Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

Замак пабудаваны з крапівы

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2010
41.33 МБ
— Кухня там! — сказаў я і рашуча паказаў на дзверы з кватэры.
88.
У Менску няма вігвамаў. Тут растуць палацы, якія нагадваюць пірагі і булкі. Па праспектах шоргаюць машыны, тралейбусы, аўтобусы і трамваі.
У Берліне няма кашалотаў. Тут плаваюць механічныя кракадзілы, якія ператвараюцца ў начныя ліхтары. Хатнія вуліцы нібы восеньскія прывіды.
89.
I кавуноў там не пашкадуюць. Дадуць добрага кавуна... Дадуць дык дадуць — галава будзе доўта балець.
90.
Я ведаю, што ён назірае за маёй працай. Я раскідваю па палатне спружыны і шары. Я прыдумляю мора. Здаецца, што ля майго твару расчыненае акно, праз якое навальваюцца тысячы гукаў. Крыкі кірляў, шоргат марскіх хваляў, спевы ветру... Я адчуваю, як фарба расцякаецца сонечнымі пырскамі.
Я дамалёўваю сінюю птушку і чую за спінай:
— Бяздарна. He тыя фарбы. Сонца нейкае абвугленае. I пляж не пляж — нейкая пляцоўка для гульні ў гольф. Ну хто так піша? Вы, напэўна, і пэндзаль трымаць у руках не ўмееце.
Я разумею, што мушу цярпець гэты голас. Я не Ma­ry выгнаць гэтага суб’екта з майстэрні. Бо неўзабаве павінен прыйсці замоўца, і я не магу зачыніцца ў чатырох сценах ад усяго свету. Мне патрэбныя грошы.
Нядобры госць ашчыляецца. Кашляе. Я пазіраю на ягоны апельсінавы твар. Здзіўляюся выпуклым жоўтым зубам. Лепш бы ён і не спрабаваў усміхацца.
Гэта ж немагчыма. Проста маска. Т-а-а-ак... Можна падумаць, што ён хварэе на сухоты. Такімі суб’ектамі дзяцей у школе можна пужаць. А яны шатруюць па мастацкіх дамах і псуюць паветра...
91.
Выхаваны ў постсавецкай прасторы, я не пераношу тых, хто адносіць сябе да сексуальных меншасцяў. Га! Магчыма, чырвоная спадчына цісне на мае мазгі? Як такое трываць? Гледзячы на двух бледнаспелых хлапцоў, што цалуюцца, са шкадаваннем заўважаю самотную дзяўчыну, якая ціха ўздыхае. Як тут не вылузацца фемінізму з яйка?
Згадваю Леанарда да Вінчы і зроблены ім партрэт незнаёмкі...
На даляглядзе маленькі параход — мне махаюць дзве лесбіянкі...
92.
Самыя вялікія нацыяналісты чацей за ўсё маюць сумнеўныя карані. Але гэта не замінае ім пухнуць ад гонару і крычаць пра чысціню нацыі. Такіх недасмажаных пончыкаў процьма ў кожнай краіне. У Беларусі такіх хочацца пасыпаць не цукрам, а пральным парашком. Можа, іх памкненні да чысціні спраўдзяцца і яны стануць бялейшыя? Уяўляю ажыятаж на падобныя більярдныя шары. У «Тахелесе» нацыяналізм
здох ад самага пачатку. I тады яго праглынулі мясцовыя пацукі.
93.
Мастакі ненавідзяць турыстаў, бо тыя ўвесь час замінаюць. Жыхары мастацкага дома спрабуюць зачыняць туалеты, якія актыўна забруджваюцца, але ўсё марна... Турысты патрабуюць клазет, бо яны, коўзаючыся па «Тахелесе», ужываюць шмат вадкасці: кактэйляў ды піва. Праз турыстаў у мастакоў згрызены вялізны кавалак інтымнага жыцця. Жывуць мастакі як у акварыуме. Нібыта і бетон вакол, а сцены празрыстыя... Але без турыстаў тутэйшыя мастакі не могуць — яны б занядужалі. Ім трэба грошы на хлеб, віно і касяк, на аплату за майстэрню і грошы на матэрыялы. Хаця часам некаторыя з матэрыялаў мясцовы творчы люд знаходзіць на вуліцы ды сметніках. Кардон, дошкі, металічныя пласціны ды іншае ідзе на розныя мастацкія эксперыменты. Але гэта толькі частка матэрыялаў — фарбу на сметніку адшукаць цяжкавата. Адным словам, нянавісць тут жыве ў тандэме з агромністай любоўю. I чаго больш — ніхто не ведае.
