Пасля выступлешіяў на свяце горада змучаныя мадэлькі пасяліліся ў гатэлі. Прыгажуня, якая насіла рыжае футра, займала аднамесны люкс. Калі яна змыла сцэнічны макіяж і зірнула ў люстэрка, то ўбачыла — за спінаю стаіць пачвара ў чырвонай касцы. Жанчына адчула атрутны дух газы. — ІІяпраўда! — прыгажуня звярнулася да люстэрка, дзе адбіваўся цёмны, абліты нафтаю твар пачвары. — Праўда! — вуркатаў Нафтавік. Пераляканая мадэлька кінулася ўцякаць, але нафтавікова рука ў гумовай пальчатцы схапіла яе за шыю. — He люблю мець стасункі з мерцвякамі і вар’яткамі, — рукі ў тоўстых пальчатках расхінулі купальны халат. У вачах зняможанай жанчыны заззяла жудасць. — Упрыся рукамі ў сцяну! Махровы халат упаў на падлогу. Ані ахвяра, ані гвалтаўнік не пачулі, як у нумар зайшоў малады вадзіцель аўтобуса з бутэлькай шампанскага ў руцэ. Нечаканы ўдар бутэлькаю ніжэй скроні зваліў Нафтавіка, чырвоная каска адляцела пад таршэр. — Няўжо забіў? — шафёр паклаў шампанскае ў рукамыйнік і пусціў ваду. Аголеная мадэлька захінулася ў халат. — Што рабіцьмуць з трупам? Вадзіцель набраў шклянку і лінуў на твар Нафтавіка. Той расплюшчыў вочы і паспрабаваў быў устаць, але не змог. — Ляжаць! — згадаў вадзіцель і гучна зарагатаў: — А я цябе адразу і не пазнаў у касцы, з нафарбаваным тварам! Гэта ты, Нафтавік мазырскі, дзевак палохаў у аўтобусе? — Я, — ледзь вымавіў той. — Прэч адсюль! — завішчала прыгажуня. — Прэч! Ад вас абодвух смярдзіць газаю. Па дарозе ў горад Баляслаў прапанаваў Рэгіне заехаць да яго: — Я сапсаваў табе настрой гэтым задушлівым сметнікам і таму лічу сябе абавязаным выправіцца. — А як гэта будзе выглядаць? — Убачыш... у мяне ёсць адно захапленне... — Спадзяюся, не калекцыя марак? — у голасе Рэгіны прагучаў скепсіс. — Маё захапленне — гісторыя замкаў і турмаў. Раздзел чдцвёрты. ЗАБОЙСТВА У кватэры Катавіцкага Рэгіна дапамагла гаспадару пераставіць макет замка на варштат. — Я даўно не прымаў гасцей і развучыўся гэта рабіць, — Баляслаў паставіў на стол бутэльку алжырскага віна. — Твой макет нагадвае эскіз тэатральнай дэкарацыі. У тэатры, апроч сцэны, я люблю майстэрню мастакоў. Для мяне роля пачынаецца не з п’есы, а менавіта з эскізаў, з макета. Можа, таму, што я некалі грала ў лялечным тэатры? — Рэгіна састроіла драўляны твар, на якім акругліліся і знерухомелі нефрытавыя вочы, і дыктавым голасам прадэкламавала: — У чорным-чорным горадзе ёсць чорны-чорны замак, у чорным-чорным замку ёсць чорная-чорная вежа, у чорнай-чорнай вежы ёсць чорныя-чорныя сходы, па чорных-чорных сходах ідзе чорны-чорны чалавек... — Гэта я, — Катавіцкі разліў віно па шклянках. — I гэты чорны-чорны чалавек, — Рэгіна наблізілася да Баляслава, — знаходзіць чорнычорны пакой, у чорным-чорным пакоі — чорнаячорная труна, з чорнай-чорнай труны высоўваецца чорная-чорная рука — аддай маё сэрца!!! — Маё сэрца належыць табе, — Катавіцкі абняў Рэгіну. У пакоі запала ціша. Баляслаў крануў вуснамі скроню акцёркі. Яна схіліла галаву і ўзняла яго за рукі: — Пачакай, не люблю, калі мяне распранаюць. Лёгкі шоўк сукенкі слізгануў на падлогу. Рэгіна села на край канапы. Яе цела страціла манекенную тэатральнасць, набыло цеплыню і вабнасць. У цёмным бутэлечным шкле адбіваліся макетныя вежы замка і няспешныя рухі кахання. Агінская прыўзнялася на локцях і сціснула ў пальцах коўдру. Цёмная плынь валасоў перацякала цераз край