Замкі і людзі
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 184с.
Мінск 1991
Асобныя матэрыялы па гісторыі Слуцка і Шклова XVII—XVIII стст. з бібліятэкі Чартарыйскіх у Кракаве ўдзячнаму аўтару дабразычліва перадалі ў свой час М. М. Улашчык і А. П. Грыцкевіч.
Значныя калскцыі сярэдневяковых пісьмовых крыніц ёсць у ЦДГА Літоўскай Рэспублікі (фонд «Старажытныя акты»), рукапісным аддзеле бібліятэкі АН Літоўскай Рэспублікі і бібліятэкі Віленскага дзяржаўнага універсітэта. Яны даюць падрабязную інфармацыю пра ўзбраенне і структуру ўмацаванняў Друцка, Дубоўны, Слуцка, Быхава, а таксама Невеля і Себежа, якія раней уваходзілі ў склад Віцебскага ваяводства і належалі Радзівілам. Вялікія групы дакументаў па ваеннай гісторыі ўладальніцкіх гарадоў засяроджаны ў рукапісным аддзеле Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі імя СалтыковаШчадрына ў Ленінградзс (ф. 293, рускапольскія акты; фонд П. П. Дуброўскага, Польская калекцыя аўтографаў), архіве Ленінградскага аддзялення Інстытута гісторыі AH СССР (справа 114), калекцыі дакументаў у рукапісным аддзеле бібліятэкі АН СССР у Ленінградзе (ф. 266 — альбомы з асабістай бібліятэкі Пятра I).
Дакументы перыяду рускапольскай вайны сярэдзіны XVII ст. маюцца таксама ў Цэнтральным дзяржаўным архіве старажытных актаў СССР у Маскве (ф. 79 — Пасольскі прыказ. Справы польскія; ф. 137 — Баярскія і перапісныя кнігі; ф. 389 — Літоўская Метрыка і інш.).
Ва ўсіх гэтых сховішчах, а таксама ў Цэнтральным дзяржаўным ваеннагістарычным архіве СССР у Маскве і Цэнтральным дзяржаўным архіве ВаеннаМарскога Флоту СССР у Ленінградзе знаходзяцца картаграфічныя зборы і планы многіх прыватнаўладальніцкіх гарадоў Беларусі, якія выкарыстаны ў манаграфіі.
Усе названыя архіўныя крыніцы па характару змешчаных у іх матэ
8
рыялаў складаюцца з інвснтароў прыватнаўладальніцкіх гарадоў і замкаў, дакументаў па рамяству і рамесных цэхах, дакументаў па гандлю, купліпродажу і падзелу ўладанняў, магістрацкаактавых кніг, прывілсяў і грамат на самакіраванне, выданых цэнтральнай уладай і магнатамі, картаграфічных і іканаграфічных дакументаў і матэрыялаў па гісторыі ваеннай справы па Беларусі.
Колькасць архіўных матэрыялаў па гарадах і іх інфарматыўнасць розная. Больш за ўсё маецца дакументаў па Слуцку, Нясвіжы, Быхаву, Копысі, ДавыдГарадку, Невелю і Себежу. Па іншых гарадах ёсць паасобныя дакументы, якія маюць фрагментарны характар. Аднак архіўныя крыніцы, дапоўненыя археалагічнымі і іканаграфічнымі матэрыяламі, дазваляюць раскрыць асноўныя аспекты праблемы гісторыі ваеннай справы ў сярэдневяковых прыватнаўладальніцкіх гарадах Беларусі.
глаВа
Прыватнаўладальні йкія гарады Радзівілаў і арганізацыя іх абароны
Прыватнаўладальніцкія гарады Беларусі ў XV—XVIII стст., як і падобныя да іх гарады іншых рэгіёнаў Еўропы, мелі ў большасці развітую сістэму фартыфікацыі. Ва ўмацаваных цэнтрах латыфундый магнаты бачылі надзейную абарону палітычнай, ваеннай і эканамічнай улады сваіх родаў. Адначасова гэтыя нытадэлі абаранялі магнатаў і іх гарады ад непрыяцельскіх войскаў, нападаў атрадаў варожых магнатаўсуседзяў і антыфсадальных выступленняў народных мас.
Як правіла, прыватнаўладальніцкія гарады мелі йэлы комплекс абарончых збудаванняў, звязаных да таго ж з умацаваннямі ўладальніцкага замка. Карыстаючыся фартыфікацыяй гарадоў, планавая кампазіцыя якіх склалася яшчэ ў эпоху Кіеўскай Русі, магнаты мадэрнізавалі яе ў адпаведнасці з навейшымі патрабаваннямі ваеннай навукі да стратэгіі і тактыкі абароны, разлічанай на працяглую асаду і на агонь тагачаснай артылерыі.
