Замкі і людзі
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 184с.
Мінск 1991
Акрамя гарадскога апалчэння ў Слуцку меліся атрады так званых «гарадскіх выбранцаў». Яны набіраліся добраахвотна з мяшчан, якія неслі пастаянную ваенную службу, але не кідалі сваіх заняткаў рамяством альбо гандлем. Гэта асобае воінскае фарміраванне не ўваходзіла ў склад гарнізона магістрацкіх войскаў, а было падначалена магістрату. Сярод гарадскіх выбранцаў налічваліся людзі розных прафесій, у тым ліку прадстаўнікі гарадской беднаты — «лёзныя» і «падсуседзі», якія не мелі ўласных дамоў. У адрозненне ад астатніх гараджан выбранцы рэгулярна муштраваліся пад кіраўніцтвам прафесійнага ваеннаіа паручніка. Колькасць такіх салдатаў у Слуцку ў другоп палове XVII ст. дасягала 100—130 чалавек. Яны былі ўзброеныя галоўным чынам мушкетамі38.
Гарадское апалчэнне Слуцка выступала пад агульным сцягам — харугваю магістрата, аднак свае сцягі і прапарцы меў кожны полк, сотня і, напэўна, дзесятак. Таксама былі трубачы і барабаншчыкі 39.
Рамесная вытворчасць у горадзе ў XVII ст. дасягнула такога ўзроўню, што ў Слуцку выраблялі практычна ўсе віды халоднай і агнясірэльнай зброі. Гут працавала «людвісарня», дзе адлівалі гарматы, мелася парахавая майстэрня. Ва ўсе часы ў горадзе знаходзілася вялікая колькасць зброі. Так, у 1620 г. мелася 26 гармат, 130 гакаўніц, 83 ручніцы, нс лічачы 150 ручнін, якія былі раздадзены выбранцам і атраду пяхоты, у 1661 г.— 40 розных гармат калібрам ад 3/4 фунта да 14 фунтаў, больш за 530 стрэльбаў і мушкетаў і 760 адзінак халоднай зброі. У 1746 г. у Слуцку было 66 гармат, у 1760 г.— 29 медных і 25 жалезных гармат, 12 марцір, 100 адзінак ручной агнястрэльнай зброі. Па сведчаннях 1767 г.,
28
\ао нал: залася 103 гарматы, у тым ліку шмыгаўніцы, марціры, чатыры дванацц ціствольныя «арганы» і іншая зброя. Нават у 1793 г яшчэ
Mef™x гармат '3 іх 9 навальньгх), 16 гакаўніц навальных, 4(Ю0 ядрау і 1430 артылерынскіх зарадаў, 477 карабінаў і 19 000 набояу да стрэ >оау, многа волава, розпая
халодная зброя, ваенная амуні
ы я
Выбранцы
29
Слуцк належаў да ліку гарадоў, у якіх дзейнічалі цвёрдыя правілы правядзення ваеннафартыфікацыііных будаўнічых і рамонтных работ. Для гэтага збіралі спецыяльны грашовы падатак і прыцягвалі ўсё насельніцтва. Работы, як правіла, пачыналіся ў пачатку мая і працягваліся да позняй восені. Магістрат клапаціўся пра іх падрыхтоўку, папярэдне канцэнтраваў неабходную колькасць грошай, ствараў запас піламатэрыялаў, тачкі, лапаты. Ваеннабудаўнічыя работы ў горадзе ўзначальваў валмайстар. За ходам работ сачыла асобая будаўнічая камісія магістрата з трох чалавек. Практычна гэта быу кампетэнтны орган па архітэктурнаму і будаўнічаму нагляду, які сачыў за тым, як прытрымліваліся'графіка пры будаўніцтве ўмапаванняў, мастоў, грэбляў, за якасцю будаўніцтва («каб месту шкоды не было»), за правільным выдаткаваннем сродкаў. Адным з пытанняў, якое знаходзілася пад наглядам камісіі, было супрацьпажарнае інспектаванне жыллёвых пабудоў кузняў, лазняў і «бровараў». Узначальваў камісію галоўны будаўнік «будаўнічы», які выбіраўся на год.
