• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак  Адам Глобус

    Замак

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    39.63 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Вось і Хут!
    Сам я таго Хута не бачыў, але і не клікаў ніколі, бо хто яго ведае — а раптам не спадабаюся, і ён кватэру маю разам з мэбляю агнём пусціць.
    22
    Іван Зайцаў жыў у чырвоным двухпавярховым дамку, якіх процьму набудавалі каля чыгуначных станцый пасля другой сусветнай вайны.
    Адрас Зайцава Хут даведаўся ў дасведчанай адміністратаркі гатэля, але перад тым, як пайсці ў чарговыя госці, пераклаў свой «сміт-весан» з валізы ў кішэнь марынаркі.
    У цёплым, прапахлым вільготным дрэвам і бульбаю калідоры Зміцеру давялося пачакаць, пакуль гаспадар выберацца з прыбіральні і адчыніць пабітыя шашалем дзверы. Ва унітазе яшчэ грымела ва да, калі Хут, наставіўшы кароткую рулю ў абвіслы жывот Зайцава, прапанаваў яму прайсці ў ягоны пакойчык. Гаспадар правільна зразумеў ківок Хута і падаўся ў вузенькі пакойчык, абклеены салатавымі шпалерамі.
    — Сядай, — загадаў Хут.
    Я не забіваў Ліду Лазаркоўскую, — з гэтым няхітрым прызнаннем Іван сеў на край незасланага ложка.
    — I Будзько ты не забіваў? — Хут нетаропка прайшоў да стала, засыпанага вучнёўскімі сшыткамі, і стаў спінаю да вакна.
    — Вядома, не! Нашто мне забіваць Будзько?! Я што, па-вашаму, вар’ят? I яшчэ Ліда... Я, дарэчы, каб вы ведалі, кахаў яе. Сапраўды! У выклятым Богам Сапежыне не было ніводнай жывой душы, акрамя яе. Каб я ведаў, хто забіў Ліду, дык сам бы, сваімі рукамі, без суда і следства задавіў бы пачвару, — Іван узняў на Хута пачырванелыя вочы.
    — Гэта вы сур’ёзна, спадар Зайцаў? — Цёмны сілуэт пачаў павольна насоўвацца на збянтэжанага настаўніка.
    — Калі хто з нас і жартуе, дык гэта вы, спадар Хут, з цацачным «сміт-весанам». I ніякі вы не супермен, так... звычайны журналіст, можа, нават крышку таленту маеце, — Зайцаў устаў з ложка і пайшоў да светлай бярозавай шафы. — Так што схавайце рулю: калі ёй і можна каго напалохаць, дык толькі бібліятэкарку, але і яна хутчэй зробіць выгляд, што спужалася, а будзе ўсё адно думаць пра ложак. Даруйце, калі пакрыўдзіў, ці калі нязграбна закрануў далікатныя сталічныя пачуцці. У правінцыі, ведаеце, у жывёлу ператвараешся, робішся бліжэй да яе вялікасці Прыроды. Але пра што гэта я?! Госць у доме, а я філасофствую без чаркі. He па-руску атрымліваецца... Вы дазволіце, спадар Хут, прапанаваць вам кілішак?..
    — Усё? Выказаўся, Ваня? — Зміцер узняў зброю, і руля аксамітна-чорнай зрэнкай глядзела ў Зайцавы грудзі.
    Іван пасур’ёзнеў роўна настолькі, каб не паказаць, што чарговая хваля жаху паглынула душу. Зайцаў маўчаў, бо блазнаваць па другому колу не меў сілы.
    — Ты не забіваў ні Будзько, ні Лазаркоўскую. Я гэта ведаю. Але ты здагадваешся, хто гэта мог зрабіць. Толькі ты, як і я, не маеш сур’ёзных доказаў. Правільна я разважаю?
    Хут счакаў, пакуль Зайцаў асуджана прамовіць:
    — Можа, й так...
    — I я ведаю імя забойцы, толькі не магу зразумець матывацыі. Ну нашто Сымону Лазаркоўскаму забіваць любую жанчыну і нейкага нікчэмнага настаўніка?..
    Зайцаў вельмі спакойна ўспрыняў абвінавачанні ў бок Сымона. Па ўсім было відаць, што ён згодны са словамі Хута, але наступнае пытанне прагучала ў вузкім захламленым пакойчыку знарочыста дый іранічна.
