• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    Усе жыхары «места», згодна даўніх традыцый, займаліся «валавай работай»: пачаўшы з вясны і да замаразкаў «валы і зямлю сыпаць абавязаны былі за дазорам і загадам Яго Міласці пана губернатара». Быхаўская воласць, скончыўшы сеяць яравыя, таксама была абавязана «водлуг даўняй павіннасці сваёй валавую работу выканаць па загаду Е. М. пана губернатара». Восенню яна ж, «з поля сайшоўшы», працягвала работы да замаразкаў 31.
    У гады Паўночнай вайны ўладальнік Быхава К. Сапега перайшоў на бок К. Ляшчынскага і Карла XII і трапіў у апалу як караля Аўгуста, так і Пятра I. Горад двойчы быў у аблозе. Пачынаючы з 1701 г. быхаўскі гарнізон на чале з М. Більдзюкевічам і Юрэвічам неаднаразова нападаў на наёмнікаў польскага караля і шляхціцаў, якія яго падтрымлівалі, не баючыся дзеянняў у адказ, таму што Стары Быхаў быў добра дагледжаны людзьмі і артылерыяй. Аўгуст II усё ж такі сабраў сюды значныя сілы сваіх войскаў і шляхецкіх харугваў. Пётр I таксама прыслаў запарожскіх казакоў. Польскае войска ўзначаліў генерал артылерыі Вялікага княства Літоўскага Сініцкі, які напярэдадні забраў 15 гармат з Магілёва. Зыход аблогі вырашылі ў канчатковым выніку голад і «галандка» — вялізная магілёўская гарматабамбарда, на адзін зарад якой ішло 3 камені пораху (каля 45 кг.— М. Т.). Маючы добрага бамбардзіра, Сініцкі «бомбамі будынкі гарадскія моцна ламаў і... дзіравіў». 3 горада давалі рашучы адпор, аднак з цягам часу зыход аблогі станавіўся ясным.
    Пасля шматмесячнай аблогі «рыцарства» горад і яўрэйскі кагал прысягнулі на ганаровых умовах каралю Аўгусту, здалі замак і горад з усімі гарматамі і амуніцыяй. Губернатар оберлейтэнант Якуб Дэро вымушаны быў аддаць ключы ад горада і замка. Частка наёмнага гарнізона выводзілася ў Магілёў. Яго месца занялі 400 гвардзейцаў караля. Мяшчане захавалі ўсе свае вольнасці і прывілеі32.
    Заняўшы Стары Быхаў і ўсё наваколле, Сініцкі практычна стаў адзі
    86
    наўладным правіцелем Быхаўшчыны, забіраючы ў сваю карысць усе прыбыткі таксама з Магілёўскай каралеўскай эканоміі. Адначасова разам са сваім акружэннем ён рыхтаваў здраду каралю Аўгусту II і выступленне супраць рускіх войск. Перш за ўсё ён загадаў насельніцтву аднавіць быхаўскія ўмацаванні, што было зроблена, па словах храніста, «.крывавай людской працай». Затым, дачакаўшыся прыхода ў Быхаў войскаў, якія ўзначальвалі брат Сініцкага падстолій Вялікага княства
    Спецыяльныя нажы для ўвінчвання ў калоды
    Літоўскага і палкоўнікі Ліндорф і Берлінкурт, генерал падняў мяцеж. Адным з першых яго крокаў было рабаванне рускай армейскай казны, якая дастаўляла салдатам грошы да месца дыслакацыі палкоў. У адказ на гэта тады ж пад Быхаў былі тэрмінова скіраваны некалькі дзссяткаў рускіх палкоў пад камандаваннем генералаў Боўра, Чамберса, Фонвер'дэна і Валхонскага. У той час, летам 1707 г., Быхаў уяўляў сабой добра ўмацаваную фартэцыю з вялікай колькасцю гармат, пешага і коннага войску. Прыхільнікам Сапегаў і шведскаму каралю мяцежнікі паведамілі, што яны могунь прыходзіць на беларускае Падняпроўе, дзе атрымаюць поўную падтрымку з боку групы Сініцкага. Аднак насельніцтва Быхава, якое выказалася супраць дзеянняў Сініцкага, было прымушана заняць баявыя пазіцыі на лініі абароны горада. Каб перашкодзіць падыход да абарончага пояса горада, гарадскі вал ад падножжа і да верха быў абкладзены вялікімі калодамі, у. якія ўвінцілі