• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

    Замак пабудаваны з крапівы

    Зміцер Вішнёў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2010
    41.33 МБ
    40.
    Я расчыніў дзверы. У калідоры ляжала вясёлка. Пазногцікі свяціліся маленькімі калодзежамі. Вочы спявалі песні.
    — Учора быў дзень. Сёння — ноч, — сказала незнаёмая дзяўчына з флюсам. — Я не люблю рок.
    — Вы, пэўна, не туды трапілі, — сказаў я. — Вясёлка па статусу мае лецішча на небе.
    — Магчыма, — сказала дзяўчына. — Але ўсё роўна я не шкадую. Вы мне падабаецеся. У вас вельмі глыбокі рамантычны погляд. Вы падобны да льва.
    — Так? — здзівіўся я і міжволі адступіў у глыбіню кватэры.
    — Так, — сказала дзяўчына і падышла бліжэй да мяне. — Я люблю каўказскія вадаспады. Зоркі ў іх падаюць ядрамі. Яны і шыпяць, быццам скваркі на патэльні.
    — Вы так не жартуйце, — сказаў я. — Я вельмі тэмпераментны. Mary няправільна зразумець. Зараз я выцягну бінокль і пагляджу на вас.
    — Я спадзяюся.
    — На што?
    — На каго. На вас. На вашыя цягліцы — у іх губляецца ўся спякота маіх слоў. Ад вашага спакойнага подыху поўзае ветрык па вейках. Гэта тоіць у сабе наступствы. Давядзецца змываць туш. А вы ведаеце, якая цяпер дарагая туш? А памада?
    Я ўважліва паглядзеў на дзяўчыну. Яе выразныя зялёныя вочы тапілі мяне ля самага берага. Я задыхаўся. Я выпускаў бурбалкі. Тануў, адным словам.
    — Вы мяне топіце — ля самага берага, — сказаў я. — У вас моцныя рукі. Вы, пэўна, займаліся нейкім спортам. Цалкам магчыма, што вы плыўчыха.
    — Пяць хвілінаў таму я вырашыла быць гімнасткай, — сказала дзяўчына.
    — Навошта?
    — У вас глыбокі рамантычны позірк. Мяне проста калоціць. Я так хачу...
    — Чаго?
    — He ведаю. Мне здаецца, вы можаце прапанаваць мне кубачак кавы. Ці давайце пакатаемся на ровары. Я не адмоўлюся, — сказала дзяўчына.
    — Я ведаю. Таму я думаю прапанаваць вам кубак гарбаты. Вы любіце гарбату?
    — 3 вамі — люблю.
    — Тады я зраблю наадварот. Няхай вас сушыць смага, — сказаў я і пацёр правае брыво.
    — Баліць? — запытала дзяўчына.
    — He — я думаю, — сказаў я. — Учора вечарам я думаў пайсці ў парк і пазбіраць грыбоў.
    — Дык у чым жа справа? — запытала дзяўчына.
    — Сёння прыйшлі вы. I я не хачу збіраць грыбы. Я хачу кілішак гарэлкі.
    — Так бы адразу і сказалі, — пагадзілася дзяўчына і разулася каля самага парога. — Да гарэлкі маласольныя агуркі будуць ?
    — He. Толькі селядзец. Апошні раз маласольныя агуркі ў нашай краіне былі заўважаныя на выставе Артура Клінава.
    У кухні мы селі на адзін зэдлік. Дзяўчына пацёрлася аб мяне. I я адчуў пах яловага леса. Было ў гэтым штосьці калюча-прыемнае.
    — Ваш флюс патрабуе спіртнога? — запытаў я.
    — Верагодна.
    — Я зараз, — раптам сказаў я. — Буду рабіць забастоўку. На мяне раптоўна натхненне надышло. Я заўсёды ў такія хвіліны станаўлюся ў тазік
    і лічу да тысячы. Зазвычай падчас гэтага нехта побач пачынае спяваць пра вялікі і бессмяротны пралетарыят. А я стаю і нагамі адчуваю тазікавы алюміній. Гляджу на белыя сцены і ўяўляю вакол псіхіятрычную лякарню, або краму для аматараў макулатуры, або камеру для смяротнікаў, або акварыум без рыбаў...
    — Можа, туды акулаў запусціць? — прапанавала дзяўчына.
    — Вядома. I трох сантэхнікаў, што распіваюць бутэльку чарніла. Ды выпадкова чарніла пераблыталі з бутылфталатам, разбаўленым вадкім шклом... і штосьці нядобра ім стала. Завылі яны вельмі самотна. I на іх кліч прыплыла акула і пакусала.
    — Як злы сабака, — сказала дзяўчына.
    — I пакусала бутэльку з вадкасцю. А потым...
    Я замоўк, узяў пачатую пляшку гарэлкі і пстрычкай скінуў крывую накрыўку.
