• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    Нясвіжскі замак Мал. XIX ст.
    Князь і яго жонка маглі перадаць права першага стрэлу любой асобе.
    Пасля першай чацвёркі стралялі члены магістрата і ўсе жыхары горада, якія мелі пры сабе зброю. Калі куля трапляла ў сярэдзіну мішэні, удалага стралка абвяшчалі на цэлы год «каралём курка». У гарадской ратушы яму ўрачыста падносілі аксамітны пояс са срэбнымі пласцінкамі. Імя пераможцы запісвалася ў магістрацкую кнігу, яго вызвалялі ад пэўных падаткаў і дазвалялі вольна «выкурыць» пэўную колькасць піва і брагі. «Кароль» на год прызначаўся наглядчыкам у «шыхгаўзе». Ен павінен быў за свой кошт набыць срэбную пласціну вагою ў 1 лот (крыху больш за 11 грамаў), на якой было выгравіравана яго імя, і прымацаваць яе на поясе. Калі перамагаў сам князь, яго жонка альбо губернатар, яны саступалі тытул «караля» любому жыхару Нясвіжа 5.
    Да канца XVI ст. гарадскія ўмацаванні ў асноўным былі ўзведзены. Гравюра нясвіжскага картографа Тамаша Макоўскага, зробленая каля 1600 г., выяўляе Нясвіж, аснову абароны якога складаў высокі земляны вал. Ён меў выгляд пяцівугольніка. Сем бастыёнаў ахоплівалі горад з усіх бакоў. У горад можна было трапіць праз пяць брам — Слуцкую, Клецкую, Віленскую, Мірскую і Замкавую. Гарадскую фартыфікацыю абкружаў роў з вадою, злучаны з р. Вушаю. Перад кожнай брамай быў пад’ёмны мост. He апошняе месца ў абароне горада займалі чатыры каменныя кляштары — бенедыкцінскі, бернардзінскі і дамініканскі з комплексамі пабудоў, якія былі ўзведзены ў тактычна важных і выгадных месцах. Яны закрывалі прамы шлях да замка і былі сур’ёзнай пера
    14
    шкодай для праціўніка. У XVII ст. дзеля ўмацавання подступаў да замка на левым беразе Вушы дадаткова пабудавалі вялікі бастыён з арылонамі і поўнаіі абмуроўкай, так званы тэтдэпон — умацаванне, якое прыкрывае падыходы да моста 6.
    Цікава, што абарончы роў з вадою вакол горада меў яшчэ і чыста гаспадарчую функцыю: сн быў зарыблены і лічыўся рыбным гадавальнікам. Аднак мяшчанам забаранялася лавіць тут рыбу. Па загаду князя за ровам пільна сачылі замкавы паручнік альбо цэйхварт, якія мелі права адбіраць у гараджан сеткі7.
    У XVII ст. гарадскія ўмацаванні будаваліся ў выпадку неабходнасці
    Нясвіжскі замак. Натурны здымак В. Ждановіча
    і перыядычна рамантаваліся. У асобе галоўнага будаўніка («будовннчего»), які адначасова быў бурмістрам, магістрат заключаў пагадненне з брыгадамі будаўнікоў — «капачамі» (землякопамі), мулярамі, сцеслямндойлндамн», якія павінны былі выканаць пэўную работу. За гэта плацілі грашыма, выдзяляўся задатак для падрыхтоўкі работ. Так, згодна з дагаворам ад 29 ліпеня 1652 г. «будовннчего» бурмістра Яна Гановіча з «достославным мастероммуляром Якубам Безменном м четырьмя товарншамн», у Нясвіжы пачалі будаваць дзве каменныя сцяны. Адна з іх ішла па валу ўздоўж ракі, другая — упоперак яе, ад грэблі, якая вяла да замка. Акрамя таго, рамантавалася Капыльская брама, дзе патрэбна было атынкаваць ніз, паправіць аркі брамы, вугал, які падмыла вада сажалкі, пабяліць усе пабудовы. Майстар павінен быў сау паклапаціцца пра падручных, падрыхтаваць будаўнічыя матэрыялы I выканаць усе работы з улікам рамонту адкосаў каменных сцен за чатыры
    15
    тыдні жніўня месяца. Уся работа ацэньвалася ў 20 коп грошаў, пры гэтым задатак у 6 коп выдаваўся адразу. Калі кантракт быў падпісаны, бурмістр, дзеля таго каб муляры «... веселей водле той стсны ходнлн», выдзеліў ім на частаванне тры злотых і купіў на два злотых пятнаццаць грошаў піва і гарэлкі8.
