• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    Паступова замак у Свержані страціў сваю ролю і не аднаўляўся. Навасвержаньскі замак быў узяты рускімі войскамі ў час рускапольскай вайны, але пазпей быў адноўлепы і ператварыўся у гаспадарчы двор свержаньскіх валоданняў Радзівілаў.
    2.	УЛАДАЛЬНІЦКІЯ ПАСЕЛІШЧЫ РАДЗІВІЛАУ У ПАДНЯПРОЎІ, ПАДЗВІННІ I ПАНЯМОННІ
    Копысь
    Комплекс умацаванняў горада Копысі XVI—XVIII стст. атрымаў у спадчыну фартыфікацыю дзядзінца летапіснай Копысі (1095 г.), уключаючы таксама зноў створаную лінію абароны «места». Яно разраслося ў познім сярэднявеччы ўздоўж левага берага Дняпра. Ваеннаадміністрацыйным цэнтрам горада лічыўся замак, які стаяў на ўзвышанай частцы берага. Першапачатковае мысавае гарадзішча было, напэўна, акруглым, плошчай каля 0,5 га, яго паўночны край трохі выступаў. Уваход знаходзіўся з усходняга боку. У выніку ваеннабудаўнічых работ канфігура
    57
    цыя ўмацаванняў першапачатковага гарадзішча значна змянілася. Зараз перыметр вала раўняецца 370 м, памеры ўнутранай пляцоўкі 80Х ХбО м 146. Перыметр гарадскіх умацаванняў, якія ў плане мелі выгляд выгнутага на ўсход прамавугольніка, раўняўся крыху больш за 1 км. Цікавай і значнай дэталлю планіровачнай структуры ўмацаванняў Копысі з’яўляюцца дзве невялікія ракі — Страшаўка і Сморкаўка. Яны працякалі па тэрыторыі горада з паўночнага ўсходу і ўсходу на захад, агінаючы замак з двух бакоў і ўпадаючы ў Днепр. У XIV—XVIII стст. воды гэтых
    рэк працавалі на абарону горада. Дзякуючы сістэме запруд на подступах да гарадскіх умацаванняў з усходу і паўночнага ўсходу ўзніклі штучныя вадаёмы. Яны запаўнялі вадою абарончыя равы знешняй лініі ўмацаванняў. Далей, прайшоўшы пад валам, што дазваляе меркаваць пра наяўнасць якойнебудзь асобай палевай канструкцыі, паўзверх якой праходзіў земляны н’асып, гэтыя рэкі злучаліся ля замка. Тут вусце р. Сморкаўкі было перакрыта дамбай, а воды абедзвюх рэк, падпёртыя плацінаю млына, стварылі штучнае вадасховішча. Яно абараняла непасрэдныя подступы да замка з поўдня, усходу і паўночнага ўсходу. Праезд у замак ішоў па запрудзе млына, якая падводзіла да пад’ёмнага моста перад замкавай брамай.
    Прарэзкай вала на замку зафіксаваны два адметна выяўленыя будаўнічыя этапы. Першапачатковы вал быў насыпаны з дробнага пяску з
    58
    Дмусіраванымі праслойкамі, што, напэўна, сведчыць пра існаванне ранен пе умацаванага паселішча. Старажытнейшы вал вышынёй да 5 м узвялі у другон палавше XI — пачатку XII ст. Затым вал некалькі расшырылі і павялічылі ў вышыню яшчэ на 2 м. На думку Э. М. Загарульскага, гэта рэканструкцыя датуецца XVI — першай паловай XVII ст 147 Інвентар Копысі зафіксаваў яе больш дакладна — 1668 г. 148
    3 другой палавіны XIV ст„ з моманту ўключэння Копысі ў Вялікае княства Літоўскае, горад, размешчаны на скрыжаванні важных шляхоў, ™л‘ па„ вадзе і па сушы, часта трапляў у сферу ваенных дзеянняў. У г. вонска рускага ваяводы Шуйскага выпаліла ўсё наваколле Копысі і іншых гарадоў Беларускага Падняпроўя 149. У 1562 г. у час Лівонскав в,Лны яго і іншыя гарады Усходняй Беларусі «опановалн» рускія вонскі «за тое же помочь давалн Ннфлянтам». Затым у 1580 г. «...Москва, іо есть Серебреный з немалым войском... Копысу... велмн выпустошнЛПгоа пНаК Г0Ра^ ЗН0Ў быў заняты войскам Вялікага княства Літоўскага • Бясследна не прайшлі для горада рускапольская вайна сярэдзіны XVII ст. і Паўночная вайна.
    Да пачатку Х\ I ст. Копысь быў вялікакняжацкім валоданнем, затым ім валодалі князі Астрожскія, а з 1594 г,—Радзівілы. У 1695—1744 гг. горадам валодалі прынцэсы Нейбургскія, затым зноў Радзівілы І51.
