• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    М 1W : 20 м
    3 Cm. /Іепель
    Лепельскае замчышча
    112
    пеня 1j68 г. Сігізмунд Аўгуст наказной граматай загадаў полацкаму кашталяну Ю. Зяноўевічу завяршыць узвядзенне Лепельскага замка: «Пж замок наш Лепельскнй еіце не добудован, про то постерегаючн, абы (чаго уховай Боже!), для того от непрйятеля в якую небеспечность оный замок не прншол, расказалй о некоторых волостях нашях людей на работу до того замку послатн, а йж для лепшой беспечностн обывателей землй^ Полоцкой, людей н йменнй нх, до того замку прнлегшнх, тым спешней оный замок збудован был, ... велелв людем свонм к работе того замку помочнымн бытн» І25.
    X дабудаваным замку меўся пастаянны гарнізон, які налічваў 100 чалавек пяхоты і 200 коннікаў. А. Гваньіні пісаў, што «Лепле — места і замак дастаткова ўмацаваны, над возерам як бы на востраве пабудован» 126. J
    Пад абаронаю замка размяшчаўся вялікі порт, адкуль па Заходняй Дзвіне хадзілі караблі ў Рыгу і Полацк, а праз сістэму азёр і адзін волак — у Дняпро да Кіева 127.
    л сувязі з продажам Лепеля ў 1586 г. Льву Сапегу, які заклаў горад Новы Лепель на ўсходнім беразе возера, Стары Лепель паступова стаў ператварацца ў вёску, якая і цяпер называецца «Стары Лепель».
    Лоеў (Лоева Гара)
    Гэтае паселішча ўзнікла ў XI ст. на жывапісным высокім правым беразе Дняпра ля зліцця яго з Сожам '"3. Дняпроўскія стромы і шырокая плынь рэк абараняла яго з поўначы і з усходу, таму мясцовы драўляны замак, які пазней узнік тут, меў штучныя ўмайаванні з поўдня і захаду. Аднак Лоева і ара ў XV—XVI стст. стала тым месцам, дзе татары Перакопскай Арды, якая нс раз кіравалася на рабаўніцтва і на палон у паўднёвыя і цэнтральныя раёны Беларусі, перапраўляліся тут праз Дняпро. «Татарскі брод» патрабаваў пастаяннай і піл'ьнай увагі, і варта ўскладзена была перш за ўсё на мясцовы замак, для якога гэтая служба была часта непасільнай. У 1505 г. татарскія загоны Мехмет
    Лоеўскае замчышча. Рэканструкцыя.
    8. Зак. 855
    Гірэя, якія прарваліся праз Дняпро, спалілі Лоеў. Дакументы зафіксавалі іх разбуральны маршрут у 1538 г. у кірунку «на Лоеву Гару, на Петрнковйчн н на Слуцко» 129. Праз год каралеўская грамата абвясціла жыхарам Беларусі, што «... людй велнкне поганство Татарове ндуть у верх Днепра тым шляхом, которым третнй год шлн. мймо Черннгов н на Лоеву Гору, й оттол бы онн мелн просто йтй в тамошнее панство наше Велнкое князство Лнтовское, сказу п плен подданным нашнм чннйтй» 13°.
    Пасля аднаго з разбурэнняў таго часу магнат Леў Сапега «властным накладом свонм замок н место на Лоевой Горе на шляху татарском заложнл». Але гэта было фактычна аднаўленне горада і замка, якія існавалі раней. Апісанне ўмацаванняў Лоева не захавалася. Толькі на карце М. Струбіча 1578 г. выяўлена высокая абарончая вежа І31. Паколькі замчышча не захавалася 132, яго канфігурацыю можна аднавіць паводле надзвычай цікавага дакумента — гравюры сярэдзіны XVII ст. Яна паказвае ход бітвы пад Лоевам летам 1649 г. паміж сялянскаказацкімі атрададамі Гаркушы і Пабадайлы і вой
    Лоеўскія ўмацаванні на гравюры
    XVII ст.
    скамі Радзівіла 133 На гравюры відаць, што і замак, і горад былі ўмацаваны дугападобнымі валамі і равамі, якія ўпіраліся ў бераг Дняпра. Зараз толькі рэшткі замкавага рова, моцна засыпанага і забудаванага, рэканструіруюцца ў наступных параметрах: глыбіня болей за 2 м, шырыня болей за 8 м. Першапачаткова, відавочна, як і паўсюдна на Беларусі, умацаванні былі традыцыйнымі — драўляныя вежы і сцены.
    Паводле карт XVIII ст., умацаванні існавалі да далучэння Усходняй Беларусі да Расіі.