Увядзенне ў гарадах нормаў магдэбургскага права надало старой
10
арганізацыі гарадскога апалчэння большую стройнасць і мабільнасць, бо ў пытаннях абароны свайго горада правы і абавязкі мяшчан былі больш канкрэтызаваныя і дэталізаваныя. У гэтым плане інтарэсы магнатаў і мяшчан супадалі, паколькі перапоўненая войнамі эпоха сярэднявечча абыходзілася са слабымі гарадамі без літасці, не раз сціраючы іх з твару зямлі.
У адрозненне ад большасці гаспадарскіх гарадоў прыватнаўладальніцкія гарады ўжо з сярэдзіны XVI ст. пачалі практыкаваць будаўніцтва бастыённых умацаванняў, карыстаючыся ўсімі вядомымі на той час у Еўропе сістэмамі фартыфікацыі. Гэтыя ўмацаванні былі самымі рознымі — ад найбольш складаных да самых простых. Усё залежала ад фінансавых магчымасцей феадалаў. Мацуючы і абараняючы свае рэзідэнцыі і гарады, магнаты Беларусі ставілі мяшчан у залежнасць ад сваёй палітыкі ў пытаннях абароны, трымаючы ў сваіх руках механізмы кіраўніцтва гарадскім апалчэннем. Дзякуючы гэтаму яны мелі магчымасць стрымліваць і нават падаўляць антыфеадальныя выступленні сваіх уладальніцкіх гарадоў, нейтралізаваць тыя сілы, якія маглі быць аб’ектыўным саюзнікам паўстаўшых сялян.
Найбольшую магутнасць у гэты час мелі гарады — цэнтры латыфундый буйнейшых беларускіх магнатаў Радзівілаў, Сапегаў, Ільінічаў, Глябовічаў і іншых, якія валодалі Нясвіжам, Слуцкам, ДавыдГарадком, Шкловам, Быхавам, Гарамі, Мірам і іншымі гарадамі.
1. ГАРАДЫ РАДЗІВІЛАУ У ЦЭНТРАЛЬНАЙ
I ПАУДНЕВАЙ БЕЛАРУСІ
Радзівілы былі магутнейшым магнацкім родам на Беларусі, Украіне і ў Літве. Яго прадстаўнікі ў XV—XVIII стст. займалі вышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і ваенныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім, у XVIII—XX стст. уваходзілі ў склад арыстакратыі Польшчы, Расіі, Прусіі і АўстраВенгрыі. Магнаты былі жорсткімі эксплуататарамі беларускага, украінскага і польскага народаў. Яны валодалі велізарнымі зямельнымі надзсламі, дзесяткамі мястэчкаў і гарадоў. Гэта дазваляла Радзівілам займаць першае месца сярод магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага па эканамічнаму і палітычнаму становішчу. У XVI—XVIII стст. яны мелі вялікае ўласнае войска са шляхты і ваеннаслужылых людзейзямян, выбранцаў і баяраў. Цэнтрамі іх латыфундый у Беларусі лічыліся Нясвіж і Слуцк, якія ў XVI—XVIII стст. выдзяляліся сваімі ўмацаваннямі. Акрамя таго, Радзівілам належалі Койданава, ДавыдГарадок, Копысь, Мір, Клецк і іншыя гарады.
Нясвіж
Комплекс фартыфікацыі сярэдневяковага Нясвіжа складаўся з умацаванняў феадальнага замка, перабудаванага ў канпы XVI ст. з традыцыйнага драўлянага ў бастыённы, і бастыённых умацаванняў горада, таксама ўзведзеных у XVI—XVII стст. Першапачаткова Нясвіж не меў уласнай лініі фартыфікацыі. У выпадку ваеннай небяспекі яго жыхарьі хаваліся ў драўляным княжацкім замку. Гэтым замкам валодалі ў XV— XVI стст. Неміровічы, Мантыгірты, Кішкі. 3 1513 г. замак трапляе ў валоданне Радзівілаў'. У 1583 г. М. Радзівіл арганізаваў перабудову драўлянага замка. У гэтай перабудове ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Джавані Марыя Бернардоні. ІІерабудаваны замак меў у плане фор
11
му чатырохвугольніка памерамі 170x110 м. Ен быў абведзены высокім земляным валам з бастыёнамі на вуглах. Гіазней, у XVII ст., на бастыёнах збудавалі вежы. Дадаткова замак бараніўся ровам з вадою. Вада паступала з двух штучных ставоў—ГІаненскага і Піянерскага. Гэтая сістэма грунтавалася на водах р. Вушы. Бастыённыя ўмацаванні замка былі абмураваны каменем, бруствер таксама быў каменны. У сутарэнні меліся чатыры патаемныя хады да вады. Перад знешнім абарончым ровам, па яго краю, ішоў земляны насып з ячэйкамі для стралкоў, якія абаранялі перадполле замка. Пад’ёмны мостузвод перад брамаю замка меў сістэму дадатковых умацаванняў. Яны садзейнічалі абароне моста і брамы, якія былі найбольш слабымі звёнамі ў сістэме абароны.
