Замкі і людзі
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 184с.
Мінск 1991
3ANKI
ІЛЮДЗІ
1
Прыватнауладальніцкія гарады Радзівілаў і арганізайыя іх абароны
2
Структура і арганізацыя абароны паселішчаў ва ўладаннях Сапегаў
3
Умацаванні дробных і сярэдніх уладальнійкіх гарадоў і мястэчкаў Беларусі ў X1VXV111СТСТ.
М.А. Ткачоў
ЗАМКІ ІЛКЗДЗІ
Мінск Навука і тэхніка 1991
ББК 63.3(2Б) Т 48
В средняе века Белоруссню называлн «страной замков». Через каждые 20—30 км стоялн укрепленные города я местечкн, под зашнту которых в годнну тревогн собнралось окрествое населенне. В каждом феодальном городе н местечке сутествовалн тогда арсеналы, былн воннскне ополчення. йсторнн военного дела частновладельческнх поселенпй Белоруссші XIV—XVIII вв. н посвяіцсна кннга.
Рассчнтана па всех ннтересуюіцнхся белорусской нсторней.
Навуковы рэдактар доктар гістарычных павук Г. В. ШТЫХАУ ’
Р э ц э н з е н т ы: кандыдаты гістарычных навук Л. У. Дучыц, Г. Л. Каханоўскі
Ткачоў М. А.
Т48 Замкі і людзі / Пад рэд. Г. В. Штыхава,—Мн.: Навука і тэхніка, 1991,— 184 с.: іл.
ISBN 5343008801.
Ткачев М. А. Замкн н людн.
У сярэднія вякі Бсларусь называлі «краінай замкаў». Праз кожныя 20— 30 км стаялі ўмацаваныя гарады і мястэчкі, пад абарону якіх у гадзіну трывогі збіралася навакольнае насельніцтва. У кожным феадальным горадзе і мястэчку існавалі тады арсеналы, былі воінскія апалчэнні. Гісторыі ваеннай справы прыіатнаўладальніцкіх паселішчаў Беларусі XIV—XVIII стст. і прысвечана кніга.
Разлічана на ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй.
0503020903—166
Т2491 ББК 63.3(2Б)
М 316(03)—91
© М. А. Ткачоў, ISBN 5343008801 1991
Пакутнікам беларускай гістарычнай навукі — Усеваладу Ігнатоўскаму і Мікалаю Улашчыку прысвячаю
АУТАР
Г9СЖЭН
Уводзіны
Прыватнаўладальніцкія феадальныя замкі, гарады і мястэчкі значная сацыяльнаэканамічная і палітычная з’ява ў гісторыі Беларусі. Падобна прыватнаўладальніцкім гарадам іншых рэгіёнаў Еўропы Венгрыі, Румыніі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Польшчы, Літвы, Расіі і Украіны, беларускія гарады і мястэчкі XV—XVIII стст. з'яўляліся адмілістрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі магнацкіх латыфундый, асноўнымі цэнтрамі рамёстваў і гандлю. Яны былі неад’емным арганічным кампанентам усяго феадальнага грамадства Беларусі. Акрамя таго, гэтыя паселішчы адыгрывалі важнуіо ролю ў абароне краю ад знешняй пагрозы. Разам з гаспадарскімі гарадамі ўмацаваныя ўласніцкія паселішчы з іх замкамі фактычна з’яўляліся своеасаблівым дадатковым унутраным сродкам абароны дзяржавы. Яны былі апорай ваеннай моцы магнатаў, цэнтрамі сепаратызму і базамі для вядзення міжусобіц. Гэтыя ўмацаваныя паселішчы лічыліся сховішчам для мясцовага насельніцтва ва ўмовах частых і разбуральных войнаў XVI—XVIII стст. Няспынная ваенная пагроза прымусіла гараджан і жыхароў сельскай акругі выпрацаваць жыццястойкі механізм абароны, які грунтаваўся на ўсеагульнай вайсковай павіннасці і абавязковым удзеле ў ваеннаабарончым будаўніцтве. Гэта ў пэўнай ступені гарантавала надзею, праўда, часта вельмі прывідную, на магчымасць выжыць у частых і знішчальных войнах сярэднявечча.
Моц прыватнаўладалыііцкіх замкаў і гарадоў часта знаходзілася ў прамой залежнасці ад іх прыгранічнага месцазнаходжання, эканамічнага стану, колькасці насельніцтва і зацікаўленасці магнатаў у будаўніцтве ўмацаванняў. Частыя ваенныя ліхалецці не пакідалі гараджанам другога выйсця, акрамя ўзвядзення ўмацаванняў уласнымі сіламі і сродкамі. Часцей за ўсё і для магната не было іншага выбару, бо ён быў зацікаўлсны ў захаванні і абароне свайго ўладання. Таксама ўлічвалася і патэнцыяльнасць класавых канфліктаў у тагачасным грамадстве. Уладальнікі паселішчаў імкнуліся іх нейтралізаваць рознымі спосабамі, у тым ліку з дапамогай размешчаных у замках наёмных гарнізонаў, якія былі арыентаваны на падаўленне сацыяльных выступленняу праноўных.
