• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    Як цэнтр удзельнага княства Лагойск у XIV ст. увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага. Ен належаў Ягайлу і Вітаўту. Пазней Казімір Ягелончык навечна аддаў яго ў якасці прыватнаўласніцкага горада Чартарыйскім. У 1505 г. горад быў ушчэнт разбураны і спалены татарскай ардой МахметГірэя. Жыхары спрэс загінулі, а сыны князя Сямёна Чартарыйскага трапілі ў палон. У 1517 г. па выхадзе замуж дачкі С. Чартарыйскага за падляшскага ваяводу Васіля Тышкевіча горад становіцца родавым гняздом Тышкевічаў, якія валодалі ім да XIX ст. Толькі ў 1531 г. былі адноўлены ўмацаванні замка. Пад яго абаронаю стаў паступова адраджацца горад. У другой палове XVI ст. сучаснікі зноў адзначалі тут наяўнасць замка і «места» 53. Яшчэ адно разбурэнне перажыў горад і замак пад час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у сярэдзіне XVII ст. Разбурэнне ўмацаванняў было завершана шведамі ў час Паўночнай вайны 54.
    Магільна
    X першыню Магільна згадваецца ў позніх беларускалітоўскіх лета
    <<ХРоннке Лнтовской н Жмойтской» і «Хрож ке Быховца» пад 1284 г. як месца бітвы паміж войскамі наваградскага князя Рынгольта і саюзным войскам заволжскіх татар, Святаслава Кіеўскага, Льва Уладзімірскага Дзмітрыя Друцкага. Саюзнікі пацярпелі паражэнне55. Пазней, у XIV ст., князь Вітаўт перадаў паселішча Монвідам Дарагастанскім, якія парадніліся ў канцы XV ст. з Радзівіламі. У 1520 г. князёўна Соф я Радзівіл з дома Монвідаў у сваім тастаменце запісала што «она добра свон властные матернстые... Могнльно с Двором Святым SIHKy своемУ. ПацУ запнсала» 56. Гэта быў Станіслаў Пац, які стаў у 1566 г. віцебскім ваяводам. Ен і пабудаваў у сваім валоданні замак, пад абаронай якога знаходзілася ў XVI—XVII стст. «село Могнльно’ двор Могнльно» і «местечко Могнльно». Замак узвялі на самым краю правага берага Нёмана. Ен займаў прыпаднятую над лугам чатырохвугольную пляцоўку памерамі 110X65 м, абкружаную валам. Яна аддзялялася ад прызамча глыбокім, да 8 м, ровам. Ва ўсходняй частцы пляцоўкі меўся бастыёнападобны выступ. У замку была ўязная брама з пад ёмным мостам«ўзводам» і як мінімум чатыры вуглавыя вежы. Паводле інвентару 1536 г., складзенаму Іванам Івановічам, дваранінам гаспадарскім, тут мелася розная агнястрэльная зброя: гарматы — «серпантнны железные, гаковннц в ложах четыры, а на княх пять гаковннц», порах гарматны («фаска неполная»), ручнічны («два фунты») н «салстры пяць (Ьунтов» 57. У «зброёвне» знаходзілася нямала амуніцыі, сярод
    План Магільнянскага замчышча (паводле Л. Калядзінскага)
    Ф Зак. 855
    129
    Всіны Магільнянскага замка. Рэканструкцыя паводле інвентару 1537 г. Рыс. У. Кіслага
    якой значацца баявыя нагалоўі («капалынов 24, шеломов 95»), пласцінчатыя даспехі («зброй бляховых на 10 похолков»), 25 кольчатых панцыраў, 10 наручаў, 4 зярцалы, адзін шчыт — «котрыгал черленый старый» і 55 яркіх плашчоўнакідак «барвіц», якія апраналіся паверх даспехаў58. Усё гэта паказвае, што жыхары Магільна маглі выставіць супраць праціўніка больш за сотню добра ўзброеных воінаў.
    Інвентар«попнс» адзначыў, што «замок Могнленскнй есть будованья пана Пацова». Значыць, драўляныя абарончыя збудаванні тут узніклі паміж 1520 і 1536 гг. Кіравалі замкам «служебннкн» пана Паца Мацей і Павел Мілашэвічы. Будаўнічы лес дастаўляўся з бліжэйшай «Могнленской пуіцн» 59.
    На працягу 1599—1602 гг. усе магільнянскія валоданні зноўку перайшлі да Радзівілаў, якія сканцэнтравалі ў сваіх руках _фактычна ўсё Верхняе Панямонне 60.
    Магільнянскі замак спыніў сваё існаванне і страціў ролю абаропнага пункта ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у сярэдзіне XVII ст. Пазней у гістарычных дакументах не згадваецца.
