Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

Замак пабудаваны з крапівы

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2010
41.33 МБ
49.
Але роспач разагнаў жоўты карлік. Ён выпаўз з нейкай дзюркі і заявіў:
— Слухай, ты, недабітак мастацкі! Ты ведаеш, што за такія развагі б’юць? Ведаеш пра гэта?
— Ды я ж толькі пачаў! — ускрычаў я. — Аніводнага кепскага слова пра Беларусь!.. Толькі турыстаў трошкі прапясочыў!..
— Я зараз замарожаную бабульку паклічу, — паабяцаў злосны карлік. — Мы ўдваіх хутка з табой разбярэмся... Будзеш трымаць адказ за наш сінявокі край.
Я на ўсялякі выпадак ускочыў... Гэтак вельмі жвавенька. Адкінуў падалей ад сябе кітайскі пэндзлік. I ў якасці абароны заняў месца каля акна. Раздумваючы,
чым бы можна было адбівацца. Мо якім падрамнікам? Але карлік апярэдзіў мае дзеянні.
— Слухай, мля... Мастацкая тля, давай свой аповед пра Беларусь... Толькі хутка — я чакаць не буду, — карлік сплюнуў і дадаў: — Два разы не паўтараю!
Я паглядзеў на карліка. Вось сядзела перада мной на недапісанай карціне нешта кшталту мячыка і патыхала гноем. Мёртвае мастацкае і паразітнае, якое час ад часу ажывае і псуе людзям паветра. «Гэх, — падумаў я, — дзе мае цягліцы атлета?»
— Ну, слухай, паразіт, маю версію існавання Беларусі, — сказаўя.
— Ну-ну, лягчэй, каб не сагнуцца, — агрызнуўся карлік.
— Традыцыйна Беларусь называюць сінявокай дзяўчынай, — сказаў я. — Фігня! Ніякая яна не сінявокая! Спрадвеку наш народ жыў на балотах! Азёры ёсць! Але балотаў — болей! Наша краіна — гэта балотная бабулька! Мо зеленавокая якая.
— Ну-ну, — прамармытаў карлік, — не нарывайся... На Браслаўскіх азёрах гэта распавядзі, мутант...
— Я люблю палескую дрыгву! — з пафасам усклікнуў я. — Там паветра нібы студзіна! Туманы там павуціннем аплятаюць зямлю! Люблю раніцай прагуляцца па росных травах! Люблю тамтэйшых людзей! Драўляныя хаткі там раскіданыя, быццам тыя радзімкі на целе... Люблю там выпіць.
— Добра, — прабурчэў карлік, — даўно ты на Акрэсціна не сядзеў... Пэўна, і валадарскую рамантыку падзабыў...
— Ну... — запнуўся я.
— Ага! — зароў карлік. — Памятаеш! Пэўна, цябе з тваімі сябручкамі — паэтамі і мастакамі — не аднойчы садзілі! Лячылі вашыя апухлыя ад п’янства мазгі! Іждзівенцы! Авангардысты чортавы!
— Ну, было, — прамямліў я. — Два разы — за п’янку, адзін раз — за беларускую мову... Ты ж ведаеш — у нас сітуацыя неадназначная...
— Гэй, ты, — зашыпеў карлік, — сучара Антанты! За п’янку — я веру... За мову — не гані! Каму ты патрэбны... Пячкур малахольны...
— Як хочаш, — здаўся я, з падазрэннем паглядаючы на азвярэлы твар карліка. — Міліцыянты ў нас цудоўныя — накшталт бультэр’ераў... Ледзь што — адразу ў зубы! He тое, што мясцовыя — мяккацелыя, рафінаваныя... Пераапранутыя бюргеры.
— У мяне бацька міліцыянт — не гані! — агрызнуўся карлік.
— Ну, тады зразумела, — сказаў я.
— Што табе зразумела? — зноўку агрызнуўся карлік.
— Паводзіны твае зразумелыя. Бачу, адкуль лапы выпаўзаюць, — удакладніў я. — Але ты мне перашкаджаеш! He перапыняй! Інакш аповед не атрымаецца!..
— Слухаю, — пацвердзіў карлік.
— А якія ў нас мілыя дзяўчаты! — з пафасам усклікнуў я. — Працуюць кандуктарамі, кіроўцамі аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў!
— Яны паўсюль працуюць! Бліжэй да справы, — дадаў карлік.
— I я пра тое ж, — сказаў я. — Паўсюль! Мы — краіна камбайнаў! I не толькі ў прамым сэнсе! На-
ша жанчына — гэта хлебаўборачны камбайн! Нам — беларускім мужчынам — стагнаць без сэнсу! Фемінізм нам не пагражае!