    — Ну, што, за знаёмства? — прапанаваў я. — Гэтак таксама прынята баставаць.
    — Я — Уліса, — прадставілася дзяўчына з флюсам.
    — Я — Сафа, — прадставіўся я.
    Мы выпілі і закусілі селядцом. Рыба была нейкая салодкая. Ад гэтага ў мяне чамусьці ўзнікла вострае жаданне выпіць яшчэ. I мы зноўку выпілі. А калі пачуўся рып раскладанкі, я зразумеў, што прачнулася Нато, і ад гэтага мне захацелася выпіць яшчэ. Я моцна пацалаваў Улісу ў вуха, потым у пухнатую шчаку і сказаў слова-прадвеснік:
    — Птушкі.
    Яны і сапраўды былі.
    Апошнім часам я заўсёды раблю нешта дурное. Мне здавалася, што менавіта такі лад жыцця і дапамагае выкручвацца з цяжкіх сітуацыяў. Візіты цудоўных дзяўчат і падазроных сантэхнікаў мяне асабліва не здзіўлялі. Хутчэй за ўсё, я прызвычаіўся да іх. Мая праца над раманам зайшла ў тупік. Але здарэнне з кактусам у гародзе мяне палохала.
    Я паглядзеў на дзяўчыну з флюсам, яна ап’янела і штосьці з задавальненнем распавядала:
    —... а потым я ўшчыкнула яе, і разам мы бегалі вакол царквы. А калі да нас выйшаў бацюшка Андрэй, мы сказалі яму, што ў нас нарадзілася дзяўчынка a трох галовах.
    — Добры вечар, — сказала Нато, заходзячы на кухню.
    — Сёння змрочны, — адказаў я.
    — Гэта з якой нагоды? — запытала дзяўчына з флюсам.
    — Як цудоўна, — сказала Нато. — Я так марыла, каб ты завёў каханку. Мне надакучыла мыць посуд. Гэтыя гідкія конікі, што намаляваныя на талерках, мне пачалі ўжо сніцца. Наогул, афіцыйная каханка — гэта вельмі зручна.
    — Ты так лічыш?
    42.
    — Сёння мы паспрабуем залезці ў хату, якая стала прытулкам для фетышыстаў, — сказаў я.
    Нат усміхнулася. Ейная ўсмешка аддзялілася ад твару. Але Нат паспела схапіць здрадніцу і таму добра яе страсянула і запхала замест цукру ў каву. Адпіла глыток. I прыцмокнула ад задавальнення.
    — Няўжо смачна? — запытаўя.
    — Так. А ты не каштаваў?
    — He, — сказаў я. — Сёння я харчуюся ў асноўным грымасамі. Сёння я люблю салёнае ды вострае.
    — А я сёння люблю салодкае. I па панядзелках таксама люблю. I па аўторках. I па серадах. I па пятніцах. I па суботах. Магчыма, толькі ў чацвер мяне цягне да вострага.
    — Калі ў апошні раз ты была ў гэтай хатцы? — раптам запытаў я.
    — Шмат гадоў таму. Мне тады было тры гады. У тыя цудоўныя часы ў мяне быў надзіманы ружовы кот. У бабулі яшчэ не было склерозу, і я магла слухаць ейныя аповеды пра радыску. Яна вельмі любіла радыску. Так, каву мне тады забаранялі.
    — Так, — сказаў я, — чаму б табе не ўзяць плед? Ты ўся дрыжыш.
    — Гэта не ад холаду. Мне страшна.
    — He бойся — я побач.
    — Але ён такі страшны, — сказала Нат, — я баюся.
    — I сапраўды, — сказаў я. — Таракан.
    — Таракан, тараканішка, — сказала Нат.
    Таракан паварушыў вусамі. I хутка-хутка пабег на палубу вельбота, які пакачваўся на хвалях трускалковага сіропу. Бег ён упэўнена. Быццам быў непераможны. На яго няшчасце я штурхануў лыжку, і кур-
    сант марской вучэльні пачаў захлынацца. Праўда, не адразу. Ён яшчэ доўга балохтаўся.
    — Ты — жорсткі, — сказала Нат.
    — He заўсёды, — сказаўя, пакусваючы аловак.
    — Ты гэта робіш, каб мяне раззлаваць?
    — He. Я грызу аловак, таму што ён жоўты, нібы сонца. А я люблю гэты шар. Ён нагадвае мне вінаград, якім мы аб’ядаліся ў Гаграх.
    — Банальна, — сказаў кіроўца аўтобуса.
    — А вы не падслухоўвайце, — сказаў я. — Круціце сваю баранку і не перашкаджайце нам піць каву.
    — Як цікава, — сказала Нат.
    — Мы едзем у мікрааўтобусе, — сказаў я, — хіба ты не заўважыла?
    — Я думала, мы на кухні.
