулі нялюдскія енкі і скавытанні. А навязвала хлопчыка таму, віто баялася, каб не загрыз яе самую ўначы. Калі ж зразумела — неўзабаве не дапаможа і ланцуг, пасадзіла дзіця ў мех і занесла на сметнік. Сама ж хуценька сабрала рэчы і з’ехала.
I вырасла на сметніку з таго хлопчыка пачвара, якую мазыране называюць Нафтавік, бо ад яго смярдзіць газаю. Цяпер Нафтавік рабуе і гвалціць самотных жанчын. I колькі ні палявалі на яго, нічога не атрымалася, бо Нафтавік, як здань, няўлоўны.
— А вось аднойчы... — раптам мужчына ў чорных акулярах перарваў апавяданне і папрасіў шафёра спыніць аўтобус.
Калі пасажыр сыпюў, прыгажуня ў лісіным футры падсумавала:
— Правінцыйныя байкі.
— Але цікава, — запярэчыў малады шафёр.