• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    43
    якія падрывалі, «як чорт», замкавую гару і прыносілі дадатковыя клопаты. Яе супакоілі з дапамогай запруды, якая не толькі затрымлівала ваду, ствараючы своеасаблівы стаў — возера, але і пачала прыносіць падвойную карысць: папершае, у месцы спуску вады на лодках змайстравалі вадзяны млын, якім карыстаўся ўвесь горад, падругое, падпёртая плацінаю вада, перш чым трапіць у Гарынь, абкружала замак з поўдня і поўначы, абышоўшы яго, цякла пад горад і стварала такім чынам дадатковую перашкоду, якую на шляху ў замак цяжка было пераадолець. Няўрымслівасць гэтай ракі, якая цяпер напалову перасохла, па сведчанню інвентару, вымушала мяшчан выходзіць на рамонт грэблі «як на гвалт» і мацаваць яе палямі, сухім галлём і гноем «кожны год столькі разоў, колькі таго неабходнасць укажа» 90.
    Гэты ж інвентар фіксуе павіннасці замкавых пушкароў: штогод даваць у замак як плату за свае вольнасці па тры губчастыя ручніцы «добрай работы», па 24 фунты пораху, за што ім замкавая адміністрацыя плаціла грашыма — па 3 капы 20 грошаў. Да таго ж пушкары даглядалі і рамантавалі замкавую зброю, ядры, кулі, розную амуніцыю, акоўвалі, але не выраблялі гарматныя колы. Яны таксама бясплатна выконвалі ўсю кавальскую работу ў замку і на млынах з жалеза, якое выдавалі ім узамку91.
    Цікава, што замкавы цясляр«цесля» Фама Бізаловіч, які даглядаў усе замкавыя пабудовы, у тым ліку гародні, вежы і брамы «на страве замковай», адначасова сумяшчаў і пасаду замкавага гараднічага. За сваю працу Ф. Бізаловіч меў кожны год па 5 коп грошаў 92.
    У перыяд вызваленчай вайны беларускага народа сярэдзіны XVII ст. супраць феадальнапрыгонніцкага і нацыянальнарэлігійнага прыгнёту ДавыдГарадок у 1648—1649 гг. ператварыўся ў галоўную базу паўстанцаў Пінскага павета. У атрад паўстанцаў колькасцю ў некалькі тысяч чалавек уваходзілі мяшчане і навакольныя сяляне і нават дробная давыдгарадоцкая шляхта, узброеныя стрэльбамі, шаблямі і рагацінамі. Яны грамілі магнацкія і шляхецкія маёнткі, палілі фінансавыя і юрыдычныя дакументы. Пасля разгрому паўстання судом было вырашана, каб «усіх, хто аказаўся вінаватым (звязаных з рэбельянтамі), свавольных бунтаўшчыкоў як зямян, ... так і іх пасольства з места названага ДавыдТарадок і з усіх валасцей 18 асоб казніць смерцю адпаведна заслуг іх... і ўчынкаў іх, г. зн. адных на кол паўзбівана, другіх пасцінана, а трэціх — парасстраляна» 93.
    Наступны інвентар ДавыдГарадка, які быў складзены ў 1653 г. напярэдадні рускапольскай вайны, дае некаторыя ўдакладненні пра павіннасці мяшчан і валашчан, а таксама іншых жыхароў, «прыслухаючых» замку. 3 дакументаў вынікае, што замкавыя пушкары валодалі надзеламі па дзве валокі зямлі. Дадатковай павіннасцю стаў абавязак дапамагаць мытнікам, дзе будзе загадана, спаганяць паборы і глядзець, каб купцы не аб’ехалі мытніцы другімі дарогамі94. Такім самым надзелам валодаў новы замкавы «цесля» Павел Буяк, які атрымаў за службу «дарочны юргель» ад князя Радзівіла. На ім ляжала адказнасць за рамонт замкавых жыллёвых і гаспадарчых пабудоў, вежаў, замкавых гародняў усюды, «дзе таго патрэба ўкажа, на замкавай страве будаваць». Аднак пасада гараднічага яму ўжо, напэўна, не належала 95. Захавалі былыя павіннасці і мяшчане: «паркан каля замка мяшчане прутоў сваіх, г. зн. сажняў 55, і башты пры сваім рэзе з дрэва павінны будаваць і напраўляць, калі што сапсуецца». Захаваўся абавязак даглядаць масты, грэблю на р. Чартарыі і «ладзяны млын». Надзейна падпёртая запрудай
    44
    гэтая рака ўсё часцей пачынае называцца ў дакументах «рэчка Няволя», што гаворыць само за сябе. 3 апісання бачна, што млын на лодках знаходзіўся ля паўночнай падэшвы замкавай гары «пад местам», відавочна, трохі ніжэй маста, які звязваў горад і замак96.
