• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

    Замак пабудаваны з крапівы

    Зміцер Вішнёў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2010
    41.33 МБ
    — Я не ў канторы? — запытаў я. — У мяне баляць ногі? Зачыніліся ўсе ўстановы? Ці я разбагацеў? У чым справа? Магчыма, я раздзьмуўся ветразем у прыродзе?
    — Ты ў адпачынку, — сказала Нат. — У працяглым. За свой кошт.
    — Магчыма, я — фізік-ядзершчык? — сказаў я і, падумаўшы, дадаў: — Ці я зламаў нос?
    — Ну, паглядзі на сваю фізіяномію ў люстэрка, — прапанавала Нат.
    Я паглядзеў.
    — Каму патрэбны такі нос? — сказала Нат. — Гэта ж не hoc, а проста кававарка нейкая. Гэта ўсё наступствы любові да кавы.
    — Скажы яшчэ — ад любові да какаіну, — сказаў я, змрочна разглядаючы сваё адлюстраванне.
    — Усё нашмат прасцей, каханы, — сказала Нат.
    Я паглядзеў на Нат. Яна ж, гэтая Нат, проста HeftKan матавая настурцыя. Яна ж, гэтая Нат, — сіямская вярблюцыя. Яна ж, гэтая Нат, нейкая прыстойная заморская інфлюэнцыя. Яна ж, гэтая Нат, зусім абарыгенеўшая прастытуцыя...
    — I зусім я не такая, — сказала мая каханая. — Ты і на гэта забыўся. Зрэдку па панядзелках я п’ю кефір.
    — Няўжо папраўдзе гусі на неба ўзляцелі? — сказаў я.
    — Быць можа, зусім не гусі, а можа, зусім і не думалі ўзлятаць. А так паплылі, бы параходы.
    — А можа, паскакалі ?
    — Досыць прыдурвацца, у натуры, — сказала Нат. — Я табе не казачнік. У лепшым выпадку магу быць таварышам Кругерам. Ты мяне ведаеш.
    — Я ўжо сумняваюся.
    — Ах, так! — ускрычала Нат.
    — Так, Нат, — сказаў я, — рабі глупствы. Мне надакучыла гэтая аднастайнасць. Абрыдлі ўмоўнасці. Задыхаюся ад безвыходнасці. А хочацца вар’яцкай радасці. Зрабі ж, урэшце, штосьці з рамкамі. За фотаэцюдамі. За вугольнікамі.
    Пасля маіх нахабных слоў Нат вельмі пакрыўдзілася. Зусім. Яна закруцілася ў агромністую персікавую коўдру. Села на канапу і завыла штосьці індзейскае. За вокнамі імчаліся самалёты. Іх гук спалучаўся з голасам маёй каханай, і атрымлівалася нешта празмерна экстравагантнае.
    — Напэўна, нашыя «Ту-134» гудуць, — выказаў меркаванне я, — інакш не было б гэткага сінтэзу творчасці.
    Нечакана з грукатам расчынілася акно. Шкло задзынькала грэцкімі арэхамі. Фіранкі ўзляцелі лебедзямі. I шчасліва заляпалі крыламі. I скрозь загарэлую чысціню неба мы пабачылі хвост самалёта. Ён быў падобны па колеры да кракадзіла. Аднак яму не хапала афрыканскай абаяльнасці. Прынамсі, мне так падалося...
    — Я дадала б да гэтай зеляніны кропу, — сказала Нат.
    — Толькі што лётае і гудзіць электрагітарай пад голас любімай.
    — І-і-і-і-у-у-у-у-у-у!!! — старанна круціўся ў паветры голас спявачкі.
    — Гэта кіч, — сказаў я.
    — Ну і ?.. Ці ў цябе склероз ?
    Нат пляснула ў далоні:
    — Згадала! Ты хацеў паехаць у камандзіроўку камдывам роты. Дофку-дофку. Заўтра ў гарадскім сонечным мястэчку Івянец адбудзецца свята пад назвай «Гліняныя калачы». А восьмай раніцы адезд. Там цудоўныя акварэльныя вулкі.
    — Ага! — крыкнуў я. — Я там буду бегаць за маленькімі сімпатычнымі гіпапатамамі! I буду чэмпіёнам па кіданні дзіды ў шалёную цэль!
    — He! — сказала Нат. — Ты будзеш ляпіць мяне. У поўны рост. Прычым з парасонам. Які заўтра я, магчыма, згублю. Бо ён надакучыў мне. Ён як дурная горная крэйда. Замест сонечнай палоскі ён мае шахцёрскі краявід. Надакучыла быць шахцёркай. Ходзіш кожны дзень, быццам у касцы і з адбойным малатком.
    — Можа, мне вылепіць цябе з бульдогам ці сантэхнікам? — запытаўя.
    На падваконні сантэхнік паварушыўся і гучна захроп.
