• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    Пасля вайны Стрэшынскі замак быў адноўлены, але ранейшай моцы ўжо не меў. У такім стане ён праіснаваў да далучэння Усходняй Беларусі да Расійскай імперыі.
    Жлобін
    Невялікае паселішча Злобін, папярэднік сучаснага Жлобіна, узнікла ў XV ст. на нізкім правым беразе Дняпра ля ўпадзення ў яго ручая Чорначка. Яго тапаграфія адрознівалася ад тапаграфіі іншых паселішчаў, якія ўзніклі на Дняпры і, як правіла, займалі ўзвышаныя ўчасткі берага. Тут усё было наадварот: умацаваная частка Злобіна стаяла ад берага Дняпра на 100 м, ля яе падножжа, выходзячы да вадьі, размяшчаліся жылыя кварталы.
    У XV—XVI стст. гэта валоданне належала Хадкевічам і пераносіла ўсе складанасці жыцця парубежнага паселішча 164. У гэты час і ўзнік на ўзвышэнні берага Жлобінскі замак. Ен складаўся з двух частак— уласна замка і падзамка. Пляцоўка замка памерам 50X60 м узвышалася на 3—4 м над нізінай, занятай жылымі кварталамі. Падзамак, які прымыкаў да яго з поўдня, меў авальную пляцоўку памерам 130x60 м, выцягнутую з поўначы на поўдзень. Яна была ніжэйшая за паверхню замкавага двара на 1,5—2 м, але ўзвышалася на 2—3 м над паселішчам 165. Відаць, замак і падзамак былі абнесены землянымі валамі, якія цяпер цалкам знівеліраваны. На іх стаялі традыцыйныя для таго часу драўляныя абарончыя збудаванні.
    У ліпені 1654 г. казакі I. Залатарэнкі ўзялі штурмам і спалілі «замок Злобнн», пра які пазней пісьмовых сведчанняў не сустракаецца І66.
    152
    Лукомль
    Старажытны Лукомль згадваецца ў летапісу пад 1078 г. Ён размяшчаўся ля самага абрыву правага берага р. Лукомкі, якая дала назву гораду167. Яго дзяцінец меў плошчу больш за 0,2 га памерам 63X6 м, некалі абкружаную земляным валам вышынёй да 4—5 м і шырынёй у аснове да ‘15 м. Пляцоўка старажытнага ўмацавання і цяпер узвышаецца над р. Лукомкай на 20 м 168.
    У XIV ст. Лукомль лічыўся горадам з магутным, добра умацаваным замкам, які згадваецца ў вядомым «Спнске русскнх городов дальннх н блнж’ннх». У 1386 г. аб’яднаныя войскі прускіх і лівонскіх рыцарау на чале з магістрам Прусіі Конрадам Цольнерам і Андрэем Полацкім аблажылі мясцовы замак. Гарнізон мужна і доўга абараня}ся. Многа крыжакоў загінула пад сценамі Лукомля, аднак у ходзе працяглай аблогі і штурму замак быў узяты, Андрэй Полацкі са сваімі вонскамі застаўся ў ім, а праз некаторы час з дапамогаю рыцараў узяў і Полацк169. . „ . „
    Згадваецца Лукомль у 30я гады XV ст., калі мяцежны Свідрыгамла, кіруючыся ў Кіеў, тут распусціў сваё войска, князёў і баяр ь .
    153
    У XVI ст. Лукомль быў цэнтрам валоданняў князёў Лукомскіх. У перыяд Лівонскай вайны, у 1563 г., горад і замак поўнасцю «повоевало» і знішчыла войска Івана Грознага. Замак больш не ўзнаўляўся. Рэшткі вялікіх валоў аглядваў у 1573 г. М. Стрыйкоўскі, які адзначаў, што тут «калісьці быў вялікі замак» 171.
    У XVII ст. дакументы згадваюць ужо толькі вёску Лукомль 172.
    Лукомскае замчышча (паводле Г. В. Штыхава)
    Глыбокае
    Паселішча ўзнікла на беразе возера Глыбокага, ад якога і атрымала сваю назву. У пісьмовых крыніцах яно вядома з 1514 г.173
    Глыбокае здаўна належала двум магнацкім родам — Корсакам і Зяновічам. Рака Беразвеч падзяляла іх валоданні, працякаючы з усходу на захад. Спачатку тут было толькі два «двары», каля якіх групіравалася залежнае «цяглае» насельніцтва. Сярод жыхароў меліся рамеснікі і дробныя гандляры, што атрымалі ад уладальнікаў на пэўны тэрмін «слободы». «Слобода Глубокое» згадваецца ў другой палове XVI ст. У Лівонскую вайну 1563—1579 гг. яна была занята рускімі войскамі 174
    3 цягам часу Корсакі перадалі свае глыбоцкія валоданні кармелітам — босым, а валоданне Зяновічаў перайшло да Радзівілаў.