    Копысь меў умацаванні, якія адпавядалі рангу гадлёварамеснага горада з насельніцтвам каля 2000 чалавек. Ужо А. Гваньіні адзначаў тут \ ірэцян чвэртцы XVI ст. радавы «замак і места» І52. Рамонт умацаванняў рабіла гарадское і навакольнае насельніцтва, у тым ліку і новазаснаванага мястэчка Барань. Усё мясцовае насельніцтва — мяшчане, сяляне.зямянешляхта, баяры панцырныя і путныя павінны былі ў ваённы час з яўляцца для абароны радзівілаўскай Копысі, а ў мірны час адбываць «старажоўшчыну» ў замку ці на гарадскіх умацаваннях. У 1587 г. у сяле Барань па загаду князя Мікалая Радзівіла была арганізавана майстэрня — «кульня» па вытворчасці ядраў і куль для гармат і гакаўніц. Работнікі«кульнікі» атрымалі па адной валоцы зямлі. За гэта яны бы :і абавязаны здабываць руду, вырабляць драўняны вугаль, варыць жалеза і адліваць ядры — «кулі». Напачатку гэта былі Ходар Бяляк і Панцялей Абрамовіч, якіх «осаднлн на выробене куль» 14 кастрычніка 1597 г. на ў.мове: «кожды рок да замку Копского давать куль железных веліжііх до дела... Бнржанскне... десять; кулн для дел тых, которые на замку Копыском, копу одну (60 штук.— М. Т.), а до гаковннц куль копа одна н пять десять». Акрамя таго, «кульннкн» былн абавязаны хадзіць «до оправы замку Копыского н парканов мейскнх ровно с другнмн подданымн волостн Копыской» 153. Праз год, у кастрычніку 1598 г., для вырабу «куль до дел н гаковннц» былі прыцягнуты яшчэ 12 чалаве’к сяляіі з вёскі Барань: Клім Хрулавіч, Нікіпар Панцялей, Андрэй Ульчонак Жора Мішоніч, Саўка Хруловіч, Іван Дзінка, Юрка Зямля, Рамап Хруловіч, Івашка Іона, Аўсей Цярэнцьеў і Якаў Калошаніч 154. Стварэнне буйной майстэрні мела мэту забяспечыць ядрамі і кулямі не толькі Копысь, але і радзівілаўскі замак Біржы (цяпер г. Біржай у Літве). Згодна распараджэнню адміністратара Копыскага Замка, павіннасці бараньскіх кульнікаў былі наступныя: «...На кожны рок давать до замку Копысского з кожной волокн куль железных велнкнх до дел Бнржанскнх по 15, над тымй меншых так же до дел Бнржанскнх по 25, до дел Копыскнх по 30, до гаковнпц Копыскнх куль по копе». Акрамя таго, кульнікі былі абавязаны разам з воласцю прымаць удзел у рамонце і доглядзе Капыскага замка, умацаванняў горада і «перекопов», даваць грошы «на вы
    59
    праву выбранцев», «жнта на пушкаров замковых» і стацыю па выпадак прыезда ў Копысь Радзівілаў 155.
    На тэрыторыі воласці толькі кульнікам дазвалялася каваць руду, выпальваць вугаль і плавіць руду. Аднак ім ставілася ўмова. пад пагрозаю страты вугалю і руды абавязкова закопваць усе ямы, паколькі зза такога віду самавольных дзеянняў сялян воласці і так «все ,іеса оп^стошены іі внпвеч... обернуты есть». Сяляне былі папярэджаньі, што, калі іх зловяць на здабычы руды, на парубцы лесу ці выпальванні вугалю, у іх усё будзе адабрана і накладзены штраф — «впны рубель грошей» 15е.
    Дакументы 1597—1599 іт. строга вызначаюць ваеннабудаўнічую павіннасць сялян воласці — «замок Копыскнй як п острог мескнй направоватн». Некалькі інакш выглядалі абавязкі баяр, якія валодалі, як правіла, надзелам з 5 валок зямлі: «...подчас войны н кожной потребы Его мнлостн Князя іі на кожную потребу замку Копысского конь 1 покозацку ставнтн, также з лнсты езднтп п по тыдню в замку Копыскпм мешкатй повннны будут, стерегучп в нем меж собой чергамн, водлуг оппсанья той повннностн у ннвентару головным». Акрамя таго, яны павінны былі «работу альбо направу замку, на нх прнходячую, отправлять» 157.