шмат спецыяльна зробленых нажоў. Такімі перашкодамі былі ўмацаваны месцы, найбольш зручныя для атакі рускіх войскаў33. Пачалася бамбардзіроўка горада і асабліва замка з цяжкіх марцір. Аднак доўгачаканая дапамога ад Сапегаў і Карла XII не падыходзіла. Гэта прымусіла Сініцкіх у канчатковым выніку пайсці на перамовы аб капітуляцыі. Горад і замак па ўмовах 13 пунктаў здачы займаліся рускімі войскамі. У замку павінны былі знаходзіцца два каменданты і змешаны гарнізон з рускіх і польскіх войскаў, жыхары горада і воласці атрымалі волю і захаванне сваіх правоў, старэйшыя афіцэры прыносілі прысягу ніколі не служыць супраць «найсвятлейшага цара», а самі Сініцкія павінны былі вольна пакінуць Быхаў. Уся артылерыя заставалася ў замку і на валах. Рускія генералы, якія згадзіліся на гэтыя ўмовы капітуляцыі, ужо мелі загад на арышт Сініцкіх і высылку іх у Сібір. Пасля здачы горада і замка закаваных у кандалы братоў накіравалі ў Сібір. Затым «усю армату
    87
    быхаўскую, якой было некалькі дзесяткаў штук, а таксама армату замкавую замка Магілёўскага—15 штук... Масква, склаўшы ў баііданы, адправілі ўніз Дняпром да Кіева»34. Па сведчанню інвентару цэнхгаўза, у 1707 г. у Быхаве сваіх гармат было больш за 30, калібрам ад 1 да 100 фунтаў, каля 50 бочак «пораху крычаўскага», пяхотныя і артылерыйскія гранаты, мноства рознай амуніцыі35.
    Пасля ўзяцця Быхава на працягу 7 гадоў з лішкам у ім стаяла некалькі тысяч рускіх салдат. Калі ж прыйшоў загад выходзіць з Быхава,
    «Арган». XVII ст.
    «Масква ў брамах быхаўскіх мураваных вярхі поўнасцю паразбірала, a пад вывады, якія былі наймацнейшымі, выкапаўшы равы, бочкі з порахам паставіўшы, паўзрывалі, места выпаліць хацелі, але ўбогія мяшчане са слязьмі ледзьве адпрасілісь. I так з тых часоў Быхаўская фартэцыя апала і не рамантавалася...» 36 Аднак сцверджанні магілёўскага храніста пра запусценні быхаўскіх умацаванняў не зусім правільныя. Яны ўсё ж былі адноўлены пасля Паўночнай вайны. Тут паранейшаму мелася шматлікае ваеннае апалчэнне гардджан, якое на пачатку XVIII ст. у прыватнаўладальніцкім Быхаве, як і ў іншых гарадах Беларусі, падзялялася на сотні і дзесяткі, кожны мешчанін павінен быў мець мушкет 37.
    Быхаўскі замак Сапегаў таксама быў адноўлены і адрамантаваны. Артылерыйскі парк зноўку папоўніўся новымі гарматамі.
    Інвентар замка да 1747 г. называе перакінуты праз абарончы роў «новы мост, з брусоў зроблены, з балясамі кругом». Уязная брама была «мураваная, з тоўстымі скляпеннямі, мела двухстворкавыя вароты з тоўстых дубовых дошак з фортаю і складанай сістэмаю жалезных засавак. Злева ў ёй мелася памяшканне кардэргардыі («ізба для жаўнераў»). Справа ў браме размяшчаўся астрог. У арсенале адзначаны 14 гармат на лафетах і без лафетаў, запас пораху, 44 «дзід зямянскіх» 38. Праз 4 гады, у 1751 г., тут, акрамя 14 гармат, вядомых па інвентару 1747 г., мелася яшчэ 6 шмыгаўніц. Паранейшаму працавала людвісар
    88
    ня, якая адлівала новыя і перарабляла старыя гарматы. У момант складання інвентару адзначалася, што адна «гармата разарвана» ў людвісара і адна ў аддзелцы 39. У 1757 г. у замку знаходзіўся гарнізон у 50 «жаўнераў», а таксама адзін капрал, два яфрэйтары, два барабаншчыкі. Усе яны былі мясцовыя жыхары, набраныя са Старога і Новага Быхава, служылі на ўмовах карыстання зямельнымі надзеламі40. 3 цягам часу ў дакументах знікла назва «Рагачоўская брама». 3 канца XVII  пачатку XVIII ст. яе пачалі называць «Новабыхаўскай брамай» 41
