• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак  Адам Глобус

    Замак

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    39.63 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    «Ты робіш толькі адно парушэнне ў агульнапрынятай маралі, і тэатр ператвараецца ў сапраўднае жыццё, — казаў Настаўнік. — Ты знішчаеш мяжу, рысу, раму паміж акцёрамі і гледачамі, ты яднаеш іх. I тады ніхто не можа зразумець: акцёр
    ён ці глядач. Для цябе непадзельныя, зліваюцца ў адно этыка і эстэтыка. Хай іншыя думаюць, што Гай Юлі Цэзар і акцёр, які выконвае ролю Цэзара — розныя асобы. На самай справе ёсць толькі адзін Цэзар. Ен можа быць адначасна ў трох месцах, ён можа ў кожным месцы рабіць па тры справы, і кожную справу разглядаць з трох бакоў, але ён адзін».
    Пярэсты вялікі сабака з настаўленымі па-воўчы вушамі і закручаным хвастом выбег з хмызняку на пляц перад мішэннай групай. Ён мінуў дыктавыя раставыя постаці і ўскочыў у неглыбокі равок, з якога выбраўся каля цаглянага лабірынта. Катавіцкі сядзеў на зялёнай дашчанай скрыні, перад ім на разасланым кавалку брызенту ільснілася разабраная зброя. Побач ляжаў на траве і паліў інструктар з белаю павязкаю на рукаве. На абветраным твары інструктара адбівалася стома і разам з тым палёгка. Гэта быў твар чалавека, які нават у вялікім аркестры чуе толькі барабаны.
    Баляслаў загнаў абойму ў рукаятку пісталета і пачуў, як на дно траншэі абсыпаецца жвір. Ён перасунуў затвор і азірнуўся. На яго, ашчэрыўшы пашчу, бег сабака. Гук стрэлу падхапіў інструктара:
    — Ты што робіш?! Гэта ж сабака палігоншчыка! — інструктар хацеў яшчэ нешта сказаць, але па вачах Катавіцкага зразумеў, што наступныя словы могуць стаць ракавымі.
    «Ты робіш толькі адно парушэнне... Ты пачынаеш жыць па новых законах, па законах найвышэйшага з мастацтваў, і толькі забойца можа назваць сябе сапраўдным мастаком. Толькі ён па найвышэйшае волі разбурае імгненнае і творыць вечнае.
    Ідзі ў тэатры і глядзі, і ты ўбачыш, як усе прагнуць сапраўднасці. Яны будуць глядзець на сцэну, блазны будуць занятыя паўтарэннем чужых жэстаў, і толькі ты застанешся сам сабою, і ўбачыш неадольную прагу сапраўднага.
    Ідзі на стадыёны і глядзі, як усе будуць чакаць падзення, як усе будуць чакаць бойкі, прагнуць парушэння правілаў, скасавання дамоўленасці, крычаць: «Забі!». Ты ўбачыш падзел паміж тымі, хто ў зале, і тымі, хто на сцэне, паміж тымі, хто на полі, і тымі, хто запаўняе амфітэатр. Ты ўбачыш падзел і навучышся пераходзіць яго».
    Так вучыў Настаўнік.
    У траецкай кавярні Катавіцкі назіраў за гульцамі, якія спрабавалі перайграць стракатыя аўтаматы, што пазвоньвалі дробяззю ў металёвых вантробах, нібы турнікеты метрапалітэна. Баляславу было цікава сачыць за азартнымі хлопцамі ў чорных скураных куртках, якія шчыра перажывалі кожную страту. Каля покернага аўтамата пачуўся шум. Раз’юшаны маладзён, пэўна, прайграў аўтамату, не стрымаўся і ўдарыў кулаком па размаляваным шкле. Гульцы, якія стаялі побач, паспрабавалі супакоіць хлопца, але той віскліва
    лаяўся і плакаў. Са службовага памяшкання выйшлі двое мужчын з тварамі прафесійных баксёраў і вывелі маладзёна за дзверы.
    I сітуацыю з аўтаматамі Катавіцкі будзе згадваць пазней. Для сябе ён назаве яе «прасвятленне», бо менавіта ў той момант адчуў сябе адметным, іншым, калі не казаць — лепшым за астатніх людзей. I яшчэ адно адкрыццё зрабіў для сябе Баляслаў: калі мастак пачынае думаць пра гро шы, ён перастае быць мастаком.