канапы. Праз вузкую шчыліну ў парцьерах сонечнае святло праразала пакой і клалася касою паскай на ложак. Катавіцкі не адчуў палёгкі, толькі стому. Ён паспрабаваў падняцца, але Рэгініны рукі скрыжаваліся на ягонай спіне. — Я прынясу віна. — Яшчэ хвілінку. Я чамусьці баюся, што ты зараз устанеш і гэта ніколі не паўторыцца, Рэгіна пацалавала Баляслава, але той не адказаў. — I ўсё ж я прынясу віна. Катавіцкі зачыніўся ў ванным пакоі і пусціў ваду. He апранаючыся, Рэгіна села за стол і наліла віна, кранула донцам зрэз Баляслававай шклянкі і выпіла. Калі Катавіцкі вярнуўся, Агінская сядзела каля варштата і, прыўзняўшы дах палаца, разгля дала кардонныя інтэр’еры. — Выдатная цацка, але яна не адпавядае сапраўднасці, на вежах занадта спічастыя дахі... — Можна паехаць і спраўдзіць. — Прапанова рамантычная, і я падумаю, калі буду прымаць душ. ГІокуль у ванным пакоі шумела вада, Катавіцкі паспеў апрануцца, дастаць з варштата і пакласці ў аксамітную труну фотакуфра важкі аўтаматычны пісталет. — Ты бярэш фотаапарат? — пачуў за спінаю Катавіцкі і рэзка зашчоўкнуў куфар. — Калі мы прыедзем, будзе ўжо цёмна. — Ты лічыш, у «Садах зямное асалоды» не можа настаць ноч? Баляслаў прыпаркаваў пікап каля замкавай брамы. — У мяне такое адчуванне, что мы не можам выбрацца са сметніка, — Рэгіна кранула рукою пабеленую вапнаю сцяну. — Няўжо нават у замку ты не адчуваеш сябе князёўнай? — Князёўна — тая роля, якую мне ніколі не даводзілася выконваць. — Прапаноўваю ролю князёўны. Тут болып будоўлі, чым разбурэння. Уяві, ты аднаўляеш свой замак. Агінская падышла да кутняй вежы ў рэстаўрацыйных рыштаваннях і пачала ўздымацца па дашчаных драбінах. За грэбнем дахавіцы разгортвалася возера. Бязгучна віравала вада на далёкай грэблі. Недагледжаны парк падступаўся да самае вады. Над засохлымі вершалінамі клёнаў завіс коршак. Рэгіна ўзнялася на апошні ярус. За местачковымі дамкамі ў вечаровай смузе цямнелі дрэвы над татарскімі могілкамі. У малочна-бэзавым небе праступіў нікеліраваны серп маладзіка. Раптам вечаровую вусцішнасць прашыў ломкі палёт кажана. Рэгіна прыхінулася да халоднай трубчастай стойкі рыштаванняў. Баляслаў прайшоў па дашчаным насціле і стаў поруч. — Цябе палохае вышыня? — мыском чаравіка ён скінуў зломак дахавіцы. Доўгая цішыня падзення і крохкі гук удару аб брук спарадзіў страх. — Я баюся, — Рэгіна адступіла да сцяны. Катавіцкі ўзяў яе за руку. — Мяне раздражняе кажановы піск. Пайшлі. У той момант, калі Рэгіна павярнулася да яго спінаю, ён штурхнуў яе. Апошняе, што ўбачыў Катавіцкі, было непаразуменне ў нефрытавых вачах. На няроўным цёмным бруку замкавага двара сцюдзёным холадам свяцілася белая сукенка. Катавіцкі сышоў па рыштаваннях, якія хісталіся і скрыгаталі пад ягонымі важкімі крокамі, і перасёк наўскос двор. Баляслаў зняў машыну з ручнога тормаза, і яна бязгучна выкацілася з брамы. У парабалічным авальным люстэрку хутка змяншаўся адбітак Мірскага замка. ДРУГАЯ НАВЕЛА-МРОЯ Баляслава Катавіцкага — Ты будзеш сведкаю, а мажардома я заб’ю! — былы чаляднік Антон выцер рукавом рот. — Як жа ж, заб’еш ты гэту падлу! — засумнявалася Яня. — Ты дапаможаш, — Антон ушчыпнуў былую пакаёўку за бок. Праз колькі дзён, калі княжацкае баляванне аціхла і госці раз’ехаліся ў карэтах, аздобленых гербамі, Яня ўжо працавала ў жыда на сыраварні, а Антон — малатабойцам у заможнага каваля. Як толькі