    — У дзяцінстве ў мяне быў сабака, якога звалі Шарык, — сказала Нат. — Раніцай ён лізаў маё вуха. Было прыемна і козытна.
    Я падышоў да кніжных паліцаў, выцягнуў адтуль шэры томік Пушкіна, пагартаў яго і паставіў на месца. Mae думкі перапляталіся ў аксамітную махру. Таямнічая хада падзеяў ужо не раздражняла, не прыгнятала і нават не пужала. Хучэй за ўсё я трымаў змяю абыякавасці. Але ўсё ж зрэдку прыходзіла думка, падобная да гарачага самавара: як весці барацьбу з подлымі кактусаводамі ’ 3 гэтымі злачыннымі калмачамі? Праўда, часцей за ўсё адказ хаваўся, нібы спалоханае мышаня. Юрк — і ўсё.
    — Гавораць, — сказаў я, — што ў Івянцы няма праваслаўнай царквы. Што тамтэйшыя дзеці ходзяць у школы пад барабанны дробат, а выкладчыкі носяць цярновыя вянкі.
    — I што тут дзіўнага? — сказала Нат. — Наш сусед па лесвічнай пляцоўцы — Мікола Фіксаж — кожны вечар, ідучы з працы, зазірае ў мясную краму «Падземка» і моліцца, гледзячы на філейныя часткі гандляркі Валянціны.
    — Ну, — сказаў я, — тут зусім іншыя матывы. Гэта, можна сказаць, своеасаблівая праява любові...
    — Там таксама любоў, — сказала Нат, — толькі іншы падвід. У гіпсе, гліне, метале і барабанах. Таму, звярні ўвагу, нашыя словы перамяніліся ў дзеянні.
    Яны апранулі плашч і сталі Логам. Ціха граючы лістотай і паветранымі шарамі, Лог ужо даўно сядзіць на нашай канапе.
    — Напраўду так, — сказаў я. — Ужо даўно скончылася навальніца, а ты і не заўважыла.
    Скрозь паслянавальнічны пах я адчуваў салодкія вусны Нат. Мяккія і ўпэўненыя. Вельмі родныя. I адразу згадалася і параўналася гэта з дзіцячымі ўражаннямі смаку. Быццам і цяпер я піў маленькімі глыткамі чарнічнае сочыва з вялікага слоіка, якое тоненькімі ручаінкамі бегла міма вуснаў і трапляла на падбароддзе і шыю... На целе ўзнікалі малюнкі, што нагадвалі лупатых чарапахаў.
    — Якая ты ў мяне карцінная, — сказаў я.
    — Скажы яшчэ, што мяне варта ўставіць у раму і аднесці ў антыкварную краму, — сказала Нат.
    — Абавязкова скажу, — паабяцаў я.
    — Падары букет з лямпачак і драцінак. I каб свяцілася, — папрасіла раптоўна Нат.
    У гэты момант, калі Нат сказала «і каб свяцілася», сантэхнік буркнуў і падняў галаву. Мы заўважылі, што сантэхнік нечакана ператварыўся ў мурына. 3 ягонага носа шчодра крапала чорная вада. Накшталт нафты. Відовішча.
    — Толькі ў Афрыцы растуць найсмачнейшыя бананы, — сказаў сантэхнік, — Таму мурыны — лепшыя на свеце людзі. Я наогул чорны расіст. A paca на травах — гэта зусім не мыльная опера.
    — Дачнік вырашыў нас пакінуць, — сказаў я.
    — Надзея ёсць? — запытаў сантэхнік.
    — Спачатку тэст, затым надзея і пратэст, — адказаў я.
    — Ён памрэ без нас, — сказала Нат.
    — Пытанне першае, — сказаў я. — Вашыя сувязі з кактусаводнай мафіяй?
    — Назаўсёды, чалавеча! — сказаў сантэхнік.
    I мы зразумелі, што сантэхнік — тэхнік і сан. Што ён самы поўны сан. А тэхнік толькі па пакліканні. I толькі ў выхадныя дні. Таму мы не сталі моцна крыўдзіцца на чорнага расіста і падарылі яму аднаногага алавянага салдаціка. Каб ён не сумаваў. Сантэхнік, вядома, зусім схамеў і запатрабаваў яшчэ. На што мы, як дабрадушныя і добрапрыстойныя людзі, сказалі, што на новы год пад святочным дубам будзе стаяць сапраўдны танк — Т-34. I сантэхнік супакоіўся.
    46.
    — Пацалуй мяне ў вусны, у гэтыя сонечныя радыятары, у прадвеснік навальніцы. Зоркі запаляцца ў небе светлякамі калючымі. Сняжынкі будуць падаць сонечна. Яны будуць таяць марозна. Ператворацца ў кропелькі лёду. I гэтыя дарогі — быццам лыжня і трамплін для цябе і мяне, — я змоўк і паглядзеў на Нат. Яна стаяла каля люстэрка і размазвала па твары яркую чырвоную памаду. Яна плакала.
