Замак
Адам Глобус
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 256с.
Мінск 2008
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Зміцер выйшаў з лабараторыі. Пафарбаваныя на шэрае сцены, мноства дзвярэй. У далёкім канцы калідора з'явілася жаночая постаць. Зміцер павярнуў выключальнік. Заміргалі, загулі пад высокаю столлю лямпы дзённага святла.
— Зміцер, — выгукнула на ўвесь калідор Яніна Сабалеўская, пазнаўшы Хута.
Яна пабегла, крокі гулка луналі ў пустым калідоры. Задыханая, яна спынілася перад Зміцерам і паставіла на падваконне сумку, ад якой патыхала вэнджаным салам, і палатняную торбу з яблыкамі, перакладзенымі саломай.
Хут глядзеў на жанчыну, на яе густа наплоеныя валасы, на сакаўную памаду вуснаў, на квяцістую хустку, што выбівалася з-пад каўняра паліто, на дарагія, пазалеташняе моды боты.
— Хадзем, Яніна. — Хут падхапіў валізы і занёс у лабараторыю.
— Яблыкі — табе, з майго саду. — Яніна прычыніла дзверы, ляснуў аўтаматычны замок. — Вой, я замкнула! — Сабалеўская не ведала, за які з трох замкоў узяцца.
— Яніна, я аддрукаваў сапежынскія здымкі, паглядзі. Ці ведаеш ты гэтага чалавека? — Зміцер паставіў торбу з яблыкамі на стол і падаў Сабалеўскай фотакартку з касцёлам: на цвінтары, удалечыні, стаяў мужчына ў доўгім плашчы, на твары паблісквалі цёмныя акуляры.
— He ведаю. — Яніна паціснула плячыма.
— Чаму не патэлефанавала, што завітаеш?
— Ты ж прыехаў да нас у Сапежын без званка.
Тарганулася клямка, затым у філёнгу далікатна пастукаліся. Яніна падхапілася, але Хут спыніў яе.
-Мы не будзем адчыняць, -яму раптам зрабілася сорамна за Сабалеўскую, ён не хацеў, каб хто пабачыў яго побач з правінцыйнай прыгажуняй.
— Няёмка, — Яніна, стараючыся чаго не зачапіць, падышла да насценнае вазы і ўзяла ў руку завязанае на вузел паўлінавае пёрка.
...Мужчына ў чорным плашчы і ў цёмных акулярах яшчэ раз пагрукаў у дзверы з шыльдачкай «Фоталабараторыя. Зміцер Хут», наслухаўся, пачуўшы Янінін шэпт, прыкрыў з’едлівую ўсмешку доўгім белым шалікам. У ягоных руках, зацягнутых у вузкія скураныя пальчаткі, бліснуў металічны грэбень з доўгім нагостраным дзяржальнам. He здымаючы капелюша, мужчына паправіў сіваватыя валасы на скроні і павяр нуўся да вакна...
— Нашто ты завязаў такую прыгажосць на вузел? — здзівілася бібліятэкарка.
— Каб не забыцца гіатэлефанаваць табе. Выбачай, але мушу адбегчыся на паўгадзіны. Пачакай мяне ў кавярні на рагу Гетманскай і Скарыны. Замовіш чаго на свой густ, — Хут сунуў разгубленай Яніне некалькі буйных банкнотаў.
Зніякавелая жанчына пайшла, не заўважыўшы каля вакна маўклівага наведвальніка ў чорным
плашчы. Хут расклаў на стале фотаздымкі. Раптам на іх лёг рэзка акрэслены цень, Зміцер ускінуў позірк і бязгучна вымавіў:
Вы?..
Госць зрабіў крок насустрач гаспадару лабараторыі. Хут перахапіў ускінутую руку.
Пачуліся сухі смех і грукат. На калідор з лабараторыі выкаціўся чырвоны яблык, на ягоным баку трапяталася пад проймай ячневая саломіна з сапежынскага іюля.
ЗМЕСТ
ЗАЎСЁДЫ СВЕТЛА КАЛЯ ТУРЭМНЫХ МУРОЎ. Трылер 5
СІСТЭМА 79
СІНІ ПАД’ЕЗД 97
ЛАТВІЙСКІ ДЭТЭКТЫЎ 111
САПЕЖЫНСКІ ПРЫВІД. Трылер 129
Літаратурна-мастацкае выданне
ГЛОБУС АДАМ (АДАМЧЫК УЛАДЗІМІР ВЯЧАСЛАВАВІЧ)
ЗАМАК
Адказны за выпуск М. В. Адамчык
Падпісана да друку з гатовых дыяпазітываў заказчыка 07.08.08. Фармат 70х901/згПапера афсетная.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 9,36. Тыраж 1000 асобін. Заказ 2796.
Фірма «Сучасны літаратар».
Ліцэнзія № 02330/0133053 ад 30.04.2004 Рэспубліка Беларусь, 220029, Мінск, вул. Кісялёва, д. 47, к. 4.
Пры ўдзеле ТАА «Харвест».
Ліцэнзія № 02330/0150205 ад 30.04.2004. Рэспубліка Беларусь, 220013, Мінск, вул. Кульман, д. 1, корп. 3, пав. 4, к. 42.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінская фабрыка каляровага друку». ЛП № 02330/0056853 ад 30.04.2004. Рэспубліка Беларусь, 220024, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20.