• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак  Адам Глобус

    Замак

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    39.63 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У перадпакоі Рублеўскі спыніўся перад люстэркам: незашпілены плашч, свежаадпрасаваны гарнітур, каўнер кашулі сцягнуты далікатным гальштукам. Касцяным грабеньчыкам Рублеўскі паправіў валасы. Знешне абыякавы твар паступова набіраў упэўненасці, і чым далей гаспадар старасвецкага дома глядзеў у люстэрка, тым большай рабілася ўпэўненасць.
    Рублеўскі апусціў ручку рубільніка, замкнуў дом і схаваў ключ за аканіцу. Праз асветлены невысокім сонцам сасоннік Рублеўскі ішоў да возера. Па вадзе ўсё яшчэ слаўся туман, у якім роўна грукацеў рухавік далёкага кацера. Рублеўскі пайшоў уздоўж берага, у ягоныя сляды праз пясок набягала вада. Ён спыніўся каля вялікіх валуноў, што ўзвышаліся над роўняддзю вады і пяску. Гук рухавіка хутка мацнеў, і ў тумане прамаляваліся абрысы кацера з зашклёным брызентавым тэнтам.
    Рука з рэвальверам павольна ўзнялася, і стрэл зліўся з гукам рухавіка.
    Борт кацера ўдарыўся ў драўляныя палі масткоў. Вартаўнік закруціў швартовы канат,
    а Катавіцкі ўжо бег да валуноў, каля якіх ляжаў ягоны настаўнік.
    3 абпаленай порахам, прабітай скроні на пясок сцякала кроў.
    Баляслаў павярнуўся да працверазелага вартаўніка:
    — Я тут не патрэбны.
    — Вяртаемся ў гатэль, там тэлефон.
    — Вартаваць і бегаць у пастарунак — твае праблемы. Плывем назад. Думаю, не варта падымаць рэвальвер, каб цябе пераканаць. Ты зразумеў: мяне тут не было, а ты вырашыў пакатацца пасля пахмелля і пачуў стрэл, — Катавіцкі апусціў рукі ў кішэні.
    На касавокім твары вартаўніка з’явіўся ліслівы выраз, які маюць людзі, у абавязкі каторых уваходзіць штодзённае прыніжэнне:
    — Але за дарогу давядзецца заплаціць.
    Кацер скіраваўся на цыліндр гатэля.
    — А колькі ты хочаш?
    — Трэба паставіць новы рухавік.
    Катавіцкі дастаў пісталет і скіраваў яго на вартаўніка:
    — Спыняемся, далей пойдзеш пешкі. Я падумаў, што пасля п’янкі табе не зашкодзіць паплаваць.
    Вартаўнік паспрабаваў схапіць Баляслава за руку, але атрымаў удар пісталетам у сківіцу. Другой спробы не было: ён скінуў газ і пусціў штурвал:
    — Я не выплыву, мне сёння два крокі ступіць цяжка...
    — Такіх, як ты, трэба вучыць. Злазь! — шчоўкнуў засцерагальнік.
    Вартаўнік адступіў і стаў на карму. Катавіцкі падняў сектар газу да ўпора і рэзка крутануў штурвал: вартаўнік не ўтрымаўся, хапануў рукамі паветра і ўпаў за борт.
    Рдздзел шосты.
    СУВЯЗНЫ
    У двары за Домам афіцэраў, дзе ўтравелыя закінутыя корты засыпаны леташняю ўчарнелаю лістотай, чакаў Катавіцкі. Ён праходжваўся паўз гаражы, грувасткія металёвыя брамы якіх, здава лася, ніколі нікім не адчыняліся.
    Маладая жанчына ў лёгкай сукенцы прытрымлівала на арэлях хлопчыка. Рыпенне іржавага металу поўніла змрочны двор. У ліфтавых шахтах на розных узроўнях віселі шафы кабін.
    Катавіцкі ўбачыў праз арнаментальную чы гунную агароджу, як крутым, спадзістым спускам прашархацелі белая з бліскавіцаю мігалкі машына суправаджэння і люстрана-чорны ўрадавы лімузін. 3-за камяніц даляцеў нервовы гук сірэны.
    Жанчына павярнулася на гук. Хлопчык не ўтрымаўся на арэлях і паваліўся на ўтрамбаваную зямлю. Жанчына падхапіла яго на рукі і панесла да пад’езда.
    У суседнім пад’ездзе тарганулася і паехала ўніз ліфтавая кабіна. Калі супрацьвага дасягнула дзевятага паверха і спынілася пад карнізам зашклёнага рызаліта, Катавіцкі паглядзеў на ганак. Выйшаў мужчына ў франтаватым светла-шэрым гарнітуры, са скураным кейсам. Баляслаў не адразу пазнаў сувязнога. Замест прывітання той прапанаваў прайсці ў парк:
    — Тут няварта стаяць, пагаворым па дарозе.
