Замкі і людзі
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 184с.
Мінск 1991
36
брамах такія масты таксама маглі быць, бо перад валам, у якім яны былі ўладкаваны, меўся абарончы роў. Рэшткі земляных валоў і равоў захаваліся ў некаторых месцах да цяперашняга часу.
Магчыма, у канцы XVI ст. у Міры, як і ў суседнім Нясвіжы, драўляныя брамы горада пачалі замяняць на каменныя. Для гэтага тут меліся не толькі сродкі, якія спаганяліся з насельніцтва, але і майстры. Адзін з іх «муляр» Мартын Забароўскі, які ў розныя гады мураваў мірскія і нясвіжскія абарончыя пабудовы, згадваецца ў грамаце князя М. Радзі
Мірскі замак у XVII ст. Рэканструкцыя Я. Куліка
віла ад 19 красавіка 1594 г. Князь загадаў свайму мірскаму намесніку Андрэю Скарульскаму даплаціць за гэтыя работы 45 коп грошаў літоўскіх «... мз провентов мпрскнх» 72. J тыя часы гэта была значная сума грошай, якая да таго ж пэўна паказвае на вялікі аб’ём выкананых работ.
Далейшы рост паселішча прывёў да ўзнікнення «Нового места» — гарадскіх кварталаў, якія размяшчаліся на Менскім выездзе ў правабярэжнан частцы горада. «Новамейскія валокі» называюцца ў інвентары Міра пад 1647 г.73 Цікава, што ў той час разам з Менскай, Віленскай і Замкавай брамамі ўпамінаецца «брама Аюцэвіцкая», але не згадваецца Слонімская брама. Відаць, што гэта адна і тая ж брама, паколькі ў інвентарах другой паловы XVII ст. называецца толькі Слонімская брама 74.
J перыяд рускапольскай вайны ў канцы жніўня—пачатку верасня 1655 г. войскі рускага ваяводы A. Н. Ірубяцкога і ўкраінскага палкоўніка I. Н. Залатарэнкі ўзялі ў Панямонні шэраг гарадоў, у тым ліку Мі'р. У данясенні цару паведамлялася, што войскі, «... ндучн к Слоннму город Мнр н нные городкн н места, н села, н деревнн по разным дорогам, н хлеб, сена, н всякне конскне корма выжглн н людей побчвалн н в полон нмалн, н совсем разорялн без остатку» 75.
Уступленне ў вайну ў чэрвені 1655 г. Швецыі, каралю якой Карлу X прысягнуў гетман Януш Радзівіл, здрадзіўшы польскаму каралю Яну Казіміру, прывяло ў канчатковым выніку да з’яўлення шведаў на Беларусі ў валоданнях Радзівілаў. У тым жа годзе яны надоўга аблажылі Мір, які ад гэтага моцна пацярпеў. Гэта аблога закранула гарадскія ўмацаванні і замак, дзе на той час ужо мелася знешняя лінія абароны ў выглядзе бастыённых умацаванняў 76. Як сведчаць дакументы 60—80х гадоў XVII ст., на ўзбраенні гараджан была самая разнастайная зброя: гакаўніцы («в простой осаде»), мушкеты, кнотавыя асаджаныя самапа
37
Мірскі замак. Мал. Я. Драздовіча
Вежы Мірскага замка. Мал. Я. Драздовіча
38
лы, дзіды, бердышы, булавы, «оббнтые железом», і нават гарматы. Частка зброі ў 1660 г. была перададзена ў Нясвіж— 20 гакаўніц, 22 кнотавых мушкеты, 4 самапалы, 22 мушкетных ствалы і 17 кнотавых замкоў 77.
Адсутнасць дэталёвых інвентароў Міра не дазваляе гаварыць пра характар яго ўмацаванняў і іх параметраў. Аднак каменныя брамы «места' пастаянна называюцца ў інвентарах канца XVII—XVIII ст„ a
План замка (паводле А. Я. Мі
цяніна і аўтара)
Рэшткі барбаканаперадбрам’я замка. Раскопкі аўтара
павіннасці мяшчан заставаліся нязменнымі і ў XVIII ст.: «мосты, парканы водлуг давнего звычаю оправлятн н новые ставнть повннны, а на греблю на гвалты выходнть» 78.
Кіраўніцтва на ўзнаўленню ўмацаванняў у Міры, як і прыгляд за •фартыфікацыяй замка, ажыццяўляў гараднічы. Пад яго кіраўніцтвам
Мірскі замак. Натурны здымак В. Ждановіча
39
у 80х гадах XVII ст. працавала група цесляроў: Гарута, «мастер цеслярскнй, цеслн Мнкалай, Юрка, Чурскнй, Лаврын Стяпура, Дударчык». Усім ім была ўстаноўлена памесячная плата па 3 злотых79.
