• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    74
    таксама па адной кадзі для вады з мэтай проціпажарнай бяспекі. Таксама захавалася павіннасць старажоўства.
    Да гэтага часу Себеж разросся І ўмацаваўся. Акрамя шляхецкіх і казацкіх у горадзе мслася 39 мяшчанскіх пляцоў. Ранейшая структура ўмацаванняў захоўвалася як у замку, так і ў самім горадзс — «месте». У арсенале горада адбыліся змены. Дакументы фіксуюць пяць бронзавых гармат на колах, тры жалезныя гарматы, пяць марцір, 13 гакаўніц, адну шмыгаўніцу і іншую зброю 212
    Паводле інвентароў першай паловы XVII ст., Себежскі край уяўляецца месцам усё яшчэ дрымучых няходжаных лясоў, няпужаных самых разнастамных звяроў, на якіх кожнаму было дазволена паляваць пры выкананні пэўных умоў: «Звера любога малога і вялікага вольна кожнаму біць дазваляецца. А хто звера заб’е вялікага і не прызнаецца, той віны заплаціць 10 коп, а за меньшага — 5 коп»,— сведчыць інвентар 1641 г. Цікава, што паляваць дазвалялася не толькі на лася, аленя, сарну, мядзведзяў, ваўкоў і баброў, але і на зубра пры ўмове, што будзе аддадзена «на замак Себежскі паўшкуры і чвэрць мяса» 213.
    У пачатку рускапольскай вайны сярэдзіны XVII ст., летам 1654 г., Себеж быў заняты рускімі войскамі. Захавалася данясенне ваяводы Сцяпана Бухвостава цару пра ўмацаванні горада гэтага часу. Працягласць умацаванняў вакольнага горада раўнялася 704 сажням. Яго вал узвышаўся над водамі возсра на 9 сажняў. «Кромская сцяна» (умацаванне замка) мела працягласць 78 сажняў і ўзвышалася над горадам на 16 сажняў. У шырыню пляцоўка замка дасягала толькі 17 сажняў, у той час як шырыня вакольнага горада «от стены до стены» раўнялася 130 сажням, а ў даўжыню «от Летннх ворот до Крому 190 саженей, а все на гору». Акрамя гэтай брамы ў навакольным горадзс згадваюцца яшчэ тры брамы, якія называліся аднолькава — «Водянымн» 214.
    Псрад Летняй брамай працякала невялікая р. Серабранка шырынёй 6 сажняў. Па сутнасці, гэта быў канал, які ператвараў паўвостраў з размешчаным на ім горадам у востраў. Мост на палях падводзіў да галоўнай Летняй (Полацкай) брамы. 3 прыступнага боку на падыходах да мосту і брамы ўздоўж усёй рэчкі дадаткова быў «установлен чеснок дубовый».
    Спробы ваяводы С. Бухвостава пачаць зімою 1655 г. будаваць у Себежы новы астрог скончыліся няўдачай. Ваенныя дзеянні, адсутнасць на месцы патрэбных майстроў, немагчымасць нарыхтаваць і прывезці 21 тысячу бярвенняў, неабходных «на острожное дело», прывялі ў сакавіку 1655 г. да замены ваяводы С. Бухвостава I. Няплюсвым, які меў царскую грамату з указаннем весці будаўнічыя работы «себежскнмн уезднымн людьмн». Маючы только 6650 бярвенняў, I. Няплюеў пасля нарады са старастам Івашкам Дзежкіным «с товарніцн» вырашыў будаваць малы астрог «по старой стене, где наперад сего городская стена оыла" Прычым работы пачаліся з рамонту астрога ля Лстняй брамы ~15. Затым быў даглсджан замак. Тут паправілі ўязныя вароты, узвялі дзве вежы з абламамі, сцены па ўсяму «старому городніцу», пабудавалі склады 216.
    Ваенньія дзеянні ў акрузе Себежа нс вяліся да вясны 1661 г., калі ваенная ўдача адвярнулася ад царскіх войскаў. Іх адступленні і паражэнні прывялі да таго, што себежскія мяшчане і шляхта, папярэдне знёсшыся з палкоўнікам войска Вялікага княства Літоўскага Міхайлам Пацам, 20 красавіка «... нзутра рано... город отперлн н М. Паца с войском в город вступнлп». Як пісаў цару ваявода I. А. Хаванскі, ратныя
    75
    людзі, якія «...былі в Себеже те де побежалн к воротам н сталн бнться, н мешане де, прпбежав, твонх ратных людей, которыс былн в Себеже, побнлн п в город Себеж лнтовскнх людей впустплн» Я|7.