    Замкавая воласць (вёскі Вялікія Арлы, Ляды, Харомскае, Альшаны, Вялемічы, Малешава, Бярозкі) сумесна з гараджанамі забяспечвала «стражу парканную і маставую», несла павіннасці «з валамі, коньмі і з чым загадаюць». Частка сялян аддаленай Палескай воласці (вёскі Дроздзін, Блезава, Гліннае, Беразая) хадзіла «... на работу замковую, разам з іншымі сёламі... 3 тых чатырох вёсак, па чарзе 15 чалавек, пачаўшы з Правадной нядзелі пасля Вялікай ночы рускай аж да Запустаў Піліпавых рускіх на кожным тыдні з’яўляліся з сякерамі, пеша». Акрамя таго, кожную вясну гэтыя вёскі давалі па 1 капе драніц 97.
    Частка вёсак Палескай вобласці (Старое Сяло, Пераходзічы, Пераброддзе) замак «не рапаравала», а расціла і здавала хлеб, мёд, абслугоўвала млыны і рудню, бо замку пастаянна патрэбна было жалеза 98.
    Іявентары за 1653, 1665 і іншыя гады паказваюць, што акрамя моста праз р. Няволю, які быў размешчаны з поўначы і звязваў замак з «местам», быў яшчэ адзін мост, які падводзіў да замкавага паркана з поўдня ". На гэта ж, напэўна, паказвае і разрыў паміж валамі, які да цяперашняга часу існуе на гарадзішчы.
    У час рускапольскай вайны ў ДавыдГарадку меўся моцны атрад войска, у складзс якога было 400 чалавек коннай шляхты і 300 чалавекузброеных мяшчан. X пачатку верасня 1655 г. горад аблажыў атрад рускіх войскаў на чале са стольнікам Д. А. Валконскім. Рускія прыйшлі сюды з Кіева на рачных караблях з мэтай заняць раёны Беларускага Палесся. У вьініку бітвы ДавыдГарадок быў узяты рускімі, якія затым пакіпулі яго і пайшлі на Слонім 10°. У цэлым у перыяд вайны горад хоць і апынуўся далёка ад галоўнага тэатра ваенных дзеянняў, але пацярпеў моцна. Гэта зафіксавана ў інвентару ДавыдГарадка за 1665 і 1670 гг. Мяшчане ўзнаўлялі ўмацаванні замка сумесна з сялянамі вёсак замкавай воласці (вёскі Арлы, Ляды, Гуры, Хутарская, Харомская). Палеская воласць пасылала па чарзе па 10 чалавек пачаўшы ад «Праводнай нядзелі... і да Піліпавых запустаў рускіх», прычым з кожнай валокі зямлі яны абавязаныя былі даваць па «1 капе драніц па замак». Гэта ў суме павінна было саставіць 182,2 капы 101. Інвентары 1670 і 1675 гг. паведамляюць пра існаванне ў ДавыдГарадку двух замкаў — «Горнага» і «Дольнага». Першы — «Горны» быў абнесены высокім валам, абкружаны вадою, але на яго тэрыторыі стаяў толькі «дом кухонны», астатняе ўсё было знішчана ў час вайны. Другі — «Долыіы замак» (ён жа «падзамча») меў парканавую агароджу. Агульная даўжыня лініі ўмацаванняў абодвух замкаў раўнялася 20 шнурам (г. зн. 980 м.— М. Т.), з якіх на Верхні прыпадала 9 шнуроў і 1 прут (каля 466 м,—AL Т.), на Ніжні — 10 шнуроў і 9 прутоў (каля 534 м.— М. Т.). У лініі ўмацаванняў называюцца таксама «вывады», што трэба вызначыць альбо як патаемныя выхады за межы ўмацаванняў, альбо як бастыёны І02.
