Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

Замак пабудаваны з крапівы

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2010
41.33 МБ
лыя гарошыны. Крапіва пяклася і супраціўлялася. Нібыта маладыя дзяўчаты здзекаваліся з хлопцаў і патрабавалі ўзяць замуж. Але я адчуваў сябе злодзеем, бо ўганараваннем для крапівы, мяне ды творчых братоў павінна была стацца юшка!..
81.	АФРЫКАНСКІЯ МУХІ РОДА ГЛОСІНА
«Tacheles» засынае позна, але і прачынаецца ён бліжэй да абеду. Пакамечаныя ад злоўжывання алкаголем і наркотыкамі мастакі выпаўзаюць са сваіх заімшэлых нораў, як дзіўныя звяры. Твары ў палосках і квадратах нагадваюць цэлафан. Бяры і прадавай — жывыя творы. У вопратцы, запэцканай брудам і фарбай, іх целы быццам паветраныя шары перакочваюцца па калідорах і пазвоньваюць ключамі ад шматлікіх дзвярэй. Гук ідзе, як ад ключнікаў, ці хутчэй як ад старых зламаных флюгераў. А былі часы — гэтыя калідоры парушаў і плёскат босых ног беларускага мастака Акулава. Маленькі і барадаты, падобны да неандэртальца, ён бегаў з майстэрні ў майстэрню. Купляў некалькі пакетаў таннага віна і моцна напіваўся. Акулава не пераносілі амаль усе. Яго нават некалькі разоў білі. Але пра гэта пазней. Білі яго за справу. А ненавідзелі... таксама за справу, бо прадаваў свае вялізныя карціны за дробныя грошы. За 5 ці 6 еўра — на віно. Бо матэрыялы ў яго былі халяўныя, а карціны ён пісаў пачкамі. У рэшце рэшт кошты ў «Тахелесе» ён збіў. Творчы народ «Тахелеса» азвярэў. I збіраўся зрабіць мастаку «цём-
ную». Але час расплаты прыйшоў нечакана, з другога боку, і нанёс крыўдзіцелю мастацкага дома моцны ўдар па паліраваным вінным ілбе. Неяк чарговым і незлічоным разам Акулаў нажэрся і выпаўз са сваёй нары да белых людзей. Рохкаючы і пыхкаючы абаранкавай цыгарэткай, мастак набліжаўся да свайго лёсу.
Насустрач Акулаву выплыла шматгабарытная фрау, за якой паўзлі тры засушаныя кавалеры. Мастак хітра ўсміхнуўся сваімі жалезнымі і яўна паржавелымі ад часу зубамі, ганарліва выставіў марэлевае валасатае пуза. Ён наблізіўся да фрау, закінуў галаву да яе гарбузовых грудзей і рашуча запытаў: «Вас костэт?» (гэта значыць: «Колькі каштуе?»). На што фрау ледзь не хапіў кандрацій, і яна ўся збялела, а потым пазелянела. Акулаву яўна пашанцавала, што кавалеры былі гішпанскія, а не нямецкія, бо адпачываць бы яму тады ў паліцыі — без усялякіх. A так адзін з кавалераў, гарачы гішпанскі хлопец, доўга не думаючы, тыцнуў мастаку проста ў ягоны чырвоны пенапластавы нос. Але памыліўся, наіўны: не так проста зваліць брата-беларуса. Акулаў адбіваўся палову гадзіны ад трох гішпанцаў. Было ўражанне, што «Тахелес» ператварыўся ў грушавы сад, дзе абтрасаюць з дрэваў саспелыя плады. Грукат стаяў менавіта такі. Але ўрэшце сілы пакінулі Акулава. П’янае цела адмаўлялася скакаць як кенгуру і звалілася буйной грушай на бетонную падлогу. Яшчэ некалькі гадзінаў распластаны мастак аздабляў цемнаваты калідор «Тахелеса». Потым творчае асяроддзе злітавалася з Акулава, і ягонае цела было ўрачыста закінутае амаль
на радзіму. Яго ўзялі за рукі і за ногі, быццам мех з бульбай, раскачалі і кінулі ў нару-майстэрню. Апошні толькі смачна адрыгнуў і, пераможна рохкаючы, захроп. Турысты доўга не маглі зразумець, што гэтак гучыць — ці то храп, ці тое гранне на баяне. Як гэта ні дзіўна, тады наляцела шмат бронзавых мух: адкуль яны ўзяліся, ніхто не ведае. Яны кружлялі зграямі і надакучвалі наведвальнікам мастацкага дома.