Свабода дае вялікія расколіны. I, здаецца, часам яна паглынае мастакоў, як драпежная звяруга. Дзе пачынаецца рабства? Варта згадаць жука, які жыве сярод мурашоў і імі харчуецца. Але мурашы яго песцяць, бо ў жука выпрацоўваецца сакрэт, які тыя ліжуць з велізарнай ахвотай.
94.
Тут швэндаецца вельмі шмат вар’ятаў. Хаця трэба зазначыць, што і сярод мастакоў «Тахелеса» нармальных адшукаць цяжка. Гэта не значыць, што тут усе прыдуркі. Але ў творчасці нармальнасць і вар’яцтва ўмоўныя. Няма формулы кахання... Няма!
Тут згадваецца выпадак, калі адзін мастак пырнуў другога ножыкам. Ну, пырнуў — гэта будзе сказана гучна. Хутчэй шкрабануў па грудзях трошкі. Дык адразу нехта выклікаў паліцыянтаў. Тыя прыбеглі: пяць чалавек у бронекамізэльках... Забралі ўсіх... Нават сабаку...
95.
Раздражнялі мастакі-самавукі. Яны ішлі да мастацкага дома пачкамі. Натуральна, што купляць яны нічога не збіраліся, а толькі адбіралі ў Сафы час і нервы. Выкладалі з зашмальцаваных торбаў тлустыя сшыткі, слінілі пальцы і вельмі радасна спрабавалі распавесці пра сваю творчасць, пры гэтым дэманструючы свае неўміручыя шэдэўры. Творы часцей за ўсё нагадвалі нейкія кляксы, аголеных жанчынаў і скарыстаную туалетную паперу. Шэдэўры былі няроўнымі, дрыжачымі, інсітнымі. Карацей — раскладвалі яны перад Сафам маленькіх інвалідаў. Няздзейсненых геніяў хацелася гнаць швабрай і мацюкамі. Але пазбавіцца ад гасцей было не так лёгка, бо яны нагадвалі жукоўплывунцоў, якія плаваюць вельмі хутка.
Плывунцы (Pytiscidae) — драпежныя жукі, распаўсюджаныя па ўсім свеце, іх налічваецца больш за 4400 відаў. Яны вельмі добра прыстасаваныя да жыцця ў вадзе, дзе праводзяць большую частку часу. Цела ў іх авальнае альбо выпуклае зверху, заднія ногі падобныя да вёслаў, служаць для плавання.
96.
Пасля месячнага запою, калі фарбы не змешваліся, а прымалі абрысы бутэлькі з надкусаным бутэрбродам. Калі з рота ішоў не пах самагонкі, а выпаўзала галава селядца. Тады.
97.
— Чым далей, тым болей я абрастаю брудам. На скуры нейкая кароста. Увесь час хочацца чухацца, — Слон скрывіўся.
— У цябе расце луска, — сказаў я. — Ты ператвараешся са слана ў кіта.
— Сабака ты, — нязлосна ашчэрыўся Слон. — А ці ёсць у кіта луска?
— А хто яго ведае — у мяне такой рыбіны ў гаспадарцы няма...
98.
3 душавымі тут свае праблемы. Яны ёсць, але схаваныя ад наведвальнікаў, каб тыя думалі пра экстрым тутэйшага жыцця. Бо на агульным фоне бруду паказваць чыстыя адрамантаваныя душавыя і прыбіральні — глупства. Вельмі нерэнтабельна. Грошай стане меней. Бо ідуць турысты як у заапарк. Паглядзець на рэдкіх мастакоў-звяркоў: як тыя чухаюцца ад бруду, варушаць пальцамі з чорнымі пазногцямі, ядуць невядома што, невядома з чаго і невядома чым. Гэта — экзотыка. Праўда, турысты і не здагадваюцца, што і самі яны нагадваюць рэдкі від тараканаў. (А можа, гэта саранча?) Але душавыя тут ёсць. Ляжаць у асобным адсеку і пазяхаюць, маюць асобны ўваход, і трапіць туды няпроста.
99.
Сасніў сон, што Фарш зрабіў рэканструкцыю некалькіх замкаў у парку. Вакол ходзяць турысты. A мы кідаемся дробнымі манеткамі, якія, адскокваючы ад зямлі, ператвараюцца ў буйныя грашовыя купюры.
100.
