Замкі і людзі
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 184с.
Мінск 1991
157
Мястэчкам валодалі ў XVI—XVIII стст. Быстрыцкія, Лукомскія, Ржэцкія, князь Меншыкаў, Патоцкія, Рэуты І91.
Вята
Мястэчка Вята з дваром і замкам вядома па крыніцах XVI ст. Яно было заснавана і знаходзілася каля сучаснай вёскі Пруднікі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Замак стаяў на старым гарадзішчы эпохі ранняга жалезнага веку і XII—XVI стст. Яно размяшчалася на левым беразе р. Вяты, левым прытоку Заходняй Дзвіны. Некалі яго пляцоўка
Замак Вята. Фота Л. Д. Побаля
памерамі 118X65 м была ўмацавана кальцавым валам. Цяпер ён амаль цалкам споўз на схілы і знівеліраваны. Толькі з паўднёвага напольнага боку захаваліся курганападобныя рэшткі вала вышынёй 4,2 м 192.
У 1516 г. Іван Сапега атрымаў прывілей ад караля Жыгімонта на пабудову ў Вяце фартэцыі, закладку тут горада, крамаў і торга. У сярэдзіне стагоддзя Вятай валодалі збеглыя рускія князі Пронскія, затым Сіняўскія. Хаця далей пісьмовыя дадзеныя пра Вяту адсутнічаюць, аднак яго ўмацаваны замак пастаянна адзначаўся на картах XVI— XVII стст.193 Памежнае становішча замка і мястэчка не садзейнічала іх існаванню. У сярэдзіне XVII ст. яны былі разбураны ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай.
Дзятлава
Па пісьмовых крыніцах XV—XVIII стст. вядома як Здзецель, Здзенцель, Дзенцел, Здзечаль 194. Паселішча з воласцю было аддадзена ў 1498 г вялікім князем Літоўскім Аляксандрам князю Канстанціну
158
Астрожскаму з правам закладкі горада і замка. Драўляны Дзятлаўскі замак К. Астрожскага згадваецца ў актах за 1500 г. Астрожскія валодалі Дзятлавам да канца XVII ст., калі яно перайшло да Сапегаў, а з 1685 г.— да Радзівілаў. Пры іх Дзятлаўскі замак зноўку адбудоўваецца 195. Ен займаў дзялянку правага берага ракі, падпружанай плацінай. Меў авальную форму 100X80 м, абараняўся ровам і земляным валам са сценамігароднямі і вежамі. На замкавым двары быў узведзены двухпавярховы драўляны палац, які ў 1751 г. замянілі на каменны.
Дзятлава. Гандлёвая плошча
3 канца XVIII ст. Дзятлавам валодалі Солтаны. Умацаванні замка былі знівеліраваны. Побач з палацам разбілі англійскі сад, пабудавалі шэраг павільёнаў, якія знутры распісаў вядомы мастак Норблін 196.
Каралін
У канцы XVI ст. у прыгарадзе Пінска быў створаны бастыённы замак маршалка Вялікага княства Літоўскага Яна Дольскага. Пазней ім валодалі князі Вішнявецкія 197.
Замак узвялі ў традыцыях новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы: ён меў у плане від чатырохвугольніка памерам 75,6X37,8X46,2Х Х75,6 м з бастыёнамі на вуглах. Курціны і бастыёны з брустверамі былі абмураваныя каменем. Знутры валоў ішоў падземны зводчаты пераход вышынёй 2 м і шырынёй 90 см. У зводзе праз 4 м меліся невялікія адтуліны шырынёй 20 см для доступа паветра і святла 198. Гэтым ходам
159
можна было выйсці на бастыёны. Уязная вежабрама замка фланкіравалася агнём з двух бастыёнаў.
Перад замкам ішоў дзевяцімятровай шырыні роў з пад’ёмным мостам. Неабходна адзначыць, што бастыёны з напольнага боку былі значна большымі ў параўнанні з тымі, што знаходзіліся з поўдня, дзе замак бараніўся стромым берагам і водамі р. Піны І99.
Замак двойчы разбураўся: у ліпені 1660 г. у час аблогі царскім вой
Мураваны ўнутрывальны ход у Каралінскім замку
скам і ў 1704 г. войскам Карла XII. У пачатку XIX ст. тут яшчэ былі цэлымі два бастыёны і курціна «с ветхнмн одеждамн» 20С Пазней замак знік пад гарадской забудовай.
