• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    70
    He ўсе казакі жылі ў Невелі, але тыя, што жылі, былі вольныя ад усіх гарадскіх павіннасцей.
    Інвентар Невеля, складзены ў чэрвені — ліпені 1694 г., фіксуе значную разбуранасць замка. У гэты час ён быў абведзены штакетам, a «ізбіцы» ўсе разваліліся. Вежы наогул «гадзіліся на дровы». У большменш прыгодным стане знаходзіліся дзве брамы. Умацаванні горада былі больш спраўнымі. Тут паранейшаму функцыяніравалі Луцкая, Нікольская, Спаская, Ягораўская брамывароты, адна фортка да' возера, дзве вялікія вежы — Валкоўня і Глінка і чатыры вежы «бычкі». 3 боку возера ўсё гэта абкружаў абарончы роў. У гэты час у горадзе мелася восем рознакаліберных гармат, некалькі гакаўніц, жалезныя і каменныя ядры, порах, салетра і волава захоўваліся ў цэйхгаўзе 200.
    Такое ўяўленне даюць інвентары 1700 і 1712 гг., складзеныя ў гады Паўночнай вайны. У горадзе заўважана змяншэнне колькасці насельніцтва, якога ў 1700 г. налічвалася 394 дымы, у 1712 г —толькі 270 аі. У Невелі ў 1705 г. пабыў Петр I з рускімі войскамі.
    Да 1731 г. Невель, які з Себежам складаў адзінае Радзівілаўскае графства, у некаторай ступені акрыяў ад вайны. Ён меў выгляд значнага горада, які займеў прыгарады, што размяшчаліся за Луцкай, Спаскай і Ягораўскай брамамі ў той час. У ім налічвалася 403 дымы. Агульныя міжнародныя абставіны, якія ў пэўнай ступені спрасцілі сітуацыю на граніцы паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй, далейшае развіццё васннай навукі і асабліва развіццё артылерыйскай справы наклалі свой адбітак на знешнія абрысы горада і яго фартыфікацыю. Яна паранейшаму захоўвалася, узводзілася і даглядалася горадам і воласцю. Аднак гэта было хутчэй данінай традыцыі, чым перашкодай для рэгулярных зойскаў патэнцыялыіага ваеннага праціўніка.
    Толькі супраць магчымых сялянскіх выступленняў умацаванні горада ўсё яшчэ ўяўлялі пэўную перашкоду. Але і гэтая перашкода ўжо адрознівалася ад падобных збудаванняў мінулага стагоддзя. Зрубленыя сцены замяняліся вастраколам і палісадам. У лініі гарадскіх умацаванняў засталося чатыры вежы, прычым толькі дзве з іх былі зноўку пабудаванымі. Сярод узбраення згадваюцца дзве вялікія жалезныя гарматы, адна бронзавая і дзве жалезныя сярэдняга калібра, дзве марціры, 13 гакаўніц, 47 розных стрэльбаў, ядры, кулі, карцечныя набоі і іншая амуніцыя. Як і раней, фігуруюць павіннасці гараджан — ваеннабудаўнічыя, вартавая і штоквартальны попіс са зброяй. Сярод казакоў згадваюцца толькі 9 чалавек «лістоўных», якія валодалі надзеламі ад 1/8 да 1 1/2 валокі 202.
    Сітуацыя ў Невелі, зафіксаваная ў інвентары 1731 г„ захоўвалася з нязначнымі зменамі да сярэдзіны XVIII ст. Гэта падцвсрджана інвснтарамі 1748 і 1749 rr?j3 Напярэдадні далучэння горада да Расіі ў 1772 г. тут былі Луцкая, Спаская, Ягораўская брамы 204. У далейшым ніякіх сведчанняў пра ўмацаванні горада ў крыйіцах больш не сустракаецца.
    Себеж
    1	історыя парубежнага горада Себежа XV—XVIII стст. звязана са шматлікімі войнамі паміж Маскоускай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, якія рэдка заціхалі на гэтым парубежжы толькі ў перыяд нядоўгіх перамір’яў. Паўднёвы прыгарад Пскова, вядомы з 1427 г. па «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» як «Снбсж замок», ужо тады адчуў магутнасць войскаў вялікага князя Вітаўта, які
    71
    ішоў да Пскова і здаўся яму. Пасля здачы Пскова Вітаўт пакінуў на Пскоўшчыне ў замках і прыгарадах гарнізоны, падначаліўшы гэты кран сваёй уладзе'205. Першае пісьмовае сведчанне пра Себежкрэпасць паказвае, што гэта ўмацаванне, безумоўна, існавала задоўга да 1427 г., гэта значыць у XIV ст., магчыма, і ў XIII стагоддзі.