Я думаю, што мая думка тут аформілася ў вусяка, які варушыць вусікамі і перапаўзае па смярдзючых калідорах. Пасля таго вусяка застаюцца маленькія за-
латыя сляды. Дзякуючы такому несумяшчальніцтву адбываецца мутацыя, якая закранае ўсе аспекты майго ўласнага жыцця. Гэта як рэспектабельны бюргер, які заходзіць у «Тахелес». Ад яго пахне дарагой парфумай і сытай ежай, але ён вымушаны коўзацца сярод абасцаных сценаў і ледзь не затыкаць свой эстэцкі нос. Дык навошта ён сюды прыйшоў? На што ён тут забыўся, чаго яму не хапае ? Ды вельмі проста. Сярод гэтага бруду ёсць карціна. I не проста карціна, а зробленая тут і кімсьці, хто плюнуў на законы грамадства і панкам кінуўся на абед да мастацкага монстра. Тым не менш, час залечвае раны, і таму вось гэтая самая смярдзючая карціна праз шмат гадоў назбірае не толькі сакральнасці, але і здабудзе рэальны грашовы патэнцыял. I таму няшчасны (на пэўны час), але не бедны бюргер мусіць пахнуць парфумай сярод пацукоў, што ашчэрыліся і выпрасталі кіпцюры. Ці, да прыкладу, узяць мяне... Хіба я ўжо такі чалавек, на якім трэба ставіць крыж (не крыж — крыжык трэба насіць!)’ He! Я тут лаўлю за хвост вусяковую душу і закідваю на палатно. Там яна расцякаецца ўсімі колерамі, кашляе і пачынае спяваць песні пра дарогі, лясы, палі, вёскі і гарады. Адным словам — жыццё. Тым не менш, нягледзячы на гэтыя відавочныя станоўчыя моманты, вопратка на мне забрудзілася, падзёрлася. Болып за тое, яна пачала патыхаць потам і нечым няўлоўным, што можа нагадваць адно «Тахелес». Аніякая барацьба за чысціню тут не дапаможа. Пра гэта кажа мая нямытая беларуская пыса.
101.
3 дынамікаў гучыць беларуская музыка. Надрыўна хрыпіць Лявон Вольскі. Забягаюць трое. Нервовыя. Адзін адразу пытаецца ў лоб:
— Русскнй поннмаешь?
— Да.
— Краснво здесь. Это всё твоп работы?
— Нет. Здесь работы шестн художннков.
Адзін, не пытаючыся дазволу, хапае цыгарэтны пачак.
— Снгарету можно?
Мог і не пытацца — і так схапіў, але абламаўся. Пачак быў пусты.
— Я не курю. Это друзья.
Той, не слухаючы мяне, хапае другі пачак з-пад стала. Але і той пусты.
Другі:
— Арендуете ?
— Почему ? Мы — по культурному обмену.
Рэзка прачынаецца трэці. Як быццам лязо нажа бліснула на сонцы. Як быццам з грукатам разламалі сухі батон.
—Еврей?
— Почему?
— Тут хозянн еврей.
He паспеў я адказаць. Невядомыя рабаўнікамі прабягаюць па майстэрні. Пракаціліся, як шары для гульні ў боўлінг. Гэтак жа хутка, нібы шарыкі ў роліках, круціліся іх вочы. Прагрукаталі і зніклі. Нейкія не наведнікі, а наглядальнікі за раёнам. Як
атрутная хваля, ад якой застаўся непрыемны кіслы прысмак. He дай божа такіх суайчыннікаў. I адкуль іх набралі немцы? Спадзяюся, не з маёй радзімы. Тых, хто паразітуе на скуры нямецкай эканомікі, — безліч. Сваіх няма куды падзець, дык тут плодзяцца яшчэ і замежныя. Я ўявіў палёт каларадскіх жукоў. Гэткая зграйка на бульбяное поле...
102.	ЭКСКУРСІЯ
Падчас экскурсіі можна паліць траву, якая прадаецца тут ледзь не на кожным рагу вясёлымі афрыканцамі. Калі вы не прыхільнік такога кшталту стымулятараў, піва таксама падыдзе. Дзякуй богу, у прыбіральню пры жаданні тут можна хадзіць паўсюдна. Можна ў адным з тутэйшых бараў узяць рому ці грапы. Вельмі добра шпацыраваць па паверхах са шклянкай і грымець кубікамі лёду. Праз мутнае шкло навакольны ідыятызм распушаецца цукрам.
(Касякі забівалі тут усе. Хто гэтага не рабіў, Ta­ro прастора не прымала. Пах браў турыста за горла і клаў на крэсла альбо прыціскаў да сцяны. Тады наведнік разумеў, што яго зараз распляжыць. Хвіліны грукалі аб падлогу старымі гадзіннікамі.)
Сектар № 1
Другі паверх. Пакоі для адміністрацыі. Многа розных дзядзькоў і цётак, якія з гонарам сябе абзываюць «мастак». Людзі, ад якіх нібыта залежыць тутэйшае мухападобнае мастацтва. Ім бы маляваць паболей. Ім