• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    Калі пажар пачынаўся зза недагляду ўладальнікаў дамоў, яны караліся штрафам у 10 коп грошаў альбо шасцімесячным зняволеннем у астрозе. Наўмысных падпальшчыкаў, згодна артыкулаў магдэбургскага права, каралі жудаснай смерцю— палілі іх жыўцом.
    Кожную нядзелю магістрат праводзіў агляд супрацьпажарнага інвентару — бочак з вадою, бусакоў — «гакаў», драбін, вёдраў, вяровак, канатаў і інш. Частку інвентару набывалі і майстравалі за кошт магістрата.
    32
    Па чарзе кожны мяшчанскі полк і рота выдзялялі дазорную варту, якая пастаянна дзяжурыла на званіцах цэркваў Спаскай, Уваскрасенскай, Юр’еўскай, Раждзественскай і на яўрэйскай школе. Кожную гадзіну ў вячэрні і начны час, як толькі пачынаў адбівайь замкавы гадзіннік, пажарныя дазорцы абавязаны былі адазвацца гукам труб ці пішчалак. Раз на год праводзіўся генеральны агляд пажарнага інвентару50.
    Мяшчан заклікалі да асцярожнага абыходжання з агнём. Уладальнікам крам забаранялася насіць агонь па вуліцы пад пагрозай кары. Гандлярам порахам забаранялася мець у краме больш за тры фунты пораху. Як і ў іншых гарадах Беларусі, у Слуцку закрываліся гарадскія лазні, тушыўся агонь у печках, кузнях, саладоўнях, у іншых месцах па сігналу спецыяльнага звона. На захадзе сонца брамнік Капыльскай брамы званіў праз кожную чвэрць гадзіны і жыхары гасілі агонь у дзесяць гадзін вечара. Аднак тым, хто займаўся рамяством, дазвалялася карыстацца святлом каганцоў і свечак. У корчмах гаспадары абавязаны былі тушыць святло і выпраўляць наведвальнікаў. Калі ў якоганебудзь карчмара пасля сігналу яны заставаліся, то ўладальнік плаціў штраф па аднаму злотаму за чалавека, а п’яніц адпраўлялі начаваць у астрог і назаўтра цэлы дзень прымушалі працаваць на вале альбо на грэблі 51.
    У сувязі з вайною ў горадзе прымаліся меры па барацьбе з нябачным праціўнікам — эпідэмічнымі захворваннямі, якія былі спрадвечнымі спадарожнікамі працяглых войнаў. Так, у жніўні 1655 г. па ўсіх брамах Слуцка былі пастаўлены спецыяльныя вартаўнікі. Яны мелі задачу не пускаць у горад чужых людзей, а ў мясцовых жыхароў, што вярталіся ў горад, дазнацца ў прысутнасці каменданта, куды яны ездзілі і праз якія мясцовасці ехалі. Калі выяўлялася, што шлях пралягаў праз заражаныя эпідэміяй мясцовасці, такіх людзей у горад не пускалі. Ахоўныя эпідэміялагічныя кардоны былі ў Слуцку яшчэ ў 1660 г. Тады забаранялася пускаць у горад мяшчан, якія адсутнічалі ў горадзе 10 тыдняў, у кожным асобным выпадку праводзілася дазнанне пра шляхі, якімі чалавек дабіраўся да Слуцка. Няма сумнення, што магістрат быў добра дасведчаны пра месцы, у якіх лютавалі эпідэміі. Дзякуючы прынятым мерам у Слуцку заразныя хваробы не выяўляліся на працягу ўсёй рускапольскай вайны 1654—166*7 гг.52
    Са студзеня 1654 г. у горадзе дзейнічаў асобы статут, які рэгуляваў правілы паводзін узброенага мяшчанства ў час трывог і аблог: па першаму ж загаду неабходна было мець напагатове ў сваім доме зброю, порах і кулі; ні ў адзін звон ніхто не меў права званіць пад страхам смерці; біць у гарадскія бубны і збірацца ў групы без дазволу губернатара забаранялася, а калі была якаянебудзь трывога, ніводзін мешчанін не меў права выходзіць з дома са зброяй, пакуль не стрэліць з Вышняга замка гармата, у гэты ж час павінны былі ўдарыць у мясцовыя бубны, кожны мешчанін станавіўся да свайго сотніка (калі абставіны не крытычныя, сотнікі з людзьмі павінны з’явіцца да палкоўніка), калі была тэрміновая неабходнасць, кожная сотня бегла на валы ў прызначанае месца; калі якая трывога здаралася ноччу, мяшчане павінны былі весці сябе таксама, як і днём, а свечы альбо святло выстаўляліся ў вокнах; у час штурму ні гукам, ні крыкам, ні словам давалі адпор праціўніку, a толькі мужным змаганнем, да таго ж у гэтым быў сэнс яшчэ і таму, што афіцэры маглі камандаваць, мяркуючы па абставінах, і трэба было без крыку і канфузіі альбо трывогі рабіць тое, што пры крыках зроблена быць не можа; забаранялася страляць у непрыяцеля, давалі яму падступіцца на блізкі стрэл; тыя, хто пры гакоўніцах стаяў, абавязаны былі
    3.	Зак. 855
    33
    ўсе рэчы мець напагатове і ўсё, што патрабуецца, каб потым ніякімі адгаворкамі не прыкрывацца; каб на валах стаялі ўперамежку тыя, у каго ручная халодная зброя і агнястрэльная, а хто ручной зброі не меў, павінен быў прынесці з сабой на вал пяць камянёў памерамі з кулак; забаранялася ў час пажарнай трывогі пакідаць сваё месца і бегчы да агню без дазволу, хіба толькі той сотні, на «кватэры» якой гарэла; агонь павінны былі тушыць жанчыны вёдрамі з вадой 53.