    154
    У другой палове XVI ст. у Глыбокім, згодна карты М. Струбіча, мелася невялікае ўмацаванне. У ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 30 чэрвеня 1654 г. атрад рускіх войскаў на чале з думным дваранінам Ж. В. Кондыравым пад Глыбокім «лнтовскнх людей побнл н языкн н знамена н барабаны н мушкеты понмал» і75. Па другіх сведчаннях, гэта здарылася 2 жніўня, пр'ычым Глыбокае было спалена ўшчэнт («без остатку»), а кіраўнік абароны полацкі падкаморы Бяганскі трапіў у палон 176.
    Праз паўгода рускія пакінулі Глыбокае, але ў жніўні 1658 г. яны зноў былі тут. Ваявода Б. Бешанцаў з 50 драгунамі прыбыў сюды з мэтай пабудаваць астрог. Ен павінен быў «...укрепнться острогом нлн земляным валом — как лутче, н Глубоковскнй уезд от лнтовскнх людей оберегать, чтоб лнтовскне людн дурна какова не учнннлн н уезду не повоевалн» І77. Між тым ваколіці Глыбокага былі разрабаваны і абязлюджаны, таму для «острожной работы» на дапамогу драгунам былі прыцягнуты сяляне Полацкага і Ашмянскага паветаў. «А острог начал ставнть
    Глыбокае. Сітуацыйны план пачатку XIX ст.: 1 — замак; 2 — ставы
    0	200	400 ЬООдз
    I_____________I_____________I1
    М Ідз  20 саж
    на Глубоком на старом месте, где был двор пана Корсака. А крепость... — з двух сторон вал н вода, пруды копаные глубокне. А з двух... сторон место ровное... А в остроге... ратных людей для осадного временн нметь надобно»,— паведамляў ваявода ў сваёй адпісцы цару 178. Ва ўмовах, што склаліся пры недахопе людзей, астрог рабіўся «небольшой, наскоро, для поспешанья». Ваенная абстаноўка, дзеянні войскаў шведаў у бліжэйшых паветах патрабавалі асцярожнасці. Цар пісаў Б. Бешанцаву, каб ён «с нашнмн ратнымн людьмн от прнходу лнтовскнх людей оберегался, чтоб лнтовскне людн над острогом н ратнымн людьмн н валом земляным в день н ночное время дурна какова не учнннлн н нашнх ратных людей не побнлн н в полон не поймалн, а с немецкнмн нн с какнмн людьмн задоров ннкакнх не делать» 17э.
    Праз два гады, 7 студзеня 1659 г. (па іншых сведчаннях — у 1660 г.) атрад палкоўніка Вялікага княства Літоўскага В. Валовіча «сжёг острожек в Глубоком», а гарматы, якія былі тут, вывез у Даўгінаў І8°.
    Як і ў іншых прыватнаўласніцкіх гарадах, у Глыбокім мелася ваенная арганізацыя гараджан. Сілу яе пераацэньваць не варта, але ўсё ж іншы раз узброеныя мяшчане аказвалі сур’ёзнае супрацьдзеянне рэгулярным часцям салдатпрафесіяналаў. Так, 24 ліпеня 1667 г. гараджа
    155
    не кармеліцкай часткі Глыбокага паўсталі супраць рабаўніцтва і гвалту салдатпехацінцаў угорскай харугвы літоўскага польнага гетмана В. Валовіча. Некалькі сотняў мяшчан, узброеныя халоднай і агнястрэльнай зброяй, нечакана напалі на марадзёраў і пасля кароткай, але жорсткай сутычкі прымусілі роту пайсці з горада. Трох «пахолкаў» яны забілі, а іх трупы скінулі ў возера. Многія салдаты былі параненыя. Мяшчане захапілі нямала шабляў, мушкетаў, грошай і амуніцыю 181.
