• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    93
    сдаче говорнлн, н онн бояре н воевода дубровенцам говорнлн, чтоб онн добнлн челом государю н город здалн, как нные мнопіе польскне н лнтовскяе людн государю добнлп челом н города здавалн, а на себя большой кровн не навелн б» 60.
    Пагадненне было дасягнута 12 кастрычніка, калі «дубровенскне лнтовскне людн добнлн челом н город здалн п ворота отсыпалн». Пасля гэтага абложаныя «... с благочестнвымн свяіценннкамн с образамн, а шляхта н желдакн, н меіцане всякнх чннов служнлые людн н жнлецкне людн... нх, бояр н воеводы встретнлн... за городом с хлебом». Ваяводы, якія ўехалі ў горад, «дубровенскнх осадных седельцев н наряд, п зелье, н свннец велелн перепнсать»61. Лёс дубровенцаў цар вырашыў яшчэ раней у асобным указе Я. К. Чаркаскаму: «как город Дубровна здастца, н... шляхты лучшнх людей выбрав, прнслать к... государю, .... а достальную шляхту велеть посылать на Тулу, а меіцан н уездных людей раздать ратным людям семьямн, а город Дубровну выжечь». Гэты ўказ Я К. Чаркаскі выканаў. У царскую стаўку ў Смаленск была адпраўлена палонная шляхта, угорская пяхота, гайдуцкі ротмістр, 30 сем’яў лепшых мяшчан, яўрэі. 17 кастрычніка Дуброўна была спалена, а ўсё палоненае насельніцтва выводзілася ў рускія землі. Прыняццем такіх суровых мер рускі ўрад хацеў пакараць горад, які ўпарта супраціўляўся, каб застрашыць іншыя беларускія гарады. Адначасова задавальняліся інтарэсы рускіх служылых людзей, паколькі ім дазвалялася браць сялян і мяшчан у палон 62.
    Між тым далейшы ход ваенных дзеянняў паказаў бяссэнсавасць і паспешлівасць знішчэння ўмацаванняў у Дуброўне. Зімой войскі Рэчы Паспалітай перайшлі ў контрнаступленне і занялі Копысь, Оршу, затым і Дуброўну, умацаваўшыся тут і «отняв», такім чынам, шлях для рускіх па Дняпру. Каб ачысціць гэты шлях, быў сфарміраваны вялікі атрад на чале са стольнікам і ваяводай Ф. Л. Замятняй. Ужо ў красавіку 1055 г. цар накіраваў яго ў Дуброўну з ратнымі людзьмі, каб ён размясціўся «в земляном городе н жнл бы есн в Дубровне с велнкнм береженьем н Божьнм н нашнм делом промышлял неоплошно». Ваяводзе было прадпісана аднавіць умацаванні. Аднак перад тым трэба было выбіць атрад войскаў, якія заселі ў Дубровенскім спаленым горадзе. Адбыўся бой ля млына на Дуброўне і на беразе Дняпра, пасля якога праціўнік адышоў да Куцеінскага манастыра пад Оршу. Рускія ратнікі пачалі спешна ўзводзіць умацаванні. У адпісцы цару Ф. Л. Замятня паведамляў, што «... по твоему указу прншол я... с твонмн ратнымн людьмн к Дубровне сделать земляной город н ров около города копал, н острог поставнл, н всякне крепостн учнннл, н к тому городе чертеж послал к тебе. А мерою коло тово города н острога 256 сажень, да к острогу готового государь, острожку к раскату 81 сажень». Пакінуўшы ў Дуброўне полк Ф. Траферта, Ф. Л. Замятня са сваімі людзьмі рушыў з горада 63.
    У наступныя гады Дуброўна як бы засталася ў баку ад ваенных падзей. Тут пастаянна знаходзіўся толькі нязначны гарнізон рускіх войскаў у 40 чалавек. Сітуацыя садзейнічала паступоваму аднаўленню жыцця горада. У 1655 г. дубровенскі пратапоп Д. Палікарпаў, пасланы пасля здачы горада па царскаму ўказу ў Магілёў, пісаў адтуль цару, «что здесь он всякую нужду терпел н ныне я... скнтаюсь меж двор без прнюту разорсн в конец». Ён прасіў у цара грамату на пабудаванне ў Дуброўне царквы і аб засяленні горада, каб можна было з чаго «кормнться». Грамата гэтая была выдадзена, аднак справы пратапопа ру
    94
    халіся дрэнна. Яшчэ ў 1661 г. Дуброўна мела сумны выгляд. Аўстрыйскі дыпламат барон А. Мейерберг у сваіх дарожных нататках адзначаў: м' $• чы^ла веРасня  праехалі па Дняпру... Дуброўну, раней горад Мсціслаускага ваяводства, а цяпер Віцебскага. Ён узвышаецца на абодвух берагах ракі ў 80 вярстах ад Смаленска, і калісьці меў вялікае мноства збудаванняў, а цяпер бедствамі разбураны з часоў Маскоўскай вайны з велізарнымі стратамі ў маёмасці для яго ўладальніка Георгія Карла Глябовіча» 64.