Брыгада муляраў складалася з чатырох майстроў і чатырох памоч
Вежабрама замка
Вуглавая вежа
Мірскі замак. Унутраны інтэр’ер вежы
40
нікаў. Старшы майстра Мартын меў у месяц зарплаты 4 злотых 15 грошаў, майстры Хабар і Станіслаў — па 3 злотых 15 грошаў, майстра Пятрок, відаць, самы малады, па 3 злотых. Памочнікі — «Дудка, Фёдар, Горбач, Сашка» штомесяц мелі па 2 злотых. Работы вяліся сезонна, у асноўпым з мая па верасень. У 1686—1689 гг. гараднічым у Міры быў Міхал Шульц. Сярод матэрыялаў для крыцця дахаў, якія выкарыстоўваліся ў Міры, побач з традыцыйнымі гонтам і дашчатай чарапіцай —• «даховкой» называюцца «королевская даховка», якую прывозілі з в. Карпава Лука,
Мястэчка Мір і Мірскі замак. Плансхема размяшчэння ўмацаванняў
«хатняя даховка» і «бляха»— жэсць. Апошняй была пакрыта адна з вежаў замка 80.
У XVIII ст. Мір двойчы трапляў у зону ваенных дзеянняў: у 1706 г. у час Паўночнай вайны яго спустошылі шведы, якія спалілі Мірскі замак, і ў 1794 г. у час паўстання Т. Касцюшкі, калі яго атрад у Міры аблажылі рускія войскі A. В. Суворава і таксама разбурылі замак. Адноўлены, ён зноўку быў узарваны французамі ў 1812 г.81 Гарадскія ўмацаванні спыпілі сваё існаванне ў канцы XVIII ст. Гарадскі вал і Віленская брама ў апошні раз згадваюцца ў 1794 г.82
ДавыдГарадок
Гарадзішча Замкавая гара ў ДавыдГарадку было дзядзінцам старажытнага паселішча, пазней цэнтрам абароны сярэдневяковага «места», якое размешчана на высокім правым беразе р. Гарыні. Яно займае асобны ўзгорак, які з захаду агінае Гарынь, з паўднёвага боку — невялікая
41
р. Няпраўда (яна ж Няволя, Чартарыя), з усходу прымыкае балоцістая нізінная лугавіна. 3 поўначы вузкі і даволі глыбокі, але нешырокі, каля 10—15 м роў, які цяпер заплыў, аддзяляе Замкавую гару ад карэннага берага. У розныя гады помнік вывучалі археолагі Р. Якімовіч, П. А. Ра
папорт і П. Ф. Лысенка, які адносіць дату ўзнікнення горада на пачатак XII ст.83
3за асаблівых, чыста палескіх умоў свайго існавання схаваны сярод пушчаў і балот ДавыдГарадок нават у перыяды свайго найбольшага
ДавыдГарадок. План
росквіту ў якасці феадальнаўладальніцкага горада не меў уласна гарадской лініі ўмацаванняў. Яна поўнасцю базавалася на магутнасці замка, які атрымаў у спадчыну ад старажытнага дзядзінца яго прыродныя і штучныя абаронныя якасці, значна ўдасканаленыя ў сярэднія вякі. Замкавая гара ўзвышалася на 3—5 м над чэрвеньскім урэзам вады ў Гарыні і мела пляцоўку круглявай формы дыяметрам 100—110 м. Уся яна была абкружана магутным земляным валам, насыпаным з рачнога пяску. Улутры насыпу знаходзіліся драўляныя субструкцыі, якія ступеньчата размяшчаліся ў насыпу. Гэта падтрымлівала пэўную заданую круцізну схілаў вала, асабліва знешняга. Вышыня такіх сасновых сцен — эскарпаў унутры вала дасягала 1 м 84. Сапраўдная вышыня абарончага вала і яго параметры ў XV—XVIII стст. невядомыя. Уцалелыя часткі былога вала дасягаюць вышыні каля 2 м і шырыні ў аснове да 10 м.