    3 кавярні Катавіцкі накіраваўся ў Верхні горад. Выіпчарбленымі каменнымі сходамі ён ўзняўся да сабора святога Бернарда, на якім цяпер кічова зіхцелі праваслаўныя крыжы. Паўз нахілены плот метрабуда выйшаў да раскапаных сутарэнняў Святадухаўскай царквы. Пад праламанымі скляпеннямі ён убачыў, як лысы археолаг з профілем Саванаролы складае ў поліэтыленавы мех зямлістыя чарапы.
    За плотам, які мясцовыя патрыёты размалявалі бел-чырвона-белымі сцягамі і параспісвалі лозунгамі накшталт «Ірак пераможа» і «Жыве Беларусь», цягнуўся будынак Дамініканскага кляштара з недабудаваным баракальным шчапцом. 3-пад разабранага шыфернага даху месцамі тырчэлі рабрыны крокваў. Баляслаў паглядзеў на закладзеныя цэглаю вокны сутарэнняў, дзе калісьці месціліся катоўні інквізіцыі. Ен абмінаў гурбы рэстаўрацыйнага друзу і аслізлым брукам выйшаў да Дома масонаў.
    Каля стромы, парослай рэдкім хмызняком, стаяў ужо знаёмы Катавіцкаму чалавек у марынарцы — сувязны. У пад’езд яны зайшлі разам. Падняліся на другі паверх і спыніліся каля венецыянскага акна. У закінутым будынку проймы суха шархацелі старымі газетамі і паабрыванымі шпалерамі.
    — Вось заданне, — связны кінуў капэрту на палушчаную фарбу падваконня.
    — Тэрмін? — капэрта знікла ў кішэні.
    — Чым хутчэй, тым лепш.
    — Аванс?
    Сувязны дастаў капэрту з грашыма:
    — Пералічы і напішы распіску.
    Катавіцкі пачаў лічыць грошы.
    — За тое, што атрымліваў ад Рублеўскага, таксама напішы.
    — Ты пойдзеш першым, — сказаў Баляслаў.
    Праз мыльнае шкло было відаць, як сувязны, не вымаючы рук з кішэняў, хутка збег па адхоне да Свіслачы.
    Катавіцкі ўскрыў заданне: невялікі фотаздымак і складзены ўдвая аркуш паперы. «Агінская Рэгіна, 30 гадоў, прафесійная акцёрка і мадэлька. Ужывае наркотыкі». На фотакартцы быў твар парцэлянавай прыгажуні, якой аднолькава лёгка даюцца ролі і мнішкі, і вядзьмаркі-распусніцы. Такія людзі звычайна знаходзяцца ў перманентных пошуках кайфу, таму слова «наркотыкі» было залішнім.
    На зацемненай сцэне ледзь прамалёўваліся кафляныя сцены і нікеляваныя трубкі душа.
    Нешматлікая публіка паволі запаўняла першыя рады партэра. У глыбіні ўрадавай ложы цямнела самотная постаць прэзідэнта. Шолах прыцііпаных размоў мякка разыходзіўся ў аксамітназалатым інтэр’еры.
    Баляслаў зайшоў у пустую ложу бенуара. Прысеў на край фатэля і паклаў рукі на вішнёвую абіўку парэнчаў балюстрады. Зіхатлівыя падвескі хрустальнай жырандолі нагадвалі перакулены фантан. Катавіцкі разгарнуў праграмку.
    ЗДАРЭННЕ ў ВАННЫМ ПАКОІ
    Жанчына скінула халат і пераступіла край вялікай прастакутнай ванны. Пена ўзнялася і пацякла на мармуровую падлогу. У парозе з’явіўся мужчына ў пасястым халаце:
    — Нашто столькі пены?
    — Я люблю, калі шмат пены.
    — А я не люблю, — мужчына згроб пену на падлогу, распрануўся і ступіў у ванну: — У такой вадзе ў мяне ўсё зварыцца!
    — Ты сёння не ў настроі. Сядай, — жанчына паклала ногі яму на плечы, — пачакай, крыху адпачнем у вадзе.
    Яна сцёрла пену са шчакі.
    — Тады папалю.
    — А я не пераношу, калі паляць у ванне і прыбіральні!
    А я не люблю, калі мне нешта забараняюць, — мужчына перагнуўся цераз край ванны і ўзяў цыгарэты.
    — Дай мне, — жанчына перахапіла запалкі, — я так люблю паліць запалкі, ты нават сабе не ўяўляеш, — яна падпаліла ўсю скрыначку, запахла серай. Запалкавая паходня схавалася пад вадой.
    — Я цябе зараз утаплю! — цыгарэтны пачак паляцеў на пярэсты халат.
    Мужчына схапіў жанчыну за лыткі і ўзняў іх над вадою, жаночы твар схаваўся ў пене.
