Замкі і людзі
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 184с.
Мінск 1991
Ад Казлоўскай вежы лінія гарадскіх умацаванняў паварочвала на поўдзень і ішла ўздоўж «Высокага поля», затым уздоўж вялікай сажалкі на р. Шклоўцы на працягу 23 сажняў (49 м). Вежа стаяла на бастыёне — гарматным вывадзе з трыма гарматамі. Адлегласць ад Казлоўскай вежы да суседняй Магілёўскай (Крывой) брамы (праезжай вежы) займала гарадская сцяна даўжынёй 70 сажняў (149 м). Магілёўская брама, у той час засыпаная зямлёй, была чатырохвугольная ў плане памерам
143
5X5 сажняў (10,6X10,6 м), двух’ярусная, з двума варотамі. 3 узбраення тут мелася «пушечка полковая медная».
У інвентары нічога не гаворыцца пра тое, як маглі раней трапляць у Магілёўскую браму, аднак той факт, што перад умацаваннямі размяшчалася сажалка, дазваляе дапусціць, што перад ёй меўся мост.
Амаль побач з Магілёўскай брамай на адлегласці 5,5 сажня каля лініі гарадскіх сцен знаходзіўся «двор ксенжескнй». Далей праз 40 сажняў (85,3 м) стаяла вежа Вывадная. Вопіс адзначае, як была ўладкавана абарончая сцяна на гэтым адрэзку: «а рублен тот город от ксенжеского’ двора не по городовому в одну стену, а в стене бывалн нзбнцы ксенжескне» (верагодна, гародні.— М. Т.). Вывадная вежа была чатырохвугольная памерам 3,5x3,5 сажня (7,4x7,4 м), моцна выступала за перыметр сцен («выведена за город к пруду»), мела пад сабой «земляной бой» 1І8.
Далей ішоў адрэзак сцен даўжынёй у 44 сажні (каля 94 м), «вывод» (9,5X9,5 м) з меднай гарадавой гарматаю на ім і зноў адрэзак сцяны ў 40 сажняў (85 м), які прымыкаў да магутнай Пясочнай вежы — праезжых варотаў. Відаць, гэта Галоўчынская брама. Яна была значных памераў, у плане шасцігранная пры даўжыні адной грані ў 6 сажняЎ (каля 12,8 м). 3 вышыні ніжняга «моста» вежа псраходзіла ў васьмярык. Усяго ў ёй было чатыры «моста», г. зн. пяць ярусаў. Гэта збліжае яе з Дняпроўскай брамай, аднак ёсць між імі і розніца: вакол Пясочнан брамы былі пароблены «пернла» — кругавая баявая галерэя на ўзроўню другога яруса, дзе размяшчаліся гарматы. Вежа мела васьмісхільнае пакрыццё119. Подступы да вежы праз сажалку ішлі, верагодна, па мосце.
За Пясочнай вежай ішоў у 80 сажняў (170,5 м) адрэзак сцяны, што падыходзіў да Шклоўскага замка, апісання якога няма. Называецца толькі «звено города'от угла до угла» даўжынёю ў 25,5 сажня (54,4 м). He ясна, сутыкаліся сцены замка са сценамі горада ці іх падзяляў роў, што верагодней за ўсё, але далей зноў працягваліся гарадскія ўмацаванні — 30 сажняў (каля 64 м) сцен і «вывод». Пад ім меўся закрыты наглуха тайнік. Згодна вопісу, дадзены «вывод» уяўляў сабон адрэзак сцяны, магчыма, і бастыён, які размяшчаўся каля Рабкоўскай вежы, працягласцю ў 25 сажняў і 2 аршыны і, відаць, знаходзіўся блізка да вады. Зрублены гэты «вывод» быў «по городовому», г. зн. у дзве сцяны. Ен злучаўся з вуглавой «Угорскай» (Рабкоўскай) вежай «у мельннцы по конец пруда» 12°.
Як відаць з вопісу 1657 г., Шклоў сапраўды быў буйным горадам, агульная даўжыня ўмацаванняў якога перавышала 2,25 км. Па ўсяму гораду на сценах стаялі «кобылнны на вертлюгах» — цяжкія мушкеты, якія стралялі буйным шротам і сечаным жалезам. Мелася таксама 20 палкавых гармат, 20 грахоўніц, 93 пішчалі зацінных, пушкеты і ручніцы з запасам ядраў, куль, волава і свінцу 121. Зусім відавочна, што акрамя праяздных, глухіх і невялікіх вежаў — «выводов», тут меліся і вывады зусім другога 'тыпу — «выводы пушечные» — бастыёны, якія звычайна прыкрывалі вялікія вежы ля іх падножжа. Асабліва гэта датычыць вуглавых вежаў — Тайнічнай, Казлоўскай і Угорскай (Рабкоўскай).