— Вар’ятня табе пагражае, — ляпнуў карлік.
Я замоўк. I паглядзеў на гадаснага карліка. I адкуль у ім столькі злосці ? Я пра вечныя каштоўнасці нашай краіны... а ён? Цынік!
— Ты — цынік! — сказаў я. — Ты не верыш у каштоўнасці нашай краіны! Ды нашыя дзяўчаты — гэта жырафачкі! Была б мая воля, я б на іх усіх паранджу нацягнуў, каб не спакушалі, не псавалі настрой! Паранджу!... Паранджу. Але парыжанкам з нашымі не паспаборнічаць! У пралёце! У пралёце францужанкі.
— Сам ты ў пралёце, — сказаў карлік, — як фанера над Парыжам!
— А якая ў нас цудоўная літаратура!.. Што ні твор — песня аб земляробах і партызанах!.. I што казаць немцу пра Беларусь? Ён жа не зразумее нашага таямнічага характару! Увесь час лезуць са сваімі пытаннямі: распавядзі ды распавядзі пра сваю радзіму! Як у вас там? Дыктатура? Ці ў вас няма дыктатуры?.. Ці ў вас аўтарытарны рэжым? Што, у вас партызанскія атрады поўзаюць па гарадскіх ламарнях?!!
— Гэй, ты! — закрычаў карлік. — Зноў нарываешся?!! Я што, па-твойму, дарма ем свой хлеб?!! Я што, прыехаў з табой цацкацца? Га? Думаеш, мяне так проста ў камандзіроўку сюды выправілі?!! Па справе давай!!!
— Ну, добра. Замежнікі лезуць з наступнымі пытаннямі: а праўда, што лепшыя сябры вашай
краіны — Узбекістан, Малдова, Куба і Венесуэла? А па чым у вас прадаюцца прэзерватывы? А што, у вас папраўдзе забароненыя паветраныя кулі і дырыжаблі ? I калі раптам хто наважыўся палятаць — яго расстрэльваюць з гарматаў? Вось дурні, не разумеюць яны нашай заліхвацкай песні жыцця!
— Гм, — хмыкнуў карлік.
— Ды мы кайф атрымліваем, калі на мітынгі ходзім! He важна, які цягаем сцяг: чырвоны, чырвона-зялёны ці бел-чырвона-белы!.. Галоўнае — мітынг. Нядаўна адну бабулю бачыў на мітынгу з рыдлёўкай!
— Правільна! — пагадзіўся карлік. — Бачу, выпраўляешся ты, Сафа! Правільна: рыдлёўка і граблі — самае тое. У паркі, у скверы — упрыгожваць, упарадкоўваць. Газоны прыбіраць — гэта самае тое.
— Хаця, — працягваў я, — лепш, вядома, пайсці на той, за які б’юць гумовым дубцом, бо гэта свайго кшталту аргазм! Тут сутыкаюцца садызм і мазахізм. Цалуюцца яны тут. Каханнем займаюцца!
— Недабітак, — працадзіў карлік, — я цябе сам сваімі рукамі ўдушу за прапаганду групавухі.
— Але! — усклікнуў я. — Мой маленькі народ мае гераічную гісторыю!
— Ага, — уклініўся карлік. — Гераічны палігон — усе былі тут! Немцы, шведы, палякі, расейцы, манголы, татары... Мурыны толькі не дайшлі! Але не хвалюйся — усё наперадзе!
— He! — парыраваў я. — Манголы і татары нас не заваёўвалі! Яшчэ ў 1362 годзе войска Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Альгерда разбіла
каля Сініх Водаў трох татарскіх ханаў. Наадварот, пэўны час некаторыя татары служылі на карысць Ha­man дзяржаўнасці! Наймаліся да нашых князёў! Мангола-татарскі заваёўнік беларуса — гэта міф! Гэта — смажаны парсючок!
— Ага! — уклініўся карлік. — Паглядзі на сябе ў люстэрка!
— Гэта іншым шляхам адбылося, — адказаў я. — Вось! Але — працягнем! Маскалі нас лічаць сваёй правінцыяй. Ха!.. Пэўна, забыліся, як 8 верасня 1514 года на Крапіўным полі пад Воршай мае продкі іх пасеклі!.. Гэта тады войскі Вялікага княства Літоўскага біліся з войскам Вялікага княства Маскоўскага. Гэта тады заззяла сонца над маім балотным краем! Гэта тады мая прапрапрабабуля... не ведаю, колькі «пра»... праспявала свайму каханаму песню пра крывавыя рэкі!..
