• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    Таксама наказвалася «по городу н по острогу, л по воротам, по башням, м по стенам днем н ночью сторожн держать крепкле» 191.
    5*
    67
    Па Андрусаўскаму перамір’ю ў студзені 1667 г. Невель адышоў да Рускай дзяржавы, але ў 1678 г. горад вярнулі Вялікаму княству Літоўскаму, ён зноўку стаў уладальніцкім горадам князёў Радзівілаў. Невель увайшоў у склад так званых «нейбургскіх уладанняў» дачкі Багуслава Радзівіла — Людвікі Караліны, жонкі пфальцграфа Нейбургскага і Рэйнскага. 3 1744 г. горадам валодалі Радзівілы нясвіжскай лініі 192.
    За перыяд з 1681 па 1749 г. захавалася дзевяць падрабязных інвентароў Невеля і замка. Яны малююць дэталёвую карціну сітуацыйнага размяшчэння гарадскіх і замкавых умацаванняў, а таксама даюць каштоўную інфармацыю пра размеркаванні ваеннабудаўнічых павіннасцей сярод насельніцтва горада і валасцей, звесткі пра арсенал замка, узбраенні гараджан і рэестравых служылых невельскіх казакоў.
    Як відаць з інвентару 1681 г., уваход у Невельскі замак ішоў па мосце праз абарончы роў, які аддзяляў яго ад горада, і далей у замкавую ўязную браму. Гэта была сямігранная двух’ярусная драўляная пабудова з двайнымі варотамі і сістэмай жалезных засавак. Знутры размяшчаліся дзве лесвіцы, па якіх падымаліся наверх. 3 боку замкавага двара ўшчыльную да брамы і астрогу стаяла «кардыгарда» для аховы. Прама насупраць уваходнай брамы, праз замкавы падворак, стаяла вадзяная брама, якая адкрывала шлях да возера. Замак абкружаў вал з драўляным астрогам і вежамі. Колькасць іх не называецца 193.
    У той жа час сам горад з трох бакоў абараняўся сасновым парканам зрубнай канструкцыі і часткова зроблены «ў шулу». Наверсе яго, на нахіленых бэльках, ляжалі спецыяльныя бярвенні («каткі»), якія скочваліся за паркан пры наступленні праціўніка. 3 чацвёртага боку, звернутага да замка, умацаванні мелі выгляд «ізбіцаў». Горад і замак падзяляў замкавы роў. Уся лінія гарадской фартыфікацыі была здаўна падзелена на пэўныя дзялянкі — «кватэры», замацаваныя за мяшчанамі і сялянамі валасцей. Характэрна, што рамонт умацаванняў праводзіўся не толькі новым дрэвам, але і старым, старыя будынкі «перасыпаліся». Лічылася за правіла, што «каму якія брамы і бакшты прыпадуць, то яны самі ж павінны будуць іх будаваць, накрываць і належным чынам даглядаць» |94.
    Лінія абароны Невеля будавалася наступным чынам: пачынаючы з поўдня, ад рова і першай замкавай вежы над р. Еменкай ішоў прамы адрэзак сцен даўжынёй у 23 пруты, які ўпіраўся ў Мікольскую браму (Мікольскія вароты, яны ж Луцкія). Гэтая драўляная брама была шасцівугольнай у плане пры даўжыні кожнага з шасці бакоў у 2 футы (1 прут — 3,66 м), г. зн. 7,32 м. Уезд у яе ішоў збоку моста праз р. Еменку праз падвойныя вароты са складанай сістэмай засавак. Да брамы прымыкала «кардыгарда» для вартаўнікоў. Мелася ўваходная брамка. Ад Мікольскай брамы па прамой лініі прасла сцяны даўжынёй у 18 прутоў (65,98 м) падводзіла да Спаскай брамы. 3 боку поля ў яе ўязджалі па нізкім мосце, перакінутым праз абарончы роў. Сама брама ў плане была чатырохвугольнай памсрам 2X2 пруты (7,32X7,32 м). Затым ішоў адрэзак умацаванняў даўжынёй у 22 пруты (80,52 м) з вежаю «бычком» і даходзіў да вялікай чатырохвугольнай вежы Валкоўні. У наступны адрэзак умацаванняў даўжынёй у 30 прутоў (109,8 м) уваходзілі вежа «бычок» і вялікая вежа Глінка. Трэці адрэзак умацаванняў паміж Спаскай і Ягораўскай брамамі дасягаў працягласці 50 прутоў (213 м). Тут стаялі два «бычкі». Згодна апісанню, Ягораўская брама была ў плане чатырохвугольнай пры даўжыні сцяны ў І’/г пруты (6,78 м). Перад ёй таксама знаходзіліся абарончы роў і мост. Двайныя вароты на бегунах,
    68
    абабітыя жалезнымі палосамі, мелі засаўкі складанай канструкцыі. 3 боку поля ўздоўж паркана ішоў абарончы роў, месцамі моцна забалочаны. У сухое лета яго асушвалі, аднак веснавыя разводдзі і восеньская бездараж пастаянна прыводзілі яго да забалочвання.