    Добра адладжаная сістэма абароны Слуцка неаднаразова ўздзейнічала на ход ваенных дзеянняў XVII—XVIII стст. Так, у жніўні 1648 г. двухтысячны атрад украінскіх казакоў і беларускіх сялян не змог узяць у час аблогі і штурмаў гарадскіх умацаванняў. Паўстанцы панеслі вялікія страты, а пазней ля в. Пагост былі разгромлены 54.
    3 2 па 6 верасня 1655 г. горад без поспеху трымала ў аблозе дваццацітысячнае войска рускага ваяводы A. Н. Трубяцкога. 3 27 па 30 верасня аблога паўтарылася, прычым да ваяводы падыйшло падмацаванне ў пяць тысяч казакоў на чале з I. Н. Залатарэнкам. Аднак горад узяць не ўдалося. A. Н. Трубяцкі адступіў, спаліўшы прадмесце Слуцка і навакольныя сёлы 55. У ходзе вайны 1654—1667 гг. горад ні разу не быў узяты войскамі праціўніка.
    Аднак сіла ўзброенага мяшчанства, асабліва бяднейшая яго частка, пагражала небяспекай сацыяльнага выбуху. Яна магла павярнуць зброю і супраць заможнай праслойкі гараджан і супраць уладальніка горада. Пра гэта сведчаць хваляванні, якія здарыліся ў 1661 г. і былі выкліканы тым, што князь увёў новы падатак з гандлёвага абароту. У 1699 г. адбыліся хваляванні супраць рабаўніцтва і гвалту гарадской вярхушкі. Абодва выступленні падавіў гарнізон княжацкага замка. У 1700 г. у Слуцку зноў адбыліся хваляванні, зза якіх прыйшлося прыслаць сюды тры эскадроны драгунаў56. У падобных сітуацыях зыход справы вырашаўся і залежаў ад надзейнасці наёмнага гарнізона, які звычайна ўзначальвалі нямецкія афіцэры. He выпадкова, паступаючы на пасаду каменданта Слуцка, адзін з іх маёр немец Якуб Берд прыносіў прысягу, у якой ён абяцаў не толькі процістаяць «непрыяцелю князя (Міхаіла Казіміра Радзівіла.— М. Т.) здароўем і крывёю ў гарнізоне ці ў полі ў баталіях і штурмах, ва ўсіх ваенных патрэбах, дзе, куды і ў каторыя буду камандзірован», але таксама кляўся імем Бога не здаваць ні па якой прычыне давераную яму слуцкую фартэцыю і цытадэль «пад час рэвалюцый» 57.
    У студзені 1705 г. узброеныя фарміраванні мяшчан даказалі сваю баяздольнасць у сутычцы з драгунамі генерала Сянійкага, якія паспрабавалі запатрабаваць з гараджан 13 тыс. злотых на выплату ўтрымання. У ходзе двухгадзіннага бою гараджане забілі каля паўтара дзесятка салдат, многіх паранілі і прымусілі драгунаў рэціравацца з горада. Каб разняць удзельнікаў сутычкі, камендант цытадэлі вымушаны быў накіраваць 6' рот салдат слуцкага гарнізона 58.
    Разам з тым неабходна адзначыць, што ў цэлым ваеннафартыфікацыйны патэнцыял сярэдневяковага Слуцка быў вялікім. Гэта рэальна адзначалася і яго ўладальнікам Радзівілам і ўрадам Рэчы Паспалітай. У крытычныя моманты гісторыі — паўстанняў 1648—1653 гг., рускапольскай вайны 1654—1667 гг.— ім удалося выкарыстаць магутнасць і непрыступнасць Слуцка ў сваіх інтарэсах. He выпадкова сеймы Рэчы Паспалітай надалі гораду ў 1649, 1653, 1655 і 1677 гг. так званыя «лібертацыі» — вызваленні мяшчан ад розных дзяржаўных падаткаў, падкрэслівалі заслугі Багуслава Радзівіла, які ўтрымліваў за свой кошт у замку каля 1000 драгунаў, рэйтараў і вянгерскай пяхоты на працягу ўсёй ру
    34
    скапольскай вайны 59. «Непрыступны бастыён Літвы» (так называлі тады Слуцк) трапіў пад пратэкцыю вышэйшых уладаў Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, якія забаранілі ў 1658—1660 гг. пастой войскаў і вызвалілі горад ад усякіх пабораў на карысць каралеўскіх войскаў і нават забаранілі размяшчаць паблізу вайсковыя часці, каб не ствараць гараджанам харчовыя цяжкасці60. Праўда, у 16'62 г. Б. Радзівіл, згодна рашэнню сенацкай камісіі, атрымаў грашовую «сатысфакцыю» за тое, што ўтрымліваў за свой кошт 1000 салдат. Яму заплацілі каля 555 тыс. злотых і абяцалі пазней выплаціць яшчэ 452 тыс. злотых 6І. Такім чынам, багацце, якім валодаў Б. Радзівіл, было велізарным.