3 канца XIV ст. ДавыдГарадок увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага. Ён быў вялікакняжацкім валоданнем, але часта перадаваўся на ўтрыманне розных людзей. Так, з 1456 па 1499 г. ім валодаў збеглы рускі князь Іван Васілевіч Яраславіч, праўнук Уладзіміра Андрэевіча Серпухаўскага. Затым да 1523 г. ДавыдГарадок знаходзіўся ў валодан
42
ні яго сына Фёдара Іванавіча Яраславіча. Ад яго горад дастаўся каралеве Боне, ад яе 20 мая 1558 г. перайшоў у рукі князёў Радзівілаў, якія валодалі ім да канца XVIII ст.85
Гісторыя ўмацаванняў ДавыдГарадка XVII—XVIII стст. узнаўляецца паводле 15 падрабязных інвентароў горада і воласці. Яны не толькі дакладна раскрываюць структуру абарончых умацаванняў замка, але і паказваюць ваеннабудаўнічыя павіннасці мяшчан і сялян воласці ў розныя гады.
Старажытнейшы з вядомых інвентароў дае ўяўленне пра ўмацаванні замка, апісаныя 23 мая 1605 г., калі ДавыдГарадок належаў князю Ольбрыхту Радзівілу. Аднак, ведаючы тэрміны старэння драўляных пабудоў (12—15 гадоў), інвентар фактычна раскрывае структуру абарончых збудаванняў, узведзеных у 90я гады XVI ст. Згодна інвентару, вакол замка стаяў паркан «дужа злы часткова», які меў выгляд гародняў, пакрытых старымі драніцамі. Згадваецца ўчастак «стаячага паркану», г. зн. частакол. 3 боку ўезда ў паркане знаходзілася «вежа з брамаю», якую нядаўна ўзвялі замест ранейшай. Яна яшчэ не мела даху86. Акрамя традыцыйнай вежыбрамы ў паркане стаялі старыя і гнілыя «башты», пяць «вежак», таксама старых і разбураных. Ідучы ў замак «с двора», неабходна было перайсці «мост немалы», які падводзіў да выязных варотаў з пад’ёмны.м мостам на ланцугах. Зайшоўшы на тэрыторыю замкавага панадворку, злева рэвізоры зафіксавалі ' дзевяць гародняў «без дзвярэй», якія моцна апалі і пагнілі. Далей называюцца дзве вежы —адна мела ўваход з гародняў ля яе, другая згніла і была адбудавана толькі да паловы. Дакумент адзначае, што будаваць гэта павінна была шляхта — «зямяне яго міласці князя», але, як відаць з апісання, шляхта ігнаравала свае павіннасці 87.
Сярод «стрэльбы замковай» інвентар называе чатыры бронзавыя гарматы на колах, скаваных у ложах, пяць жалезных спраўных гармат, якія мелі клінавыя затворы, і дзве жалезныя марціркі. Таксама налічвалася 20 гакаўніц, 7 губчастых рушніц, драўляныя і скураныя парахаўніцы (50 штук). Мелася 3 капы '38 штук жалезных ядраў і 8 з палавінаю коп каменных ядраў. Кулі рушнічныя і гакаўнічныя, зробленыя з волава, захоўваліся ў спецыяльнай «акаванай шуфлядзе». У простай белай скрыні ляжалі два жалезныя ланцугі пад’ёмнага моста па 180 і 240 «агніў» кожная. Захоўваўся тут і порах, які рабілі замкавыя пушкары. Яны абавязаны былі кожны год змайстраваць і аддаць у замак восем губчастых рушніц. Для работы з порахам карысталіся скуранымі вёдрамі88.
Залежныя сяляне Гарадзецкай і Палескай валасцей па два тыдні вясною і восенню пастаўлялі для рамонту замкавых умацаванняў лес, папраўлялі замчышча, працавалі «что прлкажут с топором». У горадзе ў гэты год налічвалася 222 дымы 89. Пра павіннасці гараджан інвентар не паведамляе.
Гэтыя павіннасці, як, дарэчы, і павіннасці пушкароў, называе інвентар ДавыдГарадка за 1631 г. Тады мяшчане будавалі і даглядалі ў акрузе масты праз раку, у тым ліку вялікі мост, які вёў «з места ў замак». У гэтым ім дапамагалі сяляне валасцей. Гараджане будавалі і даглядалі ў лініі замкавых умацаванняў 55 сажняў паркану і «башты пры сваім прасле». Акрамя таго, з боку горада мяшчане абавязаны былі ўмацаваць падэшву замкавай гары — «капца», каб яго не падмывала вада. Гэта рабілася з дапамогаю паляў і сухога галля.
Цікава, што рачулка, якая ўпадала справа ў Гарынь, называлася Чартарыя. У гэтай назве народ адлюстроўваў нораў яе неспакойных вод,