• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    Тураў. План умацаванняў
    з водамі Язды і Струменя. Натуральныя перашкоды надзейна гарантавалі бяспеку Турава з захаду, поўначы і ўсходу. 3 напольнага паўднёваўсходняга боку ён абараняўся магутнымі штучнымі збудаваннямі — валам і вадзяным ровам, які дасягаў 5 м глыбіні і 10—12м шырыні32.
    У XIII ст. у паўднёвазаходняй частцы дзяцінца ўзвялі каменную абарончую вежу дыяметрам каля 10—12 м. Яна існавала да 30х гадоў XIX ст. і затым была разабрана. Да цяперашняга часу ад яе захавалася ўзвышэнне правільнай круглай формы 33.
    У XIV ст. Тураў быў уключаны ў склад Вялікага княства Літоўскага. 3 XV ст. ён належаў князям Глінскім, з 1507 г.— гетману К. Астрожскаму і яго жонцы — народжанай СлуцкайАлелькавіч.
    Увесь старажытны комплекс умацаванняў дастаўся ў спадчыну Тураву XIV—XVIII стст. Жыхары ў мэтах сваёй абароны выкарыстоўвалі абарончыя збудаванні замка (дзядзінца) і падзамка (былога навакольнага горада).
    3 пачатку XVI ст. Тураў апынуўся ў зоне набегаў крымскіх татараў. Двойчы, у 1502 і 1521 гг., яны знішчалі горад ўшчэнт. У 1535 г. войскі царскага ваяводы Ф. АўчыныЦеляпнёва таксама спустошылі Тураўшчыну 34. Т. Карабейнікаў, які праязджаў праз Тураў у 1593 г., характа
    122
    рызаваў горад наступным чынам: «Город Туров невелнк, древяной, с Ліожайск, стонт межн рекн н озера, а река под ннм Прнпять, поменьше Окн рекн, а с другую сторону озеро велнко, посаду немного, только с Борнсов городок» 35.
    У 1596 г. горад быў заняты паўстаўшымі казакамі С. Налівайкі. Пазней, у 1648 г., жыхары Турава прынялі ўдзел у антыфеадальнай вайне, але ў 1649 г. з ім жорстка расправілася карная экспедыцыя гетмана Радзівіла, узяўшы горад штурмам.
    У 1660—1664 гг. горад не раз быў апорай паўстанцаў і не аднойчы разбураўся "'. Тым не менш «замок Туровскнй», апісанняў якога не захавалася, існаваў яшчэ ў першай палове XVIII ст.37
    Брагін
    Брагін — летапісны горад, які ўпамінаецца з 1147 г. Яго дзяцінец, на якім пазней, у XIV—XVII стст., знаходзіўся сярэдневяковы замак, размяшчаўся на правым беразе р. Брагінкі пры ўпадзенні ў яе справа безыменнага ручая. Пясчаны пагорак авальнай формы памерам ІЮх ХбО м быў выцягнуты па лініі поўнач—поўдзень. 3 поўначы яго абараняла балоцістая пойма і воды Брагінкі, з захаду — абарончы роў з ручаём, які працякаў па ім і быў падпёрты плацінай. 3 поўдня да ўзвышэння ўпрытык падступала балста. Напольны паўднёваўсходні бок абараняўся вадзяным ровам. Замкавая гара ля падэшвы была ўмацавана частаколам, які выконваў дваякую функцыю: ён служыў знешняй перашкодам і прадухіляў спаўзанне пясчаных схілаў замчышча. Дарога да паселішча ішла з поўдня па вузкай дамбе, пракладзенай па балоце. 3 усходу і захаду да горада прымыкала так званае «Загароддзе», дзе, як і на дзяцінцы, знойдзена кераміка XI—XIII стст. 38
    123
    Брагінскае замчышча, якое цяпер моцна знівеліравана, узвышаецца на 5—6 м над Брагінкай. Некалі яно было вышэйшым. Па краю ішлі земляныя валы шырынёй у аснове да 10 м і вышынёй да 4—5 м. На ім стаялі драўляныя ўмацаванні — сценыгародні, адна вежа над р. Брагінкай і ўязная вежабрама з мастомузводам. Перад уязнымі варотамі меўся перакінуты праз вадзяны роў драўляны мост. У маі 1574 г. Брагін быў «пожалован» князям Вішнявецкім, якія ўтварылі ў замку сваю рэзідэнцыю і прывялі яго ў належны стан. Замак згадваецца ў першай палове XVII ст. неаднаразова. Аднак у 1648 г., калі жыхары Брагіна адчынілі вароты перад войскам палкоўнікаў Б. Хмяльніцкага Нябабай і Хвеськам, горад і замак разбурыла карная экспедыцыя войскаў Рэчы Паспалітай 39. У дакументах вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у сярэдзіне XVII ст. Брагінскі замак больш не згадваецца.
