• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    Пазней, у ходзе ваенных дзеянняў, Копысь зноў трапіў у рукі рускіх войск. Захаваліся дакументы, якія зафіксавалі загад цара вывесці «лучшнх людей» з горада, які абязлюдзеў. Але тут яшчэ заставалася «... всех копыскнх меіцан посадскнх людей co 100 человек з женамн н с детьмн». Аднак затым паступіў загад цара ваяводзе Г. Г. Пушкіну «нз Копысн жнлецкнх іі всякнх людей co всемн нх жнвоты н наряд, н зелье н свннцу, н всякне пушечные запасы вывестн в Шклов, а в Копысн... город н острог іі за городом дворец н лавкп, п амбары... все сжечь» 163.
    Верагодна, нешта не дазволіла выканаць гэты загад, і рускае войска вымушана было адступіць ад Копысі, не паспеўшы спаліць горад. У кастрычніку 1661 г. рускае войска зноў аблажыла Копысь, дзе сярод ацалелых мяшчан яўна была «руская» партыя, якая пераслала ваяводзе Даўгарукаму ліст з умовамі здачы горада. Пасланы сюды з войскам стольнік Н. Талачанаў павінен быў «... копыскнх спдельцев сговарнвать н страіцать н нз пушек стрелять гранатамн н огненнымн ядрамн, чтобы город добыть без кровн», без прыступу. Аднак салдаты на кастрычніцкім золку без загада пайшлі на штурм горада, прымяніўшы пры гэтым ручныя гранаты. Штурм быў адбіты, прычым рускія «людей потерялп многйх», a палкоўніка Н. Фанзалена «зашнблн с города каменем в голову». Сярод умацаванняў называецца «наугольная башня», якая стаяла на беразе Дняпра 1б4.
    Горад, відаць, так і не ўзялі. Паступова ваенная сітуацыя, якая складвалася не на карысць Расіі, адвяла полымя вайны на ўсход ад Копысі. Яго інвентар, складзены 10 студзеня 1661 г., дае ўяўленне пра горад, на якім яшчэ добра відаць адбітак нядаўніх ваенных падзей. Патрабавалі рамонту сцены гарадскіх умацаванняў, брамы горада. 3 іх называюцца толькі дзве — Шклоўская і Аршанская і зрубы, якія стаялі на вале замка. Яны не мелі стрэхаў, былі ў благім стане. 3за спусташэнняў у 1662 г. Копысь не мог выдаць «стацыю» на пяхоту. Вайна знішчыла жыццё на 136 гарадскіх пляцах 165. Барон А. Мейерберг, які ехаў у верасні 1661 г. праз Копысь, тым не менш адзначаў, што горад быў абнесены драўлянай
    61
    сцяною з вежамі і што яго абараняў драўляны замак, які стаяў пасярэдзіне высокага пагорка 16S. Вядома, што ў 1663 г. гарадскі паркан быў прыведзены ў спраўнасць, а Горскую браму поўнасцю абнавілі.
    Між тым у 1666 г. ваенныя дзеянні паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай аднавіліся. Летам царскія войскі зноў занялі Копысь і выйшлі адтуль толькі ў сувязі з падпісаннем Андрусаўскага перамір’я ў студзені 1667 г. 167
    У 1668 г. у Копысі пачаліся вялікія работы па рэканструкцыі ўмацаванняў замка і запруды млына, дзякуючы якой замкавы «капец вада наўкола аблівала». Замак быў умацаваны земляным валам і чатырма больверкамі. Прычым у 1668 г. тры з іх былі ўжо гатовыя, а чацвёрты заканчвалі будаваць. Калі раней у замку было дзве брамы і дзве брамкіфорткі, зараз пакінулі толькі адну ўязную браму, перад якой размяшчаўся пад’ёмны мост і вадзяны млын. Вада стаўка адыгрывала значную ролю ў абароне подступаў да замка. Але вясною 1668 г. веснавая паводка, асабліва воды р. Страшаўкі, імгненна сарвала млынавы «спуст» і яго вырашылі перанесці на другое месца. Пасярэдзіне замкавага двара знаходзілася студня з пад’ёмным колам і вядром, акаваным жалезам. Інвентар 1668 г. адзначае, што ўсё «место» Копысь знаходзілася «в паркане н на нзбнцах». Сюды можна было ўехаць праз Аршанскую, Горскую, Шклоўскую і Крупніцкую (раней Гарадзецкую) брамы. Акрамя таго, былі яшчэ тры «форткн»— брамкі, з якіх дзве адчынялі выхад да Дняпра, адна — у поле. Горад паступова пачаў адбудоўвацца. Узніклі «слабоды» на Заваллі, «пад парканам», на прадмесці і за брамай Аршанскай 168.