Спачатку ўсё гарадское насельніцтва прымала удзбл у будаунічарамонтных работах на гарадскіх умацаваннях. Затым гараджане атрьь малі права адкупіцца, унёсшы ў магістрат тры злотых замест асабістай работы на валах на працягу тыдня. За грошы на валах працавалі групы пастаянных землякопаў — «капачоў», цссляроў — «цеслей». Яны мелі штотыднёвую плату: майстар — 4 злотых, цясляр 3 злотых, «капачы» — 2 злотых. Кіраваў усім у 60—/0х гадах XVII ст. «валмістр Іван», які штомесяц атрымліваў платы па 6 злотых41. За агульным станам умацаванняў валмайстру дапамагалі сачыць два «дазорцы» — адзін у Старым, дрўгі ў Новым горадзе. Яны абавязаны былі не менш аднаго раза v тыдзень абыходзіць і аглядаць валы, больверкі і брамы, дакладваць «будаўнічаму», апошні — губернатару горада пра неабходнасць праводзіць'дзенебудзь рамонтныя работы. Таксама мелася асобая ахова, якая сачыла, каб гарадская скаціна, асабліва свінні, не пасвілася на валах 42.
Сваю частку ваеннабудаўнічых работ выконвала замкавая воласць. У прыватнасці, пад яе наглядам знаходзіўся рамонт моста праз ручай Бычок, які вёў ад рынка ў Ніжні замак, свая доля земляных валоў з парканам на іх у выглядзе гародняў. I горад, і воласць строга трымаліся «старнны», выконваючы сваю частку фартыфікацыйных работ. Парушэнні не дапускаліся. Толькі ў 1655 г. гараджанс па просьбе каменданта Слуцка згадзіліся адрамантаваць мост за воласць, але адразу запатрабавалі ад каменданта распіску аб тым, што робяць гэта ў выглядзе выключэння, з улікам таго што воласць даведзена да галечы ў час ванны, і надалей іх не будуць абавязваць рамантаваць мост 43.
Дагляд і рамонт умацаванняў у Слуцку вяліся практычна круглы год. Адны работы змяняліся другімі. Прадбачыўшы якіянебудзь работы, жыхары часта загадзя рыхтавалі будаўнічыя матэрыялы альбо да марозаў капалі ровікі на вале, каб можна было ставіць палісад і зімою. Паколькі вадзяныя равы з’яўляліся сур езнай перашкодай на шляху праціўніка, за іх станам сачылі нават зімою, вызвалялі ад лёду значнхю частку прасторы. Як толькі пачыналася пара лсдасгаву, магістрат штодзённа выдзяляў людзей, якія «лёд секлі каля Новай фартэцыі» і ў розных месцах каля Старога і Новага горада. За працу плацілі кожны тыдзснь. Пры гэтым улічваліся ставы, зробленыя на Случы. Акрамя таго, рэгулярна прызначалася група работнікаў, якія «снег з валу скідалі» 44.
30
Паступова самі жыхары, аб’яднаныя ў сотні, усё радзей прымалі непасрэдны ўдзсл у ваеннафартыфікацыйных работах, пераважна замест гэтага уносілі грошы, за якія магістрат наймаў кваліфікаваных «цесляудонлідаў», «каначэй», «муралёў» і іншых будаўнікоў. Акрамя іх <<на вал» пасылалі ўсіх парушальнікаў законаў унутрыгарадскога і унутрыцэхавага жыцця. Гак, у 16'66 г. рамеснікі«партачы» і тыя, хто не выканаў у тэр.мін заказы альбо рамонты якіхнебудзь рэчаў (абутку адзення і г. д.), караліся «валовай работай» на час адтэрміноўкі выканання заказу. Гой рамеснік, які браў задатак і не выканаў заказ альбо падсунуу заказчыку чужы тавар, караўся месячнай работай «на вале». Караліся і друпя парушальнікі цэхавых рамесных статутаў, аб’яднаныя тэрмінам «свавольныя рамеснікі». «На вал» пасылалі ва’зіць тачкамі зямлю злодзеяў, віна якіх была даказана, а таксама мяшчан што нс маглі выплаціць «падымнае».