    Звесткі пра будаўнічыя работы 1652 г. паказваюнь, што каменныя сцены ў гэты час узводзіліся на ўсход і поўнач ад горада. 3 поўдня і захаду яны былі ўзведзены раней. Іх згадвае кароль Уладзіслаў IV у пры
    План першага паверха Нясвіжскага замка
    Нясвіжскі замак летам. Фота В. Ждановіча
    вілеі, які быў выданы мяшчанам Нясвіжа 2 сакавіка 1633 г., як «...узведзеныя высока і грунтоўна сценымуры Нясвіжа, дагледжаныя і забяспечаныя абарончымі ўмацаваннямі» 9.
    Збудаванне гарадской фартыфікацыі ІІясвіжа не было хуткім і адначасовы.м працэсам. Будоўля працягвалася многія гады. Гэты факт сведчыць пра эканамічныя магчымасці гараджан, на якіх ускладаліся непасільныя падаткі, і магчымасці магнатаў Радзівілаў, што змаглі на працягу 1584—1598 гг. не толькі збудаваць першакласны замак, але і закласці два касцёлы, два кляштары і вялікі калегіум для 200 манахаў.
    У час рускапольскай вайны 16'54—1667 гг. Нясвіж два разы — у 1654 і 1659 гг.— быў узяты штурмам, а яго ўмацаванні пашкоджаны. Аднак утрымаць горад царскія ваяводы не змаглі. Таксама беспаспяховымі былі аблогі замка. У 1660 г. ваявода Хаванскі даносіў цару, што вымушаны зноў пасылаць да Нясвіжа ваяводу С. Змеева, якому «... велел город осаднть н промысел над Несвнжем чнннть сколько мнлосердный бог помоіцн подаст». Хаванскі пісаў, што вылазкі з горада ратных людзей — конных і пешых — наносяць яго людзям вялікую «шкоду», асаб
    16
    ліва фуражырам, якія прыязджалі зпад Ляхавіч на пошукі «хлсбных занасов н конскнх кормов» 10. Такім чынам, узяць Нясвіж у 1660 г. не ўдалося, але яго разбурэнне было даволі значным. Сейм Рэчы Паспалітай, улічыўшы папярэднія частыя «інкурсіі», а таксама той факт, што ў час апошняіі асады горад быў зруйнаваны, дазволіў «мяшчанам, якія захавалі вернасць нам (каралю.— .’I. Т.) і Рэчы Паспалітай і ўзнагароджваючы іх сумленнасць», не плаціць падаткі (акрамя чопавага і мытнага) на працягу чатырох гадоў п.
    Палац і гадзіннікавая вежа ў Нясвіжскім замку. Фота В. Ждановіча
    Прывілей караля Міхала Вішнявецкага ад 29 кастрычніка 1669 г. сведчыць пра ўзнаўленне ўмацаванняў горада, якія будуюцца зноў ад самага падмурка. І\аб заахвоціць мяшчан, кароль часова вызваліў іх ад пэўных падаткаў: «... звычайнага, старога, новага і чопавага» 12. Аднак справы даведзенага да галечы Нясвіжа ішлі блага. Князь Радзівіл бачыў гэта і, пажадаўшы давесці да ладу сваё родавае гняздо, пачаў сам «немалым коштам фартыфікаваць Ыясвіж». Відаць, не без яго старання ў 1670 г. Варшаўскі сейм Рэчы Паспалітай зноў вызваліў мяшчан Нясвіжа на 20 гадоў ад выплаты мытных збораў і мыта старога і новага 13.