    Ад Ягораўскай брамы на поўдзень ішоў адрэзак гарадскіх умацаванняу даужынёй у 36 прутоў (131,76 м). Ен заключаў у сябе, акрамя паркана, «баштачкубычок» і невялікія вароты — «фортку», якія выводзілі з горада да возера.
    Апошні адрэзак абароны над ровам, які падзяляў замак і горад складауся з «ізбіц», якія па вышыні былі роўныя з замкавымі сценамі’ Даўжыня гэтага адрэзка раўнялася 48 прутам (175,68 м). Працягласць горада па прамоп паміж крайнімі кропкамі — вежай Глінкай і замкавай браман вымяраліся 76 прутамі (276,16 м).
    Чатыры гарматы, якія меліся ў горадзе (дзве бронзавыя і дзве жалезныя), размяшчаліся ў Луцкай (тры гарматы) і Спаскай брамах Назвы брамам давалі галоўным чынам ад назвы цэркваў, якія стаялі побач,—Спаскай, Ягораўскай і Нікольскай. Двайную назву мела Нікольская брама. Яе называлі таксама Луцкай, паколькі яна выводзіла на дарогу ў Вялікія Лукі 195.
    Інвентар 1681 г. паведамляе пра павіннасці мяшчан Невеля і падданьіх сялян усіх воптаўстваў. Разам з іншымі павіннасцямі мяшчане павінны былі для направы і выстаўлення новых парканаў дастаўляць па два бервяны і па адной чэсанай дошцы такога памеру, які будзе папярэдне вызначаны замкавай адміністрацыяй. Усё гэта неабходна было пад асобым навесам складваць, кожны год браць квіт аб выкананні гэтай работы. Але не ўсе мяшчане мелі коней, таму тыя, у каго коней не было, павінны былі лес секчы зімою, а вясною сплаўляць яго па вадзе, звязаўшы плыты. Гараджане, акрамя фартыфікацыйных работ, павінны’ былі адбываць варту ў гарадскіх брамах і мець неабходную халодную ' ^ў[Іфтрэльную зброю. эа гэтым уважліва сачылі сотнікі і дзесятнікі, якія ў выпадку недагляду самі неслі пакаранне. Усе мяшчане неслі супрацьпажарную ахову. Магістрат сачыў, каб у кожным доме з вясны і да пачатку халадоў у спецыяльных кадках і бочках была вада. Кожны домаўладальнік павінны быў мець на сваім доме драбіну не ніжэй за вышь’пю страхі дома. ГІры праверцы супрацьпажарнага стану дамоў квартэрмістр мог накладваць штраф у 5 копаў грошаў, а бяднейшых саджаць у, астрог, што звычанна зводзілася да выкарыстання іх на фаргыфікацыйных работах. Гараджане масцілі вуліцы, будавалі масты праз абарончы роў за Луцкай і Спаскай брамамі пад пагрозаю штрафу ў 2 злотых. Асабліва гэта адносілася да мяшчан прадмесцяў.
    Магістрацкая сістэма кіравання горадам прадугледжвала пэўную структуру ваеннай арганізацыі гараджан. Як гэта было ва ўсіх магдэбургскіх гарадах Беларусі, жыхары Невеля таксама мелі агнястрэльную зброю (ручніцы, мушкеты), уваходзілі ў сваю баявую дзесятку, у пэўную сотню, меліся камандзіры— дзесятнікі і сотнікі. Раз у квартал за горадам на асобным месцы, каля царквы Св. Юрыя, праводзіўся «попіс» ■ араджан і праверка іх зброі, зафіксаванай у рэестры !9б Сведцанняў пра правсрачныя заняткі па стральбе ў дакуменце няма, аднак па аналогіі з іншымі гарадамі можна дапусціць, што яны праводзіліся ў час аглядаў.
    Як і мяшчане, жыхары валасцей абавязаны былі кожную зіму з ^^ф'Ч^А службы даставіць у замак два бсрвяны і адну чэсаную дошку даўжынён у 3 сажні. Ім жа даручаны былі дагляд і рамонт двух мастоў
    69
    перад Ягор’еўскай і Замкавай брамамі пад віною штрафа ў 2 злотых са службы.
