Замкі і людзі
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 184с.
Мінск 1991
23
На пачатку XVI ст. горад неаднаразова станавіўся аб’ектам нападаў крымскіх татараў. Летам 1502 г. слуцкае апалчэнне двойчы адбівала іх напады, спачатку разбіўшы адзін з татарскіх загонаў на р. Вушы, за Бабруйскам, затым у жніўні вытрымала аблогу іх шасцітысячнага войска. У 1503 г. татарскі трохтысячны атрад быў адкінуты ад Слуцка за Прыпяць і разбіты каля ДавыдГарадка 22. У сярэдзіне жніўня 1505 г. войска крымскага царэвіча БіціТірэя зноў апынулася пад сценамі горада. Яго жыхары, атрымаўшы звесткі пра паход татараў, добра пад
План умацаванняў Слуцка. Пачатак XIX ст.
рыхтаваліся да абароны. Яны адбілі некалькі штурмаў. Татары рабілі падкопы, спрабавалі ўзарваць умацаванні і падпаліць горад, але жыхары мужна абараняліся. Як адзначалася ў Іпацьеўскім летапісу, «н хотяху Татаре взятн Слуцк н не могоша, бнша бо нх нз града крепко» 23.
У 1506 г. перакопскія царэвічы БіціТірэй і Бурнаш зноў з дваццацітысячным войскам аблажылі горад, абарону якога ўзначаліла ўдовая княгіня Анастасія. Татары не раз хадзілі на штурм, «подметы чынечн н огонь подкладаючн», аднак вымушаны былі адступіць, панёсшы вялікія страты. Затым іх разграмілі пад Клецкам24.
У 1508 г. непадалёку ад Слуцка адзін з загонаў татараў зноў быў разбіты. У апошні раз набег крымскіх татараў зафіксаваны ў 1521 г. Акрамя таго, двойчы горад без поспеху брала ў аблогу войска мяцежнага М. Глінскага, якое чаргавала штурмы са спробамі запаліць умацаванні з дапамогаю прымётаў. Аднак абаронцы ўмела адбівалі праціўніка як з бланкаў, так і частымі вылазкамі25.
24
Да канца XVI ст. Слуцк ператварыўся ў вялікі горад з развітымі рамяством і гандлем. Ён меў надзейную сістэму абароны.
Магутныя ўмацаванні меліся ў старажытнай частцы горада так званым Старым Слуцку, дзе размяшчаўся Верхні (Горны) і Ніжні (Дольны) замкі з іх фартыфікацыйнымі комплексамі. Кварталы старога горада таксама былі абнесены магутным земляным валам з бастыёнамі якія з явіліся тут у апошняй чвэрці XVI ст.
Другая частка горада ляжала на левым беразе р. Случы і ўжо ў
«Арган», XVII ст.
XVI ст. называлася Новым Слуцкам ці Новым месцам. Яна таксама' ме?а ‘"НІЮ бастыённых умацаванняў з абарончым ровам, у якую ўключауся Новы замак, збудаваны яшчэ ў часы князёў Алелькавічаў. Кальцо умацаванняу вакол Старога і Новага Слуцка перарывалася толькі водамі р. Случы, якія запаўнялі роў перад земляным валам.
Паза ўмацаваннямі знаходзіліся два неўмацаваныя прадмесці — з пауночнага ўсходу Востраў і з поўдня Трайчаны, якія сфарміраваліся каля Траецкага манастыра 26. н
'Часк°Ўс.кі Дзяк Трыфан Карабейнікаў, які ў 1593 г. праязджаў праз Слуцк, зафіксавау тут «около городка острог на городовое дело a v града в воротах н у острогу,—заўважыў назіральны падарожнік — стоят воротннкн н стрельцы с ружьямн (ручннцамн), а в острог пноземца не сказав, не пустят» 27.
V горадзе мелася значная колькасць агнястрэльнай зброі. Большая яго частка у 1595 г. трашла да казакоў атрада Севярына Налівайкі які захашу горад восенню і вывез адсюль з сабою 12 лепшых гармат, 80 га‘^^'лАл^0 рушніц: ДкРамя таго, С. Налівайка загадаў сабра’ць для яго 5000 коп грошау літоўскіх 28, г. зн. каля 384 кг срэбра.'
3 1012 г. Слуцк пераншоў ва ўласнасць Радзівілаў, якія валодалі ім з невялікім перапынкам (1695—1744 гг.) да пачатку XIX ст. У першай палове Слуцк меў комплекс першакласных умацаванняў. У спалучэнні з узороенымі фарміраваннямі гараджан і моцным гарнізонам з абучаных наемнікау (венграу, немцаў, налякаў і шведаў) і выбранцаў (салдат
25.