    Сейм Рэчы Паспалітай у тым жа 1661 г. за гэтыя дзеянні амнісціраваў жыхароў Себежа за здраду ў 1654 г. і ў якасні заахвочвання вызваліў горад на чатыры гады ад уплаты ўсіх падаткаў, пацвердзіўшы ўсе раней дадзеныя яму вольнасці2|8.
    Па Андрусаўскаму перамір’ю, Себеж да 1678 г. часова адышоў да Расіі, а затым вярнуўся ў склад Вялікага княства Літоўскага. Горад перайшоў у рукі Радзівілаў. Інвентарныя апісанні Себежа 80—90х гадоў XVII' ст. даюць новую цікавую гістарычную інфармацыю пра жыццё гараджан, іх павіннасці, планіроўку і забудову паселішча, а таксама пра абарончыя збудаванні гэтага часу.
    Разбуральная і знішчальная рускапольская вайна 1654—1667 гг. у асноўным абышла Себеж. Пасля яе заканчэння горад зноў стаў разрастацца і прыводзіцца ў належны стан. Тут з’явіліся новыя грамадскія збудаванні, умацаванні замка і горада.
    Як паказваюць дакументы, усе лініі ўмацаванняў горада былі раздзелены на асобныя дзялянкі, так званыя «кватэры», якія рамантавала або будавала пэўная катэгорыя насельніцтва Себежа, Себежскай і Краснагародскай валасцей. Так, умацаванні замка працягласцю 97 прутоў, г. зн. 472 м, узводзілі толькі сельскія жыхары Заазёрскага (14 прутоў), Парэцкага ці Дзямідаўскага (40 прутоў), Моцерскага (12 прутоў), Раждзественскага (31 прут) войтаўстваў 219.
    Працягласць ліній умацаванняў горада раўнялася 238 прутам, або 1160 м. Яна была разбіта на тры «кватэры». Першую даўжынёй у 30 прутоў (каля 145 м) даглядалі казакі, якія мелі свае дамы ў Себежы. Шляхта са сваіх гарадскіх «пляцов» узводзіла 26 прутоў умацаванняў (125,5 м). Найбольшая дзялянка прыходзілася на мяшчан, якія даглядалі 182 пруты, або 899 м, умацаванняў. У перыяд ваеннай небяспекі кожны быў абавязаны абараняць сваю «кватэру» 22°.
    Жыхары «места і воласці» мелі дакладна распрацаваную «ўставу» павіннасцей. Акрамя разнастайных падаткаў і натуральных паставак, яны выконвалі гарадавыя або замкавыя работы. Так, мяшчане з кожнага дома, валашчане з кожнай службы «для направы і выстаўлення новых парканаў» абавязаны былі даваць па два бервяны і па адной чэсанай дошцы такога памсру, які будзе ўказаны адміністрацыяй замка. Іх складвалі на замкавым двары пад паветкай, прычым кожны гараджанін павінен быў атрымаць адпаведны дакумент — «квіт» аб выкананні павіннасці. Уладальнікі коней прывозілі будаўнічыя матэрьіяльі па зімоваму шляху. Тыя, у каго коней не было, нарыхтоўвалі лес зімой, а вясной звязвалі яго ў плыты і сплаўлялі па рэках да Себежа —
    У гарадскіх брамах узброеныя мяшчане абавязваліся несці па чарзе варту ўначы і ўдзень. У дадатак мяшчане рамантавалі масты перад горадам, дастаўлялі лес, ламачча, каменні на дамбу. У ваенных адносінах усе дарослыя мужчыны былі аб’яднаны ў сотні і абавязаны абараняць у адведзеных месцах на ўмацаваннях са зброяй у руках. У мэтах праверкі і падрыхтоўкі гараджан да вядзення бою і ўмення валодаць зброяй раз у тры месяцы праводзіўся агульнагарадскі «попіс». Наяўная зброя запісвалася ў магістрацкі рэестр і пазнен старанна звяралася ~‘.
