• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    ўмацаваннямі. Ва ўсякім выпадку «Баркалабаўскі летапіс» пад гэтым годам называе ў ім «брону Остроговую» І39. Цікава, што ў гэты час тут змайстравана сажалка, верагодна, на р. Вабіч, што значна ўскладняла подступы да замка.
    Запіскі князя Б. Радзівіла, складзеныя ў 1647 г., даюць дадатковыя сведчанні пра ўмацаванні Галоўчына, дзе налічвалася тады пяць храмаў, дзве школы, і можна ясна прасачыць дзве лініі абароны: умацаванні «места», дзе выяўляецца яшчэ адна брама —«Быхаўская», і ўмацаванні замка з яго «вежамп замковымн» но. Аднак іх колькасць не называецца.
    У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у XVI ст. Галоўчын не
    Галоўчынскае замчышча
    147
    Бітва пад Галоўчынам. Гравюра XVIII ст.
    148
    калькі разоў разбуралі. У пачатку вайны, калі 12 жніўня 1654 г. рускія войскі A. Н. Трубяцкога выбілі адсюль войскі гетмана Радзівіла, не вытрымаўшы штурму, «Радзнвнлл co свонмн людьмн побежал к Боонсову, бояре н воеводы Головчнн повоевалн н посады выжглн, н народ поймалн, н нз Головчнна пошлн за Радзнвнллом к Борнсову» Н1.
    У канцы снежня 1654 г., калі пачалося контрнаступленне войскаў Рэчы Паспалітай, яны выбілі з Галоўчына рускі гарнізон, занялі яго і абрабавалі, пакараўшы за тое, што яго жыхары прысягнулі рускаму цару 142.
    У час Паўночнай вайны, у 1708 г., Галоўчын быў заняты шведскімі войскамі. Тут адбылася буйная бітва з рускімі войскамі пад кіраўніцтвам Рэпніна, якія пацярпелі паражэнне. Горад у час бітвы быў спалены 143.
    Пасля гэтага ўмацаванні Галоўчына больш не аднаўляліся.
    Баркулабава
    Да ліку сярэдневяковых гарадоў, якія мелі ўмацаванні, адносіцца і Баркулабава — паселішча, закладзенае каралеўскім ротмістрам, старастам і войтам дзісненскім Баркулабам Іванавічам Корсакам у 1564 г. і названае яго імем. Баркулабаўскі летапіс паведамляе, што спачатку быў закладзены замак «на лесе глухом, на кгрунте лесном, на врочншу, прозываевом Брус». Яго ўзводзілі разам з паселішчам, куды «заклнкавшн на волю н давшн слободы год дванадцать людям прнхожнм» 144.
    Аднак, як паказваюць даследаванні, замак і горад заклалі на даўно абжытым чалавекам месцы — на гарадзішчы і селішчы эпохі Кіеўскай Русі. Забудовы замка занялі зручную ў тактычным плане мысавую пляцоўку на высокім беразе ля ўпадзення р. Стругі ў Дняпро. Пляцоўка гэтая памерам 95x57x58 м на 13 м узвышалася над поймай ракі ібы
    Баркулабаўскае замчышча
    10. Зак. 855
    149
    ла выцягнута ў напрамку поўнач—захад—поўдзень—усход. Па перыметру ўмацавання праходзіў вал з драўлянымі збудаваннямі. Ад астатняга плато гарадзішча аддзяляў роў шырынёй каля 20 м і глыбінёй да 4 м 145.
    Новае паселішча было закладзена ў самы разгар Лівонскай вайны, якая закранула і Баркулабава. У 1597 г. яно ўжо дасягнула памераў і статуса «места» — горада. Станоўчае уздзеянне на яго развіццё аказвала блізкае суседства з Магілёвам, на гандлёвай дарозе да якога ён размяшчаўся 146. У XVII ст. горад меў умацаванні, якія дазвалялі тут у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай стаяць войску гетманаў Радзівіла і Гансеўскага 147. Аднак ніякіх апісанняў умацаванняў не захавалася. Без сумнення, існавала і ваенная арганізацыя мяшчан, паколькі ў час гэтай вайны нават падданыя сяляне Баркулабаўскага манастыра колькасцю ў 300 чалавек былі ўзброены пішчалямі, рагацінамі і бердышамі148.