    Адзін з дакументаў 1599 г. сведчыць пра ўмовы землекарыстання і і павіннасці копыскіх пушкароў. Гэта відаць з прывілея пушкару Сямёну Івановічу, якому пры правядзенні валочнай памеры «прн месцы Копыскнм» у вёсцы Завеі выдзелілі 6 валок зямлі «водлуг порадку разданя ннвентару опнсанного». За гэга пушкар «... верно н цнотлнве ЕМК, пану свойму в замке Копыском служмтм мает повннность свою пушкарскую, будучн готовы до каждой потребы пушкарской замковой. К тому армата, якая есть н напотом будет на замку Копыском, за каждон потребой его, поровнавшпся з нншнмн пушкарамн замковымн, што на него прііпадёт, хендожыть п направлять тое, што реместву належать будет, до которой направы той арматы врадннк копыскн железа мает давать. До того ж з волок свонх 20 фунтов ручнпчного II 40 фунтов дельного н гаковнпчего пороху до эконома ЕМК копыского отдавать муснть на каждый рок часу певного прн сведках» 158.
    Інвентар Копысі 1651 г., у якім оыло тады 450 дымоў, дае наступнаб ўяўленне пра абарончыя пабудовы горада і замка. У замку мелася дзве брамы — адна вялікая, праз якую ўязджалі з боку «места», і другая, якая стаяла над Дняпром. Яна была вежападобнай канструкцыі, моцна нахілілася («опавшая») і патрабавала рэстаўрацыі. Пэўную ролю ў абароне замка іграў, магчыма, вялікі двухпавярховы дом «розным маляваннем помалёванный» і абведзены кругом галерэяй верхняга бою —■ бланкаваннем. Усе гэтыя пабудовы былі абстаўлены частаколам, які патрабаваў рамонту. Гэты інвентар фіксуе таксама гарадскія ўмацаванні з боку Дііяпра і з другіх бакоў, а таксама гарадскія брамы: Шклоўскую, Гарадзецкую, Горскую, Аршанскую. Яны адкрывалі дарогу адпаведна у Шклоў, Гарадзец, Горы і Оршу. Вядома, што драўніну для будаўніцтва замка бралі ў бліжэйшым лесе засценка Лазараўскага, але для гарадскіх умацаванняў мяшчане не мелі права там «... п розгіі рушнть под впною на ўряд 10 коп грошей». Яны павінны былі дастаўляць неабходныя бгдаўнічыя матэрыялы з далёкіх лясоў ,59.
    Да пачатку рускапольскай ванны 1654—1667 п. абарончыя ўмацаванні замка і Копысі так і не былі прыведзены ў належны стан. Мясцовае насельніцтва, якое было распрапагандавана манахамі і святарамі Куцеінскага манастыра, 13 мая 1654 г. здало дрэнна ўмацаваньі горад войску ваяводы Замятні Лявонцьева. У сваім данясенні цару ён паве
    60
    дамляў: «... прншёл с твонмн людьмн в Копысь н копысскне людн, попы іі меіцане, н уездные многне людн встретнлн меня за городом с образамн н бнлн челом тебе, велнкому государю» 16°. Сярод тых, хто сустракаў, называюцца «копысскнй войт н сотннкн». Данясенне ваяводы A. Н. Трубяцкога ўдакладняе падзеі, якія адбываліся тут: «...когда... солдаты... пошлн на лнтовского гетмана на Радзнвнлла к Копысн, н нз Копысн города попы іі гороцкне всякнх чннов людн н шляхта, н меіцане встретнлн нх с образы іі с хлеба н государю добнлн челом н город Копыс здалн...» 161
    У ходзе ваенных дзеянняў 13 снежня 1655 г. да горада падступіла войска Вялікага княства Літоўскага. Гэта прымусіла рускі гарнізон (100 чалавек стральцоў), не чакаючы загаду, пакінуць Копысь. У ім застаўся толькі стольнік Ф. Малыгін і прыказны пісар, якія забаяліся царскага гневу. Гараджане ў сваю чаргу, хаця і баяліся гневу ўладальніка Копысі гетмана Радзівіла, тройчы адмаўляліся ўпусціць у горад яго войска. Потым да горада падышоў сам Радзівіл з гетманам Гансеўскім і паслаў гараджанам «лнст с велнкою грозою», патрабуючы, каб яны горад здалі, што пасля ваганняў і было зроблена. Ф. Малыгіна забралі ў палон і вывезлі спачатку ў Магілёў, затым у Польшчу. Ен, напэўна, валодаў вялікімі чалавечымі якасцямі, бо жыхары Копысі напісалі Радзівілу ліст і папрасілі яго вярнуць Малыгіна ў Копысь, пагражаючы ў іншым выпадку спаліць горад і пайсці ў Расію. Цікава адзначыць, што Радзівіл быў вымушаны гэтую просьбу задаволіць 162.