    Вузкаю форткаю, заціснутай паміж масіўнымі пілонамі, яны выйшлі на сходы зацененай алеі, што пралягала ўздоўж спуску. На паліраваным веерным бруку рухаліся плыткія цені ліповых шатаў.
    — Хадземце ў парк, не хачу займацца справамі ў сваім двары, — сувязны паглядзеў на дом з грувасткімі вазамі на фасадзе.
    Баляслаў не дазволіў сабе ўсміхнуцца.
    На свежафарбаваную паркавую лаўку лёг кейс. Сувязны дастаў капэрту і аддаў Катавіцкаму.
    — Ганарар за апошнюю справу, — зачыніў кейс і сабраўся пайсці.
    Баляслаў спыніў яго:
    — А што з наступным заказам?
    — Я мусіў перадаць толькі гэта.
    Катавіцкі напісаў распіску, і сувязны лёгкаю хадою скіраваўся да ракі. Счакаўшы, покуль постаць сувязнога схаваецца за паркаваю агароджаю, Баляслаў пайшоў следам. Калі ён выходзіў з брамы, сувязны быў па другі бок вуліцы,
    стаяў каля газетнага кіёска і глядзеў на Катавіцкага. Баляславу давялося развярнуцца і пайсці. Сувязны апусціў у сметніцу непрачытаную газету і падаўся да метро.
    На станцыі «Пляц Перамогі» ён пачуваў сябе несамавіта, асабліва раздражняла назва. Для яго ніяк не спалучаліся ў адно словы «перамога» і «метро». Покуль сувязны стаяў на платформе, яму ўвесь час карцела азірнуцца, нібыта баяўся, што за плячыма з’явіцца забойца. I ён, сувязны, паляціць на рэйкі, пад колы электрычкі. Чамусьці вельмі дакладна ўяўлялася, як потым забойца зробіць колькі крокаў назад, выберацца з апанаванага жахам і цікаўнасцю натоўпу, каб няспешна ступіць на эскалатар і забыцца на перадсмяротны крык ахвяры. Таму сувязны ўзяў за звычку садзіцца толькі ў першыя дзверы першага вагона.
    Навела-маналог сувязнога
    He ўсе здатныя забіць. Шмат хто хоча забіваць, марыць пра гэта, але не кожнаму дадзена забіраць чужое жыццё. I я толькі адзін з іх. Разумею — слабасць, але пераадолець яе нестае сілы. Спрабаваў. Было заданне: знайсці і забіць. Такая ж самая капэрта, як разношу зараз. Знайшоў. Было цяжка, але знайшоў. Жанчына працавала на заводзе медпрэпаратаў. Штотыдзень яна выносіла з цэха пакунак з ампуламі. He ведаю, з кім яна не разлічылася. Яна павінна была выпасці з ланцуга,
    яна зрабілася непатрэбнай і таму небяспечнай. Пазнаёміўся з ёю на вуліцы. Тое, што адбывалася паміж намі на працягу тыдня, яна чамусьці называла каханнем.
    Я распрацаваў некалькі варыянтаў забойства. Яны былі, мне здавалася, дасканалыя.
    Яна мусіла загінуць у аўтакатастрофе. Жанчына вяртаецца з другой змены, і на цёмнай вулцы перад яе домам з’яўляецца грузавая машына...
    Яна мусіла ўтануць у ціхім лясным возеры. П’яная жанчына заходзіць у ваду...
    Але я выбраў трэці сцэнарый, пэўна, самы складаны для выканання.
    Сустрэў яе пасля працы. Мы стаялі на самай тлумнай станцыі «Пляц Якуба Коласа», дзе заўсёды поўна кірмашовае публікі: вясковыя кабеты з клункамі, дзядзькі з кошыкамі і торбамі, цыганы, азіяты...
    Мы стаялі на самым пачатку платформы. Я мусіў зрабіць адзін рух, каб выканаць заданне, каб у маім жыцці адбыліся кардынальныя змены і я стаў прафесіяналам. Я глядзеў у тунель і чакаў, калі па рэйках пабяжыць святло.
    Нарэшце з-за павароту фары лакаматыва асвятлілі рабрыстую сцяну. Мая рука лягла на плячо жанчыне, якая праз імгненне мусіла загінуць.
    Цягнік, як поршань, выціснуў перад сабою сухую хвалю паветра. Натоўп нервова зрушыўся, як і заўсёды, калі падыходзіць перапоўнены цягнік.
    I раптам я адчуў абыякавасць да ўсяго, апроч самога сябе. Зразумеў: калі зараз заб’ю, то падпішу сабе смяротны прысуд. Раней ці пазней за б’юць і мяне.