    У перыяд Паўночнай вайны ў 1700 г. горад моцна пацярпеў ад жорсткага пажару, а таксама ад рабаўніцтва саксонскага войску. Магістрат Глыбокага абавязаў у 1704 г. усіх домаўласнікаў для абароны «ад гвалтаў саксонскіх імець кожнаму ў доме сваім бярдыш ці алебарду, ці якую іншую зброю або таксама ружжо, што будзе правярацца на свята св. Міхала» |82. У мэтах супрацьпажарнай бяспекі мяшчане па чарзе абавязваліся ноччу дзяжурыць і хадзіць па горадзе, заклікаючы ўсіх да асцярожнага абыходжання з агнём. Пад пагрозай штрафу ў 10 коп грошаў домаўласнікі павінны былі мець у доме драбіну і чан, запоўнены вадой. Пячныя трубы прачышчаліся раз у квартал пад наглядам войта і падвойскага. На кожнай вуліцы павінны былі быць дзве пажарных бусакі, яшчэ чатыры бусакі пастаянна знаходзіліся на базары 183.
    Замак у Глыбокім існаваў і ў пачатку XVIII ст. Мелася і Замкавая вуліца 184. Аднак апісанняў замка не захавалася. Толькі план горада канца XVIII — пачатку XIX ст. пацвярджае інфармацыю пра яго 1658 г.
    Чашнікі
    Уладальніцкае паселішча Чашнікі вядома па пісьмовых крыніцах з XVI ст.185 Спачатку яно лічылася валоданнем князёў Лукомскіх.
    У час Лівонскай вайны на ўзвышэнні правага берага р. Улы па загаду Івана Грознага быў змайстраваны драўляны замак. Пад сценамі гэтага ўмацавання, на «чашніцкіх палях» 23 студзеня 1564 г. армія Н. Радзівіла нечаканым ударам разграміла дваццаціпяцітысячнае царскае войска князя П. Шуйскага. Замак быў спалены, аднак хутка па загаду караля Жыгімонта Аўгуста адноўлены !86.
    У 1567 г. пад Чашнікамі пацярпеў паражэнне атрад татар •—Амурата і войска князя Палецкага, разбітыя гетманам Раманам Сангушкам. У 1580 г. тут стаяў кароль Стэфан Баторый, які прымаў пасла Івана Грознага. Па інвентару 1663 г., Чашнікі былі неўмацаваным мястэчкам са старым замкам. У час Паўночнай вайны, 19 кастрычніка і 2 лістапада 1708 г., пад Чашнікамі адбылося дзве бітвы паміж рускімі і шведскімі войскамі. Мястэчка і замак былі спалены 187.
    Пасля Лукомскіх Чашнікамі валодалі Сапегі, А. Казаноўскі, Служкі, Патоцкія, Лапот і Валадковічы.
    Старое замчышча занята могільнікам.
    Ула
    Ула ўзнікла як невялікае паселішча XIV—XV стст. на вузкім клінавідным мысе пры ўпадзенні р. Улы ў Заходнюю Дзвіну. У час Лівонскай вайны, жадаючы абараніць вусце р. Улы і ўзяць пад кантроль ход па Дзвіне, кароль Жыгімонт Аўгуст загадаў у 1563 г. узвесці тут замак. Мыс пляцоўкі быў адрэзаны ад плато ровам, па перыметру ўзвялі
    156
    абарончы вал. Схілы замчышча, звернутыя да вады, вымасцілі валуном. Будаўніцтва, якім кіраваў венецыянскі інжынер, было перапынена нападзеннем атрада царскіх войскаў. Будаўнічая каманда ўся была перабіта188. У 1567 г. цар Іван Грозны ў сваю чаргу загадвае змайстраваць тут крэпасць у выглядзе драўляных сцен і вежаў. Гародні, нафасованыя зямлёй, добра перанеслі артылерыйскія абстрэлы. У замку мелася восем вежаў, былі вароты і брамкі. У 1568 г., з сярэдзіны лютага
    План Ульскага замка. 1568 г.
    па 4 сакавіка, умацаванні ў Уле беспаспяхова на працягу трох тыдняў штурмавалі войскі Я. Хадкевіча. Аднак, разбіўшы сваімі гарматамі сцены і вежы, войска адступіла 189.
    Толькі 20 верасня 1568 г. гетман Раман Сангушка нечаканым штурмам захапіў умацаванні, гарнізон якога быў п’яны. У палоне апынуліся два ваяводы — браты Вельямінавы, 300 баяраў і 800 стральцоў са зброяй 19°.
    Замак выгарэў пры штурме, але яго зноў аднавілі. У 1580 г. па загаду Стэфана Баторыя тут насыпалі магутны вал вышынёй у 6 сажаняў (каля 11,5 м.— М. Т.).
    Летам 1654 г., у пачатку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, ульскія ўмацаванні былі заняты царскімі войскамі і спалены. Больш яны не аднаўляліся.