    Своеасаблівую катэгорыю ваеннаслужылага насельніцтва горада складалі себежскія казакі. Валодаючы значнымі надзеламі зямлі (як правіла, 4 валокі ў радавых, да 12 — у ротмістраў, што складала болей
    76
    за 152 га), раскіданымі па тэрыторыі Себежскай і Краснагародскай валасцей, яны ў мірны час адыгрывалі ролю пагранічнай варты. Акрамя сваіх двароў на сяле, себежскія казакі былі абавязаны мець таксама «пляцы» ў горадзе, на вуліцы Краснай, якая пазней называлася Казацкай. ha кожным пляцы стаялі жылыя і гаспадарчыя пабудовы, за якімі прыглядваў у адсутнасць гаснадароў асобны наёмны работнік. У выпадку васннай небяспекі ён павінен быў з мушкетам займаць месца на гарадскіх умацаваннях. Кожная казацкая сям’я абавязвалася мець у сваім доме запасы харчавання на чалавека на паўгода аблогі. Самі казакі ў выпадку аблогі абаранялі замкавыя ўмацаванні. Як і мяшчане, раз у тры месяцы яны праводзілі на замкавым двары перад адміністра’ тарам свой казацкі «попіс». Сам казак або яго прадстаўнік павінен быў мець «добрага каня казацкага, дзіду, пару пісталетаў і бандалет на поясе». Улічваючы парубежнае месцажыхарства, казакі абавязваліся быць на замку да таго часу, пакуль адміністратар замка не аддасць патрэбнага загада 223.
    Сярэднявечны Себеж быў горадам выключна драўляным. Таму магістрат горада строга патрабаваў ад жыхароў прытрымлівацца правілаў супрацыіажарнай бяспекі. На працягу вясны і лета каля кожнага дома ў асобным месцы ў бочках і чанах стаяла вада. На кожным доме, як правіла, была пажарная драбіна вышынёй не ніжэй за страху дома. Вада мелася і ў замку. Пажарную рэвізію рэгулярна праводзіў упаўнаважаны магістратам бурмістр, які пра непа'радкі даносіў у замак. Адміністрацыя накладвала штраф у 5 копаў гр'ошаў на заможных мяшчан, а «ўбогіх» садзіла ў астрог 224.
    Да канца XVII ст. Себеж утрымліваў свае абарончыя ўмацаванні ў здавальняючым стане. Спраўнымі былі і ўмацаванні замка, якія складаліся з двух’яруснай брамы і паркана, гарадскіх умацаванняў. Пастаянна расла колькасць жыхароў. У канцы XVII ст. у горадзе налічвалася 300 дамоў. Былі пабудаваны касцёл, які стаяў на Замкавай гары, уніяцкая царква Дзевы Марыі на рынку, праваслаўная Раждзественская царква. Дакументы называюць вуліцы Вялікую (ад Летняй брамы), рынак, Казацкую або Красную, Замкавую, Прабойную або Гандлёвую, якая ішла ад царквы Раства да возера, Папярэчную, Шляхецкую. Себеж у гэты час належаў княгіні Людвіцы Караліне Радзівіл, маркграфіні Брандэнбургскай 225.
    Паўночная вайна нанесла Себежу вельмі цяжкі ўдар. Горад быў спустошаны, абязлюдзеў. Згодна даных інвентару 1717 г., калі Себежам валодаў сваяк Радзівілаў пфальцграф Рэйнскі, замак знаходзіўся ў руінах ужо некалькі гадоў. Яго ўмацаванні разваліліся. Ацалеў толькі частакол па абодва бакі ад двух’ярусных апаўшых брам ды каля абозні стаяла некалькі дзесяткаў завостраных бярвенняў плота.
    3	гарадскіх драўляных умацаванняў існавала ўязная Летняя брама. У п. 6 «Павіннасцей места Себежа» адзначалася, што «запушчанасць места адбылася ў апошнія неспакойныя гады, калі нават простай агароджы вакол паселішча не было, таму што ў гэтыя гады ні з воднага дыма і пляца не было вывезена ні бярвенняў, ні дошак, хаця гэта запісана ў прывілеі горада. Але цяпер, упусціўшы столькі гадоў, пад страхам пакарання загадваем, каб хутчэй у бліжэйшыя 3 гады, навазіўшы неабходнага лесу, горад навечна апарканілі і абгарадзілі належным чынам, места дагледзелі і аздобілі». У п. 8 «Павіннасцей...» гаварылася: «Праз 3 гады, калі ўсё будзе ўмацавана... неабходна папраўляць парканы кожную зіму, з кожнага пляца па 2 падыходзячых бервяна і 1 дош