    Астрашыцкі Гарадок
    Рэшткі ўмацаванняў сярэдневяковага Астрашыцкага замка размешчаны на ўсходнім беразе возера Усяж і правым беразе ракі, якая мае тую ж назву. Замак займаў марэнны астанец з пляцоўкаю ў форме чатырохвугольніка памерам 60X55 м. Паверхня замкавага двара ўзвышалася на 18 м над узроўнем возера61. Па перыметру пляцоўкі раней,
    Замчышча ў Астрашыцкім Гарадку
    9*
    131
    відаць, ішоў земляны вал, сляды якога зараз можна заўважыць у паўночнаўсходняй частцы замчышча. 3 астатніх бакоў ён разбураны абрывамі.
    Зручнае і выгаднае з тактычнага боку размяшчэнне паселішча было ацэнена яшчэ ў раннім жалезным веку. Жыццё тут працягвалася ў эпоху Кіеўскай Русі, а ў XIV—XVII стст. стаяў драўляны замак, апісанняў якога не захавалася.
    Ракаў
    Паселішча, заснавальнікам якога быў нейкі Рак, узнікла ў XIV ст. У 1465 г. кароль Казімір аддаў Ракаў за паслугі літоўскаму магнату Кезгайлу, ад якога на мяжы XV—XVI стст. ён перайшоў да рода Сангушкаў62 У XVI ст. Ракаў атрымаў статус мястэчка. Тут узводзіцца драўляны замак, які размяшчаўся на левым беразе р. Іслач. Ен займаў падоўжаны пагорак, што ўзвышаўся на 15—16 м над рэчкай. У плане
    132
    пляцоўка нагадвала падкову, якая звужалася ў паўночнай частцы, мела даўжыню з поўначы на поўдзень да 110 м і найбольшую шырыню да 50 м. ГІаўднёвы край пляцоўкі штучных умацаванняў не меў, астатнюю тэрыторыю абкружаў земляны вал вышынёй 1—5 м з драўлянымі сценамі і вежамі. Ва ўсходняй частцы да цяперашняга часу ў вале захаваліся рэшткі ўвахода. На карце Т. Макоўскага 1613 г. Ракаў паказаны як умацаванае мястэчка. Пазней ім валодалі да 1794 г. Салагубы.
    Сёмкаў Гарадок—Саламярэчча
    Захаваліся рэшткі сярэдневяковага ўмацавання — замка ў паселішчы Сёмкаў Гарадок (Саламярэчча), былым валоданні князёў Саламярэцкіх. Пляцоўка замчышча прамавугольная ў плане памерам 65X50 м
    Сёмкаў I арадок — Саламярэч. План замчышча
    была абкружана земляным валам з драўлянымі сценамі і вежамі. Умацаванне існавала ў эпоху Кіеўскай Русі (X—XIII стст.), а таксама v XIV—XVI стст.63
    Лоск
    Упершыню горад Лоск згадваецца ў «Спнске русскнх городов дальнпх п блнжннх», які датуецца 1387—1406 гг.64 «Лошеск» гэтага часу займаў марэннае ўзвышэнне выцягнутай авальнай формы памерам 150x60—80 м , якое ўзвышалася над ваколіцамі на 12—14 м. Ад астат
    13»
    няга плато замчышча аддзялялася шырокім ровам. За ім у XVI— XVII стст. развівалася мястэчка. Валодалі Лоскам магнаты Кішкі °5.
    Лоскі замак XIV—XVIII стст. меў драўляныя ўмацаванні ў выглядзе зрубных сценгародняў і баявых вежаў, якія стаялі на кальцавым земляным вале. Згодна інвентару 1621 г., тут мелася 10 трох’ярусных вежаў і двух’ярусная вежабрама, якая закрывалася варстамі і кратайгерса'й. Сцены гародні ў верхняй частцы завяршаліся баявой галерэяй з байніцамі і абламамі, накрытай двухсхільнай гонтавай страхой 66.
    На замкавым двары стаялі два двухпавярховыя палацы. Мястэчка ў 1621 г. налічвала 83 двары, было неўмацаваным.
    Мыш
    Паселішча Мыш да XVI ст. уваходзіла ў склад каралеўскіх валоданняў, але V 1568 г. кароль Жыгімонт Аўгуст аддаў Мыш і ваколіцы за ваенныя заслугі Яну Хадкевічу. Ен пабудаваў замак з магутнымі ўмацаваннямі, узведзенымі на высокім правым карэнным беразе р. Мышанкі. Замак ўзвышаўся над рачной далінай больш чым на 20 м. Пляцоўку памерам 50X50 м абкружаў з трох бакоў земляны вал шырынёй каля 15 м у аснове 1 вышынёй 3,5—4 м. 3 чацвёртага боку, звернутага да ракі, землянога вала не было, бо адсюль замак прыкрываўся балоцістымі берагамі Мышанкі і стромым схілам. Тут некалі стаялі толькі драўляныя ўмацаванні.
