Замкі і людзі
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 184с.
Мінск 1991
Познія беларускалітоўскія летапісы паведамляюць, што пасля таго, як сын князя Міндоўга Ердзвіл заняў Друцк, горад з XIII ст,
135
увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага 75. У 1396 г. у разгар барацьбы за вялікакняжацкі пасад між Свідрыгайлам і Вітаўтам дручане спачатку падтрымлівалі першага. Вітаўт «облег» Друцкі замак і прымусіў «княжат друцкнх с боярамн свонмн» прынесці яму прысягу 76.
У 1506 г. крымскі хан МахметГірэй, напаўшы на землі Цэнтральнай Беларусі, пусціў загоны пад Вільню, а таксама да Віцебска, Полацка і Друцка і «в Друцку много зла сотворнл» 77. Наваколле апошняга, накалі пачаўся мяцеж М. Глінска
пэўна, было спалена. Пазней, у 1508
г.,
^'мЛ"1"""''
//іп\ч
і^і^
^чф
га і да горада падышлі маскоўскія ваяводы, «князн друцкня здалнся н з горадом н крест целовалн, что нм служнтн велнкому князю московскому», упусцілі ў горад рускія войскі ваяводы ’ В. Шамячыча. Аднак у 1509 г. «водлуг перемнрья» Друцк зноў быў у складзе Вялікага княства Літоўскага, хаця адзін з князёў — Андрэй Друцкі — прыняў рускае падданства 78. 3 тых часоў Друцк па частках належаў шматлікім
0 20 40
Друцк. Замчышча
прадстаўнікам князёў Друцкіх—Горскіх—Любецкіх, Талачынскіх. У 1514 г. горад быў разрабаваны рускімі войскамі. Гэта паўтарылася ў 1524 і 1535 г.79
У сувязі з частым упамінаннем у крыніцах XVI ст. тэрміна «друцкія палі» Л. В. Аляксееў выказаў меркаванне, што гэта «трэба разумець так, што крэпасць ужо не існавала» і што пачынаючы з XVI ст. Друцк вядомы, відаць, толькі як геаграфічная назва. Выказана таксама думка, што «горад, відаць, загінуў у час аблогі ад пажару ў канцы XV — пачатку XVI стагоддзя і больш не ўзнаўляўся» 80. Аднак аналіз гістарычііых крыніц паказвае, што такое меркаванне з’яўляецца дачасным, а тэрмін «друцкія палі» мае тлумачэнне. Сам жа Л. В. Аляксееў пераканаўча даказаў, між іншым, што Друцк узнік у гушчы старажытных паселішчаў, якія стаялі на волаку. Праз яго траплялі ў басейн Дняпра з заходняй Дзвіны81. Акрамя таго, горад зручна размяшчаўся на перасячэнні важных гандлёвых шляхоў на ўсход (Смаленск, Маскву), на поўнач (Полацк, Віцебск, Пскоў, Ноўгарад), на захад (Менск, Вільня, Кралявец, Варшава), на поўдзень (Чарнігаў, Кіеў). Раўнінная паверхня вакол Друцка 82, улічваючы гушчыню тут курганных могільнікаў, яшчэ ў старажытнасці пазбавілася лясоў, што прывяло да непазбежнага разворвання ўсёй навакольнай тэрыторыі. У канцы XV — пачатку XVI ст. Друцк апынуўся не так на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, як на скрыжаванні дарог, якімі сюды прыходзілі частыя і разбуральныя войны.
Да Друцка рознымі шляхамі дабіралася войска Вялікага княства Літоўскага, каб бараніць усходнія гарады дзяржавы. I наадварот, войскі Маскоўскай дзяржавы, дабраўшыся да Друцка, маглі рухацца на Бела
136
русь у трох напрамках, кантралюючы адначасова і шляхі адыходу. Ваколіцы Друцка — «друцкія палі» былі зручнымі для канцэнтрацыі і прывядзення ў належны стан вялікай колькасці войскаў, якія размяшчаліся ля стратэгічна важнага скрыжавання. Яно дазваляла зрабіць патрэбны тактычны манеўр, адкрывала дарогу для аператыўнай прасторы. Усё гэта бачылі і выкарыстоўвалі маскоўскія і беларускалітоўскія ваяводы. Летапісцы фіксуюць рускія палкі «на друцкіх палях» у 1514 г. колькасцю «осьмдесять тысяч» напярэдадні вядомай Аршанскай бітвы 83. Яны зафіксаваны ў 1524 г. у дакументах, якія паведамлялі, што «непрнятель московнтнн собнрался ндтн под Внтебск, н под Крнчев, н Оршу, або под Могнлев, або под Дубровну, а тым замкн обогнавшп, іітіі бы нмелн к Друцкнм полям, делаючн шкоду панству нашому, чого же нм Боже не помозн» 84.
