Замкі і людзі
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 184с.
Мінск 1991
Тэрытарыяльнаму, эканамічнаму росту і ваеннай магутнасці горада таксама садзейнічала моцная ўлада гарадскога самакіравання, якое стрымлівала рост у Шклове рознага рода юрыдык — неад’емных атрыбутаў дэцэнтралізацыі. Таксама як і ў Магілёве, тут да юрыдык адносіліся ў першай палове XVII ст. толькі 2% дамоў, праз стагоддзе — толькі 6,5%. У той жа час у Полацку ў першай палове XVII ст. іх было каля 25%, у Віцебску — каля 70%. Сіла магістрата заключалася ў асаблівых, галоўным чынам грашовых, узаемаадносінах паміж Шкловам і ўладальнікамі графства, якім шклавяне служылі грашыма як формай аплаты за арэнду, займаліся арганізацыяй крэдытаў у багатых віленскіх і рускіх купцоў. Своеасаблівы лібералізм да Шклова атрымаў адбітак у асабістых адказах уладальнікаў на суплікі шклавян і ў абароне ад злоўжыванняў адміністратараў. Усё гэта прывяло да таго, што ў першай палове XVII ст. эканоміка Шклова квітнела. Ён займаў сёмае месца
139
па памерах і колькасці жыхароў пасля Вільні, Магілёва, Бярэсця, Слуцка, Менска і Полацка ‘°1.
Горад развіваўся пад абаронаю магутных умацаванняў, умела былі выкарыстаны штучныя і прыродныя водныя рубяжы. 3 усходу горад надзейна прыкрываў Дняпро, які і цяпер дасягае шырыні больш за 150 м. 3 поўдня і захаду, дзе працякала р. Шклоўка, дзякуючы дамбе з плацінаю ўзнікла вялікае возера. Яно прыкрывала Шклоў і яго новы замак, што стаяў на мысе ля зліцця рэк. Згодна інвентару 1643 г., яго абарончы роў запаўняўся вадой р. Шклоўкі, названай у дакуменце «ракою Язонаю». Праз ргку быў перакінуты мост на «ізбіцах», які падводзіў да брамы з «узводам» — пад'ёмным мостам «на чопах жалезных з рэфамі жалезнымі». Увесь пабудаваны з дрэва замак з аднаго боку ад ракі прыкрываў паркан, з другога боку — вастракол. Горад абкружаў магутны земляны вал, на якім стаяў «паркан нз дерсва, построеный нзбнцамн, с баштамн н брамамп» 102. Гэтыя сведчанні дапаўняюцца дадзенымі’з падарожных запісак князя Багуслава Радзівіла, які наведаў у 1647 г. Шклоў і адзначыў у Шклоўскім замку наяўнасць дзвюх всжаў. Да гэтага неабходна дадаць і замкавую браму інвентару 1643 г., усе чатыры брамы горада — Капыскую, Магілёўскую, з I алоўчына, Астроўскую 103.
Толькі з аднаго паўночнага боку Шклоў не меў натуральных умацаванняў, таму тут, акрамя землянога вала, быў змайстраваны абарончы роў. За яго межамі знаходзілася прадмесце Заперакопскае. Напярэдадні вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654—1667 гг. Шклоў уяўляў сабой вялікі горад, які меў шэраг прадмесцяў — Аршанскае, Шклоўскае, Рышкоўскае, Заперакопскае і самае шматлюднае — Задняпроўскае. У 1650 г. з агульнай колькасці 1220 дамоў жыхароў і агульнай колькасці 8540 чалавек шклоўскага насельніцтва тут жыло ў 405 дамах 2835 жыхароў 104.
Як і ва ўсіх іншых беларускіх гарадах, якія мелі магдэбургскае права, у Шклове ўсё дарослае мужчынскае насельніцтва было ўзброена і згрупіравана ў сотні, якіх па інвентару 1643 г. было 11, у тым ліку чатыры v Задняпроўскім прадмесці. Сотні дзяліліся на дзесяткі 1 5.
Са жніўня 1654 г. у ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай Шклоу апынуўся ў гушчы ваенных падзей. У пачатку месяца пад горадам адбылася бітва паміж войскамі гетмана Януша Радзівіла і рускага ваяводы Я I. Чаркаскага. Радзівіл прайграў бітву і адступіў да Барысава Да асады Шклова тады справа не дайшла. Яна пачалася толькі 20 жніўня пасля прыходу сюды войскаў ваяводы A. Н. Трубяцкога. Ён спачатку спрабаваў выкарыстаць капыскага мешчаніна Г. Паўлава, які прысягнуў цару і «спецыялізаваўся» на «размовах» з жыхарамі^ абложаных гарадоў наконт здачы іх рускім войскам 107. Г. Паўлаў быў «на разговоре под Шкловом дважды с полковннком солдатскнм с Нваном Морсовым». Двойчы ў іх стралялі з гарадскіх сцен. У чалабітнай цару ен паведамляў, што яго «... твонм государевым счастьем не убнлн, только за мною убнлн солдата». Пасля гэтага Г. Паўлаў «прпвознл, куппвшн, деготь н смолу, п серу на прнступ под Шклов н пеньку» І08.