— Вось вырадак, — прастагнаў карлік і дадаў: — Дык беларусы былі, што, пад літоўцамі? У рабстве былі, значыцца... Ага...
— Сам ты ў рабстве! — раззлаваўся я. — Гэта цябе ўжо варта выправіць на якія ўранавыя руднікі паводле Кундэры! Зраблю добрую справу — дакладу куды трэба! Дакладу твайму начальству! Нефіг тут пыхцець! Можа, і галера па табе плача!
— Ну-ну, ціха! — раўнуў карлік. — He гарцуй, будучы даносчык! Кажы па справе!
— У Вялікім княстве Літоўскім дзяржаўнай мовай была беларуская, карлік! Варта пра тое ведаць! I не трындзець! Беларусаў у старажытныя часы называлі ліцьвінамі! Гэта нашая гісторыя! He былі белару-
сы тады рабамі! Занатуй гэта на сваім лысым чэрапе, мячык!
Карлік фыркнуў. Здавалася, што ў ягонай душы распачалася нейкая невядомая ўнутраная барацьба. Зверства на ягоным твары паменела. Вочы са злобных светлякоў ператварыліся ў кексы. Ён выцягнуў з кішэні сіні накшталт акуня блакноцік і пачаў там He­rnia занатоўваць.
— Ладна — давай далей! — буркнуў ён.
— Былі ў Вялікага княства Літоўскага розныя вялікія перамогі! Да прыкладу, 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам, або пад Дуброўнаю (паводле беларускіх летапісцаў), нашыя войскі перамаглі Тэўтонскі ордэн! Гэта была найбуйнейшая бойка Сярэднявечча! Бальшыню войска Вітаўта Вялікага складалі беларусы!
— Цікава-цікава, — мармытаў карлік, нешта запісваючы. — Але ўсё роўна гойсаць табе фанерай над французскімі землямі! Мастацкая тля!
Слухаць карліка было невыносна. Я ўздыхнуў. Стукнуць бы яго чым, Але потым праблемаў не абярэшся. Хто ведае, якімі гэта наступствамі адгукнецца? У майстэрні, між іншым, трошкі пасвятлела. Надвор’е на вуліцы паступова наладжвалася, і гэта адбівалася на агульнай атмасферы. Святло праз вокны майстэрні цяпер лілося больш цёплае і кісельнае. Праўда, да гэтага ўжо і карлік разагнаў роспач. Млявасцю дык зусім не патыхала. Гэта было добра.
Мой госць... Я задумаўся: а можа, ужо жыхар майстэрні ? Але няважна. Мой госць мне цяпер больш нагадваў не мячык, а смажаную балабушку. Карлік
быў увесь засяроджаны і задуменны. Хто яго ведае — мажліва, паразітнасць і выходзіць з яго час ад часу? Можа, гэта як з надвор’ем?
— Я слухаю! Слухаю я! — буркнуў карлік.
— Наконт Францыі. I гойсання фанеры. Ведаеш, карлік, што ў 1812 годзе беларусы былі не толькі ў расейскім войску? Фармальна Беларусь была саюзніцай Францыі, бо Напалеон лічыў землі Вялікага княства Літоўскага вызваленымі, і таму была ўтвораная Камісія Часовага ўрада Вялікага княства!
Карлік прастагнаў:
— Усё роўна ты — тля. Душыць вас трэба!..
— Камісія прысягнула на вернасць імператару, — працягваў я. — Усяго на баку Напалеона было 24 тысячы беларускіх жаўнераў! Гэтак беларусы былі змушаныя ў многіх сутычках той вайны забіваць адзін аднаго! Бо ў расейскім войску нашых было таксама процьма! Вось так, лысы!
— Гоніш ты ўсё! — аргументаваў карлік. — На пачатку XX стагоддзя Беларусі як незалежнай дзяржавы не было! Правінцыя і ёсць! Расейскі край! Паўночназаходні край! Выкладчык у Маскве мне заўсёды казаў, што прыехаў таксама з расейскай правінцыі — з Крыма! Так што ты гэтыя нацыяналістычныя штучкі кінь, мастацкая тля!
Я злосна паглядзеў на карліка, падышоў да яго ўшчыльную і гыркнуў:
— Ну, ты, разведчык хрэнаў, вучыцца трэба было ў школе! Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 года абвясціла Беларусь вольнай і незалежнай!
Я паглядзеў у спужаныя кексавыя вочы карліка і ўжо не задумваючыся адвесіў яму добрага фофана: «НА!!!» Было ўражанне, што кокнуў чайнай лыжачкай па вараным яйку.