    Горад не змог узнавіць поўнасцю свае ўмацаванні да пачатку Паўночнай вайны. Гэта прымусіла магістрат і ўсё «поспольство» зза ненадзейнасці гарадской фартыфікацыі прасіць Радзівіла. каб ён дазволіў ім у выпадку неабходнасці хавацца за сценамі замка 14. У сакавіку 1706 г. шведскі падпалкоўнік Траўтфэттар узяў Нясвіж штурмам. Праўда, у маі таго ж года шведскае войска пасля працяглай аблогі і штурмаў авалодала таксама замкам, разбурыўшы яго і ўзарваўшы бастыёны. Пры аблозе горада шведы тым не менш так і не здолелі зламаць супра
    2.	Зак. 855
    17
    ціўленне абаронцаў, якія заселі ў сценах езуіцкага калегіума і ў суседніх каменных пабудовах'5.	.	.	Рялзі
    Пасля Паўночнай вайны ўмацаванні замка і горада узнавілі. і адз вілы і каралі Рэчы Паспалітай добра разумелі стратэгічную важнасць і значэнне Нясвіжа для Верхняга Панямоння і нэнтра Беларусі. 3 поуначьЛзахаду на подступах да горада ўзвялі дадатковыя бастыенныя ўмацаванні, якія правым краем упіраліся ў штучнае вадасховіш іа. Узноўлены замак, не страціўшы абароннага значэння, тым не менш зан
    mpv яуна рэпрэзентатыўныя абрысы. Тут паранейшаму было многа агняейэлІнай зЕ Так, у 1765 г у ім налічвалася 36 гармат, галоуным стрэльнан зоро . * У мушкетаў карабінаў, «янычарак». пістажхдада^  ™ б“? лета V сваёй службе ўсс больш арыентавауся на падауленнГфеада^ьных высгупленняў прыгнечанага насельінцтва Гэта асаб^ піва вілаць з прысягі капітана К Бойсана, каменданта Нясвіжскага замка з 176'0 г у якой ён клянецца князю М. Радзівілу і яго сынам с/ у
    « верна паслухмяна, ахвотна і бязгрэшна,... сваш здароуем і крывёю ' як v гарнізоне, так і на полі брані, у баталіях ш штурмах і ва vcix ваенных патрэбах мужна і адважна адпор даваць, замак, мне да вераны, ні пад якой прычынаю ў час рэвалюцый ці спакоя нікому... не здаваць, але ў ім да апошняга... бараніцца» XVIII ст
    Звестак пра ваенную арганізацыю мяшчан Нясвіжа Ла ' няма Па аналогіі з іншымі ўладальніцкімі гарадамі Радзівілау
    18
    Балконпая крата ў замку. Фота В. Ждановіча
    Камін у палацы Радзівілаў. Фота В. Ждановіча
    Шлемыштурмакі XVII ст.
    Італьянскі даспех «Пярун вайпы» пачатку XVII ст. са збраёўні Радзівілаў
    2*
    19
    Пласцінкавакольчаты даспех XVI ст. Знаходка на балоце каля Нясвіжа
    Тыпы зброі з Нясаіжскай збраёўні XVII ст.
    20
    СтрэльСы і пісталеты з калскцыі Радзівілаў
    Нясвіжскія гарматы XVII—XVIII стст.
    21
    Нясвіжская гармата «Гідра». 1599 г.
    Гармата «Папугай». 1600 г. Нясвіж
    Гармата «Вінаград». 1600 г. Нясвіж
    22
    Нясвіж. Плансхема ўмацаванняў горада і замка: 1 — замак; 2 — горад; 3 — Слуцкая брама; 4 — К.ісцкая брама; 5—Віленская брама; 6 — Мірская брама; 7 — Замкавая брама
    хавалася і дзейнічала па старых канонах да моманту далучэння зямель Беларусі да Расіі. У 1792 г. Нясвіжскі замак здаўся «росснйскнм войскам по заложеннн первых батарей». Таксама без цяжкасцей быў узяты і горад. Як адзначалі рускія афіцэры, яго ўмацаванні былі ў благім стане: «Ныне город окружаюшнй земляной вал весьма ненадежен». Аднак стратэгічнае значэнне Нясвіжа «на вершнне рекн Неман» улічвалася. Таксама ўлічваліся і вартасці замкавай фартыфікацыі: «... замок может учнннть нзрядное сопротнвленне, ежелн оный заіцшцаться будет довольным чнслом храбрых воннов» 18.
    Аднак у далейшым магутнасць гарадской фартыфікацыі страціла сваё значзнне.
    Слуцк
    Да канца XVIII ст. умацаванні Слуцка лічыліся наймацнейшымі ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.
    Слуцк узнік у XI ст.19 ён раскінуўся па абодва берагі р. Случ. У хуткім часе ён ператварыўся ў паселішча з магутнай сістэмай гарадской абароны. д жо ў 1409 г. упамінаецца Верхні замак з драўлянымі сценамі і вежамі 20. Ён размяшчаўся ля сутокі ручая Бычок і Случы. Абарончы роў з вадою аддзяляў умацаваны дзядзінец — Верхні замак ад Ніжняга замка і гарадскога пасада, які хутка разрастаўся пад сценамі цытадэлі. ^ 1444 г. Слуцку было дадзена магдэбургскае права, што спрыяла яго хуткаму эканамічнаму развіццю.
    Гісторыя сярэднсвяковага Слуцка значна адрозніваецца ад гісторыі другіх уладальніцкіх гарадоў Беларусі. Пасля ажыццяўлення ў пачатку XVI ст. цэнтралізатарскай палітыкі вялікіх князёў і ліквідацыі ў дзяржаве ўдзельнай сістэмы ён да 1791 г. заставаўся цэнтрам адзінага ў Вялікім княстве Літоўскім удзельнага Слуцкага княства. 3 1395 па 1612 г. ім валодалі князі Алелькавічы, затым яно перайшло да Радзівілаў21. Ужо ў 1442 г. Слуцк апынуўся ў паласе дзеянняў мяцежнага князя Свідрыгайлы.