• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    Клсцк. Гравюра Т. Макоўскага. Пачатак XVII ст.
    выставіць воласць павінна водлуг інвентара генеральнага „Клецкага княства — кожная вёска сваю порцыю забудуе». Ваеннабудаунічую талаку прадпісвалася праводзіць да жніва. Лічылася, што з кожнага дыму ўсе мужчыны павінны былі адпрацаваць па чатырьі дні кожны. Вьіключэнне рабілася для некаторых «лібсртаваных яўрэяў», а таксама «убопх» мяшчан. Замест чатырох дзён адпрацоўкі з «убогіх» мяшчан бралі па 1b грошаў, з «лібертаваных яўрэяў»—па 160 грошаў. Тыя, хто меў агароды, працавалі дадаткова па два дні. У мэтах супрацьпажарнан бяспекі прадпісвалася мець каля кожнага дома кадку з вадою і пажарныя бусакі. Кожны гараджанін у сваю чаргу нёс начную варту па гораду. Парушальнікі караліся штрафам у адну капу грошаў 127.
    Усё мужчынскае насельніцтва Клецка было ваеннаабавязаньім, ао ядноўвалася ў дзесяткі і сотні пры абароне горада ў ваенны час. Аднак невялікі горад меў нязначнае апалчэнне, якое не магло супрацьстаяць рэгулярнаму войску з прафесійных салдат. Рускапольская вайна даказвала гэта не раз, у тым ліку і на прыкладзе Клецка. У канцы жніуня 1654 г. v перыяд ваенных дзеянняў у Цэнтральнай Беларуа царскія войскі вялі наступленне на Цімкавічы—Клецк. Пра ход падзей ваявода A. Н. Трубяцкі даносіў цару: «Посылал я, холоп твон Алешка, к гораду
    52
    Клецку стольннка Грнгорня Мнхайлова сына Нзмайлова, а с нйм свойго полку с товарніцем свонх полков голов с сотнямй н рейтарскне роты. Н как, государь, оші... прншлн к городу Клецку, йз Клецка, государь, городскне людн протнв твонх государевых ратных людей вышлй на вылоску за посад. II мйлостью Божьею... твой государевы ратные людн тех клецкях сндельцев многйх побнлн й в город Клецк в'ьехалн, й клецкне, государь, шляхта н меіцане йз города йз посаду побежаля за пруд через мост к городу к Ляховнчам, й твон государевы людй в Клецку, в городе н ва посаде лйтовскйх людей побнлн всех, а которые побежалн через мост й за темн лйтовскймй людьмй государевы ратные людй гонялй больше 5 верст й в языцех поймалн, а взято... на том бою в языцех шляхты й меіцан 42 человека». Горад быў спалены, a «... людей... высеклн й. совсем разорйлн без остатку» 128.
    Цяжкі ўдар, нанесены гораду вайною, адчуваўся на працягу многіх пасляваенных гадоў. Пра ўмацаванні горада інвентар 1671 г. нават не ўспамінае. Знік Дольны замак. У верхнім замку мелася толькі ўязная брама з пад’ёмным мостам перад ёй і агароджа з плах. Большую частку замкавага двара займаў агарод. Там жа стаяў цэйхгаўз, у якім знаходзіліся чатыры малыя бронзавыя і дзве жалезныя гарматы, 70 гакаўніц, 20 ручніц, запас жалезных, камеяных ядраў і ядраў з волава лікам 59,5 коп, шрот з волава для гакаўніц, два штурмакі, іншая ваенная амуніцыя І29.
    He акрыяўшы яшчэ ад разрушэнняў рускапольскай вайны, Клецк зноў быў знішчаны ўшчэят новай Паўночнай вайной, калі шведы цалкам яго знішчылі ў 1706 г. Інвентары горада 1713, 1714, 1760 і 1782 гг. называюць толькі «вялікі акоп з ровам». На тым месцы, дзе раней быў замак, за нізкім штыкетам стаяў дом клецкага адміністратара. У інвентарах яшчэ згадваюцца абавязкі гараджан на выпадак пажару: мець кадку з вадою, драбіну на даху, жалезныя крукі і пажарныя помпы 13°. Умацаванні замка і горада з 1706 г. больш не ўзнаўляліся.