    Стрэшын
    Паселішча Стрэшын у пісьмовых крыніцах сустракаецца ўпершыню ў канцы XIV — пачатку XV ст., а іменна ў «Сішске русскнх городов дальннх н бллжннх» 149. Аднак археалагічныя даследаванні паказалі, што тут жылі людзі ў раннім жалезным веку, а таксама ў эпоху Кіеўскай Русі. Жыццё не спынялася і ў познім сярэдневякоўі.
    Старажытнасці Стрэшына прадстаўлены двума помнікамі — мысавым гарадзішчам на высокім правым беразе Дняпра пры ўпадзенні р. Стрэшынкі, вядомым як «Стары замак», і тэрыторьіяй сярэдневяковага пасада, так званага «Новага горада». Пляцоўка мысавага гарадзішча выцягнута ўздоўж правага берага Дняпра. Яна мае памеры 75X30 м і аддзелена ад астатняга плато з глыбокім ровам і высокім дугападобным валам. Ужо ў XII ст. тут стаяў невялікі феадальны замак, пад абаронай якога развівалася неўмацаванае паселішча. 3 канца XIV ст. Стрэшын, як і ўсё Беларускае Падняпроўе, увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага і быў аддадзены на ўтрыманне віленскім канонікам. 3 1399 г. Віленская капітула валодала Стрэшынам і воласцю да далучэння гэтых зямель да Расійскай імперыі 10°.
    Развіццё Стрэшына ў XV—XVIII стст. укладваецца ў схему развіцця невялікіх уладальніцкіх гарадоў Беларусі, якія бачылі ўсю выгаду размяшчэння на вялікай суднаходнай рацэ і тыя праблемы, што прыносіла блізкасць да неспакойнага рускага парубежжа. У пачатку XVI ст. Стрэшын не раз цярпеў ад нападаў крымскіх татар, якія пад горадам панеслі паражэнне151.
    Яго планіровачная структура была традыцыйнай: замак—месца— двор. У канцы XV ст. Стрэшын лічыўся значным гандлёвым горадам Падняпроўя.
    Аднак не мінула і яго полымя Лівонскай вайны. Ва ўсякім разе адзін з самых ранніх інвентароў Стрэшына — інвентар 1579 г. дае ўяўленне мястэчка ў 30 дамоў з драўляным замкам, у якім знаходзіўся гарнізон «жолнеров». Пяць двароў жыхароў лічыліся волыіымі, у тым ліку і двор «Кукуляпушкара» з агародам. Яшчэ тут стаялі карчма і на р. Стрэшынцы «млын». Інвентар паказвае, што ў выніку вайны зза галечы, рабаўніцтва і разбурэнняў «от жолнеров» Стрэшын разам з воласцю не змог выплаціць капітуле належныя 27 коп 9 грошаў літоўскіх.
    150
    Аднак пушкар Стрэшынскага замка атрымаў за сваю службу традыцыйныя 4 капы грошаў 152.
    У 1587 г. у Стрэшыне ўжо налічвалася 67 служб, а ў арсенале замка знаходзіліся дзела, гакаўніцы, рушніцы, порахі, кулі 153. Такія ж агульныя звесткі фіксуюць інвентары і за 1593—1595 гг. Толькі ў інвентары 1597 г. ужо больш падрабязна гаворыцца пра запасы пораху («фунтов 100 на 56 грошей»), салетры («фунтов 50»), серы, волава («каменя 4») ядраў і куль І54.
    Паступовы рост Стрэшына і воласці, магчыма, і ўзмацненне эксплуатацыі насельніцтва паказвае сума прыбыткаў капітула, якая ўзрасла. У 1599 г. яна дасягала больш за 317 коп, але сам Стрэшын плаціў крыху болей за 88 коп 15S.
    Падзеі канца XVI — пачатку XVII ст. (паўстанні, войны) не садзейнічалі развіццю мястэчка. У 1608 г. тут было толькі каля 50 служб. Аднак трывожная абстаноўка ўздзейнічала на павелічэнне замкавага арсенала, дзе тады налічваліся чатыры гарматы, 10 гакаўніц, 35 рушніцаў, запасы пораху, волава, серы, салетры, ядры да гармат і іншая амуніцыя. На ўсё гэта замахваліся (і не без поспеху) «жолнеры», якія праходзілі праз паселішча 156.
    Ва ўсякім выпадку ў інвентары за 1615 г. звесткі пра чатыры гарматы адсутнічаюць. У гэтыя гады Стрэшынскі замак перабудоўваюць, папаўняюць яго арсенал. Сярод ручной агнястрэльнай зброі акрамя гакаўніцаў згадваюцца 34 «губчастыя ручніцы». Перад замкам будуецца «двор» з дзвюма «стайнямі, дзвюма піўніцамі», кароўнікам. У арэнду здаецца карчма, мытніца, млын і рудня 157.