пехацінцаў, набраных з сялян, «вольных людзей», дробнай шляхты, якія атрымалі за сваю службу зямлю) ён набыў сабе славу «непрыступнага бастыёна».
інвентарныя апісанні Слуцка XVII—XVIII стст. дазваляюць уявіць і апісаць структуру гарадскіх умацаванняў таго часу. Сярэдневяковы Горны, альбо Верхні, замак займаў круглае ў плане ўзвышэнне — «капец» плошчаю каля 1,5 га. Ен быў абкружаны і абараняўся водамі р. Случы і ручая Бычок, якія напаўнялі вадзяны абарончы роу. Іраплялі на тэрыторыю замка па мосце праз высокую чатырох ярусную браму, на якой знаходзіліся гарматы. Драўляныя ўмацаванні Верхняга замка — сцены і вежы — стаялі на магутным земляным вале. Яны ўзвышаліся не толькі над горадам, але і над усёй ваколіцай, што дазваляла паспяхова адбіваць атакі праціўніка. Яшчэ ў 1791 г. у замкавай вежы — браме былі
ўстаноўлены тры гарматы.
Дольны (Ніжні) замак аддзяляўся ад Верхняга абарончым ровам з вадою і меў форму няправільнага шматвугольніка, умацаванага валам і драўлянымі абарончымі збудаваннямі. Характэрна, што абодва замкі ніколі не мелі бастыённых збудаванняў, захоўвалі старую структуру і традыцыйныя мясцовыя дрэваземляныя абарончыя канструкцыі. Дзякуючы грэблям на Случы і Бычку абодва замкі абмываліся вадою і ў комплексе выступалі як сур’ёзныя перашкоды на шляху праціўніка.
Абарончая лінія Старога Слуцка мела від магутнага землянога вала, які дугою ахопліваў старую частку горада з усходу, поўначы і захаду і ўпіраўся сваімі канцамі ў Случ. Тут мелася 12 бастыёнаў рознан канфігурацыі і памераў. Перад земляным насыпам знаходзіўся вадзяны роў. Трапіць у Слуцк можна было праз тры брамы, «вымурованные в валу»,— Астроўскую,' Ільінскую (пазней Віленскую) і Капыльскую. Дакументы дазваляюць устанавіць, што гарадскі вал дасягаў у аснаванні шырыні не менш за 26,6 м, вышыні — прыкладна 8 м. Брамы Капыльская, Ільінская былі аднолькавых памсраў у аснаванні — 25,6x36,6 м. Астроўская брама ў два разы меншая — 9,15Х 15,25 м. Доступ у вароты ішоў па пад’ёмных мастах, якія былі псракінуты праз вадзяны роў На іх можна было трапіць праз дадатковыя прадмостныя ўмацаванні .
Цэнтрам абароны лсвабярэжнага Слуцка — Новага месца з канца XVI ст. лічыўся Новы замак. У плане ён меў форму квадрата з чатырма бастыёнамі і адным равелінам. На бастыёнах і курцінах стаялі драуляныя вежы 30. Наяўнаснь такіх вежаў, не характэрная для заходнееурапейскай бастыённай фартыфікацыі, з’яўляецца мяркуючы асаблівасцю мясцовага ваеннага дойлідства. Новы замак шырокі вадзяны роў, злучаны з р. Случчу патаемным шлюзам. У цьітадэль было даволі складана прайсці: трэба было пераадолець мост 1 Ува* ходную браму, якія размяшчаліся перад галоўным уваходам у Новы замак Затым па мосце праз вадзяны роў траплялі у замкавую браму. Яна размяшчалася ў тоўшчы вала, была двухпавярхован і мела вароты з двума палотнішчамі, збітымі з дубовых дошак .
’ Кварталы Новага месца абкружалі ярападобныя па канфігурацыі вал і роў, якія сваімі канцамі сыходзілі да Случы. Тут мелася сем бастыёнаў і адна ўязная брама Новамейская, зробленая з дрэва. Памеры яе невядомыя. Перад валам знаходзіўся значны вадзяны роу, праз які перакінулі пад’ёмны мост. Па ім траплялі ў браму.
Агульная даўжыня гарадскіх умацаванняў Слуцка дасягала ў канцы XVIII ст. тры вярсты трыста сажэняў, г. зн. каля 3 км 840 м .