    — Ваша несур’ёзнасць, спадар Зайцаў, не прыглушыць маю пільнасць, і рэвальвер я буду трымаць яшчэ больш упэўненай рукою. Вось так. А мізэрнасць маёй улікі толькі падкрэслівае пачварнасць учынкаў Сымона Лазаркоўскага... У касцёле, дзе забілі Ліду, я знайшоў на амбоне круглы след — нібыта нехта паставіў чарку на пыльны парапет, а потым забраў яе. Ведаеце, такі акуратны круглы след. Цэлую ноч я ламаў галаву над загадкаю, што можна пакласці на парапет, стоячы на амбоне. Я дайшоў да таго, што пачаў уяўляць сябе кожным са знаёмых мне сапежынцаў... Я ператварыўся на хвіліну нават у Івана Зайцава, у якога ў кішэні была бутэлька таннага віна: вядома, што ва ўяўленні каўтаць давялося з рыльца, а не з чаркі. Мяркую, астатнія пераўтварэнні вас не зацікавяць, акрамя апошняга, калі я зрабіўся Сымонам. Я стаяў на амбоне і чакаў... Ранішняе лёгкае святло залівала абрабаваны, раскіданы касцёльны інтэр’ер. Старыя парты... Вось тут мяне і працяла здагадка. Парты! Яны, простыя, старыя,
    выкінутыя, прымусілі Сымона Лазаркоўскага механічным жэстам дастаць з кішэні гадзіннік — той вялікі, памерам ледзь не з бутэлечнае донца, і пакласці перад вачыма. Рэфлекс настаўніка, выпрацаваны за дзесяць гадоў працы. Упэўнены, калі спытаць у Лазаркоўскага, ці даставаў ён гадзіннік на амбоне ў касцёле святой Дзевы Марыі, дык ён можа і не згадаць гэтае драбязы. Як і вы можаце не верыць у праўдзівасць маёй версіі. Сапраўды, можаце, але не маеце на тое права, бо апошні мой аргумент — «сміт-весан».
    Хут накіраваў рулю ў столь. Стрэл прагучаў пераканаўча.
    — Вы — вар’ят, вам трэба лекавацца, — іронія знікла з інтанацыі Зайцава.
    — Можа быць, але перад тым, як вашую прапанову засведчаць турэмныя доказы, некалькі сапежынцаў абзавядуцца дашчанымі касцюмамі. I адным з гэтых шчаслівых будзеце вы, спадар Зайцаў. I я не хацеў бы разгортваць тэму могілак.
    — Што ад мяне патрабуецца?
    — Няшмат. Зараз мы пойдзем да Сымона Лазаркоўскага, і вы абвінаваціце яго ў забойстве жонкі.
    — А чаму вы абралі на гэтую ролю мяне?
    — Бо вы кахалі Ліду... — пасля гэтых слоў Хут схаваў у кішэню важкі рэвальвер.
    У двары Лазаркоўскіх на Хута і Зайцава вызверыўся іклаты драпежнік, у жылах якога пераважала
    воўчая, а не сабачая кроў. Вантробны рык напоўніў чыста падмецены, абсаджаны высокім жываплотам двор.
    — He сарвецца! — Зміцер супакоіў хутчэй сябе, чымсьці Івана. — 3 такога ланцуга і сам д’ябал не ўцёк бы.
    — He ведаю наконт д’ябла, але калі гэты цэрбер парве ланцуг, дык і нашы сцёгны з клубамі будуць бедныя... — Зайцаў на ўсялякі выпадак вярнуўся назад за надзейныя металічныя весніцы.
    А тым часам Хут дастаў з кішэні рэвальвер і, наставіўшы ў звярыны голаў, стрэліў.
    У ломкім, як сухое тонкае дрэўца, стрэле захрасла Іванава пытанне:
    — Нашто?
    — Я ніколі не належаў да партыі зялёных, а гэтая жывёліна, — Хут ткнуў наском чаравіка нежывога звера, — гадавалася не для забаўкі з дзецьмі.
    — Усё адно, так нельга! Жывёла не мае дачынення да грахоў гаспадара...
    — Можа і так, спрачацца няма часу. Але сабака стаяў на шляху да забойцы... Запомніце, спадар Зайцаў, Сымон Лазаркоўскі — забойца. I не просты, а пачварны.
    3 прабітага куляю сабачага лба цёмная, як вераснёвы захад сонца, кроў цякла на выбрукаваную ладнымі камянямі сцяжыну.
    3 майстэрні, што стаяла ў канцы саду, выйшаў да нязваных наведвальнікаў сам гаспадар, Сымон
    Лазаркоўскі. Доўгі скураны хвартух з вялікай накладною кішэнню на грудзях рабіў яго падобным да сапраўднага разумнага садоўніка, чыё жыццё нетаропка плыве праз квецень садоў. I нават сякач, якім крышаць свіням вараныя бульбу і буракі, глядзеўся натуральна.
    — Хто з вас застрэліў майго сабаку? — Сымон спыніўся за колькі крокаў да выпручанае жывёлы.
