Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

Замак пабудаваны з крапівы

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2010
41.33 МБ
— Ну, што? — працадзіў я скрозь зубы. — Будзем яшчэ размаўляць ?
Карлік скурчыўся і прамямліў:
— Заканчвай, тля балотная...
— Слухай наконт нашых прыярытэтаў у знешняй палітыцы! Беларускія мастакі — патрыёты малдаўскага партвейну! Які смак! Якая каляровая гама чырвонага і белага! Краіны Еўразвязу недаацэньваюць гэты прадукт!.. Ім, разумееш, не падабаецца вінаград, з якога той партвейн вырабляюць. Маўляў, не вінаград — пустазелле. Гэх... He разумеюць буржуі анічога ў смаках! Ды пасля гэтага пустазельнага партвейну такі прыход ідзе, такія зорачкі распускаюцца на небе! Hi пяром апісаць, ні кайлом выбіць — містыка! А смага на наступны дзень — ого-го-го! Складваецца ўражанне, што ў роце параход праплыў! А потым верталёт праляцеў!..Тут ужо якраз да патрэбы беларускае піва!.. Ванітныя рэфлексы пасля ўжывання такіх напояў адключаюцца цалкам. He рэагуюць на сітуацыйны працэс! Вось, значыць, якое яно, сяброўства вінна-піўных напояў! Вось ён, творчы тандэм! Вельмі добрая анестэзія для галавы!
Я паглядзеў на карліка, ён ужо не перапыняў мяне. Чалавечак нагадваў цяпер злоснага пакрыўджанага вожыка. Сціснуўся ўвесь. I яўна задумаў нешта нядобрае. Было такое прадчуванне. Але я працягваў:
— Што нам тыя візы ў Еўразвяз? Гары яно гарам! — я махнуў рукой. — Вось, мне не патрэбныя візы ў Венесуэлу і да Кубы!.. Вось гэта — цымус! Паглядзець на помнік Чэ Гевары — што можа быць лепей’ А капіталізм, які загнівае, што ён можа даць карыснага беларускаму чалавеку? Анічога! Адзін рафінаваны дваццаціградусны лікёр і кефір без тлушчу... Нецікава. Вось так, карлік.
— Ёсць у тваіх словах здаровае зерне, — раптам пагадзіўся карлік. — Бываюць жа, Сафа, у цябе разумныя думкі. Але — прыдурак ты, і жыццё тваё дурное! Таму цябе анічога добрага не чакае!
Пасля гэтых слоў карлік раптоўна сунуў руку за пазуху і выцягнуў партрэт. I, узяўшы яго быццам абраз, навёў на мяне! Здавалася, што карлік адганяе д’ябла!.. Лысіна новаспечанага барацьбіта з сатанізмам пачырванела і ўзмокла.
— Маліся, тля мастацкая! Нядоўга ўжо!
Я прыгледзеўся. На партрэце быў барадаты дзядзька... Расейскі цар Мікалай II!
Патрасаючы пакамечаным шэрым партрэтам цара, карлік роў, нібыта карова перад зарэзам:
— I прыйдзе шчасце на нашую зямлю! Адгукнецца вам кроў царская!!!
Я прыцэліўся і плюнуў карліку ў вока. I во шчасце — ёсць бог на зямлі — трапіў! Акурат у кекс! Карлік ад нечаканасці выпусціў партрэт і, калі стаў выціраць з твару сліну, выпадкова наступіў брудным ботам на Мікалая II. I апошні адразу ператварыўся ў пралетарыя — пэўна, у шахцёра.
— Усё! — сказаў я. — Пайду да віртуальнай прасторы! Тут жыцця няма! Пайду да клуба «Запата» — у бясплатны Інтэрнэт! Бывай, карлік!
(У клубе заўсёды лётае свой дух. Тут увечары адбываюцца дыскатэкі і канцэрты. «Запата» так і хочацца параўнаць з беларускім словам «гапата».)
частка чацвёртая КАРЫСТАЛЬНІК: safa (12387484)
Вгртуальную прастору я стаў засвойваць у дзяцінстве. He таму, што куляўся мячыкам, — не. Пэўна, дзесьці ў трох-чатырохгадовым узросце я любіў будаваць у пясочніцах маленькія дамкі. I там, на тых прасторах, вельмі часта крыўдзіў дзяўчынак. А яны трывалі. Стукну прыгажуню па галаве шуфлікам і гляджу, што тая будзе рабіць. A тая маўчыць. Толькі вочы шырэй расплюшчыць, іўсё... Вось тады я і прадчуваў нараджэнне Інтэрнэта. Mae нататкі заўсёды нагадвалі мне тыя пясочныя хаткі... I ў Інтэрнэце я часта крыўдзіў дзяўчатак, але гэтыя запісы мы прыбярэм.
50.