    Падрабязнае апісанне Стрэшына ўпершыню зафіксавана ў інвентары ад 16 лютага 1628 г. Тут адзначаны замак, які стаяў на «гары над Дняпром» і над Стрэшынкай, якая ўпадала ў Дняпро, і «перакоп ад места, цераз які мост да замку». Праз яго траплялі ў «вежу варотную ў тры помосты з бланкаваннем». Гэта значыць, што замкавая брама была чатырох’яруснай з кругавой галерэяй насценнага бою. Традыцыйны «ўзвод» падымаўся двума ланцугамі над дубовЫмі апорамі — палямі. Край пад’ёмнага моста сцягвалі дзве жалезныя паласы. Мост \ паднятым стане фіксавалі дзве «жалезныя чопы»—асобыя запоры Двайныя палотнішчы варот з «форткай»брамкай мелі складаную сістэму жалезных і драўляных запораў. У браме зпізу злева размяшчаўся астрог. На другім паверсе была «святліца вялікая», вышэй — «свіран», адкуль па «ўсходу» траплялі наверх «на бланкаванне». ЧацвёртЫ ярус меў чатыры вакны, з іх два былі забраны жалезнымі кратамі 158. Справа ад варотаў ішлі «трыма радамі адна над другой» сельскія гародні з «бланкаваннем». У адной з гародняў захоўваліся замкавыя «порахі і кулі». У другой, дзе раней размяшчалася замкавая «капліца» — часоўня, падданыя «свае рэчы хаваюць». Гародні мелі дзверы на засовах альбо на «бегунах» і запоры. Сістэму ўмацаванняў дапаўнялі яшчэ чатыры вежы, якія разам з гароднямі былі «па самае бланкаванне глінай аблеплены». У інвентары адзначаецца, што «в року 1626 як замок, так і вежы 4, бланкованье і ўсходы (лесвіцы на гародні.— М. Т.) нанова былі драніцамі пабітьі». На замкавым дзядзінцы цясніліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку піўніца, пякарня, стаяў дом гараднічага 159.
    Са зброі, якая мелася ў замку, згадваюцца чатыры гарматы. Дзве з іх былі «ў ложах акаваных на колах абадзястых не кованых». Дзве
    ю*
    151
    іншыя без лож ляжалі «на вежы ў вокнах». Верагодна, размова ідзе пра «вежу варотную». 3 арсенала зніклі рушніцы. Замест іх з’явіўся новы від агнястрэльнай зброі — мушкеты, якіх было 50, а таксама 10 гакаўніц. Пералічваюцца невялікія запасы боепрыпасаў: 88 фунтаў пораху мушкетнага, 24 фунты гарматнага нядробленага, 17 жалезных і 26 алавяных гарматных ядраў, 500 куль гакаўнічных, 600 мушкетных, 24 фунты волава, 62 фунты салетры, 5 фунтаў свінцу, формы гакаўнічныя і мушкетныя. Заведваў усім гэтым замкавы пушкар Марцін, які быў вызвалены ад падаткаў, меў «паўслужбы ў мястэчку», рабіў для замка порах і купляў для гэтага ўсё неабходнае 16°. Усе мяшчане Стрэшына, дзе ў 1628 г. значылася 100 жылых «пляцоў», а таксама ўся воласць без выключэння абавязвалася «будаваць і напраўляць замак і гару, а таксама грэблі і млыны, выходзячы на гвалт». «Двор», які прымыкаў да замка і мястэчка, быў абгароджаны высокім плотам з тоўстых сасновых бярвепняў, ад Дняпра—дубовым вастраколам 161. Звесткі пра ўмацаванні самога «места» Стрэшына адсутнічаюць.
    Наступныя інвентары Стрэшынскага замка (1623, 1635 гг.) фіксуюць стабільнасць яго планіроўкі і канструкцый фартыфікацыйных збудаванняў, а таксама наменклатуру зброі ў цэйхгаўзе І62.
    У гады антыфеадальнай барацьбы народных мас (1648—1649) і ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у сярэдзіне XVII ст. Стрэшын знаходзіўся ў гушчы ваенных бітваў. Аднак сведчанні пра яго замак за гэты перыяд адсутнічаюць. Вядома, што ў ліпені 1654 г. казакі I. Залатарэнкі ўзялі горад штурмам, а замак спалілі163.