    Будаўніцтва і рамонт абарончых умацаванняў ажыццяўляліся, як і раней, мясцовым насельніцтвам «водлуг давнего звычаю». Аднак інвентар 1670 г. паведамляе пра некаторыя новыя катэгорыі насельніцтва і новыя воласці, якія мелі свае «кватэры» ўмацаванняў, а таксама канкрэтна называе, колькі і якая вёска абавязана пабудаваць паркана. Усе 980 м фартыфікацыі падзяляліся на пяць частак. Першую частку ўзводзілі мяшчане, другую — замкавая воласць, трэцюю — Палеская bo
    45
    ласць, чацвёртую — Манькаўская воласць, якая раней не ўдзельнічала ў будаўніцтве, пятую частку — «водлуг стародавнего звычаю шляхта і зямяне прысуду тамашнега нанова будаваць і старое направіць горадні тыя абавязаны, пры тым і башты ставіць». Інвентары 1670 і 1675 гг. уяўляюць цікавасць таксама тым, што ўтрымліваюць «Уставу месту ДавыдГарадоцкаму». Гэты дакумент рэгламентаваў павіннасці насельніцтва: «яўрэі разам з мяшчанамі павінны выконваць розныя павіннасці і паркан каля замку на доле (г. зн. Ніжні замак.— М. Т.), мяшчане разам з яўрэямі на кватэры сваёй ад ракі Няволі пачаўшы да брамы Ніжняй з канца моста аж до вербавага броварчыка мераю 5 палявых шнуроў (г. зн. 245 м.—М. Т.) і прытым башты з дрэва напраўляць і будаваць, калі што папсуецца, павінны вал, грэблі... стаў супроць места ад вады, каб не падмывала, талакою коллем і хворастам тарасаваць» 103.
    Па інвентару 1670 г., замкавыя пушкары — «Солтаны і Данкі» мелі кожны год па 18 коп грошаў, даглядалі зброю і амуніцыю, выконвалі ўсю кавальскую работу ў замку і павінны былі «з вольнасцей сваіх кожны год аддаваць да скарбу замкавага ручніц добрай работы альбо мушкетаў 3, пораху 24 фунты». У інвентары 1675 г. сума платы пушкарам іншая — па 4 капы 18 грошаў 104. У 1670 г. 18 коп плацілі ўсім пушкарам.
    Між тым у арсенале замка ў 1670 г. мелася ўсяго «80 прысланых гакаўніц, 4 харугвы», а гарматы не памінаюцца наогул. Відаць, іх вывезлі ў якасці трафеяў рускія салдаты ў 1655 г. У 1675 г. тут мелася 60 дзідаў і 60 коп (г. зн. 3600 штук.— М. Т.) стрэл для лукаў. Напэўна, тут, у ДавыдГарадку, рабілі лукі, паколькі вуліца Лучнікоўская пастаянна згадваецца ва ўсіх інвентарах. Акрамя таго, у замку захоўваліся сцягі зямян — шляхты, мясцовых соцень і мяшчан: «харугва конная кітайчатая чорная з чырвоным і двума канцамі; чатыры харугвы палатняныя пешых воінаў». Таксама было невядома, як сюды патрапіла «чорная кітайчатая харугва замку Клецкага» 105.
    Інвентары паведамляюць, як размяркоўвалася ваеннабудаўнічая павіннасць сярод вёсак замкавых валасцей. Вядома, што 245 м умацаванняў узводзілі мяшчане. Астатак быў размеркаваны наступным чынам:
    Замкавая воласць
    в. Арлы—• 12 сажняў (23,4 м)
    в. Лыдцы — 15 сажняў (29,25 м)
    в. Харомская —
    в. Тры Валокі — 10 сажняў (19,5 м)
    15 сажняў (29,25 м) в. Беразна
    в. Кугорск— 18 сажняў (35,1 м)
    в. Альшыня — 12 сажняў (23,4 м у 1670 г.), 20 сажняў (39 м у 1675 г.) в. Вялемічы— 18 сажняў (35,1 м) в. Малешава — 5 сажняў (9,75 м) в. Бярозкі — 15 сажняў (29,25 м)
    Палеская воласць
    в. Блезава — 9 сажняў (17,55 м)
    в. Глінная — 9 сажняў (17,55 м)
    — 9 сажняў (17,55 м)
    в. Дроздын — 9 сажняў (17,55 м)
    в. Старое — 9 сажняў (17,55 м)
    в. Пераходзічы —9 сажняў (17,55 м)
    в. Пераброд — 8 сажняў (15,60 м)
    Усяго 120 сажняў (134 м) у 1670 г. 62 сажні (120,9 м) 128 сажпяў (149,6 м) у 1675 г.
    Такім чынам, з улікам даных за 1670 г. з 500 сажняў даўжыні лініі ўмацаванняў на Манькаўскую воласць і шляхтузямян заставалася 193 сажні, г. зн. болей за 376 м 106.
    Сітуацыйна планіроўка замкаў у 1675 г. выглядала наступным чынам: вакол іх разрастаўся горад, які меў дзве праваслаўпыя царквы і