    Горваль
    Паселішча Горваль вядомае па пісьмовых крыніцах з XIV ст., аднак
    на яго тэрыторыі маюцца два гарадзішчы эпохі Кіеўскай Русі і больш ранняга часу 4С. Да сярэдневяковага замка Горвалю адносіцца гарадзішча на ўсходняй ускраіне сучаснага селішча на правым беразе Беразіны ля спуску да парома. ГІляцоўка яго мае прамавугольную форму памерамі 40X20 м, выцягнутую ўздоўж берага ракі па лініі поўнач—поў	дзень. 3 усходу гарадзішча
    бароніць круты і высокі схіл берага, вышынёй больш за 13 м, з поўначы і поўдня яго прыкрываюць яры, з напольнага заходняга боку выкапаны штучны роў і насыпа— ны вал.
    У 1503 г. Горваль у статусе мястэчка згаданы ў мірным пагадненні паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. У час вайны ў 1535 г. Горваль быў ушчэнт разбураны рускімі войскамі4І. Вядома, што з 1528 г. Горваль належаў дзяржаўцу Б. I. Шалуху, затым перайшоў да каралевы Боны, якая «фрнмарком» аддала яго за Ковель князю В. Сангушку42. У XVII ст. замкам валодала Віленская капітула. Вера
    Пн
    >Жнші'ІІ,Пі...
    ''іііііііііцц
    Горвальскае замчышча
    124
    годна, у першай палове XVII ст. і былі тут збудаваны бастыённыя ўмацаванні43.
    У 1648 г. пад Горвалем паўстанцы — украінскія казакі разбілі войска стражніка Вялікага княства Літоўскага князя Мірскага. Замак заставаўся важным пунктам, які кантраляваў пераправу і шлях на р. Бярэзіне ў Дняпро, што падцвердзіла вайна Расіі з Рэччу Паспалітай у XVII ст. У лістападзе 1654 г. казакі гетмана I. Залатарэнкі вымушаны былі хадзіць на штурм, у выніку чаго «замко Горвалю позжено» 44.
    Пазней умацаванні былі адноўлены.
    2.	УМАЦАВАНЫЯ ФЕАДАЛЬНЫЯ ПАСЕЛІШЧЫ ЦЭНТРАЛЬНАЙ I ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
    Заслаўе
    Цэнтрам абароны сярэдневяковага Заслаўя (Мінскі раён) быў адзін з самых ранніх на Беларусі бастыённы замак, пабудаваны князямі Глябовічамі ў сярэдзіне XVI ст. Ён размяшчаўся ў 200 м на поўнач ад горада і займаў высокае ўзвышша, абкружанае шырокім і глыбокім вадзяным рсвам. Сістэма запрудаў на р. Княгіньцы фактычна ператварала замак у астраўное ўмацаванне. Замак у плане меў форму прамавугольніка памерам каля 215X 190X 120X80 м.
    Узведзены ў традыцыях стараітальянскай фартыфікацыйнай школы, ён меў бастыёны і курціны, абмураваныя каменем і цэглай. Пасярод курцінаў размяшчаліся дадатковыя ўмацаванні — бастыёны «пьяттаформа». Вал і бастыёны замка насыпаны з пяску, жвіру і гліны з выкарыстаннем фашын. Над нізкімі лугамі, якія абкружалі замак, умацаванні ўзвышаліся на 18—20 м. У мэтах прадухілення спаўзання насыпаў унутр яе дадаткова ўвялі цагляную сцяну таўшчынёй 0,33 м і вышынёй 2,5 м. Знутры меўся падземны скляпеністы ход. На выпадак аблогі на замкавым двары меўся калодзеж, які стаяў над крыніцай 45.
    125
    У замку быў адзіны ўваход, размешчаны з паўднёвага боку. Ён ішоў праз варотную вежу, відаць, двух’ярусную. Таўшчыня яе каменных сцен дасягала 2 м. Перад ёю знаходзіўся пад’ёмны мост, перакінуты праз абарончы роў. Подступы да варотаў і моста надзейна фланкіраваліся з
    Абарончы вал Заслаўскага замка
    Заслаўскі замак. Рэканструкцыя В. Сташчанюка
    вуглавога бастыёна, да якога вароты былі прысунуты амаль упрытык, і з прамежкавага бастыёна. Каля варотнай вежы меўся падземны ход вышынёй 13 і шырынёй 0,8 м, зроблены з цэглы. Першапачаткова ён быў прыстасаваны, верагодна, для патаемных вылазак у абарончы роў і выводзіў за межы замка. Выхад замыкаўся металічнымі кратамі. Пазней ход маглі выкарыстаць як вязніцу.