    На працягу XVIII ст. Слуцк заставаўся магутным умацаваннем, не раз прыцягваў да сябе сілы розных групіровак магнатаў, якія змагаліся паміж сабою62. У 1780 г. рускія афіцэры, якія складалі тапаграфічнае апісанне Слуцка, адзначылі непашкоджаны стан яго ўмацаванняў, у тым ліку ўсіх чатырох брам горада 63. Аднак, апынуўшыся ў глыбіні Расійскай імперыі, умацаванні Слуцка страцілі сваё першапачатковае значэнне і паступова прыйшлі ў заняпад.
    Мір
    Паселішча Мір, вядомае з 1395 г.*, размяшчаецца на вксокім бсразе р. Міранкі. У сярэднія вякі праз яго праходзілі важныя гандлёвыя шляхі на Вільню, Менск, Слонім, Наваградак. Гэта садзейнічала фарміраванню і эканамічнаму развіццю мястэчка, якое атрымала ў пачатку XVI ст. уласную лінію ўмацаванняў 65. На супрацьлеглым беразе ракі тады ж быў узведзены адзін з самых магутных на Беларусі каменны пяцівежавы замак князя Юрыя Ільініча — дворнага маршалка і ваяводы Берасцейскага 66. Мірскі замак узнік на месцы паселішча, якое існавала тут раней, у XV ст., і загінула на пачатку XVI ст. у выніку моцнага па
    Мірскі замак. Літаграфія XIX ст.
    35
    жару °7. Верагодна, гэта сляды «двора Мнрского», які апошні раз упамінаўся каля 1506 г. у Метрыцы Вялікага княства Літоўскага і які потым змяніла каменная цытадэль з яе комплексам абарончых і гаспадарчых пабудоў замкавага двара 68. Раён Міра быў у зонс набегаў крымскіх татараў, таму ёсць усе падставы звязваць гэты пажар ці з ужо вядомым рэйдам у 1506 г. пад Наваградак, Ліду, Слуцк і Менск, ці з загонамі 1503—1505 гг.69
    Адначасова з пабудовай замка з’явіліся ў Міры і гарадскія ўмаца
    Замак у Міры. Мал. Н. Орды. XIX ст.
    ванні ў выглядзе землянога вала з драўляным «парканом» і чатырма драўлянымі, пазней каменнымі ўязнымі брамамі: Віленскай, Менскай, Замкавай і Слонімскай 70.
    Пасля 1568 г. Мір перайшоў у валоданне Радзівілаў, сваякоў Ільінічаў. У 1579 г. князь Мікалай Р'адзівіл даў гораду прывілей, у якім былі запісаны таксама павіннасці гараджан. У ім гаварылася, што князь, клапоцячыся аб міранах «яко о добрых людях н верных подданых нашнх, ... к расшнренню н оздобе того места», лічыў, што яны «повннны на гвалт до греблн от шкоды гвалтовной на займованне воды бегчы, коловроты, мосты, плоты водлуг потребы оправлять» 71. Пазней гэтыя павіннасці неаднаразова былі пацверджаны і кожны раз гаварылася пра рамонт збудаванняў, звязаных з грэбляй, пад’ёмнымі механізмамі і мастамі. I гэта не выпадкова, таму што, як і ў іншых невялікіх гарадах і мястэчках Беларусі, у Міры сістэма абароны ў многім базавалася на максімальным скарыстанні абарончых якасцей рэльефа і водных перашкод, якія ствараліся звычайна штучна. Паўночная частка ўмацаванняў горада мела сур’ёзную водную перашкоду, якую ўтварала грэбля млына, а ніжэй — дамба, дзе ўзровень вады рэгуляваўся. На іх можна было трапіць праз Замкавую і Менскую брамы. Есць падставы думаць, што згаданыя ў дакументах «коловроты» і «мосты» маюць непасрэднае дачыненне ў першую чаргу да гэтых брам. Яны, верагодна, мелі пад’ёмныя масты«ўзводы», якія паднімаліся і апускаліся з дапамогай неабходных механізмаў пад’ёма — «коловротов». У Віленскай і Слонімскай