    Любча
    Паселішча Любча (Любч, Любеч), цяпер гарадскі пасёлак Гродзенскай вобласці, вядома з XIII ст., калі яно было аддадзена наваградскім князем Міндоўгам кіеўскаму баярыну Аядрэю Васілевічу Кіяну, які знайшоў прыстанішча ў Наваградку ад татарскага нашэсця. Пры Гедыміне Любча ўжо была вялікаквяжацкім валоданнем. У 1499 г. вялікі князь Аляксандр дараваў «двор Любча» падскарбію Хведару Храптовічу 131. Верагодна, тады паселішча ўжо мела статус «мястэчка». Ва ўсякім выпадку ў шэрагу дакументаў 1517—1528 гг. яно называецца так. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў канцы XVct. Любча была «местом» 132. У 1528 г. яго набыў віленскі ваявода Гаштольд, у 1547 г.— Ян Кішка, які заснаваў тут друкарню. Верагодна, ў 1581 г. было ім распачата будаўніцтва каменнага замка. Менавіта такая дата выразана на сцяжку старажытнага флюгера — «ветраніка», які знайшлі мясцовыя краязнаўцы. Герб Кішкі прысутнічае на ім 133. Ужо ў 1588 г. быў састаўлены першы інвентар Любчы і Любчавскага замка 134. Вядома, што ў 1590 г. Любча атрымала магдэбургскае права, мела свой герб у выглядзе срэбнай падковы з трыма залатымі крыжамі і дзвюма срэбнымі рыбамі — ласосямі ў блакітным полі. Згодна з гістарычнымі крыніцамі XVII ст., быў і іншы герб Любчы — выява двух вежаў на сцяне І35.
    У XVII ст. яна належала Радзівілам. Любчанскі замак узнік па краю мястэчка, на ўчастку высокага левага берага Нёмана памерамі, блізкі
    53
    мі да квадрата 85x85 м. 3 трох бакоў замчышча абкружаў абарончы роў шырынёй да 30 м і глыбінёй 7—8 м (з захаду і поўдня) і да 10 м з усходу, з чацвёртага боку замак прыкрываўся Нёманам.
    3 паўднёвага захаду і паўднёвага ўсходу замчышча захаваліся дзве магутныя мураваныя вежы. Першая была варотнаю. Яна мела выгляд магутнага куба, які на вышыні каля 8 м пераходзіць у васьмікантовую прызму. Аснова вежы — квадрат памерам 9,8x9,8 м. Вежа мела чатыры ярусы бою. На першы.м і трэцім ярусах было па восем байніц для стрэль
    Любча. Мал. з карты XVII ст.
    баў, на другім — 12. Пад страхою вежы ў кожнай з васьмі сцен знаходзілася па дзве мушкетных байніцы. Па сваёй аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі гэтая вежа вельмі падобная да вежаў Мірскага, Навагрудскага і Віцебскага замкаў ‘36. Змешаная готыкарэнесансная муроўка дазваляе падзейна датаваць вежу другой паловай XVI ст. Знаходка ж старажытпага флюгера вежы дае цяпер канкрэтную дату — 1581 г.
    Падмурак вежы з вялікіх валуноў і бітай цэглы на вапне запушчаны ў дол на 3 м. Знутры памяшкання знаходзілася вязніца. Першапачаткова гэтая вежа, відаць, была адзінай каменнай вежай у драўляным замку. Згодна ’ івечтару ад 2 ліпепя 1601 г., варотная вежа Любчанскага замка мела наверсе «светлнцу» і сховішча для «стрельбы», «бапю», пакрытую
    Любчанскі замак. 3 мал. XVIII ст.
    54
    «железом белым», а таксама «звон на зегар завешаны». Злева ад вежы стаяла кухня, зруб з чэсанага дрэва і далей, над Нёманам, другая «башта троха недамурованая». Вокны ў ёй былі закрачаныя, месцамі ўжо выламаныя, дзверы таксама пазніманыя. На ўсім памяшканні адбітак запусцення, выкліканага спыненнем будаўнічых работ. 3 апісання відаць, што вежу вывелі толькі на вышыню двух паверхаў. Была яна васьмівугольнай І37.
    Далей, па краю замкавага ўзвышша, стаялі розныя жыллёвыя і гас
    Любчанскі замак. Даваснны здымак
    падарчыя пабудовы: вялікі дом на склепе высокім мураваным, клець, другі склеп меншага памеру, хата сталовая з некалькімі каморамі і святліцамі, дзе меліся кафляныя печы, «каморка патрэбная», туалет, падклет з чатырма вярхамі, піўніца. На чацвёртай дзялянцы знаходзілася вуглавая паўднёваўсходняя каменная вежа. У аснове вежы закладзены квадрат 8,9X8,9 м. Яна была трох’яруснай. На першым паверсе мелася чатыры байніцы для стрэльбаў, на другім — чатыры гарматныя, на трэцім— 12 байніц для стрэльбаў. Цокалыіы паверх вежы ў 1601 г. займала «піўніца» з драўлянымі дзвярыма на завесах і жалезнай кратай. Паверх, які знаходзіўся вышэй, тады выконваў ролю склепа. Ен закрываўся абабітымі жалезам дзвярыма. Вокны былі закрытыя жалезнымі кратамі. На ўчастку ад гэтай вежы і да ўязной брамы стаяў «дом на падклеце», тры «гмахі» і «дварэц», дзе жылі ўраднікі, а побач — замкавы бровар 138. Згодна інвентароў і графічных матэрыялаў XVI ст., у Любчанскім замку было чатыры вежы, кожную з якіх упрыгожвалі флюгеры з гербамі Радзівілаў.