«Стягнутнся на полях Друцкнх» павінны былі ў разгар Лівонскай вайны ў 1564 г. пасланыя Іванам IV 80 тыс. войску ваяводы П. Сярэбранага з 50 «тысячмя комонннков» ваяводы П. Шуйскага. Праз два гады, у 1566 г., на Святую Троіцу тут збіралася войска Вялікага княства Літоўскага для таго, каб прадоўжыць вайну з «Масквою» 85. Жыць на такім бойкім і багатым на ваеннае ліхалецце месцы было цяжка. Напэўна, не выпадкова назваў гэту мясцовасць С. Герберштэйн, які праязджаў тут у 1517 і 1525 гг., раёнам «найвялікшых пустынь» 86. Аднак жыццё ў гэтых «пустынях» усё ж цеплілася вакол Друцкага замка. Як і сам Друцк, замак працягваў існаваць. У 1544 г. дакументы зафіксавалі часткі «держанья» князя В. Ю. Талачынскага: «... в замку Одруцку, которые частп мне прншлн от братьн моей, тых частей моях 1/3 часть в замку Верхнем н в Ннжнем городніце н на месте (г. зн. у горадзе.— М. 7'.) у дворніцах метанскнх, н в огородах, н в землях пашных тых же дворпід мешанскнх». Звесткі пра Горны і Дольны замкі ёсць за 1545 і 1549 гг.87 У 1558 г. П. Б. Храптовіч прадаў Рэчыцкаму дзяржаўцу і старасту Любашанскаму, маршалку гаспадарскаму Анікею Гарнастаю «за 200 коп грошей лнтовскнх монеты н лнчбы Дудаковнчн н Горы н часть держанья в замку Друцком» 88. Складзенае, відаць, у канцы XVI ст. «Сппсанье замку Друцкого» называе яшчэ некалькі князёў і паноў, якія мелі тут свае часткі «держанья» — Багдан Езярэцкі, стараста Ашмянскі, князі Любецкія з панам Харлінскім, князі Сакалінскія і паны Падбярэзскія. Дакумент таксама называе павіннасці навакольных сёл Дудаковіч, Сакольні, Талачына, Круглага, Канаплян, Коханава, Сянно, Расчына, Васілевіч, якія выканалі сваю частку «городовой работы» і шукалі ў ваенны час выратавання ў Друцкім замку, дзе ў іх меліся свае гародні. Ясна, што друцкія ўмацаванні будавалі залежныя сяляне, але канкрэт'ііа колькі, чаго і з якіх сёл «Спнсанье» не гіазывае. Згодна інвентару, яны ўзводзілі Верхні («Горнн») замак Друцка, дзе тады стаялі дзве вежы, у тым ліку і вежубраму, 80 гародняў і між імі два дамы 89.
Апісанне Друцкага замка можна знайсці ў «Хроніцы Еўрапейскай Сармацыі», выдадзенай А. Гваньіні, які ў 1558—1583 гг. быў камендантам віцебскіх земляў. «Одручказамак на гары высокай, драўляны, калісьці быў княствам, цяпер многа шляхты рускай тытул гэтага княства ўжываюць» 90. Урэшце, на картах 1562, 1589, 1595 і 1613 гг., выданых у Заходняй Еўропе, пастаянна паказваўся ўмоўным значком замак «Одручк», які існаваў тады рэальна 91.
Заняпад Друцкага замка адбыўся, верагодна, каля сярэдзіны XVI ст. Ва ўсякім выпадку ў дакументах перыяду вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. ён не ўпамінаецца. I. Г. Корб, які быў у Друцку
137
ў самым канцы XVII ст., пазначыў у сваім дзённіку: «Говорят, что в прошлом столетнн этот город нмел 7 мнль в окружностн н славнлся 200 знаменптых храмов, но во время ожесточенной войны... подвергался такому опустошенню, что к нему можно прнменнть то, о чем плачет поэт на развалннах Трон: где стоял Пергам — там теперь колосья» 92. Гэтыя звесткі пра Друцк XVI ст., вядома, празмерна перабольшаныя, але канец гісторыі яго ўмацаванняў яны ўгадалі.
Шклоў
Ранняя гісторыя сучаснага Шклова, які раскінуўся на берагах Дняпра пры ўпадзенні р. Серабранкі (Язоны, Шклоўкі, Шклавянкі), звязана з гарадзішчам «Гарадок» ля в. Стары Шклоў. Усе даследчыкі адзінадушна лічаць, што праўдзівай з’яўляецца народная легенда, якая сцвярджае, што горад узнік у гэтым месцы і знаходзіўся там да тых часоў, пакуль нейкія абставіны не прымусілі перанесці яго на 4 км бліжэй да Дняпра, на сучаснае месца. Некаторыя аўтары лічаць, што гэты акт здзейсніўся хутка пасля пажару 1668 г., які знішчыў горад \ Аднак аналіз усяго комплекса гісторыкаархеалагічных матэрыялаў малюе іншую гісторыю і іншы лёс гэтага падняпроўскага беларускага горада.