Пасля няўдалых перамоваў ратным людзям 26 жніўня загадана было браць Шклоў «зажогом н прнступом п шкловскне... спдельцы выдержалн над собою... ратных людей промысел н нз крепостн не отступнлн» ‘°9. У другім данясенні ад 4 верасня A. Н. Трубяцкі піша цару, відаць, яшчэ пра адзін прыступ 27 жніўня: «августа 27 чнсла прнступалн онн к Шклову. II в те поры шкловцы в осаде отснделнсь. После тово
140
Задняпроускае праЯмесце
лаіі умацаванняў Шклова сярэдзіны XVII ст. Рэканструкцыя аўтара. Вежы: I Раб коўская, 2 — сяла Дзіўнага, 3 —Глухая, 4, 13, 1 — Падлазныя, 51°. 19—20—бастыёны«вывады», 15 — Тайнічная, 16, 18 — Вы вадныя, 17—Казлоўская, 21_24_Шклоўскага' мка; а—мерніца, б —двор ксяпдза. Брамы: A — Дняпроўская (Копыская), Б — цес ная, В — Магілёўская, Г —Пясочная (Галоў
чынская), Д — замак
141
пряступу велелй делать шанцы к городу блнзко того городу н в город по хоромам йз наряду й йз ружья велелн стрелять беспрестанно й тесноту городскнм людям учнннлн большую н к прнступу co всем йзготовйлйсь» 1ІС. Абстрэл горада працягваўся. Нягледзячы на тое што ўсе жыхары прадмесцяў перайшлі пад абарону ўмацаванняў, шматдзённы абстрэл горада і нават прыступ каштавалі шклоўцам усяго восем чалавек забітых. Пасля дэбатаў магістрат Шклова прыняў рашэнне здаць горад. 31 жніўня «шкловцы не дожндая другова прпступу, государю до6йлй челом н город здалй й бояре н воевода в город с ратнымн людьмн вошлй» ш.
Тады ж умацаванні горада былі ўпершыню агледжаны, падноўлены і апісаны царскімі ваяводамі: «С прнходной стороны, с севера выкопала новый ров й поставнлн надолбы, которые шлн от Днепра до Заугольной башнй». Агульная даўжыня гарадскіх умацаванняў раўнялася 1050 сажняў. Сярод умацаванняў называецца і тайнік 112.
Паўторна апісанне абарончых збудаванняў Шклова было зроблена даволі падрабязна ў 1657 г. ваяводам I. М. Талачанавым. Згодна з гэтым вопісам, горад абараняўся 26 драўлянымі вежамі розных памераў і рознай канструкцыі. 3 іх уласна вежаў было 14, у тым ліку тры брамы. Праўда, назва гарадскіх брам адрозніваецца ад назваў 1647 г. Так, брама Капыская названа «ДнепровскйМй проезжнмй воротамн», брама Астроўская — «башней Тесной», Галоўчынская — «Песочной» і толькі Магілёўская брама захавала сваю назву. Астроўская брама наогул не названая, але ёсць праезжая вежа Цесная. Гэта, відаць, адно і тое ж. Дзейнічалі толькі двое варотаў: Дняпроўскія (Копыльскія) і Пясочныя (Галоўчынскія). Магілёўскія варсты былі наглуха засыпаны зямлёй. Найбольшай магутнасцю выдзяляўся ўсходні напольны бок абароны, якая цягнулася ад вусця Шклоўкі ўверх, уздоўж правага бсрага Дняпра. Тут мелася 8 вялікіх і 8 малых вежаў — «выводов» І13.
Вежа «Угорская Рябковская», якая знаходзілася на мысе пры зліцці рэк, была чатырох’яруснай, з трыма «мостамм», рубленая ў «две стены». Аснову вежа мела четырохвугольную, з узроўню другога яруса пераходзіла ў васьміграннік, зроблены «в одну стену». Далей, уверх па Дняпру, ішло прасла сцяны даўжынёй у 55 сажняў (117,3 м.—М. Т.), якое падводзіла да «мерннцы» (верагодна, «важніца».— М. Т), за якой прасла ў 107 сажняў даўжынёй (2228,3 м) упіралася ў вежу «села Дйвного». Гэта была пабудова, зрубленая ў восем вуглоў з двума мастамі. Даўжыня аднаго яе боку раўнялася 4,5 сажня (каля 9,6 м), страха была васьмісхільная 1І4.