У час ваенных дзеянняў 1654—1667 гг. Шклоў не раз трапляў у эпіцэнтр вайны. Пасля поспехаў войскаў Рэчы Паспалітай зімой 1654/55 rofla ён быў адным з нямногіх падняпроўскіх гарадоў Беларусі, якія засталіся ў руках рускіх войскаў, і ператварыўся ў буйную ваенную базу. Сюды перавозілі артылерыю і боепрыпасы з Копысі, пазней поўнасцю спаленай. Між тым у пачатку студзеня 1654 г., у перыяд актыўных дзе
144
янняў войскаў Рэчы Паспалітай, ваяводы паведамілі цару, што «шкловцы, государь, по распросным речам... к лнтовскнм людям от себя пнсалн же, что онн хотят Шклов город здать»122. Але справа да гэтага тады не дайшла ў сувязі з поспехамі рускіх войскаў. Летам 1655 г. тут знаходзілася царская стаўка. У кастрычніку 1660 г. войскі Сапегі, Палубенскага і Чарнецкага, не без згоды гараджан, лёгка авалодалі Шкловам, пакінуўшы тут усяго 200 драгунаў на чале з капітанам. Відаць, адной з прычын хуткага захопу Шклова паслужыў вываз адсюль рускімі войскамі амаль усёй артылерыі. 20 чэрвепя 1660 г. тут налічвалася ўсяго «9 пніцалей средннх, 5 пніцалей полковых в станках, іішдаль небольшая на вертлуге». 3 прыходам войска Сапегі артылерыйскі парк павялічыўся.
Князь 10. Даўгарукі двойчы пісаў лісты да войта, бурмістраў, райцаў, лаўнікаў і ьгяшчан, «чтоб онн, оставя ляцкне прелестн, ... город Шклов нам сдалн вскоре безо всякого кровопролнтня». У выпадку адмовы абяцаў, што за гэта «учшштся нм какое кровопролнтне, н то нм будет самнм от себя» 123. 11 лістапада 1660 г. да горада падступіла войска П. А. Даўгарукага і М. Рцішчава. У данясенні цару адзін з ваявод пісаў пра свае дзеянні: «... учння шанцы, велел стрелять нз пушек н всякне промыслы чшшть опрнчь прнступу, прнзывая сдаваться». Аднак «шкловскле осадные де сндельцы почалн слободы жечь н вышлн на вылазку по сю сторону рекн Днепра многне людм й русскне йзменннкй, н с твоймй ратнымй людьмн был бой с 2го часа дня 6 час, ... н твой ратные людн многнх шкловцев на той вылазкс побйлн н перераннлн н в город прогналн, н в слободах многйх дворов выжечь не далй, н в шкловской де слободе почалн стропться обозамн твой ратные людн п делать шанцы» |24. Пасля сутыкнення на левым беразе Дняпра супраць Шклова войскаў рускіх ваяводаў з войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Ліпніцкім і Баброўніцкім апошнія адступілі назад у горад. Паколькі ваяводам стала вядома, што шклоўцы, «жнлецкле людй, осаду крепят н хотят сйдсть в осаде накрепко», яны адступілі да Магілёва 12а. Дзеянні шклоўцаў прывялі да рашэння караля і сейма Рэчы Паспалітай у 1661 г. даць «...мяшчанам шклоўскім... генеральную амяістыю (за здачу горада ў 1654 г,— М. Т.) і на 4 гады вызваліць ад падаткаў за выключэннем падатку салянога, чопавага і мыта старога» 126.
У тым жа годзе быў зноў састаўлены пасля працяглага перапынку інвентар замкаў у Шклове. 3 яго вынікае, што за перыяд вайны ў струкТУРЬІ ўмацаванняў змен амаль не адбылося і апісанне іх у асноўным ідэнтычна інвентару 1643 г.: тут былі кругавы вал з драўлянымі сценамі і вежамі вакол горада і замак з яго ўмацаваннямі. Пасярод замка стаяла высокая драўляная вежа, з якой вёўся абстрэл наваколля. Са зброі названа 12 гармат, тры з якіх пашкоджаныя, адна марціра вялікая і 20 малых, 183 гакаўніцы, 44 гранаты рознага калібру, запас пораху і іпш.127
У 1666 г., выкарыстаўшы напружаныя палітычныя абставіны ў Рэчы Паспалітай, выкліканыя паўстаннем Е. Любамірскага супраць караля, Расія перапыніла мірныя перамовы і зноў пачала ваенныя дзеянні. Летам 1666 г. рускія войскі пад камандаваннем Я. К. Чаркаскага, I. С. Празароўскага, I. А. Варатынскага занялі Шклоў і Копысь, паспрабавалі ўзяць Магілёў, але былі адбіты. Шклоўскую шляхту па загаду цара саслалі ў Казань 128. Між тым вайна закончылася Андрусаўскім перамір’ем. Вынік яе для Шклова быў сумным. Інвентар 1661 г. зафіксаваў, што з 1220 дамоў, якія былі ў горадзе ў 1650 г., да 1661 г. захавалася толькі 490, а насельніцтва зменшылася з 8540 да 4375 чалавек. Да 1693 г.