    3
    глаВа
    Умацаванні дробных і сярэдніх уладальніцкіх гарадоў і мястэчкаў Беларусі ў X1VXVI11 стст.
    Прыватнаўласніцкія паселішчы Беларусі, якія належалі шляхце, царквс і магнацкім родам, эканамічна слабейшым, чым роды Радзіві' лаў і Сапегаў, таксама мелі свае цэнтры абароны. Яны ў значнай ступені вырашалі праблемы бяспекі мясцовага насельніцтва. Сярод гэтых гарадоў сустракаліся як добра ўмацаваныя, з навейшай бастыённай фартыфікацыяй (I луск Дубровіцкі, Заслаўе, Шклоў), так і радавыя паселішчы з традыцыйнымі драўляназемлянымі ўмацаваннямі ў выглядзе драўляных вежаў і сценгародняў (Друцк, Стрэшын, Галоўчын, Петрыкаў і інш.). Іх сіла і знешні стан не заўсёды залежалі ад эканамічнай замож
    8*
    115
    насці ўладальнікаў альбо колькасці жыхароў. Вялікае значэнне мела і месцазнаходжанне ў адносінах да мяжы дзяржавы.
    Гарады, якія размяшчаліся ў цэнтры краіны, былі ўмацаваныя слабей, і ўмацаванняў бастыённага тыпу, як правіла, не ўзводзілі. Іх задавальняла фартыфікацыя старога і традыцыйнага тыпу. Аднак гарадскос апалчэнне мелася ў кожным горадзе. Сіла і колькасць апалчэнцаў знаходзіліся ў прамой залежнасці ад эканомікі і колькасці гарадскога насельніцтва.
    1.	УМАЦАВАНЫЯ УЛАДАЛЬНІЦКІЯ ПАСЕЛІШЧЫ
    БАСЕЙНА БЯРЭЗІНЫ I ПРЫПЯШ
    Глуск (Дубровіцкі)
    Паселішча ў Глуску ўзнікла ў эпоху ранняга жалезнага веку. Яно існавала і ў часы Кіеўскай Русі задоўга да яго пісьмовага ўпамінання Першапачаткова займаючы ўзвышаную частку правага берага р. Пцічы, яно ў XVI—XVIII стст. трансфармавалася ў «места» з магутным бастыённым замкам.
    3 XIV ст., з моманту ўключэння ў састаў Вялікага княства Літоўска
    га, Глуск лічыўся вялікакняжацкім уладаннем, якое часта перадавалася ва ўтрыманне розных асоб. У XV ст. ён належаў князям Г альшанскім, якія мелі тут, верагодна, умацаваны замак2. Аднак у 1501 г. глускія «добры» і «двор» Глуск належалі нейкаму князю Рыгору Іванавічу Юрэвічу 3. Затым ім валодалі князі Дубровецкія і Гальшанскія. 3 1551 г. Глуск зноў знаходзіўся ў валоданні караля Сігізмунда Аўгуста, якому яго падаравалі Гальшанскія4. У 1561 г. на падставе граматы гэтага караля адбыўся падзел Глуска паміж сёстрамі княгінямі «Кузьмпной Нванбвпчей (па мужу Жаслаўскай—М. Г) н Александрой Нвановпчей Гольшанскнмп» (па мужу Палубінскай.— М. Т.) і дачкой ' першай сястры Настассяй Юр’еўнай, якая выходзіла замуж за князя Чартарыйскага. Перад гэтым увесь «замочек... з местом н волостью п теж половпца двора Рнгова з людмн с всемн... достался... княгнне Кузьмнной Нвановпча Жеславской (цешчы I. Ф. Чартарыйскага.— М. Г.)»5.
    Замак падзялілі папалам: «почавшн от узводу замковою no no
    р Ппііч
    ловнпе вежп ловнцу вежп
    уездные у замок, поновое, тые две вежп
    Плансхема
    глускіх умацаванняў:
    1 — замак, 2 — горад
    116
    no половпцы замок делять» 6. Граматай зацвярджаўся сумесны рамонт гародняу, якія стаялі «непокрыты», і сумесна «з абодвух сторон плот поправоватн або нзнову будоватн». Таксама падзялілі замкавую зброю: «стрелбы замковые н пушкн н нншые речн ку замку належачне». Горад у якім цэнтральнай вуліцай лічылася «Велнкая», у той час таксама меў умацаванні і адны вароты — Слуцкую «браму от уезду Слуцкого» 7. Другіх брам дакументы не згадваюць.