    У 1681 г. у Невелі налічвалася 314 мяшчанскіх дамоў, 53 казацкіх і баярскіх 197.
    Інвентар Незеля 1688 г., састаўлены ў сакавіку■— красавіку, дае сведкі пра горад пасля моцнага пажару, які здарыўся восенню 1687 г. У адну ноч былі знішчаны многія ўчасткі абарончых сцен, некаторыя вежы горада і замка. Усё гэта мяшчанам і валашчанам давялося аднаўляць зноўку. Інвентар утрымлівае некаторыя ўдакладняючыя дэталі па замкавай і гарадской фартыфікацыі і ўзбраенні ў вежах і брамах. Так, у замкавай браме знаходзіліся дзве гарматы — бропзавая даўжынёй б'/г пядз.і і жалезная ў 10 пядзяў. У Луцкай браме памяшчаліся дзве жалезныя гарматы па 8 пядзяў даўжынёй і 13 гакаўніц. У вежы Валкоўні знаходзіліся жалезная гармата ў 4 пядзі даўжынёй і гармата «вялікая» на другім паверсе. У Ягораўскай браме наверсе стаяла вялікая жалезная гармата даўжынёй у 11 пядзяў. Сцены замка ў той час мелі выгляд чатырохвугольных зрубаў — «ізбіц» з баявым ходам — «вуліцай» наверсе і страхою з дранкі. Усяго ў замку мелася шэсць вежаў, з іх дзве былі вежамібрамамі. Працягласць лініі замкавых умацаванняў раўнялася 907 1/2 локця, або 409,5 м. 3 іх 201 локаць, або 130,6 м, узводзілі мяшчане Невеля, астатняе — дзевяць войтаўстваў воласці. Лінія гарадскіх умацаванняў працягнулася на 1349 1/2 локця, або на 875 з невялікім метраў. 3 іх мяшчане будавалі 195 м, 860 м будавалі войтаўствы. Як відаць, уся фартыфікацыйная лінія горада і замка дасягала больш за 1284,5 м. Гараджане майстравалі больш за 325 м умацаванняў. Сярод войтаўстваў павіннасць была размеркавана наступным чынам: войтаўства Запліскае— 538 1/2 локця (каля 350 м), Заеванскае— 426 локцяў (каля 277 м), Камшанскае— 105 локцяў (68,25 м), Сяруцкае—■ 75 локцяў (48,75 м), Парэцкае— 124 локці (80,60 м), Завераценьскае — 75 локцяў (48,75 м), Пупавіцкас — 75 1/2 локця (49 м), Манастырскае — 150 локцяў (97,5 м), Тапароўскае— 187 локцяў (121,55 м) |98.
    Параўнанне апісанняў умацаванняў у інвентары 1681 і 1688 гг. паказвае, што ўсе абарончыя збудаванні, якія згарэлі, былі адноўлены на ранейшых месцах «у старую меру». Толькі Замкавую браму перабудавалі меншых памераў. Раней даўжыня кожнай з шасці яе сцен раўнялася 2 прутам, у 1688 г. яе шэсць бакоў былі даўжынёй па 1 пруту і 1 1/2 локця, г. зн. 5,84 м. Павіннасць мяшчан і сялян у інвентарах ідэнтычная. Разам з тым інвентар 1688 г. паказвае абавязкі невельскіх рэестравых і «лістоўных» казакоў, якіх налічвалася 56 дымоў. Рэестравыя казакі валодалі зямельнымі надзеламі ад 1 1/2 да 4—6 валокаў зямлі «водлуг давннх звычаев н повннностей». Выплачваючы па 3 1/2 злотых з кожнай валокі зямлі, яны павінны былі таксама па загаду адміністратара Невельскага замка з’явіцца ў замак на кані «паказацку» ўзброеныя і, калі будзе загад, абараняць замак або валоданні, якія належаць Невелю. Адзін раз на год у замку або на «пляцу папісовым» яны станавіліся перад адміністратарам, маючы «каня добрага, пару пісталетаў, дзіду і самі асобамі сваімі», папаўняючы «склад» боепрыпасаў у цэйхгаўзе. «Лістоўныя» плацілі з кожнай валокі па 10 злотых. Але ў лік гэтай аплаты, як паведамляе дакумент, яны павінны былі здзейсніць «за 70 міль тры дарогі ў год..., лічачы адну дарогу даўжынёй да Слуцка або да Вільні. Зімой такая дарога ацэньвалася гіа 10, летам — па 6 злотых. Калі ў гэтыя дарогі яны не ездзяць, тады з іх бярэцца па Юзлотых» '".