    У 1670 г. працягваліся работы па перабудове ўмацаванняў замка. На той час тут мелася 4 гарматы, 22 жалезныя гакаўніцы, 4 мушкеты, запас пораху, волава, ядраў, куль, зпаходзілася харугвасцяг з гербам і ініцыяламі князя Багуслава Радзівіла на малінавым шоўку. Горад абкружаў паркан. Інвентар гэтага года дакладна фіксуе ваеннабудаўнічыя павіннасці мяшчан: «... паркан около места водлуг давнпх звычаев с волостью будовать м направлять». Гэта ж абавязаны былі рабіць жыхары мястэчка Барані, а таксама ўсё насельніцтва воласці. ГІраўда, у дакументах адзначаецца, што з ўлікам тагачаснага неўраджаю, спусташэння і ўбоства валашчанаў, многія з якіх разбрыліся, яны да той пары, пакуль не стануць заможнымі, вызваляліся ад узвядзення новых замкавых, млынавых і карчомных забудоў, а таксама гародняў, якія прыпадалі на воласць. Аднак яны абавязаны былі рамантаваць і паднаўляць усе старыя збудаванні і выходзіць «як на гвалт» на рамонт сарваных вадою млынавых запрудаў. 3 дакументаў відаць, што кожнае сяло (Ярэмбкавічы, Вусце, Болбасы, Хімінічы) напраўляла пастаянную колькасць замацаваных за ім гародняў паркана «яко здавна бывало» ,69.
    Інвентар Копьісі, складзены 18 кастрычніка 1684 г., калі горад належаў маркграфіні Брандэнбургскай Людвіцы Караліне Радзівіл, паказвае ўмацаванні горада («паркан н нзбнцы») моцна «надруйнованымн». Яны патрабавалі рамопту, як і земляныя валы замкавай фартыфікацыі. Такі агульны стан лініі гарадскіх умацаванняў сведчыць, напэўна, пра тое, што да гэтага гараджане і сяляне воласці ўсё яшчэ не акрыялі ад згубных вынікаў вайны і не маглі ўзнавіць лінію абаропы. Іпвентар яшчэ цікавы тым, што паведамляе пра агульную даўжыню гарадскога паркана, якая раўнялася 3370 літо'ўскім локцям, г. зн. 2190,3 м. У 1690 г. дакументы фіксуюць ужо толькі дзве брамы. Магілёўскія магістрацкія людзі, прыехаўшыя сюды па справах, «на варту выдалп у Іуопысцю ў двух брамах осьмаков тры». Арсенал замка налічваў тры цэлых палявых
    62
    гарматы, 17 даўжэўшых і пяць «коротшнх» гакаўніц, запас ядраў, пораха, волава, кнаты, рознай амуніцыі *70.
    Жыхары Копысі яшчэ не акрыялі ад вайны сярэдзіны XVII ст., а на парозе ўжо стаяла новая вайна — Паўночная. Адступаючы на поўдзень, рускія войскі ў 1707 г. поўнасцю спалілі горад, гарадскія і замкавыя ўмацаванні і забралі ўсю зброю гарадскога арсенала, у тым ліку ўсе гарматы. Інвентары 1707 і 1713 гг. даюць уяўленне пра абрабаваны і разбураны горад і яго ваколіцы. Адзначалася, што зямля — гарадскія і сельскія валокі — пустуюць і зарастаюць лесам. Тым не менш усе жыхары «места» і воласці ў 1713 г. былі зноў мабілізаваны на збудаванне «паркана і ізбіц новых, паколькі каля горада цяпер цалкам нічога няма», бо «і паркан, вал, ізбіцы каля места... ўсё Масквою зруйнавана і апала» |7!. Перш за ўсё пачалі аднаўляць Аршанскую і Шклоўскую брамы. Астатнія ў дакументах нават не ўпамінаюцца. Акрамя гакаўніц і бердышоў у арсенале згадваецца 26 крамянёвых мушкетаў — для таго часу навейшая зброя. Аднак аднаўленне горада зацягвалася. Сяляне Копыскай воласці не маглі справіцца з ваеннабудаўнічымі работамі ў замку, паколькі быў «галодны час і на хлеб цяжкі». Вадзяны роў вакол замка заплыў прьшесеным з палёў пяском і яго з цяжкасцю ачышчалі. Цікава, што інвентары таго часу сярод фартыфікацыйных работ, праведзеных рускімі войскамі ў час Паўночнай вайны, пазываюць толькі пастаноўку штыкета на земляным вале, бастыёны якога, як вядома, былі ўзведзены намнога раней, у 1688 г. Штыкет ставілі тады, акрамя сялян Капыскай воласці, жыхары многіх іншых навакольных валасцей, якія вывозілі дрэва з бліжэйшых лясоў. Пазней, у 1707 г., вакол Копысі некалькі дзесяткаў палкоў рускіх войскаў сумесна з сялянамі Аршанскага павета і Магілёўскай эканоміі ўзводзілі бастыённыя ўмацаванні. Гэтым рабілася спроба сарваць у ваколіцах горада пераправу шведскіх войскаў праз абмялелае Дняпро 172. Назва «Пятроўскі вал» адносіцца да гэтых умацаванняў.