Аб'ектыўнае супадзенне інтарэсаў мяшчан і ўладальнікаў паселішчаг ішло апошнім на карысць. Яно садзейнічала стварэнню магутнейшых сучасных фартыфікацый, якія станавіліся цэнтрамі абароны вялікіх
рэгіёнаў. Важна адзначыць, што ваеннабудаўнічыя павіннасці валасцей, якія існавалі яшчэ з часоў Полацкай зямлі, Кіеўскай Русі, захаваліся і працягвалі дзейнічаць у XIV—XVIII стст. У пытаннях абароны горад і воласпь і надалей заставаліся непарушным цэлым. Ваеннабудаўнічая «даўніна» няўхільна захоўвалася на працягу стагоддзяў.
Уладальніцкія замкі, гарады і мястэчкі былі даволі «рухомым» элементам уладанняў. Яны часта пераходзілі з рук у рукі ў выніку купліпродажу, матрыманіяльных сувязей альбо запаветаўтэстаментаў. Адны
Умрўныя абазначэнні
Граніцы
Вялікйга княства
Літоўскага і Каралеўства Польскага
баяводстВаў
Населеныя пункты
& Е'ЬНЯ. Сталіца Вялікага княстВа Літоўскага
«• 'ЕНСК Цэнтры Ваяводстваў е ^лрВрльніцкія паселішчы
Карта рэгіёна дас.іедавання
роды магнатаў валодалі імі на працягу соцень гадоў, другія даволі хутка іх трацілі, саступіўшы больш заможным феадалам. Напрыклад, Хадкевічы, якія ў XVI ст. называліся «графамі на Мышы, Шклове, Быхаве і Глуску», у XVII ст. амаль усс свае гарады страцілі па розных прычынах. Другія, як, напрыклад, Сапегі, паадварот, пастаянна з веку ў век, пашыралі свае ўладанні. Існавалі гарады, мястэчкі і замкі. у якіх было ; дразу некалькі ўладальнікаў (Глуск, Друцк, Глыбокас і інш.).
Пры аналізе гісторыі ўмацаваных прыватнаўладальніцкіх паселішчаў Беларусі як культурнагістарычнай і сацыяльнаэканамічнай з’явы неабходна зазначыць, што не заўсёды магчыма дастаткова поўна ахарактарызаваць ваенны бок іх жыцця: зніклі пад сучаснай забудовай старажытныя ўмацаванні, адсутнічаюць неабходныя пісьмовыя сведчан
6
ні альбо вельмі нязначна асвятляюцца гэтыя пытанні. Але там, дзе крыніцы захаваліся, раскрываецца цікавая карціна гісторыі ваеннай справы ў гарадах сярэдневяковай Беларусі, якая дазваляе аналізаваць і параўноўваць узровень ваеннатэхнічных ведаў мясцовага насельніцтва з бліжэйшымі і дальнімі еўрапейскімі суседзямі.
Значная інфармацыя пра арганізаныю абароны ўладальніцкіх паселішчаў дазваляе зрабіць вывад, што неўмацаваных гарадоў і мястэчкаў у сярэднія вякі, асабліва ў XVI—першай палове XVIII ст., не існавала. Прымітыўныя агароджы з уязнымі брамамі ці перашкодамі ў выглядзе «кабылін» мелі нават буйныя вёскі. Такой была спецыфіка сярэдневяковага быцця. Яна патрабавала ад людзей таго часу настаяннай і пільнай увагі да пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі і абароны.
Мэтай дадзенай працы якраз і з’яўляецца падрабязнае вывучэнне прынцыпаў арганізацыі структуры абароны сярэдневяковых прыватнаўладальніцкіх замкаў і гарадскіх паселішчаў Беларусі XIV—XVII стст. Для гэтага неабходна прааналізаваць узровень ваеннага дойлідства таго часу, вывучынь ваеннатэхнічныя аспекты абароны, традыцыі ваеннай абароны і іх сувязь з заканадаўчымі актамі краіны, выявіць узаемазвязанасць лёсу гарадоў і вёсак у пытаннях ваеннаабарончай справы, структуру гарадскіх апалчэнняў міліцыйнага тыпу і многае іншае.