Скасаванне доўгу ішло за кошт штодзённага заробку, паколькі штрафнікам плацілі ўдзень па 12 грошаў. Часта да «гарадавой работы» прыцягвалі не толькі «лёзных» людзей, якіх у Слуцку было нямала, але I здольных да працы жабракоў. Для гэтага па ўзгадненню са «старастам калецкім» рабілі агляды, выдавалі калекам асобыя знакі — «цэшкі» вызваляючы убопх ад працы, а астатніх, як мужчын так і жанчын пасылалі «на вал». Мапстрат загадаў строга караць жанчын лёгкіх пав°Д3|н .«непачцівых жанчын, распуст», якія канцэнтраваліся ў корчмах. Іакіх загадана было браць пад арышт і пасылаць на самыя брудныя работы — чэрпаць твань з абарончых равоў, чысціць вуліцы і інш. «
Сіла і магутнасць горада таго часу базаваліся не толькі на яго ўмацаваннях і узброеным мяшчанстве. Нс меншае значэнне мела забяспечанасць і араджан на выпадак асады правіянтам і вадою. Водазабеспячэнне у Слуцку вырашалася лёгка: р. Случ падзяляла горад папалам запауняла да таго ж вадзяныя абарончыя равы. Аснову правіянту складала зерне. Хлеб збіралі ў асобым складзе — гарадскім «правіянтхаўзе». Кожная сям я прапарцыянальна колькасці членаў здавала сюды штогод пэуную колькасць карцоў зерня. Акрамя таго, мяшчане мелі таксама запас хлеба дома. Ведалі гарадскім хлебасховішчам, сачылі за станам зерня, прасушваючы і праветрываючы яго, два прызначаных мапстратам «правіянтмейсцеры». Вясной запасы хлеба аднаўляліся: стары хлеб прадавалі і куплялі новы на выручаныя грошы.
Рэгулярна правяралася колькасць зерня з недатыкальнага запасу у мяшчан. Кожны карэц зерня, якога не хапала да прызначанай колькасці абкладауся штрафам, які ў 1666 г. дасягнуў аднаго злотага. Пры адсутнасці наяунага хлеба дазвалялася рабіць грашовыя запасы, узгадняючы суму з рыначнан цанон хлеба. Ва ўмовах ваеннай пагрозы ўся «жыунасць» залічвалася па разраду «амуніцый». Па ўсіх брамах пільна сачылі, каб з горада не вывозіліся не толькі порах, волава, сера і салетра але таксама зерне, саланіна і іншыя прадукты харчавання 46
Нормай запасу правіянту на аднаго чалавека лічыўся запас які дазваляу^вытрымаць асаду працягласцю ў год. Толькі на такіх умовах прымалі у Слуцк шляхту з чэляддзю, мяшчан з іншых гарадоў магчыма сялян, якія бегл. ад вайны. Тых, хто не меў неабходнай колькасці правіянту, з горада выганялі. Выключэнне складалі «людзі ўбогія» —калекі, адзінокія старыя і іншыя, якія знаходзіліся на ўтрыманні гарадской абшчыны Л У пачатку аблогі хлеб «з правіянтхаўза» раздавауся жыхарам згодна рэестра. Частку хлеба выдавалі гарадскім пекарам якія прадавалі спечаны хлеб толькі мясцовым жыхарам. Магістрат строга
31
кантраляваў вагу спечаных хлебабулачных вырабаў чатырох гатункаў, якая вагалася ад 1 фунта 22 залатнікоў да 9 фунтаў 4 залатнікоў. Пры гэтым гатовы хлеб прадаваўся па цэнах, якія строга рэгуляваліся і знаходзіліся ў прамой залежнасці ад цэн на хлебным рынку. Калі адзін слуцкі карэц жыта (101 л ці 253,2 кг.— М. Т.) каштаваў 1 злоты 15 грошаў, то цана і вага печанага хлеба выглядала наступным чынам: 1 1/1 гроша каштаваў бохан хлеба вагою 4 футы 28 залатнікоў, 3 (тры) грошы — 9 фунтаў 25 залатнікоў, 6 грошаў— 19 фунтаў 18 залатнікоў, 12 грошаў — 39 фунтаў 4 залатнікі.