    Мы селі ў вагон, я правёў жанчыну да дому і больш ніколі яе не бачыў.
    Яна выпала з ланцуга. Заданне выканаў іншы. Дзіўна, але мне даравалі. Пэўна, і сярод кіраўніцтва ёсць людзі, няздатныя забіваць.
    Сувязны выйшаў з метро. Паўз галоўпаштамт трапіў да свайго дома. Гранёныя эркеры спрабавалі разбіць манатонную плоскасць фасада. У сувязнога ўвайшло ў звычку, перш чым зайсці ў арку, паглядзець на сваё акно. Яго нічога не насцярожыла. Вайскова-зялёны колер пад’ездных сцен прыгнятаў. Спіраль лякальных парэнчаў агароджвала вузкую студню пралёту. Дробна зазвінела вязка ключоў. Сувязны ўжо адною нагою ступіў у кватэру, як яму на патыліцу абрынуўся ўдар.
    Непрытомнае цела сувязнога Катавіцкі зацягнуў у кватэру і кінуў на кіліме пасярод гасцёўні. Адчыніў гардэроб: на драцяной скабе хіснуліся гальштукі і рамяні. Калі сувязны быў назейна прывязаны да батарэі, Баляслаў пачаў агляд кватэры. Ён знайшоў на калідоры сцянную шафу, дзе на ніжняй паліцы стаяла бляшаная скрыня з інструментам. Катавіцкі ўзважыў на руцэ нікеліраваны цвікадзёр.
    Шуфляды пісьмовага стала былі замкнёныя, але двух удараў хапіла, каб адскочыла стальніца.
    У верхняй шуфлядзе, побач з пляшкаю каньяку і блокамі цыгарэт, знайшлася і бляшанка з-пад тытуню, у якой захоўваўся пісталет. Начынне астатніх шуфлядаў паляцела на кілім.
    Катавіцкі заняўся стэлажом. Кнігі адна за адною ператрасаліся і падалі ў папяровую гурбу, што расла пасярод пакоя. Калі паліцы апусцелі, Баляслаў перайшоў да гардэроба. Кііпэні святочных і будзёных гарнітураў вывернуліся непрыстойна-пустымі мяшэчкамі.
    Нацюрморт, што вісеў на сцяне паміж каванымі падсвечнікамі, быў вырваны з рамы і апынуўся паміж стосаў бялізны і магнітафонных касет. Кватэра набывала выгляд сметніка.
    Сувязны апрытомнеў і зацкавана пазіраў на Катавіцкага, які здзіраў абіўку з акустычных калонак.
    Капэрты з заданнямі і грашыма знайшліся ў вокладцы з-пад кружэлкі. Нарэшце Катавіцкі ўбачыў тое, дзеля чаго і тварыўся пагром: свой пашпартны фотаздымак. 3 цвікадзёрам у руцэ ён падышоў да сувязнога:
    — Хто даў табе гэта?
    — Дарма ты так. Няўжо не разумееш, што гэта канец?
    Цвікадзёр паляцеў у гурбу кніг.
    — Разумею, але спачатку скажаш, хто даў Ta66 фотаздымак.
    — Канкрэтна твой я атрымаў ад каменданта кватэры прэзідэнта.
    — Як на яго выйсці? He ходзіш жа ты па заданні на кватэру да прэзідэнта?
    — Мне нязручна.
    Катавіцкі развязаў сувязнога. Той падняў з падлогі бутэльку каньяку:
    — Мяркую, самы час выпіць.
    — Згода, толькі скажы, дзе знайсці каменданта.
    — Ты ведаешь нашу кватэру насупраць стадыёна, дзе раней быў пункт праслухоўвання ўрадавай сувязі? — сувязны зняў са шкляной паліцы дзве чаркі.
    — Калі ён туды прыйдзе?
    — Сённа а восьмай, — сувязны разліў каньяк па чарках.
    Катавіцкі дастаў з кішэні вязку ключоў сувязнога:
    — Гэты? — і ўзяў за дзюбку доўгі, падобны да штопара, ключ.
    Сувязны кіўнуў і выпіў. Баляслаў зняў з кальца ключ, а ўсю вязку кінуў гаспадару:
    — Каньяк дап’еш адзін, — Катавіцкі падняўся і, пераступаючы цераз раскіданую адзежу, выйшаў у перадпакой.
    Грымкнулі ўваходныя дзверы.
    Сувязны падняў скінуты тэлефон і ўставіў штэкер у раз’ём. Доўгі зуммер загучаў сярод разбурэння. Ён паспеў набраць толькі дзве лічбы, як выбухнуў пісталетны стрэл. Нежывое цела сувязнога абсунулася на паліраваную дошку стала.