ЗАМАК ПАБУДАВАНЫ 3 КРАПІВЫ Нататкі літаратара і мастака
Імя: Сафа Бурштын
Тэкставае паведамленне: Даслаць safa тэкставае паведамленне на сотавы тэлефон ці пэйджэр
Сайт: Сайт выдавецтва «Мёртвы таракан»
Месцазнаходжанне: Cuba
Адрас e-mail: safa@bk.ru
LJ Talk: safa_bursht@livejournal.com (Jabber)
Пра сябе:
Цікаўнасці: 122: «Тэксты», belarus, litaratura, whisky, Ільля Сін, Бадун, Барокко, Беларуская літаратура, Беларусь, Берлнн, Бнтов, Булгакаў, Булгаков, Бум-Бам-Літ, Бум-бам-літ, Быкаў, Бёль, Ван Гог, Вацлаў Ластоўскі, Велнмнр Хлебннков, Воннегут, Генрн Мнллер, Гесэ, Густав Майрннк, Дзеяслоў, Зміцер Вішнёў, Зьміцер Вішнёў, Камю, Кафка, Кракаў, Краков, Кундера, Лем, Львоў, Львів, Малевіч, Маркес, Маяковскнй, Менск, Набоков, Павнч, Пнкассо, Поль Элюар, Прага, Сальвадор Далн, Стругацкне, Сюрреалнзм, Тарковскнй, Томас Ман, Томас Манн, Феллннн, Форум Вндавців, Форум вндавців, Франц Кафка, Хемннгуэй, авангард, акмензм, аксаміт, актуальное нскусство, анархня, андре моруа, барока, белае віно, беларускае мастацтва, беларуская культура, беларуская літаратура, беларуская мова, бум-бам-літ, вар'яцтва, вершы, вншнн, вншнёвое варенье, владнмнр набоков, глінтвейн, готыка, жнвопнсь, жывапіс, нмпрессноннзм, нскусство, кава, казка, какао, каханьне, кеды, кефір, кнігі, контркультура, костёр, крнтнка, крытыка, кубізм, лнтература, літаратура, літаратурны пераклад, література, малюнак, мастацтва, менск, Mo­pe, мёд, партвейн, паэзія, перфоманс, пост-панк, постмадэрнізм, постмодерннзм, поэзня, поэзня Серебряного века, проза, романтнка, современная лнтература, сучасная літаратура, сюрреалнзм, сюррэалізм, фарбы, футурнзм, філятэлія, хурма, цягнікі, чашка кофе, шуршать осенннмн лнстьямн, інтэлект як эрагенная зона. [Удалнть]
51.
Калі трапляеш у краіну, дзе ўсе размаўляюць на незразумелай для цябе мове, адчуваеш не сябе невукам... а іншых!.. Азіраешся вакол: «Ну, што, недабітыя абарыгены? Рабінзон Круза прыехаў да вас у госці! Стаўце стол, прыносьце віна!» Вядома ж. Носьбіт лепшых культурных традыцыяў стаіць. Спецыяліст па драніках і салёнай рыбіне. Куды яму губляць свой час на розныя «Гутэн таг! Гуд монінг! Арыведэрчы! Пшэпрашам»? Ён стаіць нібы помнік. Знешне ён нагадвае Хрыстафора Калумба, але сэрца трымціць, як у з’едзенага калісьці Кука. Ягоная душа памерам з выспу гатовая прытуліць племя тубыльцаў. Ён стаіць і абвяшчае: «Тое налева, тое направа, а гэтае пасярэдзіне». Ці не траплялі вы ў гэткія сітуацыі, сябры? I хіба грукат бубна вашай галавы не сцвярджаў пра таемныя дзеянні гэтага сусвету?
2 comments
yaryla: «трымайся... размаўляй толькі па — беларуску».
yakaktus: «а мне вельмі сорамна, калі я кагосьці мучаю сваімі памылкамі і заіканнямі, і чакаю, калі ж яны перастануць лагодна ўсміхацца))) калі не разумееш, пра што кажуць людзі, можна прыдумаць што заўгодна, штосьці вельмі цікавае, а калі прыязджаеш дахаты і чуеш пра кофтачку з вельмі прыгожымі стразамі, дык думаеш, як добра, што было незразумела)))».
52.