    Мястэчка Любча таксама было абаронена парканам, мела ўязныя вароты «прускага муру», г. зн. фахверкавай канструкцыі з дрэва і цэглы, якія стаялі ля ўезду з боку Наваградка і Сенніцы 139.
    У 1655 г. Любчу ўзялі казакі I. Залатарэнкі, яна моцна пацярпела. Па апісапнях замка за 1813 г., у ім мелася толькі дзве вежы. Замак злучаўся двума мастамі з мястэчкам і замкавым фальваркам, размешчаным на ўсход ад замка І4°.
    55
    Вежабрама Любчанскага замка
    Баявая вежа Любчанскага замка
    Флюгер встранік з вежы Любчанскага замка
    Свержань
    Вядомы два паселішчы — Стары Свержань і Новы Свержань. Старажытнейшым ёсць усе падставы лічыць Стары Свержань. Ён упамінаецца ў 1428 г. Стаяў Стары Свержань, зыходзячы з назвы, на невялікай рэчцы Свержанцы, левым прытоку Нёмана, які цяпер зусім высах. Назва паселішча паходзіць ад слова «свержань» («ствержень»), што азначае цвёрдае месца ля ракі ў адрозненне ад плыткіх, занадта вільготных месцаў 141.
    Старажытнейшая частка Старога Свержня знаходзіцца ў паўночнай
    56
    частцы аднайменнай вёскі ў Стаўбцоўскім раёне. Яна займае ўзвышэнне авальнай формы памерам 100X90 м, цяпер прыпаднятае над ваколіцай па 2,0—2,5 м, над рэчышчам перасохлай Свержанкі — на 6—8 м. У цэнтры пляцоўкі стаіць драўляны храм, абкружаны сцяной з валуноў 142.
    Яшчэ па пачатку XVI ст., не пазней 1513 г., тут была толькі вёска пад назваю «Свержно», якая належала Івашку Літавору Храптовічу. Яно ўпамінасцца ў грамаце Сігізмунда Аўгуста, які пацвердзіў прывілей на Свержна, дадзены «за заслугі» I. Л. Храптовічу каралямі Казімірам і Аляксандрам 143.
    У хуткім часе пасля гэтага тут будуецца замак. Вёскай і замкам на частках валодалі дочкі I. Л. Храптовіча — Ганна і Соф’я. Першая была замужам за Юрыем Осцікам, другая — за Мікалаем Уралеўскім. У 1568 г. жонка Юрыя Осціка прадала сваю частку Свержаньскага замка з дваром, фальваркам, мястэчкам і вёскамі за 3000 коп грошаў літоўскіх Астафію Валовічу, той у 1578 г,—Мікалаю Радзівілу. Мікалай Радзівіл яшчэ раней, у 1'577 г., валодаў «половнной замка н места Свержаньского». У 1595 г. усе Свержаньскія валоданні належалі Радзівілам |44. Магчыма, той жа М. Радзівіл заклаў Новы Свержань. Прычынай стварэння новага паселішча, відаць, было тое, што Стары Свержань знаходзіўся ў значным аддаленні ад Нёмана. Малаводная і несуднаходная рэчка Свержанка не мела гаспадарчага значэння. У гэты час Радзівілы арганізавалі актыўны сплаў леса і рознай сельгаспадарчай сыравіны са сваіх валоданняў па Нёману ў Кралявец (Кёнігсберг). Для гэтага трэба было мець добрую прыстань са складскімі памяшканнямі і суднабудаўнічую верф. Усё гэта з’явілася ў 90х гадах XVI ст. у пабудаваным мястэчку Новы Свержань, які размяшчаўся на левым беразе Нёмана, вышэй Старога Свержаня ў 2—3 км. Іменна ад гэтага месца Нёман быў суднаходным. Ля ўпадзення ў Нёман яго левага прытока Жацераўкі быў закладзены драўляпы замак. Яго пляцоўка 100X100 м узнімалася над запруджанай р. Жацераўкай на 5—6 м. Кругавы вал і роў з паўночнаўсходняга боку часткова захаваліся да цяперашняга часу. Да замка прымыкаў каменны Петрапаўлаўскі касцёл канца XVI ст., драўляная Успенская царква і рынкавая плошча. На беразе Нёмана стаялі склады і верф, дзе будаваліся шматгрузныя судны ■— стругі і віціны 145.