    — Напачатку так і было. Але потым з’явіўся таракан, і я падумаў, што ў мікрааўтобусах не водзяцца тараканы. I таму вырашыў ехаць адразу!
    — Неадкладна!
    — Прэч прыметнікі і даклады! Даеш гантэлі і сусвет глытацельны!
    — I ўсё ж я звяртаю вашую ўвагу на дарогу, — сказаў кіроўца. — Паглядзіце, якая жудасная траса. Ані слупкоў табе, ані ўказальнікаў, адно грыбнікі і рыбаловы расселіся ўздоўж дарогі.
    — Ім хочацца грошай, — сказаў я.
    — He, — сказаў кіроўца, — яны хочуць атрымаць па шыі.
    Я паглядзеў на шыю кіроўцы. Вялікая, чырвоная, яна магла б служыць дадатковай трасай для дальнабойшчыкаў. I мне паверылі. Літаральна адразу
    на чырвоным даляглядзе ўзнік вялікагруз. Ён гудзеў і пыхкаў. Ён ішоў на ўсіх парах. 3 ягоных наздрынаў вылятаў дым. Ягоныя фары гарэлі, нібы вочы сабакі Баскервіляў.
    — Гэта як па Шэрлаку Холмсу, — дадала Нат.
    Вялікагруз ляцеў. Ён гэта ўмеў.
    Але раптоўна вылецела вялізная валасатая рука і забіла муху.
    — He будзе рыбнай поліўкі, — сказаў я. — А рыбкі варта было б набыць.
    — Так, — сказаў кіроўца. — Паглядзіце, якія акуні. Вялікія. Укормленыя. Адзін да аднаго. Вочы вогненныя. Напружаныя. Нават раты яшчэ разяўляюць. Зрэдчас хвастамі б’юць. Цалкам верагодна, што іх вылавілі пяць хвілінаў таму з Тэмзы.
    — Як так?
    — Там спякота.
    — У нас таксама спякота.
    — Але там кухары лепшыя. Іх смажаніна не ідзе ні ў якае параўнанне з нашай.
    Кіроўца выцягнуў цыгарэту і запаліў. Клубы дыму ахуталі нас туманам. За пяць сантыметраў было цёмна.
    — Здаецца, набліжаецца навальніца, — сказаў я. — Перадай мне парасон.
    Нат выцягнула свой складны кітайскі.
    Хіба не зразумела? Яна выцягнула па-ра-сон. Вядома, парасон.
    Я нацэліў яго ў шыю кіроўцы і стрэліў. Так аквалангісты страляюць з падводных ружжаў ці матросы гарпуняць кіта. Гэтак бальшавікі адстрэльвалі контру.
    Лямант звера-самца страсянуўлес. Туман рассеяўся.
    Пападалі яблыкі. Заспявалі птушкі. Адна рыбіна гаўкнула і сплыла да Тэмзы.
    Мікрааўтобус крэкнуў і спыніўся. I нас выплюнула ля нашага дома.
    — Я не люблю курцоў, — сказала Нат. — Яны заўсёды адхаркваюць. Гэта так гідка.
    — Каму цяпер лёгка? — сказаў я вядомую фразу.
    — He для ўсіх.
    — Для індзейцаў і мурынаў нашай краіны, — удакладніў я.
    — Шчаслівай дарогі, — сказаў кіроўца і ўсміхнуўся, з ягоных зубоў тырчэла цыгарэта.
    — Беражыце здароўе з маленства, — сказаў я.
    — Усе будзем там, — сказала Нат.
    I мы пайшлі дадому.
    — Паглядзі, гэта не дом, — сказаў я.
    — Гэта сапраўдны замак, — сказала Нат.
    — Прыгожыя вежы. Зубчыкі. Люблю чырвоную цэглу, — сказаў я.
    — У мяне ў такіх месцах добрыя сны здараюцца, — сказала Нат.
    — У мяне прыпаўзаюць, — сказаў парцье (гэта, вядома, быў ён), расчыняючы дубовыя дзверы і шчоўкаючы абцасамі.
    Ад парцье ішоў пах таннага мыла. На ягоных руках варушыліся валаскі. Пот пацеркамі ўпрыгожваў ягоны лоб. Тонкія вусны прасавалі рудыя вусы і ціха казалі «ш-ы-ы-ыззз». На ягоных майтках вісела павуцінне, у якім няшчасна блытаўся вялізны павук. Ён круціў вачыма і прасіў нас хутчэй праходзіць.
    — Мы не перашкаджаем.
    — На кухні замешваюць цеста.
    — Будуць пячы булачкі.
    — Правялі расследаванне.
    — Вы з гэтай нагоды?
    — Мы без нагоды.
    — Так, сабака ходзіць без намордніка.
    — Трэба на хару рашпіль. Гэта ад слова «харкаць».
    — Вы паелі ўжо?
    — He, мы толькі вазніцу за кучары цягалі.