    3 усходу, поўдня і захаду перад замкам ляжаў абарончы роў, які месцамі дасягаў пятнаццацімятровай глыбіні і трыццацімятровай шырыні пры круцізне схілаў да 45°. На вуглах у закругленнях валоў стаялі драўляныя вежы, злучаныя прасламі абарончых сцен. У паўднёвым вугле замкавага двара існаваў калодзеж, ад якога захавалася варонка, падобная на паглыбленне 67. За ровам, з поўдня, размяшчалася паселішча.
    Замак знаходзіўся на важным стратэгічным шляху — Варшаускім гасцінцы, заўсёды звяртаў на сябе ўвагу праціўніка, які баяўся пакідаць у сваім тыле магутную цытадэль. He здзіўляе, што пад час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай сюды былі накіраваны значныя сілы рускіх войскаў. Летам 1654 г. замак быў імі спалены. Наваградскі ваявода Пётра Вяжэвіч, які ўзначальваў абарону замка, пакінуў яго разам з
    vwwww
    Замчышча ў Мышы
    134
    часткай войскаў і пайшоў у бок Слоніма. Рэшткі мясцовага гарнізона аблогі не вытрымалі, пра што сведчаць данясенні царскіх ваявод гасудару: «В городе Мышн лнтовскнх людей всех бнлн, которых зосталн, н языков взялн многнх людей. й город Мышь сожглй й совсем разорнлн без сстатку» 68. 3 таго часу замак не аднаўляўся.
    Камень Харэцкі
    Дакументы XVI ст. згадваюць пра замак у Камені Харэцкім, будаўніцтва якога прыходзіцца на 50я гады гэтага ж стагоддзя. У 1554 г. мясцовыя землі належалі канонікам Віленскага касцёла св. Станіслава. У «лнсте мужам... волостн Каменнцкой н старцу... Каменнцкому Проню» прэлаты касцёла, спасылаючыся на неаднаразовыя напамінанні, патрабавалі ад мясцовых жыхароў пачаць будаўніцтва замка, які неабходна мець ім самім, «жонам н детям... для особлнвой обороны н схованью от непрнятеля... часу потребного» 69. Касцёл лічыў, што пачаць «город робвтн» патрэбна адразу ж, як закончацца асеннія работы па збору ўраджаю («скоро знявшнсь с поля»). Выдзеліўшы 300 копаў грошаў, прэлаты патрабавалі, каб жыхары «до тое городовое работы прнсталн зо вснм достатком» 70.
    Хутчэй за ўсё замак быў пабудаваны перад самай Лівонскай вайной, аднак хутка змяніў гаспадара і перайшоў у валоданне Васіля Цішкевіча — ваяводы Смаленскага, старасты Менскага і Пінскага71. У сваім тастаменцезапавеце, датаваным 1570 г., В. Цішкевіч адпісаў свайму сыну Астафію: «... так теж што кольвек в том замочку Каменнцком... замковых речей: дел, гаковннц, ручннц, порохов». Іншымі словамі, замак быў перададзены з усёй зброяй, традыцыйнай для таго часу 72. Замак даглядаўся «врадннкамн», якія неслі «в замочку Хорецком... сторожу пнлную, добрую опатрную, уставнчную» 73.
    3.	УЛАСНШКІЯ ЦЭНТРЫ АБАРОНЫ ПАДНЯПРОУЯ I ПАДЗВІННЯ
    Друцк
    Умацаванні летапіснага Друцка эпохі Кіеўскай Русі мелі складаную сістэму абароны. Яна складалася з дзядзінца (замка) і навакольнага горада (падзамка), якія функцыяніравалі ў XIV—XVII стст. Замак размяшчаўся на правым беразе р. Друці і меў у плане няправільную чатырохвугольную форму. Яна паўтарала натуральную канфігурацыю ўзвышэння, занятага замкам. Яго пляцоўка памерам 140x80 м на 22 м узвышалася над узроўнем ракі, была амаль гарызантальнай і абмяжоўвалася магутным валам. Ен і зараз дасягае 10 м выпіыні, мае перад сабой абарончы роў, які даходзіў у паўднёвай частцы да 12 м, у заходняй — да 6 м глыбіні. Пляцоўку падзамка (170X100 м) паўкруглай формы таксама абкружаў вал вышынёй да 7 м. 3 напольнага боку ад астатняй часткі берагавога плато яна адрэзана дугападобным ровам 74. За ім, абдымаючы ўмацаванні з поўначы, захаду і ўсходу, размяшчаўся сярэдневяковы горад, які жыў своеасаблівым жыццём парубежнага паселішча.