    У 1535 г. войскі рускага ваяводы князя В. Шуйскага ўступілі ў межы Усходняй Беларусі, а ў Себежы «яко на своей земле, замок Себеж зарубнлн іі всемн потребамп способнлн». Кіраваў будаўніцтвам італьянец гіятрок Малой. Спробы пейтралізаваць Себеж пабудовай супраціўнага яму замка зза фінансавых цяжкасцбй Вялікага княства Літоускага засталіся няздзейсненымі 206. Себежскі замак атрымаў назву ІванІорад на Себежы. Ен меў працягласць драўляназемляных умацаванняў у 1/0 сажняў, быў слабым, але яго «крепостн самородные» і ўдалыя дзеянні гарнізона дазволілі паспяхова вытрымаць у лютым 1536 г. аблогу дваццацітысячнага войску намесніка Няміры. Двойчы, у 1560 і 1562 гг., замак поўнасцю выгараў і аднаўляўся. Ен то пераходзіў у рукі Маскоўскай дзяржавы (1570, 1582 гг.), то зноў уключаўся ў склад Вялікага княства Літоўскага 207.
    Планіроўка Себежа і яго ўмацаванняў XVI—XVIII стст. добра рэканструіруецца на падставе шэрагу інвентароў за розныя гады, якія захаваліся ў архівах Масквы, Мінска, Вільні, Варшавы. У самым раннім вядомым апісанні Себежа ў Пісцовай кнізе за 1585—1587 гг. падрабязнага апісання ўмацаванняў няма, бо яны былі моцна разбураныя. Пісцы ў Верхнім горадзе са збудаванняў называюць толькі «анбар», а пад ім склеп для захавання зелля, свінца, ядраў і «всякого пушечного запаса».
    Сярод 322 мясцовых жыхароўмужчын мелася 82 стральцы, 137 пешых і конных казакоў, 31 пушкар, 15 варотнікаў. Дакументы называюць у лініі гарадскіх умацаванняў шэсць варотаў: Летнія, Успенскія, Мысавыя, Сабуравы, Апарыны, Кляменцеўскія. У 1619 г. інвентар ужо складзены сумесна маскоўскім дваранінам С. Д. Якаўлевым і віцебскім войскім Юрыем Сівіцкім у момант перадачы Себежа Вялікаму княству Літоўскаму. Тут «Себежскнй кром» называецца ў дакуменце «Высокім замкам». Згодна дакумента, ён меў магутныя драўляныя сценыгародні, рубленыя ў тры сцяны і абмазаныя глінай. У замку ў лініі абароны стаялі тры шмат’ярусныя вежы і вароты — «брама», якая адкрывала спуск у горад. На тэрыторыі замка знаходзілася царква св. Мікалая, пяць хлебных свірнаў, сталовая хата, цэйхгаўз. Па всжах стаялі 1.э бронзавых гарматаў на колах, адна гарматашмыгаўніца, 21 гакаўніца. Меўся значны запас пораху і разнастайных ядраў як жалезных, так і каменных, пакрытых волавам. У цэйхгаўзе ляжалі гарматныя колы і восі, формы для адліўкі ядраў і куль, мушкетныя ствалы і інш.