    ПРаз 10uraW адбыўся новы падзел Глуска, у гэты раз паміж князямі Заслаускімі і іх цёткай княгіняй Чартарыйскай. Грамата 1571 г цікавая тым, што яна не толькі называе ўязную браму з пад’ёмным мостам, 2 вежы і 17 гародняў, але паведамляе «о фортке» ў сцяне. Яна відавочна, адкрывала доступ да р. Пцічы. У дакуменце пералічваецца зброя, якая мелася тады ў замку: «дело железное с зелезннком, гаковннц трн, ручннц две, зброй бляховых две, капалыны два, рогатнн две порохн, селнтру, серу — то по половнне разделнлн» 8.
    У 1581 г. князі Заслаўскія прадалі Чартарыйскім за 50 тыс. польскіх злотых «половнну замку Глусского н места Глусского п половнцу сее волостн Глуское»9. Потым Глускам цалкам завалодалі князі Палубінск'я сувязі з тым, што 4 ліпеня 1626 г. князь Н. Ю. Чартарыйскі сасіупіў сваю частку Глуска і воласці за 50 тыс. польскіх злотых маршалку Слонімскаму К. А. Палубінскаму 10.
    У канцы Х\ I — пачатку XVII ст. на месцы старога драўлянага замка ў I луску пабудавалі новы замак з пяццю бастыёнамі. Яго апаясваў глыбокі і шырокі роў, які злучаўся з р. Пціччу. Насыпаныя з гліны і культурнага слоя валыJ бастыёны ўзвышаюцца і зараз на вышыню ад 5 да / м над навакольнай тэрыторыяп. Раней знутры іх меўся скляпеністы каменнацагляны ход, па якому маглі перамяшчацца стралкі ў час абстрэлу, канцэнтруючыся на галоўных кірунках атакі. 3 замку быў зроблены падземны каменны ход да ракі, што вырашала праблему забеспячэння вадой у час аблогі. Уезд у замак ішоў праз пад’ёмны мост — «узвод», які традыцыйна існаваў у Глускім замку. Характэрна, што брама размяшчалася не па цэнтры курціны, звернутай да горада, а бліжэй да правага вуглавога бастыёна. Гэта давала магчымасць фланкіраваць уваход агнём.
    У 1648 г. Глуск апынуўся ў гушчы падзей антыфеадальнай барацьбы, якая разгарэлася ў Беларусі і на Украіне. У кастрычніку горад займалі «купы паўстаўшых сялян беларускіх і ўкраінскіх казакаў, якія затым рушылі да Бабруйска»
    Глуск моцна пацярпеў у тыя гады, а таксама ў час рускапольскай вайны. Гэта адзначалася сеймам Рэчы Паспалітай у 1655 г. Улічваючы нанесеныя «шкоды» на працягу ўсёй «казацкай вайны» ад войска Рэчы Паспалітай і яго абоза, а таксама новых непрыяцельскіх разбурэнняў, ад якіх Глуск «агнём і мячом датла разбураны», сейм вызваліў яго ад экстраардынарных падаткаў на 10 гадоў. Грошы мяшчане павінны былі выкарыстаць для аднаўлення замкавых пабудоў і дагляду амуніцыі 12. Паўторна гэта валоданне маршалка Вялікага княства Літоўскага Аляксандра Палубінскага было вызвалена сеймам у 1673 г. на 12 гадоў ад падатку чопавага, рознага рода мыт у Кароне і ў Вялікім княстве Літоўскім, за выключэннем старога мыта, прыбыткі ад якога ішлі каралю. Пры гэтым характэрна, што «лібертацыю» атрымала не проста паселішча, а «парубежны горад, магутны ваенны аплот, закладзены ад казацкай рэбеліі ўкраінскай» І3.
    Як сведчаць інвентары канца XVII—XVIII ст., Глускі замак сапраў
    117
    ды быў магутнай і сучаснай фартэцыяй. Згодна інвентару 1692 г., тут меўся пастаянны гарнізон з 21 «жалнера», набраных галоўным чынам з мясцовых жыхароў. Імі камандаваў «генерал Аградзінскі», падхарунжы Скідзер, быў барабаншчык, тры пушкары. Прозвішчы апошніх і імёны (Казапушкар, Стэфанпушкар і Абрам Навіцкі — пушкар) таксама гавораць пра іх мясцовае паходжанне. Сярод рамеснікаў лічыліся «кавалі Сямён, Верамей, Іван, муляр Апанас Сяструх, Раман руднік, маляр Якуб, рымар Даніла, Ян Тарасевіч злотнік, катляры Наум, Васька і два Яна, Севярын Тарасевіч злотнік, слесар Піліп, зэгармістр Грышка, столяр Лявон, шабельнік Якуб» 14. Як бачна, набор рамесных прафесій задавальняў самыя неабходныя ваенныя патрэбы абароны замка.