Ад гэтай вежы «звено города» у 32 сажні (62,2 м.— М. Т.) падходзіла да Дняпроўскай (Капыскай) брамы, якая, безумоўна, выдзялялася сваімі памерамі сярод астатніх вежаў горада. Яна мела страху ў чатыры схілы, чатыры «моста», г. зн. пяціярусная, знізу чатырохвугольная, s другога яруса — васьмівугольная. Даўжыня сцяны ў аснаванні дасягала 6,5 сажня (13,7 м). На другім паверсе брамы размяшчалася палкавая гармата. Калі прыняць сярэднюю вышыню кожнага яруса за 4 м, вышыня яе разам са страхою дасягала не менш за 25 м.
За Дняпроўскімі варотамі ўверх па рацэ ішло прасла сцяны ў 30 сажняў (каля 64 м), якое змыкалася з глухой чатырохвугольнай вежай. Сцяна яе была «мерою 3 сажня без полуаршяна» (каля 6,0 м). Яна была «нйская, мосту нй одного нет», вынесена «за город», накрытая чатырохсхільнай страхой. Далей, на адлегласці 67 сажняў (каля 143 м) стаяла над Дняпром шасцівугольная чатырох’ярусная Падлазная вежа.
142
У ёй меліся «воротечка подлазные», якія пры неабходнасці скрытна выводзілі да берага ракі. Даўжыня адной грані вежы дасягала 3 сажняў (каля 6,4 м) 115.
Далей на ўчастку абароны горада даўжынёй у 242 сажні праз прамежкі ў 25—36—28—24 сажні размяшчалася восем невялікіх чатырохвугольных вежаў — «выводов» у асноўным памерам 2X2 сажні (4,26Х Х4.26 м). Толькі адна мела трохі большыя памеры (5X5 м). Як правіла, яны былі трох’ярусныя, на іх размяшчаліся гарматы. Дакумент адзначае, што яны выступалі за лінію сцен — «за город же, к Днепру», г. зн. вялі фланкіраванне сцен. Два «вывода» былі здвоены і абодва «с ряду рублены тако ж, яко п городовая стена». Яны мелі падэшвенны бой, з боку ракі іх абараняў «прнслон стоячнй». На адлегласці 69 сажняў (каля 147 м) ад гэтых вывадаў размяшчалася адна Падлазная вежа, за ёй праз 64,5 сажня (137,5 м) —другая. Абедзве вежы мелі аднолькавыя памеры і канструкцыйна былі падобныя: чатырохвугольныя ў аснавапні памерам 3X3 сажні (каля 6,4x6,4 м), трох’ярусныя, з двума «мостамн», мелі падлазныя вароты да Дняпра. На адной з іх стаяла жалезная «гроховннца». «Звено города» у 60 сажняў (каля 128 м) заканчвала прыдняпроўскую лінію абароны, змыкалася на павароце вала на захад з вуглавой Тайнічнай вежай. Яе памеры 3,5X3,5 сажня (7,1X7,1 м). Па тайніку можна было спускацца за вадой да Дняпра116, Заходні ўчастак абароны Шклова меў працягласць 124 сажні (264,5 м) і ўключаў ў сябе, акрамя вуглавой Тайнічнай вежы, яшчэ тры вежы — Цесную, Выводзячую і Казлоўскую. Цесная вежа была пастаўлсна блізка да Тайнічнай, стаяла ад яе ўсяго толькі на 3,5 сажня (7,1 м) і, верагодна, зза такога размяшчэння атрымала сваю назву. Але гэта была, відаць, прадумана створаная «цесната» з тЫм, каб агнём з вежы абараняць жыццёва важны ўчастак абароны, які даваў выхад да вады. Да таго ж яна раней была праезжай, але вароты ў 1657 г. наглуха засыпалі зямлёй. Напэўна, і Тайнічная вежа ў сваю чаргу дапамагала ў абароне варотаў горада, фланкіруючы подступы да яе. Цесная вежа была ў плане квадратнай памерам 3,5X3,5 сажня (/,1X7,1 м), але з другога паверха пераходзіла ў васьміграннік. На ёй стаялі тры жалезныя' пішчалі — «гроховннцы»Наступная вежа заходняга ўчастка абароны горада Вывадная стаяла ад Цеснай на адлегласці 53 сажні (103 м). Яна мела ў аснове чатырохвугольнік па“еРам 3X3 сажні (6,4X6,4 м), тры ярусы боя, а таксама «бой земляной, спуіценный ннже городовой стены». Вежу моцна высунулі за лінію сцен («,..н та башня выведена за город»), што, верагодна, і паслужыла повадам для яе назвы. У ёй размяшчалася пішчаль і адна «гроховннца». Апошняе звяно горада, якое дасягала даўжыні 51 сажань (108,7 м), падводзіла да вялікай вуглавой Казлоўскай вежы. Знізу да верху вежу зрубілі васьміграннай. Даўжыня аднаго боку 6 сажняў (12,8 м). Всжа мела два «масты», г. зн. была трох’яруснай. Ад Казлоўскай вежы пачынаўся і ішоў у бок Магілёўскіх варотаў тайнік з двайнымі дзвярыма. На вежы «на верхнем мосту» знаходзіліся «пніцаль н гроховняца» 117.