Праблемай абароны беларускіх прыватнаўладальніцкіх гарадоў цікавіліся дарэвалюцыйныя айчынныя і даваенныя польскія даследчыкі. Асаблівую цікавасць выклікалі Слуцк, Нясвіж, Шклоў, Быхаў і некаторыя іншыя гарады. Ім прысвечаны рознага характару публікацыі, якія раскрылі асобныя аспекты кіравання гарадскім апалчэннем, яго структуру, прынцыпы камплектавання вайсковых атрадаў *.
Дзеянні гарадскога апалчэння сярэдневяковага Нясвіжа ў перыяд войнаў часткова асвятляліся гісторыкамі Е. Катлубаем і Б. Таўрагіньскім 2. Эпізоды з ваеннай гісторыі Друі, Глыбокага і Іказні маюцца ў работах О. Хадэмана 3. Гарадскія ўмацаванні заходнебеларускіх гарадоў і мястэчкаў цікавілі В. Равеньску. Аднак яна памылкова лічыла, што фартыфікацыя мелася толькі ў Нясвіжы, Клецку, Дзісне, Любчы і Слоніме4.
У пасляваенны час абарончым збудаванням Любчы прысвяціў свае артыкулы польскі гісторык Ст. Александровіч5, Нясвіжскаму замку і ўмацаванням горада Нясвіжа — Ф. Маркоўскі і А. Грушэцкі6.
Найбольш грунтоўна пытанні абароны прыватнаўладальніцкіх гарадоў XVI—XVIII стст. вывучаў А. П. Грыцкевіч. У сваіх артыкулах і манаграфіях аўтар найбольшую ўвагу надаваў Слуцку і Нясвіжу. Ен глыбока прааналізаваў структуру іх абароны і арганізацыю гарадскрга апалчэння7. Таксама было дадзена кароткае апісанне некаторых замкаў. Асноўная ўвага ў манаграфіях А. П. Грыцкевіча адводзілася саныяльнаэканамічнай і палітычнай гісторыі прыватнаўладальніцкіх гарадоў. Іх ваенную гісторыю аўтар закрануў бегла і сцісла, галоўным чынам для таго, каб параўнаць іх з Нясвіжам і Слуцкам. Даслсдчык выкарыстаў шматлікія архіўныя матэрыялы, большасць якіх упершыню ўведзена ў навуковы ўжытак.
Праблемам абароны прыватнаўладальніцкіх гарадоў і замкаў Заходняй Беларусі прысвечаны раздзелы манаграфій аўтара гэтай працы 8. Аднак у дачыненні да гарадоў больш падрабязна разгледжаны пытанні ваеннай гісторыі Нясвіжа, Слуцка, на ўсходзе Беларусі — толькі Быхава.
Калі ўлічыць, што ў другой палове XVI—XVIII ст. на тэрыторыі
Беларусі налічана 27 прыватнаўладальніцкіх гарадоў і некалькі дзесяткаў мястэчкаў, становіцца зразумелы'м, што ў цэлым праблема іх ваеннай гісторыі ўсё яшчэ патрабуе паглыбленага вывучэння.
Праца заснавана на комплексе разнастайных крыніц, сярод якіх пераважаюць архіўныя дакументы са сховішчаў краіны, а таксама Рэспублікі Польшчы, якія раней не публікаваліся.
Таксама выкарыстаны апублікаваныя крыніцы, картаграфічныя і геральдычныя матэрыялы. Важнае месца займаюць вынікі аўтарскіх археалагічных даследаванняў.
Пісьмовыя крыніцы можна падзяліць на некалькі груп. Да першай групы крыніц аднесены апублікаваныя дакументы і матэрыялы, сабраныя ў шматтомных зборніках, якія выдала Віленская археаграфічная камісія 9. Да іх прымыкае група беларускалітоўскіх і польскіх летапісаў і хронік, а таксама «Тамы законаў», якія змяшчаюць заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага і сеймаў Рэчы Паспалітай.
Асаблівую цікавасць выклікаюць дзяржаўныя акты пра ільготы для прыватнаўладальніцкіх гарадоў у сувязі з іх разбурэннямі ў ходзе войнаў '°. Выкарыстаны таксама іншыя крыніцы.
Другую групу крыніц складаюць архіўныя дакументы. У асноўным гэта матэрыялы магнацкіх архіваў. Сярод іх выдзяляюцца фонд Радзівілаў у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР (ЦДГА БССР, ф. 694) і Галоўным архіве старажытных актаў г. Варшавы (ГАСА г. Варшавы, архіў Радзівілаў, аддзел 7 — ваенныя дакументы, аддзел 25 — інвентары Радзівілаўскіх уладанняў). Значная колькасць інвентароў прыватнаўладальніцкіх гарадоў і мястэчкаў сабрана ў фондзс мікрафільмаў ЦДГА БССР (ф. КМФ5). Там жа (ф. 1825) захоўваюцца дакументы Слуцкага магістрата.