    Колішні вакольны горад Себеж завецца ў дакуменце Ніжнім замкам. Яго абарончыя сцены былі зрублены таўшчынёй у чатыры бервяны, мелі баявыя галерэі з байніцамі («бланкованьем»), змайстраваныя на гароднях («ізбіцах»), Яны ўшчыльную падступалі да ўмацаванняў Верхняга замка, злучаючыся з імі на крутым схіле. Ніжні замак абаранялі таксама восем вежаў, у іх ліку чатыры вежы — брамы. 3 іх толькі адна брама мае назву «Летняя». Астатнія назваў у інвснтары не маюць. У позніх дакументах усе яны называліся аднолькава — «брамы Вадзяные», г. зн. яны адкрывалі жыхарам горада доступ да вады воз. Ссбеж. Пазней адна з брам называлася «Курпіна брама». Перад Летнян брамай меўся пад’ёмны мост. Вакол усяго Ніжняга замка па беразе возера
    72
    73
    былі ўбіты драўляныя палі, якія перагарадзілі вольны доступ да сцен Ніжняга замка 208. У інвентары называюцца дзевяць вуліц горада: Апарынская, Астрожная, Красная, Гандлёвая, Зароўе, Сяргееўская, Кліменцьеўская, Мысаўская, Азяроўская, «На зароўі», а таксама шэсць цэркваў — Троіцы, Мікалая, Прачыстай, Ільі, Пятніцы, Раства і манастыр св. Мікалая. Аднак усе дамы і цэрквы ў сувязі з перадачай горада Вялікаму княству Літоўскаму былі пустымі і абрабаванымі. Адбітак спарахнеласці і запусцсння ляжаў на гарадскіх умацаваннях. Жыхары горада нс згадваюцца, яны зусім пакінулі Себеж. Як відаць з інвентару 1619 г., пры Себежскім замку раней неслі службу 30 конных казакоў, якія валодалі падданымі і зямлёй у бліжэйшай акрузе, 20 пушкароў, якія падзяляліся на тры катэгорыі: старшых, якім плацілі ў год па 6 рублёў і па 20 чвэрцяў хлеба, сярэдніх, якія мелі па 5 рублёў і 15 чвэрняў хлеба ў год. Мелася таксама 10 брамнікаў і 2 кавалі. Ім плацілі столькі ж, колькі і старшым пушкарам. Усім дазвалялася вольна і неабмежавана лавінь рыбу ў возеры 209.
    Інвентар Себежа, складзены праз 10 гадоў, у 1629 г. малюе Верхні замак, у якім гародні ўжо саступілі месца частаколу — «паркану». Дзве старыя вежы зусім згнілі, дзве другія стаялі ненакрытыя. Уязная замкавая брама мела два паверхі. Арсенал замка заставаўся без змяненняў. Структура абароны горада выглядала наступным чынам: паркан, восем вежаў, чатыры брамы. Пры гэтым назву «ўязная Летняя брама» замянілі на «брама ўязная Полацкая». Яшчэ адна брама стала называцца «брама Мысавая». Згадвалася «Вялікая Полацкая вуліца» і вуліца Замкавая. 3 гэтага інвентару відаць, што горад у момант далучэння да Вялікага княства Літоўскага з мэтай прыцягнуць новых жыхароў атрымаў ілыоты і вызваленне ад выплаты розных падаткаў тэрмінам на 10 гадоў. У 1623 г. Себеж атрымаў магдэбургскае права і, напэўна, уласны герб.
    У горадзе было пачата будаўніцтва касцёла, плябані, школы і гарадской лазні. 3 шасці цэркваў горада пяць былі ў запусценні і толькі ў адной, Прачысценскай, вялася служба і меўся поп 21°. У Себежы з’явілася прышлае насельніцтва, якое прывабіла дзесяцігадовая «слабода». Сярод іх інвентаром называюцца замкавыя рамеснікі, себсжская шляхта і себежскія казакі, якія пабудавалі свае двары ля ўязной Полацкай брамы і ўздоўж паркана. Таксама меўся замкавы гарнізон на чале з капітанам Г. Медунецкім. Аналіз імёнаў і прозвішчаў гарадскога насельніцтва Себежа, а таксама себежскіх казакоў гэтага часу выяўляе пераважна беларускую антрапанімію і дае падставу лічыць, што ў горадзе ў нацыянальных адносінах адбылася поўная змена насельніцтва — яно стала беларускім, рознага веравызнання, але з уніяцкім элементам, які пастаянна ўзмацняўся. У той жа час сельскае насельніцтва Себежскай і Краснагорскай валасцей заставалася вялікарускім, хаця паміж імі інтэнсіўна ўмацоўваліся паселішчы новапасаджанай беларускай шляхты і казакоў. Падданыя сяляне неслі абавязкі па рамонту і догляду Себежскага замка, адпрацоўваючы з кожнай службы штсгод два тыдні конна або пешшу ў залежнасці ад неабходнасці. Прычым адзін тыдзень талакою («тыдзень гвалту») на рамонце ўмацавання, другі тыдзень павінны былі вартаваць замак. Акрамя таго, «на направу замка Себежскага з сялянскай службы даваліся ў замак 5 вазоў дроў, 2 бервяны або 1 брус даўжынёю ў 4 сажані» 21'.
    У 1641 г. гэта павіннасць некалькі змянілася, калі сяляне пастаўлялі з кожнай службы па два брусы і дзве цясіны даўжынёй па 4 сажні, a