    У 1717 г. на гарадскім вале стаяў частакол — «астрог». Дакумент адзначае, што старыя ўмацаванні — «паркан і ізбіцы»— цалкам адсутнічаюць і іх трэба нанова будаваць. Усё гэта ўдалося ўзнавіць толькі ў 1724 г. 173
    Наступныя 12 інвентароў Копысі за 1726—1773 гг. даюць удакладненні планіроўкі горада і паведамляюць пра элементы ўмацаванняў горада і замка. Яны перыядычна падпаўляліся, перабудоўваліся, у цэлым пе змяніўшы сваю структуру да моманту ўключэння горада, як і ўсёй Усходняй Беларусі, у састаў Расійскай імперыі. Так, замак захаваў чатыры бастыёны, рэгулярна змяняючы драўляныя сцены — палісад. Замкавая ўязная драўляная брама мела двайныя вароты з магутнымі запорамі. Другі паверх займала зала, вакол якой была зроблена кругавая галерэя верхняга бою. Памяшканне другога паверха выкарыстоўвалі то для захавання ручной агнястрэльнай зброі, то выконвала ролю замкавай бажніцы, дзе спраўлялі «святую імшу», то служыла лямусам. Памяшканне асвятлялася чатырма вокнамі. Вежа была крытая гонтам. Яе завяршаў флюгер — «ветранік» з белай бляхі ў выглядзе арла 174.
    3 варотаў горада пастаянна згадваюцца тры брамы — Аршанская, Шклоўская і Крупніцкая. Горскую больш, відаць, не аднаўлялі. Аршанская і Шклоўская брамы былі, згодна апісанняў, аднолькавай канструкцыі, двух’ярусныя, драўляныя, з двума варотамі, якія адмыкаліся на два бакі. Яны мелі па дзве каморкі. Адна, якую апальвалі, «іздобка» служыла жытлом для вартаўнікоў. Брамы, крытыя гонтам, мелі наверсе «ветранікі» Уваход з боку поля ў іх ішоў праз пад’ёмныя масты, перакінутыя
    63
    праз вадзяны абарончы роў. Усе брамы захаваліся да 1773 г. і ўзводзіліся з брусоў 175. У лініі гарадскіх умацаванняў меліся «форты»—■ брамкі, якія выводзілі ў поле і да Дняпра.
    Ваеннабудаўнічая і пажарная павіннасці мяшчан і воласці фігурыруюць ва ўсіх інвентарах Копысі да 1773 г.
    Невель
    Дакладны час узнікнення Невеля невядомы, аднак летапісы згадваюць мясцовую акругу ўжо ў XII ст. як тэрыторыю Полацкай зямлі. 3 пачатку XV ст. Невельшчына была ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Напэўна, тады ж, пры Вітаўце, і ўзнікла ўмацаванае паселішча пры ўпадзенні р. Еменкі (Емены) у воз. Невель. У 1562 г. Невелем пасля крывавай бітвы авалодалі войскі Івана Грознага, якія знаходзіліся тут да 1580 г. За гэтыя гады замак быў умацаваны, у насып вала ўвялі канструкцыю з брусоў. 3 боку горада выкапалі роў, па вале паставілі драўляпыя зрубы, запоўненыя зямлёй і прыкрытыя дзірваном. У 1582 г. войскі полацкага ваяводы М. Дарагастайскага «...Невель замок през подане прнмушанае трнбом военным» узялі. Ваяводы Баброў, Колычаў і Бібікаў здаліся разам з гарнізонам і ўсёй зброяй. Адной з прычын капітуляцыі стала адсутнасць пораху 1/6. Аднак у тым жа 1582 г., згодна мірнаму дагавору, Невель адышоў да Рускай дзяржавы. Пры яго перадачы было праведзена «спнсанне стрельбы». 3 яго відаць, што тады ў замку знаходзіліся чатыры медныя гарматы па 1 1/2 сажня даўжынёю, прывезеныя з Полацка. Ядры да іх былі калібрам «з гуснное яйцо» і «менш яйца гуснного». Мелася таксама чатыры гарматы рускія аналагічнага