145
колькасць жыхароў узрасла да 7210 чалавек, але Паўночная вайна, якая затым пачалася, зрабіла сваю справу. У 1715 г. тут налічвалася толькі 6210 жыхароў 129.
Магілёўская хроніка сведчыць, што ў 1690 г. у Шклове адбыўся моцны пажар, які знішчыў «амаль увесь замак і вялікую вежу», а таксама гандлёвыя лаўкі і фарны касцёл 13°. Аднак умацаванні яго былі пазней адноўлены і Шклоў лічыўся ў канцы XVII ст. моцнай парубежнай крэпасцю, губернатарам якой быў I. Модлак, ураджэнец Гданьска 131.
У час пажару 1769 г. у горадзе згарэла 300 дамоў 132. Пасля гэтага адбылася грандыёзная перапланіроўка горада, якая, відаць, закранула таксама лініі гарадскіх умацаванняў. Сведчанні XVIII ст. паведамляюць, што тады гарадскія ўмацаванні складаліся з вала, пяці драўляных вежаў і сямі рэдутаў. Агульная даўжыня гарадской фартыфікацыйнай лініі складала каля 2750 м !33. Рэшткі гэтых умацаванняў існавалі да канца XVIII ст., часткова захаваліся і мелі значэнне яшчэ ў пачатку XX ст.134 Зараз у прыдняпроўскай частцы горада яшчэ відаць сляды бастыённых умацаванняў.
Цяцерын
Паселішча згадваецца ў «Спнске русскнх городов дальннх п блнжннх» 135. Сярэдневяковы Цяцерын размяшчаўся на высокім правьім беразе р. Друці. Мысовая пляцоўка гарадзішча пазней атрымала авальную форму. Яе памеры 65x50 м. Па перымстру яна абкружана кальцавым валам вышынёй да 2—2,5 м і шырынёй у аснове да 10 м. У паўночнаўсходняй частцы гарадзішча ў разрыве між валамі захаваліся рэшткі
0 ЮОм
I11___I1L.
Цяцерынскае замчышча
146
ўезда, які ішоў, гледзячы па ўсяму, па яго ўсходняму схілу. Тут, у разрыве ўмацаванняў, стаяла варотная вежа (брама).
Ад астатняга плато гарадзішча аддзялялася абарончым ровам і земляным выгнутым валам. Помнік датуецца XI—XIII стст.136 Есць і больш познія матэрыялы.
у XIV—XVII стст. на пляцоўцы замкавага двара і на абарончым вале размяшчаліся збудаванпі драўлянага замка Цяцерьша. У розныя гады вялікія князі аддавалі яго ў трыманне розных феадалаў. Так, у 1430 г. ён быў аднесены да валоданняў князя Свідрыгайлы. 3 1501 па 1513 г. ім пажыццёва валодала вялікая князёўна Алена. Да 1523 г. Цяцерын знаходзіўся ў руках князя М. I. Мсціслаўскага, а затым увайшоў у склад аграмадных валоданняў каралевы Боны 137.
Апісанні ўмацаванняў замка не захаваліся. Аднак агульная планіроўка яго ўмацаванняў дазваляе бачыць у ім радавы замак сярэдневякоўя з традыцыйнымі драўлянымі і навальнымі канструкцыямі, дзе ў лініі гародняў маглі стаяць тры—чатыры вежы разам з варотнай. Сведчанняў пра замак больш позняга часу таксама не захавалася.
Галоўчын
Паселішча Галоўчын размяшчалася ў сярэднія вякі ў 30 км на паўночны захад ад Магілёва на правым беразе р. Бабіч і займала тэрыторыю вакол умацаванага замка. Замак гэты быў узведзены на гары з акруглай верхняй пляцоўкай дыяметрам да 30 м. Час яго ўзнікнення датуецца XIV ст.138 У 1501 г. Галоўчын быў падараваны вялікім князем Аляксандрам сваёй жонцы Алене і трапіў на старонкі гістарычных дакументаў. У 1585 г. ён дасягнуў статуса «места», якое ўжо было абнесена