    У паўночнай курціне замка знойдзены рэшткі сцен, у якіх праглядваюцца пяты скляпенняў. Верагодна, гэта рэшткі казематаў46.
    Праабражэнская царква, якая стаяла недалёка ад паўднёвай курціны замка ў сярэдзіне XVI ст., у верхняй частцы сцен мела кругавы пояс байніц, пазней закладзеных пры перабудове. Акрамя таго, шэсць ярусаў байніц меліся ў трыццацімятровай вежы храма, якая ўзвышалася над ваколіцамі і служыла выдатным назіральным пунктам 47.
    Маладзечна
    Цэнтрам абароны Маладзечна, вядомага па пісьмовых крыніцах з 1388 г., быў замак. Яго ўзвялі на правым балоцістым беразе р. Вушы. Будаўнікі ўдала выкарысталі нізкі балоцісты рэльеф і натуральныя ўмацаванні, якія адыгралі значную ролю ў абароне прыватнаўласніцкага замка князёў Заслаўскіх. Пазней Маладзечна належала князям Мсціслаўскім, Сангушкам, Агінскім і інш.48
    Пры ўзвядзенні маладзечанскіх умацаванняў фартыфікатары спачатку вымасцілі на балоце бярвеннямі ўчастак 120x80 м, падвялі грэблю і насыпалі са жвіру і пяску штучную пляцоўку вышынёй да 4 м. Па краю ўзвялі пясчанагліняныя валы вышынёй да 3,5 м і шырынёй 11 м. Спачатку тут стаялі драўляныя сценыгародні і вежы, у тым ліку ўязная брама. У XVII ст. на вуглах замка ўзвялі бастыёны галандскага тыпу, што адпавядала зменам у тактыцы абароны і аблогі. Ля падножжа бастыёнаў для прадухілення апаўзання зямлі мелася агарожа слупавой канструкцыі. Знутры вала, у месцах яго прымыкання да брамы, памуравалі каменныя сценкі, якія арміравалі насыпы 49.
    План Маладзечанскага замчышча
    127
    Горад падвяргаўся спусташэнню ў канцы XIV ст., у перыяд барацьбы Свідрыгайлы з Жыгімонтам за вялікакняжацкі трон: князь Заслаўскі апынуўся на баку апошняга і паплаціўся. У 1519 г. наўгародскапскоўскія ратнікі на чале з князем М. Кісліцай былі «под Молодечно» і, напэўна, спалілі яго. Паходы паўтарыліся ў тым жа 1519 г. і ў 1533 г. Сляды пажараў у профілі вала замка і ў культурным пласце пацвярджаюць шматразовыя пажары ўмацаванняў 50.
    У 1568 г. пад Маладзечна знаходзілася саракатысячная армія Зыгмунта II Аўгуста, якая мела намеры прадухіліць паход войскаў Івана Грознага.
    У 1708 г. моцны рускі ваенны атрад доўга абараняў горад ад групіроўкі войскаў шведскага караля Карла XII 5І. Верагодна, гэта была апсшняя бітва, у якой выкарыстоўваліся ўмацаванні мясцовага замка.
    у XVII—XVIII стст. у замку знаходзілася рэзідэнцыя князёў Агінскіх, меўся невялікі мураваны храм, які нядаўна знойдзены ў час археалагічных раскопак. Ён меў памеры 11X24 м, распісан фрэскамі, існаваў з XVI па XVIII ст.
    Лагойск
    Згаданы ўпершыню ў крыніцах пад 1078 г., старажытны Лагонск свае ўмацаванні эпохі Кіеўскай Русі і больш позняга часу памясціў на ўзвышшы астанца, аддзеленым ад плато ярамі з трох бакоў. Чацвёрты яго бок абараняўся высокім схілам, звернутым у бок поймы р. Гайны. Вялізны земляны вал вышынёй 6—8 м і шырынёй да 16—18 м надзенна прыкрываў тэрыторыю плошчай у 1,5 га. Абарона ўзмацнялася глыбокім
    \
    План Лагойскага замчышча
    128
    (да 4—5 м) і шырокім (да 20 м) ровам. Зачыстка абарончага вала Лагойска паказала, што на працягу многіх стагоддзяў яго неаднаразова падсыпалі52.