    Раптам у ванны пакой зазірнуў вусаты мужчына ў палітоне.
    Жаночыя лыткі выслізнулі з рук, і над вадою з’явілася галава — скажоны злосцю твар крэслілі пасмы цёмных валасоў.
    — Ты што, вар’ят? Я ледзь не захлынулася...
    — Супакойся, мы не адны, у нас госць.
    Жанчына адкінула валасы з ілба, злосць змянілася здзіўленнем:
    — Адкуль ён узяўся? У доме нікога не было...
    — Прабачце, гэта мой дом. I чым гэта вы займаецеся ў маім ванным пакоі? — нарэшце абурыўся вусаты.
    — Чым хочам, тым і займаемся. Ва ўсялякім разе, не нудзімся, — сказала жанчына.
    — Марыля, — закрычаў мужчына ў палітоне, — ты нікога не запрашала ў госці?
    — Якія госці? — у пакой зазірнула жанчына з папугаем на плячы. Птушка нашаторылася і сказала:
    — На цугундзер!
    — A цябе не пыталіся, — зазлаваў вусаты.
    — Папугай мае рацыю, — сказала жанчына ў халаце, — гэта нахабныя злодзеі.
    — Якія мы злодзеі? Мы нічога не кралі. Ці вам шкада вады з-пад крана? — аголеная села на край ванны.
    Яе мужчына вылавіў з вады размоклую скрыначку запалак і паклаў на мармуровую палічку:
    — Выбачайце, можа, у вас знойдуцца запалкі? Бо мае падмоклі. А красці за свае дваццаць гадоў я не навучыўся.
    — Марыля, да злодзеяў яны не падобныя. Відаць, гэта здані. Нас папярэджвалі, што не трэба купляць гэты дом.
    — Ён лічыць, што я русалка, а ты вадзянік, — звярнулася аголеная да свайго партнёра, які пяшчотна лашчыў яе бліскучае калена.
    — Хто вы такія? — асцярожна спытала жанчына з блакітнай птушкай на плячы, тая ўзмахнула крыламі і зноў пракрычала:
    — На цугундзер!
    — А вы адгадайце, — аголеная саслізнула Ў ваду.
    — Мы праходзілі паўз ваш дом, — аголены зрабіў сабе з пены пагоны: — Я падобны да вясельнага генерала? Можаце не адказваць. Дык вось, мы праходзілі паўз ваш дом, і мая каханая захацела прыняць ванну.
    — А чаму менавіта да нас?
    — У вашых суседзяў душ не працуе. Дык вы дасцё мне запалкі ці не?..
    — Дадзім, — мужчына дастаў з палітона бензінавую запальнічку.
    Баляслаў прыпаліў цыгарэту і кінуў запалку ў хрустальную попельніцу, што стаяла на грымёрным століку перад ілюмінаваным лямпачкамі трыльяжам. На шырме побач з дзвярыма вісела на плечыках чорная шаўковая сукенка, на якой шляхетна ззяла карункавая пелерына. Па сценах на цвіках была развешана бутафорская зброя, бляшаныя кароны, шыракаполыя капелюшы і цыклістоўкі з канфедэраткамі.
    Першае, што сказала Рэгіна Агінская, калі ўбачыла ў сваёй грымёрнай Баляслава, было:
    — Прабачце, гэта мая грымёрная. I чым гэта вы займаецеся каля трыльяжа?
    — Чым хачу, тым і займаюся, — у тон Агінскай адказаў Баляслаў, — прынамсі, не нуджуся. Я збіраўся прыняць ванну, але ані ў вас, ані ў суседзяў няма нават душа.
    — А цяпер сур’ёзна: я мушу пераапрануцца. Калі вы па справе, то пачакайце за дзвярыма.
    — Па-першае, ёсць шырма, па-другое, я магу адвярнуцца. I я сапраўды па справе...
    — I ўсё ж будзе лепш, калі вы пачакаеце за дзвярыма, — Рэгіна зняла сукенку з плечыкаў. — Калі я распраналася на сцэне, гэта не азначае, што я мушу распранацца перад незнаёмым у грымёрнай. He блытайце мастацтва з побытам.
    — Мая прафесія вымагае жыць у мастацтве і не падзяляць свет на сцэну і грымёрную, — Катавіцкі выйшаў на калідор, паўз яго прайшоў мужчына ў расшпіленым палітоне з чучалам блакітнага папугая на плячы.
    Агінская паклікала з-за дзвярэй:
    — Вы яшчэ там? Заходзьце.
    Баляслаў вырашыў не казаць загадзя падрыхтаванага камплімента наконт артыстычнасці чорнай сукенкі і карункавай пелерыны.