Шклоў пачаў сваё існаванне на высокім і крутым беразе рэчкі Шклоўкі, там, дзе зараз захавалася гарадзішча «Гарадок». Загароджаная з напольнага заходняга боку высокім, да 7 м, земляным валам пляцоўка гарадзішча формы чатырохвугольніка (60X64X30X57) мае невялікі ўхіл з захаду на ўсход. Яна ўзвышаецца над водамі рэчкі, якая працякае ля падэшвы гары, на 15—17 м. 3 поўначы, усходу і поўдня дастаткова крутыя і высокія схілы пазбаўлялі жыхароў ад лішнян і
. Шлях жа на гарадзішча ішоу
работы
працаёмкай фартыфікацыйнай
1.38
па самаму краю пляцоўкі, кантраляваўся з верху абарончага вала. Параметры вала (шырыня ў аснаванні да 20 м, на вяршыні — 4,5— 5 м) дазвалялі тут размяшчаць як абарончыя сцены, так і вежы. Пазней, у XVI ст., відаць, тут стаяла артылерыя.
Археолагі даўно звярнулі ўвагу на гэта гарадзішча і сінхроннае яму селішча, дзе былі знойдзены як матэрыялы Кіеўскай Русі (XII— XIII стст.), так і больш позняга часу 94. Можна з упэўненасцю гаварыць толькі пра канец XVI ст. як апошні этап існавання Старога Шклова. Першае ўпамі
План замчышча ў Старым Шклове
нанне пра яго сустракаецца ў 1535 г., калі войскі рускага ваяводы Шуйскага, спаліўшы ўсё вакол Шклова, спалілі і яго95. Да 1542 г. Шклоў належаў роду Гаштольдаў (Гастаўтаў), які хутка згас, a затым перайшоў да роду Хадкевічаў. Адзін з іх — Іеранім насіў тытул графа і называў свае валоданні вакол Шклова «графствам» 96.'З сярэдзіны XVI ст., з моманту перахода горада да Хадкевічаў, яго лёс раздваіўся. Ліагнаты Хадкевічы, уладальнікі вельмі вялікіх зямельных латыфундый, людзі адукаваныя, якія добра разбіраліся ў тагачасным палітычным і гаспадарчым жыцці, не маглі не бачыць усіх выгод ад Дняпра, што працякаў праз іх валоданні. Гэтая важнейшая гандлёвая артэрыя, відаць, навяла іх на думку стварыць непасрэдна на беразе магутнай ракі новае паселішча, якое атрымала ў спадчыну добра вядомую ў акрузе і за яе ваколіцамі назву «Шклоў». Абодва паселішчы некатсры час існавалі сінхронна. Каб іх адрозніць, ужываліся назвы «место Шкловское» для новага горада і «Старый Шклсв» для ранейшага радаслоўнага і гістарычнага гнязда 97. Дзесьці ў 70х гадах XVI ст. амаль адначасова з Магілёвам Шклоў атрымаў магдэбургскае права. «Бурмнстр места Шкловского Нсай Зеновнч» называецца ў дакуменце 1577 г. адначасова з войтам, радцамі і лаўнікамі 98. У той жа час згадваюцца і прадстаўнік адміністрацыі Старога Шклова «подвойскнй старошкловскнй Ермак Мнтковнч», і пушкар Анікей старашклоўскі ".
Хоць Шклоў і знаходзіўся ў баку ад старой ваеннай дарогі Дуброўна—Орша—Менск—Вільня, аднак войны наведвалі і яго. У 1562 ' і 1580 гг., у час Лівонскай вайны, яго двойчы спалілі рускія войскі 10°. Калі пасля 1562 г. Стары Шклоў як горад яшчэ згадваецца, то пасля 1580 г. ён знікае са старонак дакументаў. Спачатку жыццё «на два Шкловы», відаць, задавальняла іх уладальнікаў. Пад апекай Старога Шклова новае «место Шкловское» паступова расло і развівалася, ператварыўшыся ў адзін з буйнейшых гарадоў Беларусі. Знішчэнне іх у час Лівонскай вайны ў 1580 г. зняло дылему пра два Шкловы. Хутчэй за ўсё было вырашана Стары Шклоў не аднаўляць, а засярэдзіць усю ўвагу на новым горадзе. 3 гэтага часу гісторыя ўжо пісалася толькі для сучаснага Шклова, удала размешчанага на ажыўленай сухапутнай і воднай гандлёвай дарозе. Знаходзячыся ў цэнтры густанаселенага рэгіёна, дзе пераважала грашовая рэнта і была слабай фальварачная гаспадарка, Шклоў да таго ж стаў рэдкім прыватнаўладальніцкім горадам, дзе адсутнічала мытная камора. Гэта прываблівала замежных і мясцовых гандляроў і давала вялікія прыбыткі ўладальніку горада і яго магістрату.