Як і іншыя гарады Беларусі, Слуцк меў значнае мяшчанскае апал
па ўсяму,
абкружаў
26
чэнне. Яно было самым буйным у параўнанні з іншымі ўладальніцкімі гарадамі і складалася з чатырох палкоў, якія фарміраваліся па месцы жыхарства. Найбольш шматлікімі лічыліся полк слуцкага войта і полк Яна Стрэльніковіча. У 1655 г. у іх налічвалася 10 соцень з 18, якія былі набраныя з жыхароў Старога горада. Полк, сфарміраваны з жыхароў Новага месца, у колькасных адносінах рауняўся палку Астроўскаму. Жыхары Трайчанскага прадмесця складалі шостую сотню палка слуцкага войта. У асобныя сотні былі аб’яднаны сацыяльна неспакойныя
элементы горада — «лёзные людн». У 1655 г. пад ружжом налічвалася 1800 чалавек гараджан, у 1681 г. у трох слуцкіх палках — 1095 чалавек. Чацвёрты—Астроўскі — полк ліквідавалі пасля суцэльнага спусташэння прадмесця Востраў у 50х гадах XVII ст. у час рускапольскай вайны.
Палкі падзяляліся на сотні і дзесяткі. Меўся свой камандны склад у асобах палкоўніка, сотнікаў, падсотнікаў, дзесятнікаў. Усіх іх прызначаў магістрат. Цэхавыя ваенныя арганізацыі слуцкіх рамеснікаў доўгі час уключаліся ў склад соцень, але ў сярэдзіне XVIII ст. яны ўжо вылучыліся з соценнай арганізацыі33.
Усе апалчэнцы Слуцка абавязаны былі мець розную зброю — халодную і агнястрэльную: ручніцы, мушкеты, пісталеты, шаблі, бердышы, палашы, рагаціны, вілы. Уладальнікі агнястрэльнай зброі стаялі ўперамешку з тымі, у каго яе не было. Апошнія павінны былі ў выпадку трывогі прынесці на вал пяць камянёў памерам з кулак 34.
Узброены шляхціц
Мяшчане Слуцка доўга хадзілі ўзброенымі нават у мірны час. Аднак пасля рускапольскан вайны была ўведзена забарона насіць зброю ў мірны час, асабліва агнястрэльную.'Рэскрыптам 1661 г. князь Багуслаў Радзівіл прапанаваў захоўваць мушкеты, амуніцыю і баявыя прыпасы ў спецыяльным гарадскім цэйхгаўзе. Пры гэтым гарантавалася, што зброя мяшчан не будзе выкарыстана на патрэбы гарнізона замка. Статуты рамесных цэхаў таксама забаранялі прыходзіць са зброяй на цэхавыя сходкі. Гэта запісаў у 166'1 г. статут слуцкага цэха кушняроў, а ў 1664 г,—статуты цэхаў панчошнікаў, рымараў, сядзельнікаў, саф’яннГкаў, слесараў, кавалёў, ткачоў і інш. 35
Гарадскім уладам Слуцка Радзівіл прадпісаў рэгулярна праводзіць
27
заняткі па стральбе, ваенныя вучэнні, парады. Для «муштрьі», ваенных вучэнняў, заняткаў па стральбе адводзіліся асобнае месца і ас. Важнай формай захавання ваеннай дысцыпліны ў мірны час з ўляліся «попісы» членаў гарадскіх апалчэнняў. На плошчы перад Новым замкам мужчынскае насельніцтва павінна было пастроіцца па па жіх. сотнях і дзесятках абавязкова пры спраўнай зброі і неабходнай амуніцыі. Уладальнік няспраўнай зброі, згодна статуту 1621 г., плаціўштраф у чатыры капы грошаў. «Попісы» ў Слуцку праводзіліся звычайна ў снежні на працягу трох дзён у прысутнасці старасты, каменданта замка і вонта. У ваенны час на «попіс» павінны былі з’явіцца не толькі мясцовыя жыхары, але і прыезджыя людзі са сваімі слугамі незалежна ад іх падданства, нацыі і веры36. .
У складзе гарадскога апалчэння з 1621 г. да сярэдзіны XV 11 ст. меўся атрад кавалерыі, які складаўся з заможных гараджан купцоў, нэхмістраў і сотнікаў.
Генеральныя «попісы» звычайна завяршаліся стралковымі спаборніцтвамі, якія заахвочвалі ўладальнікі Слуцка. Трое лепшых стралкоў у якасці ўзнагароды на адзін год да чарговага «попіса» вызваляліся ад чынша і ўсіх гарадскіх павіннасцей, акрамя абароннай. Іаксама практыкаваліся штомесячныя спаборніцтвы па стральбе для ўсіх жадаючых. Уладальнік горада са сваёй казны выдзяляў тры прэміі: за псршае месца — мушкет, за другое — шаблю, за трэцяе — дзіду. 3 60х гадоў XVII ст. па распараджэнню Б. Радзівіла мяшчанам і гарадской моладзі дазвалялася з пачатку лета кожную нядзелю і па святах пасля абеда страляць у цэль. Пераможцы таксама ўзнагароджваліся падарункамі. Крамнікамгандлярам порахам забаранялася прадаваць яго даражэй чым 2 грошы за фунт для тых, хто набываў яго для трэніровачнай стральбы 37.