    — Я, — Хут скрывіў незадаволены твар, — я застрэліў сабаку і з яшчэ большым задавальненнем заб’ю цябе... Ты мусіць здагадаўся, за што мне так захацелася выпусціць твае мазгі на волю... He здагадваешся? Вось як? — Хут навёў рэвальвер на Лазаркоўскага: — Тваім мазгам стала цесна пад жоўтым лысым чэрапам, і яны папрасілі зрабіць акуратную круглую адтуліну ў тваёй патыліцы... Але хопіць! Прысуд абвесціць твой калега Зайцаў. Калі ласка, Іван, заходзь у двор. Цэрбер больш не ўяўляе пагрозы клубам, заходзь і скажы, чаму мы ўзненавідзелі спадара Сымона...
    У адрозненне ад Зміцера, Іван Зайцаў не меў той упэўненасці і веры ў правільнасці іх учынкаў. Стрэл у сабаку, хай і раз’юшанага, цалкам спаралізаваў ягоную волю. Калі што і хацелася Івану на той момант, дык кульнуць стограмоўку самагонкі, а не казаць Лазаркоўскаму — ты вар’ят і забойца. Відавочным вар’ятам, на думку Зайцава, быў Хут, але зброя не дазваляе выказаць нават цвярозыя думкі ўслых. Таму Зайцаў
    прычыніў за сабою весніцы і стаў паміж Зміцерам і Сымонам:
    — Ты, Сымон, можаш яшчэ паспрабаваць апраўдацца, — пачаў Зайцаў, — але мы, я і Хут, маем неабвержныя доказы, што менавіта ты забіў Будзько і Ліду.
    Іван спадзяваўся на тое, што Лазаркоўскі пачне абвяргаць абвінавачанні, і яму больш не давядзецца ўдаваць з сябе пракурора, але Сымон спакойна стаяў, абапіраючыся на доўгае дзяржальна секача. Таму Зайцаву давялося працягваць...
    — Бібліятэкарка Яніна згодная расказаць перад усімі пра тое, як бачыла цябе ў сваім доме, калі ты загнаў нажніцы ў вуха Алега Будзько, а потым паклаў труп у яе ложак... I гэта не адзіны сведка тваіх злачынстваў. Адміністратарка з гатэля праходзіла праз могілкі якраз у той момант, калі на золку ты эксгумаваў цела ўласнай жонкі, — Іван пачаў ужо адчуваць асалоду ў гэтым хлуслівым спектаклі, у фарсе, разыграным дзеля аднаго чалавека — Сымона Лазаркоўскага: — Мы пакуль не ведаем, нашто Ta66 спатрэбіўся жончын труп, але, упэўнены, хутка дазнаемся і пра гэта. Карацей, твая гісторыя, спадар Лазаркоўскі, — гэта звычайная показка пра раўнівага мужа-раганосца, — з Івана пасыпаўся сухі смех, — раганосца, які, пераапрануўшыся ў прывіда Баркулаба фон Гарта, забіў спачатку каханка сваёй юрлівай Ліды, а потым і яе скінуў з касцельных хораў. Але, забі
    мяне пярун, я не магу ўцяміць... Нашто пачвары, пры-віды, фон Гарты? Нашто табе, Лазаркоўскі, спатрэбіўся маскарад з чорнымі акулярамі і чорным берэтам? Ці ты баяўся, што твае ахвяры ўбачаць рогі, якія самі ж і наставілі на твой жоўты шышкаваты чэрап?.. — жорсткі смех зноў пасыпаўся з Івана. I ён ускінуў падбароддзе так, нібыта не хацеў, каб кавалачкі смеху выпадалі з шырока раскрытага рота.
    I ў гэты момант войстрае лязо секача, вымаляваўшы ў паветры неверагодную фігуру, убілася ў Іванава горла. Высокае, дзесяцісантыметровае лязо ў форме лацінскае літары «S» дайшло аж да пазванкоў хрыбетніка. Іванавы рукі ўзляцелі ў паветра, нібыта хацелі схапіць Сымона, які вялізнымі скачкамі ўжо бег у бок майстэрні. Хут ускінуў рулю рэвальвера, і дагледжаны сад пачуў тры стрэлы.
    Але ніводная куля не трапіла ў цэль. Забойца знік у садовых зарасцях. Хут кінуўся быў у пагоню, але, зрабіўшы два-тры крокі, спыніўся. Ён вяла вярнуўся да Зайцава. Той ляжаў на жухлаватай траве, з распаласаванага горла ўсё яшчэ цякла цёмная кроў. Твар у Івана быў белы, нібыта зацярушаны шэранню, нават валасы, што варушыліся пад лёгкім ветрыкам, былі сіваватыя. Усё казала на тое, што ніякай дапамогі Іван Зайцаў ужо ніколі не запатрабуе. Зміцер пераступіў акрываўлены сякач і пайшоў да ганка.