    Ваенныя дзеянні канца вайны зноў «вннвеч обернулн» адроджаны горад65.
    _Праз 1 і гадоў пасля падпісання Андрусаўскага перамір’я, у верасні 1678 г., праз Дуброўну праязджаў і адпачываў Іаннер, які адзначаў, што горад паступова вайны 66.
    ’ тут дыпламат Бернгард прыходзіў у сябе пасля
    і канцы XVII ст. Дуброўна пераходзіць ад Глябовічаў да Казіміра Сапеп — гетмана польнага Вялікага княства Літоўскага і віленскага ваяводы. Паколькі ў гады Паўночнай вайны Сапегі былі на баку швсдаЎ> Дуброўну разам з замкам занялі і спалілі калмыкі спецыяльнага атрада рускага капітана Салаўёва. Некаторы час горад і навакольныя вескі былі ўласпасцю паплечніка Пятра I князя А. Д. Меншыкава. Пасля Паўночнай вайны Сапегі зноў сталі ўладальнікамі Дуброўны.
    У 1712 г. у Дуброўне замка не было. Тут стаяў толькі «двор», загароджаны новым дубовым штыкетам і часткова папраўлены старым. Мелася ўязная брама, на момант складання інвентару яшчэ не скончанаа 1 не вакРытая Пляцоўку «двара» займалі гаспадарчыя і жылыя пабудовы ь . Пазней, у 30я гады XVIII ст., замак усё ж аднавілі і ён праіснаваў да 1772 г.
    2.	УМАЦАВАНЫЯ ПАСЕЛІШЧЫ САПЕГАУ У ПАДЗВІННІ ПАСОЖЖЫ I ІНШЫХ РЭГІЁНАХ БЕЛАРУСІ
    Друя
    Паселішча Друя вядома па пісьмовых і археалагічных крыніцах з XIV ст. Згадваецца яно ўпершыню ў 1386 г. у «Хроніцы Стрыйкоўскага» ў сувязі з міжусобнай вайной Андрэя Полацкага 68.
    Да канца XV ст. Друя належала слугам Полацкага замка. У 1496 г. ей ужо валодалі князі Масальскія на падставе прывілея на «место», замак і воласць, атрыманага ад вялікага князя Аляксандра. У князёў Масальскіх горад знаходзіўся амаль два стагоддзі. У 1506 г. па даравальнай грамаце вялікага князя Аляксандра Друя з ваколіцамі пераходзіць да Ганны Масальскай з роду Сапегаў. У грамаце князь асобна падкрэсліў, што ён «не вызваляе мяшчан Друйскіх ад направы Полацкага замка і ваеннай службы нашай, па звычаю і практыцы іншых людзей». Неабходна адзначыць, што і сама Друя ў пачатку XVI ст. лічылася значным абарончым горадам у паграніччы 6Э.
    У лютым 1515 г. рускія ваяводы I. Шамін, Ю. Замяцін і СабураЎ ваявалі Браслаўшчыну і пасады «в Друн ожгоша». Быў, напэўна, спа'лены і замак, паколькі дакументы таго часу адзначылі: «а ныне городок на Друн новый». Па некаторых сведчаннях, першапачатковы замак князёў Масальскіх знаходзіўся на левым беразе Друйкі на тэры
    95
    торыі так званага «Старога места», а пасля падзем 1515 г. быў перанесены на правы бераг Друйкі70.