    — Я вельмі няшчасная, — сказала Нат. — 3 продажу зніклі электрапілы.
    — He плач, маё гусянё, — сказаў я, падышоў да Нат і абняў. I патануў у пясках Эфіопіі. Удыхнуў пах гарачай Афрыкі.
    47.
    Пасля слова «вярблюдаў» я паставіў кропку. I тут нечакана пачуў рып інваліднай каляскі. О божа, што на гэты раз?
    — Казкі ты пісаць не ўмееш! — сказала замарожаная бабулька. — Я была ўчора ў рэанімацыі, дык нават там мясцовыя лекары лепш спяваюць над пацыентамі!..
    — А што з тымі пацыентамі? — неяк не знайшоўся я.
    — Пад марфінам адыходзяць у іншы свет, — сказала бабулька і захіхікала. Гэтак гідліва забулькала.
    Я паглядзеў на бабульку. Нешта ў ёй з цягам часу пачало мяняцца не ў лепшы бок. Неяк пажаўцела, і нават зубы сталі мацней выпіраць. Здавалася, што яна стала больш падобнай да пацука, якога трымалі ў марынадах. Вочы — ну нібыта ўкусіў яе нехта... Жоўтыя і выпуклыя. 3 пожадам сыру ў цэнтры кожнай зрэнкі. He бабулька — тыповая мара ідэалу для сцервы.
    — Бутэрбродзік хочаш? — раптам запыталася бабця і выцягнула з патаемных месцаў спадніцы невялікі пакецік з нечым чорным.
    — He! Не-не! — замахаўя рукамі, уявіўшы ва ўсёй красе той чорненькі бутэрбродзік. Нават, здавалася, адчуў смак таго незнаёмага хлеба. Нібы на мой рот наляцела зграя мух.
    — 3 мазгамі ў цябе праблемы, — заявіла бабулька. — Выпіраюць яны!
    I расцягнула свае вусны, агаляючы пацуковую пастку, нібы нехта са стаматолагаў гуляўся
    тут з пласкагубцамі. I закінула туды нешта чорненькае.
    «Клізмы ёй бракуе», — падумаўя.
    — Прабачце, дарагая, мне трэба працаваць — пакіньце мае апартаменты, — сказаўя.
    частка трэцяя
    МАЗГІВЫПІРАЛІ
    Удзяцінстве мне не аднойчы давялося падаць і стукацца галавой аб падлогу... Пэўна, мазгі выпіралі... I, верагодна, ужо тады я раздумваў пра свой гаротны лёс і пра лёс сваёй краіны...
    48.
    У Берліне быў дождж. Здавалася, што мастацкі дом «Tacheles» аб’еўся сочыва і сканфузіўся ад болю ў страўніку. Мастакі пад уздзеяннем мокрага надвор’я знаходзіліся ў стане дэпрэсіўнага натхнення. Выпадковыя турысты паўсюдна сутыкаліся з зачыненымі дзвярыма. Нібыта ўсё мастацтва запакавалі і схавалі ў браніраваным сейфе. Турысты ціха шкрабаліся і стукаліся, прыкладалі вушкі да дзвярэй і прыслухоўваліся... Мо хто там перапаўзае, які вэнджаны геній? Прыціскалі свае мокрыя насы да замочных дзюрак і прынюхваліся... Мо патыхае мастацкім духам? Мо засмажылі там якога гіпапатама ад Сальвадора Далі? Але — не... Усе заціхлі і рабілі выгляд, што іх няма!.. Што яны адсутнічаюць: з’ехалі на канферэнцыю, рыбную лоўлю, у міжнароднае творчае турнэ!.. Няма!.. Няма анікога! Пайшлі прэч!.. Прэч, музейныя людажэры! Пакіньце ў спакоі гэтыя мёртвыя дзверы! Ідзіце да рэйхстага! Да зруйнаванага бункера Гітлера!.. Толькі дайце мёртвым дзвярам і пасінелым і заінелым мастакам спакою!.. Прастора проста патрабавала адпачынку ад турыстычных плюгаўцаў... (Яшчэ турысты былі падобныя да
    сабакаў і свінак, надрэсіраваных на пошук наркаты.) Сафа Бурштын быў падмяты агульнай атмасферай і таму ў паўпрытомным стане ляжаў у зачыненай майстэрні. Ляжаў нібы ў баракамеры. Жыццё, быццам, згубіла сваю звыклую каляровасць і нагадвала прыціснутага вожыка... За вокнамі перапаўзалі п’яныя караблі. Мастак і літаратар ляжаў свежаваранай сардэлкай (ягоны лоб спакушальна ўпрыгожвалі кропелькі поту) і ў роспачы круціў у руках кітайскі пэндзаль, думаючы пра тое, што на мапе Беларусь выглядае дробнай у параўнанні з Кітаем. У галаве цягнуліся думкі, думкі накшталт спагеці, пра родны край... І-і-і-і-і...ііііііііііііііііііііііііііі...