Варта памятаць, што самымі небяспечнымі з’яўляюцца афрыканскія мухі рода глосіна (Glossina). Glossina morsitans з даўжынёй цела каля 12 мм. Гэтая муха пераносіць узбуджальнік ноганы — хваробы буйной рагатай жывёлы, большасці хатніх і дзікіх жывёлаў.
82.	ПАПЯРЭДНІКІВУСЯКОЎ — ПАВУКІ
Майстэрня нагадвала субмарыну. Зрэшты, тут была процьма ілюмінатараў — цэлая сцяна. У спёку мастакі варыліся, як кажуць у народзе, ў сваім соку. Кропелькі поту стваралі на тварах дзіўныя краявіды. Тут згадваюцца змардаваныя недахопам кіслароду падводнікі. Мастакі — нібы расплюснутыя сонцам павукі... Перапаўзаюць.
«Колькі каштуе гэтая графічная праца?» — запытае турыст. «Пяць шклянак таннага французскага віна», — адкажа змардаваны сонцам беларускі мастак. Бо ўяўляе халоднае белае. Ен хапае паветра ротам, быццам чалавек, якога кінулі ў пустэльні Сахара без глытка вады. Сумна. Дайце на белае!
Павукоў на Зямлі больш за 20 000. Павукі распаўсюджаныя амаль паўсюль, за выключэннем палярных шыротаў. Больш за ўсё розных відаў павукоў сустракаецца ў больш цёплых, а таксама горных раёнах.
83.
Я відэльцам выкалупваю з бляшанкі рыбіну, а дакладней, ейную галаву без вока. Уявіце насычанае гарчычным соусам ломкае цельца. Срапіка пачынае калаціць.
— Я цябе ненавіджу, Саф, — злосна шыпіць ён. I я заўважаю, як па ягонай пысіне пачынае мухай поўзаць кропля поту.
— У чым справа? — абураюся я. — Я не магу паесці ?
— Купляючы мярцвячыну, ты развязваеш рукі забойцам, — пішчыць Срапік. I я разумею, што ў гэтым піску акрамя мышынага ёсць і нешта змяінае.
Срапік пачынае бегаць па майстэрні. На ім грымяць ягоныя шматлікія званочкі і бразготкі. Сухі і шэры ад недахопу пэўных мікраэлементаў твар перасякаюць шматлікія зморшчыны. Уражанне, што ў ягонай галаве адбываюцца незваротныя мазгавыя працэсы.
Я пераможна кладу бурштынавую галаву рыбіны на жоўтыя разцы і пачынаю перамолваць. Мне здаецца, я чую хрупат не толькі няшчаснага трупіка... але і Срапіка. Бо ягонае нервовае беганне па ко-
ле майстэрні ператвараецца ў скокі гімнаста. Усё гэта суправаджаецца клёкатам ягоных упрыгожванняў. У Срапіка ззаду вісіць вялізны драўляны малаток, і я чамусьці згадваю дурня, выпісанага Вальтэрам Скотам у рамане «Айвенга». Той замест драўлянага малатка цягаў драўляны меч. Нарэшце клаунада рэзка спыняецца, бо Срапік выскоквае ў калідор, і я чую, як той перамяшчаецца з паверха на паверх. Чую, як ён знікае ўдалечыні. Званочкі... Званочкі... Званочкі... Весялі народ, Срапік.
84.
Сафа злосна ўсміхнуўся. He, ён не быў ужо такім халодным і жорсткім, але ён не цярпеў заімшэлага невуцтва і ваяўнічай дурасці. Ну, не п’еш ты нават піва, не ясі рыбы і мяса, дык навошта гэтым грузіць іншых? Што за агрэсіўная хрэнь? Было смешна і гідка, калі Сафа падлавіў Срапіка на праглядзе парнаграфічных сайтаў. Прычым сайты былі не проста абы-якія — для педафілаў. Сада тут курчылася паўсюль. Сафу вельмі ўразіў партал з няшчаснымі дзіцячымі тварамі — маленькіх тут гвалцілі.