сутонлівы змрок апускаўся на княжацкі замак і мястэчка, Антон з Яняю сустракаліся за татарскімі могілкамі і са смакам абмяркоўвалі, як заб’юць гнюснага мажардома. — Хай толькі з’явіцца на кузні, — летуценіў малатабойца Антон, — дзеўбану па лобе молатам, а ўсім скажу, што конь убрыкнуў. — He павераць, — сумнявалася Яня і клала русявую галаву на Антонаў плячук, — давай лепш, як мажардом на сыраварню зойдзе, я голку ў сыр засуну і яго пачастую: праглыне гад і выпруціцца, як той Сцяпанаў сабака, якому Мікола голку ў сале даў. — He праглыне, выплюне. 3 тваіх рук ён і сыра не возьме. — Столькі разоў браў, а тут не возьме?.. Хіба ты не здагадаўся, Антончык? Ён жа не з-за парасяці, якога мы ўкралі і з’елі, да князя пабег, а з-за таго, што мяне з табою за гулямі заспеў. Ён нават шлюбам пабрацца абяцаў. — Ну тады я ведаю, як гада на могілкі пакласці, — узрадаваўся Антон. — Ты, Яня, як панясешь сыры ў замак, дык знайдзі мажардома, пакруціся перад ім, паплач, скажы, што гэта я цябе прымусіў і парася з’есці, і на панскім ложку пакачацца. А як заляцацца пачне, скажы, што спяшаешся, а ўвечары чакацьмеш за татарскімі могілкамі. — А можа, няварта забіваць? Нашто грэх на сябе браць? — Яня зазірнула ў Антонавы вочы. — Забіваць — не забіваць, а папалохаць трэба! Як і дамовіліся, Яня запрасіла мажардома сустрэцца ўвечары за татарскімі могілкамі, але Антон не даў веры дабрадушнай Яні і схаваўся ў княжацкім парку каля возера. На прыцемку мажардом зайіпоў да кухара і спакаваў кошык на добрую вячэру: мармуровы брус сальцісона, бутэльку слівовай наліўкі, ладны кус вэнджанае паляндвіцы і белы пірог з разынкамі. 3 кошыкам у руках ён не пайшоў у браму, а паціху выйшаў патаемнай форткаю ў аціхлы вільготны парк. Пад разгалістымі клёнамі свіцілася свежа-блакітная каланада альтанкі-ратонды. хМажардом выйшаў на алею і прамінуў альтанку. Услед з-за калоны бязгучна з’явіўся Антон з вяровачнаю пятлёю ў руках. Праз імгненне пятля зашморгнулася на тоўстай мажардомавай шыі. Вочы ў ахвяры вырачыліся, твар збарвавеў, рукі выпусцілі кошык з вячэраю і ўхапіліся за пятлю. Але дзе ж ты дасі рады рукам малатабойца? Антон упэўніўся, што мажардомава душа ўзнялася над паркам, і пацягнуў нябожчыка да крывога дуплястага дуба. Канец вяроўкі ён перакінуў цераз сук, а сам улез на дрэва і замацаваў вяроўку так, што мыскі мажардомавых ботаў захісталіся над высокаю травою. Антон выкаціў з альтанкі загадзя падрыхтаваны для чорнае справы бярозавы цурбэлак і кінуў нябожчыку пад ногі: маўляў, прыйшоў мажардом у парк з цурбэлкам і вяроўкаю, ды развітаўся з жыццём. Яня ўжо зачакалася, калі пачула шпаркія крокі. 3-за могілкавае агароджы з плеценым кошы кам у руках выйшаў Антон: — А твой палюбоўнік так і не прыйшоў? — Відаць, здагадаўся... — To ён і не прыйдзе. Я вось тут паесці прынёс, — Антон аддаў Яні важкі кошык. Тая разаслала на траве радзюжку і пачала раскладаць на ёй прысмакі. Раптам яна войкнула і выцягнула з кошыка мажардомаву люльку: — А гэта што? — Задавіўся твой мажардом у парку, за ратондаю. На дуплястым дубе вісіць. — Што ж ты, Антон, нарабіў? — Яня перахрысцілася і заплакала. — Князь жа зловіць і заб’е! Антон адкаркаваў бутэльку наліўкі і сербануў з рыльца: — Салодкая, халера, толькі дзеўкам піць, — ён адкроіў скрыль сальцісона і са смакам зжаваў. Яня выцерла рагом хвартуха слёзы і заліла гора наліўкаю.