    Уключэнне Усходняй Беларусі
    ў 1772 г, у састаў Расійскай імпе
    рыі канчаткова пазбавіла Быхаў яго стратэгічнага значэння як крэпасці на Дняпры. Аднак і тады магутнасць быхаўскіх умацаванняў уражала сучаснікаў, якія ў 1780 г. адзначалі: «Старый Быхов построен в 1590 r. по веленню короля Снгнзмунда н укреплен земляным валом н рвом велнкнм лнтовскнм гетманом Сапегою. Над двонмн воротамн возведены две крепкне каменные башнн (напэўна, адноўленыя Магілёўскія і Новабыхаўскія брамы.— М. Т.). Город сей ннкогда взят не был»42. На пачатку XX ст. абарончыя валы н равы горада былі прададзены або здадзены ў арэнду мясцовым жыхарам, якія да 1912 г. «амаль усе валы разрылі», a
    Баявое аплечча кірасіра
    равы засыпалі і занялі пабудовамі, агародамі і садамі. Тады яшчэ былі цэлыя 10 гармат. Чатыры з іх стаялі, прыстаўленыя да сцяны касцёла, шэсць знаходзіліся ў замку ля сцен палаца, дзе размяшчалася ўправа вайсковага начальніка і канвойная каманда 43.
    Зараз у горадзе ацалелі рэшткі земляных валоў даволі значных памераў (шырынёй у аснове да 25 м і вышынёй 2,5—3,5 м) і абарончыя равы шырынёй да 25 м, якія ператварыліся ў сажалкі.
    Новы Быхаў
    Новы Быхаў узнік у XVI ст. на высокім правым беразе Дняпра і быў адразу спланаваны і пабудаваны як драўляназемляны замак прамавугольнай формы памерамі 560X370 м. Па перыметру ён быў абведзен земляным валам і ровам. Перад уязной брамай праз роў меўся пад’ёмны мост. Падобная планіроўка зафіксавана і ў сярэдзіне XVIII ст. У XVI — пачатку XVII ст. горад належаў Хадкевічам, затым перайшоў да Сапегаў 44.
    89
    У ходзе рускапольскай вайны 1654 г. Повы Быхаў быў заняты войскамі атамана I. Залатарэнкі, затым некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі45. Асабліва актыўнай была аблога Новага Быхава ў студзені 1655 г. дванаццацітысячным войскам гетманаў Радзівіла і Гансеўскага. I. Залатарэнка з 6 тыс. казакоў умела абараняўся, праводзіў нечаканыя вылазкі і не дапускаў поўнага акружэння. Аблога працягвалася беспаспяхова да канца студзеня, затым была знята 46.
    Вытрымаць аблогу такога шматлікага войска магла толькі моцная, добра ўмацаваная фартэцыя. . „ „ „
    Пасля падзей рускапольскай вайны XVII ст. і Паўночнай вайны разбураны Новы Быхаў ператварыўся ў невялікае мястэчка. У цэнтры яго стаяў абгароджаны вастраколам «двор». Уезд сюды ішоў па мосце, перакінутым праз роў, па якім траплялі ў вежубраму, абгароджаную частаколам. Тэрыторыю «двора» займалі гаспадарчыя і жылыя пабудовы.
    Дуброўна
    Цэнтрам абароны сярэдневяковай Дуброўны быў комплекс замкавых умацаванняў, размешчаных ля сутокі Дуброўны з Дняпром. Яны займалі ўчастак левага берага Днянра выцягнутай, амаль прамавугольнан формы, арыентаваны па лініі ўсход—захад, які і зараз мас памеры 125X45 м. Роўная паверхня замчышча, на якой не захаваліся абарончыя валы, узвышаецца над водамі Дняпра на 8—8,5 м.
    Дубровенскае замчышча складаецца з дзвюх пляцовак: пляцоўкі самога замка (90X45 м) і пляцоўкі падзамка (35X45 м), апушчанай ніжэй за замкавы двор на 1 м. Паміж імі некалі ішла раздзяляльная сцяна з уязной брамай 47.
    Замак меў вельмі зручнае з пункту гледжання абароны размяшчэнне: з поўначы яго абаранялі воды шырокага і глыбокага Дняпра, з поўдня і захаду абмывала р. Дуброўна з прадуманай сістэмай запрудаў. Даволі глыбокі роў і нізіна аддзялялі замак ад самога «места» з яго