Калі рыначная цана на зерне падымалася да 10 злотых за адзін слуцкі карэц, грашовавагавая карціна выглядала інакш: 1 1/2 гроша каштавала булка вагою 1 фунт 22 залатнікі, 3 грошы — 3 фунты 12 залатнікоў, 6 грошаў —6 фунтаў 24 залатнікі, 12 грошаў— 13 фунтаў 16 залатнікоў48.
у XVIII ст. прынцып нарыхтоўкі хлеба на выпадак вайны змяшўся. Нарыхтоўкай сталі распараджацца рамесныя цэхі. Гак, у маі 1705 г. слуцкі кушнерскі цэх нарыхтаваў 105 карцоў жыта, скураны — 80 і яшчэ павінны быў купіць 20 49.
у поўнай адпаведнасці з нормамі магдэбургскага права захоўвалася ў Слуцку супрацьпажарная бяспека. У сярэдневяковым горадзе добра ведалі, што такое спусташальны пажар. Магістрат Слуцка ў XVII ст. прыняў і здзейсніў шэраг пастаноў, накіраваных на ўзмацненне супрацьпажарнай бяспекі, асабліва ва ўмовах ваеннага часу. У магістраце меліся выбарныя пасады двух ці трох «стражнікаў ад агня», якія мзлі пад сваім наглядам пэўныя ўчасткі горада — уласна «места», падзамак, Новае месца. Ім былі падпарадкаваны спецыяльныя памочнікі — «коміннікі» — трубачысты, якія сачылі за станам комінаў у дамах гараджан, брамах, кузнях і саладоўнях. Калі ўладальнікі печаў не слухаліся «комінніка», ён паведамляў аб гэтым «стражніку агня». Апошні прымаў адпаведныя меры супраць парушальніка. Справа канчалася галоўным чынам штрафам і тым, што вінаваты вымушаны быў падпарадкавацца. Акрамя таго, у час, спрыяльны для пажараў, па горадзе хадзілі «клікуны», якія напаміналі гараджанам пра неабходнасць в.ерасцерагацца ад нажару. Кожны гаспадар абавязаны быў трымаць у двары вялікую бочку з вадою. Кожны дзесятак абавязваўся мець драбіну, зробленую такім чынам, што на кожнай перакладзіне мог стаяць чалавек. Драбіны захоўваліся ля вуглавых дамоў і вешаліся на сцяну так, каб іх можна было хутка зняць. Кожныя два дзесяткі мелі бусак, які захоўваў дзесятнік. У выпадку пажару было забаронена з’яўляцца на пажар з пустымі рукамі. Прыбягалі з бусаком, сякерай альбо з вядром. Пажар тушыць абавязаны былі ўсе. Гых, хто ўхіляўся ад барацьбы з агнём, маглі пагнаць на пажар сілаю альбо бізуном. Выключэннем былі пажары ў час аблогі, калі мужчыны, што знаходзіліся на абарончым вале, не мелі права пакідаць свае месцы. Гэта не датычылася толькі сотні, на тэрыторыі якой узнікаў пажар. У час аблогі пажар тушыць абавязаны былі жанчыны.