Я задумаўся. Я глядзеў на прыгожую гішпанку, якая танчыла з сябрамі. Ейная пераможная ўсмешка разрэзала мяне на маленькія кавалкі для грызуноў. Было ў гэтых асляпляльных брытвенных блісах нешта непераадольна прыцягальнае. Але са сваім веданнем мовы я не спадзяваўся нават на мімалётнае знаёмства. Хаця... Гэтае «хаця» заўсёды мяне падбухторвае... Гэтае «хаця» мне нагадвае шрубу для мэблі. Хаця можна было ўзяць той тоўсты фіялетавы слоўнік (а ён быў у майстэрні, што літаральна двума пралётамі вышэй за клуб), дзе на вокладцы было пазначана: «АНГЛО-РУССКНЙ Н РУССКО-АНГЛНЙСКНЙ СЛОВАРЬ НАНБОЛЕЕ УПОТРЕБНТЕЛЬНЫХ СЛОВ Н ВЫРАЖЕННЙ ENGLISH-RUSSIAN AND RUSSIAN-ENGLISH DICTIONARY». Я адразу згадаў маленькую японку, з якой мы ў Менску шукалі, а потым куплялі гэты слоўнік. Лепшага мы анічога не знайшлі. Мо на няўдалую кнігарню натыркнуліся. Кантактавалі мы тады толькі праз гэты слоўнік. Але таямнічае «kiss you» я вывучыў, і яно давала мне магчымасць і сілу прыціскаць маленькую японку ў закутках і аблізваць яе мяккія, салодкія, нібы пірожныя, вусны...
У клубе гучала зубадрабільная гішпанская музыка. Маё крэсла перад кампутарам перыядычна штурхалі людзі. Было адчуванне, што я еду на пароме падчас марской гайданкі. Святло ў кавярні было прыдушанае, і ліхтары са сцэны дзялілі прастору на лусты вэнджанага сала.
53.
Мова для мяне — гэта тарпеда! Так, пэўна яна. Нездарма кажуць, што словам можна забіць. Я з тых беларусаў, якія маюць у сваім арсенале толькі тры тарпеды: беларускую, расейскую і трасянку. У жыцці я карыстаюся беларускай, але пры нагодзе выкарыстоўваю і тарпедную запаску. Дарэчы, што датычыцца гэтак званай трэцяй тарпеды — трасянкі. Гэта выключная зброя. У акадэмічных установах яе не вывучаюць — яе прыгажосць, дасканаласць, моц можна зразумець толькі ў пэўных аддаленых беларускіх мястэчках і з экранаў дзяржаўнага тэлебачання. Гэтая трэцяя тарпеда — самае лепшае, што ёсць у беларуса! Можна сказаць, што яна — сумесь расейскай і беларускай мовы, але гэта будзе няправільна. У гэтай трэцяй аб’ядналіся калгаснік і шахцёр, чыноўнік і бухгалтар, гандлярка і сантэхнік! Калі гэта і сумесь, дык ейная квінтэсенцыя унікальная! Бо гэтую тарпеду напампавалі звадкаваным газам хлебных палёў і гарадскіх праспектаў!
54.
Што ж цягне ў «Tacheles», у гэтую клааку, у гэты змрочны дом, дзе, акрамя вар’ятаў, наркаманаў, шалёных мастакоў і турыстаў, нармальнага чалавека і не пабачыць? Хаця не — можна: зрэдчас назіраецца паляванне за чарговай мастацкай ахвярай, калі ў адной з цэнтральных галерэяў азвярэлыя
тахелесаўскія мастакі ловяць выпадковага разяваку і садзяць на ланцуг. Няшчасны ператвараецца ў сабаку і змрочна брэша, каб адпусцілі... Куды там!.. Пакуль не адседзіць тры дні — не адпускаюць. Традыцыя клаакі. Дык што цягне сюды? Што? Падманлівая свабода, грошы (якіх усё роўна не стае), рызыка, вінны перагар? Ці, можа, тутэйшая экзотыка чалавечых адносінаў і спартанскі побыт? Я не ведаю, зрэшты. Але нешта прыцягвае. Гэта як з жанчынай, якая цябе раздражняе, хочаш ад яе сысці, але ўвесь час вяртаешся. Часам ты адчуваеш сябе тут каралём, a часам — малпай. Але ў кожным разе для турыстаў ты — звер, які сядзіць у заапарку. Яны фатаграфуюць цябе з усіх бакоў. Просяць папазіраваць; асабліва іх «заводзіць», калі ты трымаеш на відэльцы смажаную сасіску альбо смокчаш вэнджаную галаву рыбіны.
55.
Злавіў сябе на думцы, што баюся новага горада. Турыст імкнецца як мага больш абысці, агледзець, сфатаграфаваць... каб потым перад роднымі і сябрамі хваліцца фотаальбомамі і аповедамі аб сваіх падарожжах. Я ж як толькі пабачу, дзе можна схавацца, адразу — шмыг! He трэба мне ні музеяў, ні помнікаў заснавальнікам, пераможцам і культурным дзеячам... ні архітэктурных вытанчанасцяў... Шмыг! Я хаваюся ў першай кавярні, што трапілася на дарозе. I сяджу там, нібы хамяк у норцы. Назіраю за лянотнымі жанчынамі. Пацягваю каву альбо нос мачу ў піве...