Як Сафа пра гэта даведаўся? Усё па парадку. Срапік выпрасіў у адміністрацыі «Тахелеса» кампутар нібыта для відэаінсталяцыі, а на самай справе — для прагляду парнасайтаў. Кампутар быў дзікунскі: стары, пашараваны, з чорнымі плямкамі па ўсім целе. Але клікалі яго з гонарам — «Макінтош»: «Цыпа-цыпа, Макінтошык!» Неяк зранку, калі ў майстэрні ўсе спалі,
Сафа запусціў кампутар і падключыўся да Інтэрнэту. А да гэтага ўначы кампутар асвятляў злосную пысу Срапіка. Механічна шчоўкаючы клавішамі, Сафа раптам натыркнуўся на табліцу, якая адлюстроўвае папярэднія хады па сусветнай інфармацыйнай прасторы. Каля трыццаці сайтаў налічыў Сафа. Так, для цікаўнасці, шчоўкнуў мышкай па адрэсе. I трапіў на экзатычны сайт. Сафа быў вельмі ўражаны. Падушачкі на пальцах анямелі. Уся Срапікава прапаганда здаровага ладу жыцця кацілася ў тартарары. Напаўзала штосьці склізкае і патлівае... Вельмі хацелася напіцца. I тады Сафа схадзіў у краму «Extra» і набыў дзве пляшкі сухога гішпанскага віна. Гэта былі лекі. Душэўныя лекі.
85.
Гэты спадар заплыў у майстэрню як параход. Дарагая цыгара аздабляла ягоны ліловы рот. Дым аплятаў яго кольцамі. Ён таптаўся, быццам механізмы паравой машыны. Ягоныя вочы, падобныя да ілюмінатараў карабельнай каюты, бліскалі акіянам. Ён анічога не сказаў, выцягнуў пачак грошай... выбраў дзве купюры па 100 еўра і паклаў на стол, затым падышоў да цябе, пацалаваў у лоб і забраў твой пэндзаль. Ён забраў толькі пэндзаль, якім ты толькі што пісаў твор пад эпічнай назвай «Тараканы гвалтуюць тлю». Незнаёмец забраў пэндзаль, як быццам пелікан рыбіну (а можа, закінуў баркас на сваю карабельную палубу?). Пыхкаючы і пасопваючы, ён гэтак жа загадкава знік, як і з’явіўся...
86.
На першым паверсе мастацкага дома знаходзіцца самая унікальная майстэрня. Там працуе дзевяностапяцігадовая мастачка Сара Леві. Ніхто не памятае пачатку дзейнасці гэтай асобы. Здавалася, што ўсё мастацтва Берліна нарадзілася разам з гэтай бабулькай.
Сафа зрэдку наведвае прадстаўніцу старэйшага мастацкага пакалення. Зазвычай ён ціха заходзіць у майстэрню і пэўны час стаіць у дзвярах, каб Сара звярнула на яго ўвагу. Ён топчацца. I час ад часу ўстае на дыбачкі. Ён нагадвае нанова збудаваныя арэлі. Ён рыпіць і сквірчыць скураным абуткам. Ён моцна топчацца. Праз пэўны час узгорак, які можна абазваць «Сара», пачынае хістацца. На ўзгорку вылупляецца белы, яўна пасыпаны салодкай пудрай, пончык у акулярах. Тады Сафа вітаецца і ўжо без усялякіх пачынае бадзяцца па майстэрні. Тут можна адшукаць самыя розныя гузікі. Гэта асноўны матэрыял, з якім працуе Сара. Гузікі часоў кайзераўскай імперыі і Савецкага Саюза. Ёсць экспанаты выключныя. Да прыкладу, статуя, вырабленая з гузікаў аўстралійскіх феміністак.
87.
— Кепска сшытая, — раптоўна сказаў нехта.
— Што? — не зразумеў я. — Гузікі адрываюцца?
— Кепска сшытая проза, — удакладніў нехта.
Я азірнуўся — замарожаная... Яшчэ адзін белы пончык...
— He атрымаецца з цябе Габрыэль Маркес, — сказала бабулька.
— Гэта чаму ? — абурыўся я.
— Ну, якая дурніца будзе трываць такога спецыяліста, як ты? Той Габрыэль хоць «Сто гадоў адзіноты» напісаў. Дык а ты, пэўна, напішаш сто радкоў шызы... I пры гэтым кармі цябе!.. He! Дудкі! Вучыся выкройваць нармальны шлафрок!.. Інакш такую вопратку аніхто не будзе насіць!
3 гэтымі словамі бабулька пачала нешта сёрбаць з талеркі. Прычым з такім яўным гукам «лшлшлшлшл». Працаваць у такіх умовах было немагчыма. Гэта пераходзіла ўжо ўсялякія межы.
— А што, сваю зупку вы не маглі паесці ў сябе дома? — запытаўся я.
— Ты сваім аповедам пра юшку натхніў мяне на рыбную зупку! Я хацела тут — у творчых умовах! — сказала бабулька і выпрастала ў мой бок крывую алюмініевую лыжку з нейкай вадкасцю. — Хочаш — пакаштуй! Путасу трэцяй катэгорыі!
He! Hi трэцяй, ні пятай, ні першай, ніякай катэгорыі я не жадаў! Я хацеў працаваць!