    Неабходна адзначыць, што з тактычнага пункту гледжання месцараспалажэнне Друі і яе замка было не вельмі ўдалым. Замак не мог заняць выступ ля ўпадзення Друйкі ў Дзвіну, таму што ён бьіў нізкі, малы і вясной пастаянна заліваўся. Акрамя таго, з усходу над ім узвышалася гара, якая, калі б яе заняў праціўнік, магла быць выкарыстана для ўстаноўкі артылерыі і абстрэлу замка. Пасля 1515 г. было выра
    Ппуя План A — першапачатковы замак; Б — замак XVII ст.; В — крэпасць маскоўскага войска ў сяр. XVII ст.; 1, 2. 3, 9касцёлы; 4, 5, 6, 7, 8, 10, 11  праваслаўныя цэрквы; ^2 —палац, 13 —сінагога; 14 —лазня; 15 —рынак; 16—стары рынак; 17 —турма;
    18 — кашары
    шана паставіць замак на гэтым узвышэнні, але і тут для ўмацавання было не лепшае месца, бо амаль з усіх бакоу меліся доўгія схілы, зручныя для атак праціўніка, а Дзвіна і Друйка былі аддалены ад замка на значную адлегласць 71. Тым не мснш «Полацкая ревнзня» 1552 г. зафіксавала Друйскі «замок спольный» братоў князёў Масальскіх на левым беразе Дзвіны. «Замок оборонный» абкружыла мястэчка, у якім лічылася 112 дымаў і 800 чалавек жыхароў. І\нязю Юрыю Масальскаму належала насельніцтва 48 дымоў, сярод якога ён меў «одного человека, который ему на замок ручннцы н гаковннцы оправует». Князь Іван’Масальскі валодаў трэцяй часткай «того замку Друя», а таксама 54 дымамі і 5 корчмамі72.
    Каму належала трэцяя частка Друі з 10 дымамі, дакумент не паведамляе, як нічога не гаворыць пра структуру замкавых умацаванняў; Хутчэй за ўсё ў Друі. як і ў многіх іншых дробных гарадах, яны былі ў занядбаным стане. Хоць тут у пачатку Лівонскай вайны і размяшчаўся копны атрад (1561 г.), аднак роля Друкскага замка ў гэтай вайне не высветлена. У «Тетрадн» 1563 г., якая вызначала межы Полацкага павета, пра яго сказана: «А Друя город еіце не поставлен, а город Друя стонт на Двнне». У той жа час тут адзначапа, што «посад Друйскій стал в Полоцком повете на Полоцкой земле» 7з. Перамірны «лнст» паміж бакамі, якія ваявалі, ад 1594 г. у дакументах называе яго ўжо ў ліку замкаў Падзвіння.
    у канцы XVI ст., у 1594 г., у дакументах сустракаецца памінанне
    96
    аб «опалом замку Друйском», што сведчыць пра стан умацавання таго часу. Аднак А. Гваньіні зазначаў тут у пачатку XVII ст. замак з мястэчкам над Дзвіною і Друяй. «Ад таго замка,— адзначаў ён,— пачынаецца граніца інфляндская» 74.
    У XVII ст. Друя змяніла свайго ўладальніка, якім стаў магутны магнат, канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега. Ён купіў Друю ў князя Масальскага за 5 тыс. коп грошаў літоўскіх. 8 сакавіка 1618 г. I. С. Сапега аб’явіў, што ля сутокі р. Друі з Заходняй Дзвіной ён закладвае новы горад Сапежын «у валу і астрозе», які забяспечыць як зброяй, так і іншымі абарончымі сродкамі. Для таго каб збудаванне ўмацаванняў не было занадта цяжкім для жыхароў Сапежына, магнат назаўсёды абавязаў сялян дзвюх сваіх валасцей — Дубровіцкай і Задзвінскай аказваць дапамогу гараджанам. Усе гарадскія прыбыткі ад збору падаткаў магістрату дазвалялася выкарыстоўваць на патрэбы горада, догляд і рамонт «прнвалка н острога». У сувязі з блізкім размяшчэннем ад мяжы і дзеля большай перасцярогі, каб хтонебудзь пад прыкрыццём гандлёвых спраў не прыехаў тайна з непрыяцельскай зямлі і «не соглядал», кожны, хто прыязджаў у горад, абавязаны быў заявіць пра свае тавары і патрэбы гараднічаму і бурмістру. Свае тавары купцы мусілі складваць у гасцінным двары, які размяшчаўся ў астрозе. Гораду давалася магдэбургскае права (1019 г.) і пячатка з выявай віціны пад разгорнутым ветразем. Тыя, хто жадалі пасяліцца ў новазакладзеным горадзе,. атрымлівалі «свабоды» на 20 гадоў. Адной з мэт закладкі Сапежына была абарона мяжы Вялікага княства Літоўскага 75.
    Хоць у 1632 г. Друя была занята рускімі войскамі «с пролнтнем кровн жнтелей, урядннков, ротмнстров н всей военной добычей», аднак горад у хуткім часе адрадзіўся. Тут дзейнічалі рамесныя цэхі, якія, як і ў іншых магдэбургскіх гарадах, валодалі ўласнай ваеннай амуніцыяй, харугвамісцягамі, бубнамі і трубамі. У ваенных адносінах жыхары Друі падзяляліся на тры сотні са сваімі сотнікамі. У горадзе былі свае збройныя майстры — мечнік, людвісар, слесары і іншыя рамеснікі76.