Нясвіж. Гравюра Т. Макоўскага. Пачатак XVII ст.
Бастыённы комплекс быў створаны ў адпаведнасці з традыцыямі новаітальянскай фартыфікацыі і на той час амаль шго гарантаваў непрыступнасць Нясвіжскага замка2.
У 1586 г. князь М. Радзівіл абавязаў жыхароў Нясвіжа збудаваць вакол горада новыя ўмацаванні і ў тым ліку дзвс каменныя брамы ў абарончай лініі горада, «абы место замкнёно было». Праз адну браму можна было выйсці на Мір, праз другую— на Слуцк. Князь асабіста сачыў за ходам гэтых работ і таму сам пазначыў, дзе ставійь гэтыя брамы і якіх памераў яны павінны быць. Нясвіж, атрымаўшы магдэбургскае права («право Саское магдебургское»), на фартыфікацыйныя работы выдзяляў грошы са сваіх прыбыткаў. За гэта Радзівіл вызваліў мяшчан «от жннвных толок», аднак абавязаў іх кожны год «с каждого пляца оседлого насыпать по пруту (4,87 м.— VI. Т.) земляной насыпн вала». Грамадскія ваеннаабарончыя работы здзяйсняліся агулам усімі мяшчанамі. Акрамя таго, у адпаведнасці з артыкуламі магдэбургскага права ў Нясвіжы была арганізавана вартаўнічая служба і служба барацьбы з пажарамі. Існавала таксама гарадское апалчэнне 3.
27 верасня 1592 г. са згоды ўсіх жыхароў Нясвіжскі магістрат прыняў спецыяльную «Ухвалу места Несвнжского», у якой дэклараваліся асноўныя абавязкі гараджан па абароне свайго горада. Згодна «Ухвалы», гараджане маглі быць вызваленымі ад абавязку выконваць «валовую работу» з тою ўмоваю, што будуць уносіць у бюджэт магістрата штогодна па 30 «грошаў літоўскіх» з кожнага пляца. На гэтыя грошы наймаліся спецыялісты — валмейсцеры, землякопыкапачы, муляры, іншыя
12
работнікі, якія даглядалі гарадскія ўмацаванні. Толькі ў тым выпадку, калі ўзнікала неабходнасць перанесці гарадскі паркан на новую абарончую лінію альбо калі прарывала ў воднай сістэме грэблю (дамбу), усе жыхары абавязаны былі з’яўляцца «як на гвалт». Пад час збору падаткаў беднякам і ўбогім давалася ільгота: яны плацілі падатак у растэрміноўку.
Кожны ўладальнік дома абавязваўся мець ручніцу, порах і кулі, a таксама з’яўляцца на пункт збору апалчэння па сігналу гарадскога «бубна». Асобы, якія не прыдбалі зброі, спачатку штрафаваліся на адну капу грошай, а ў далейшым вырашалася, ці можа такі чалавек жыць у горадзе. Гараджане, якія спазняліся на збор гарадскога апалчэння, плацілі ў бюджэт магістрата штраф у 12 грошаў 4.
Усе жыхары горада, г.іто пабудавалі дамы на зямлі горада як у Ста
Нясвіжскі замак. Мал. I. Псшкі. XVIII ст.
Ііясвіж. Мал. XIX ст.
13
рым, так і ў Новым, зарэчным «месте», мелі вартаўнічыя і ваенныя абавязкі. Выключэннем не былі яўрэі, якія жылі ў горадзе.
Гараджане ўдзельнічалі ў ваенных «попнсах» і вучэннях — «муштрах». Кожны год усе дарослыя мужчыны ўдзельнічалі ў спаборніцтве стралкоў на прыз «караля курка». Гэтыя спаборніцтвы праводзіліся ва ўрачыстых абставінах у «шыхгаўзе» — пэўным месцы для стральбы за манастыром бенедыктынак. У лік першай чацвёркі стралкоў, як правіла, уваходзілі князь, яго жонка, губернатар Нясвіжскага замка і войт.