Хойнікі
Хойнікі ўпершыню ўпамінаюцца як вёска ў 1512 г. Яна ўваходзіла ў склад Брагінскай воласці Рэчыцкага павета ^1, пазней у так званае Брагінскае графства князёў Вішнявецкіх2^. Потым яно было аддана збеглым рускім князям Шуйскім і Празорам 203. Гэтае невялікае валоданне знаходзілася на беларускаўкраінскім парубежжы, дзе часта палыхала гневам казацкая вольніца. Яно ператварылася ў XVII ст. у мястэчка і цэнтр самастойнай воласці 2°4. Зразумела, што існаваць без самастойных умацаванняў паселішча не магло. Цэнтрам абароны Хойнікаў стаў маленькі драўляны замак, узведзены, гледзячы па ўсяму, у пачатку ці сярэдзіне XVII ст. князямі Вішнявецкімі. Ён займаў невялікую пясча
160
ную дзюну на краю забалочанай даліны р. Квесі Ж5. Пляцоўка замка мела авальную форму памерам 35x25 м і была выцягнута з поўначы на поўдзень. Замак абкружаў вадзяны роў, які дасягаў з боку мястэчка шырыні 28—30 м, з астатніх бакоў— 15—18 м ^6. Дадаткова яго абараняла вялікая забалочаная пойма. Сувязь з берагам ажыццяўлялася па дамбе і драўляным мосце. На зямляным вале стаялі драўляныя сцены. Уваход ішоў праз варотную вежу 207.
Захаваўся інвентар Хойніцкага замка за 172! г. 3 яго відаць, шю
Хойніцкі замак
пасля князёў Прозараў ім да 1698 г. валодаў пан Служка, ад якога ў 1721 г. ён перайшоў да біскупа Юзэфа Парышэвіча2Св. Замак абкружаў паркан, мелася адна двухпавярховая варотная вежа, зрубленая з брусоў і накрытая дранкай. Першы паверх вежы займаў варотны праезд і два памяшканні, адведзеныя пад турму. На другім ярусе знаходзілася невялікая зала са шклянымі вокнамі ў драўляных рамах. На ўзроўні другога паверха вакол будынка ішоў балкон«ганак». Усе замкавыя пабудовы ў момант складання інвентару патрабавалі рамонту 209.
Мяркуючы па нязначнаму культурнаму слою (таўшчынёй 20— 40 см) і матэрыялах (кераміка XVII—XVIII стст.), жыццё ў замку было мала інтэнсіўным і замерла ў XVIII ст. Аднак і зараз мясцовае насельніцтва называе гэтае месца «Замкам».
Мсцібава
«Мстнбогов городок» вядомы з 1202 г. як адзін са старажытнейшых уладальніцкіх замкаў. Ен належаў тады валынскаму баярыну Мсцібогу210. Аснову яго абароны складаў магутны земляны вал вышынёй да 5 м, які абкружаў пляцоўку замчышча правільнай круглай формы дыяметрам больш за 30 м. Уезд на замкавую тэрыторыю праходзіў праз вал з усходу. 3 поўдня і паўднёвага захаду праходзіў другі дуга
161
падобны вал, які стаяў ад'замка на адлегласці 120—150 м і ўпіраўся канцамі ў балота. Перад ім захаваліся сляды рова 2Н.
У якасці сховішча для свайго ўладалыііка і мясцовага насельніцтва замак выкарыстоўваўся не толькі ў старажытнарускія часы, але і пазней — у XVI—XVIII стст.212 На пляцоўцы замка захаваліся сляды старажытнага калодзежа.
Вевярэск (Касцянева)
Горад, упершыню згаданы ў «Спісе рускіх гарадоў дальніх і бліжніх» канца XIV ст., працягваў функцыяніраваць як цэнтр феадальнага валодання і пазней. Раскопкі В. В. Сядова, які мяркуе, што гэтым ён выявіў і ідэнтыфікаваў старажытны Вевярэск, далі матэрыялы XII— XIII стст.2!3
Працяг аўтарам даследаванняў на гарадзішчы летапіснага горада, размешчанага ў в. Касцянева Шчучынскага раёпа Гродзенскай вобласці, дазволіў удакладніць, што замчышча выкарыстоўвалася як цэнтр абароны Вевярэска і акругі таксама і ў XIV—XVI стст.214 Паселішча пад назваю «Ваверка» апошні раз згадваецца ў крыніцы XVI ст.215 Затым паселішча перайшло ў валоданне Касценя і ад яго, відаць, атрымала назву сучаснай вёска Касцянева. Прарэзка вала паказала, што паселішча, абкружанае валам з дубовымі навальнымі канструкцыямі, узнікла ў XI ст. Да XVI ст. вал неаднаразова рамантаваўся і абліцоўваўся каменем 2І6.
Холмеч
Прыватнаўладальніцкі Холмеч у XVI—XVII стст. належаў Валовічам — некалі багатаму і знатнаму роду беларускіх феадалаў217. Размешчаны на левым беразе Дняпра гарадок быў абкружаны валам з драўлянымі сценамі і вежамі. Уезд і выезд ажыццяўляўся праз двое варотаў, якія адкрывалі дарогу ў Рэчыцу і Лоеў. Хутчэй за ўсё яны называліся Рэчыцкімі і Лоеўскімі. Такой была сярэдневяковая традыцыя.
Умацаванні горада ўпамінаюцца ў сувязі з падзеямі 1649 г. і бітвай войскаў украінскага палкоўніка Крычэўскага супраць атрадаў гетмана Вялікага княства Літоўскага Януша Радзівіла. Холмеч быў заняты атрадам шляхціцаў і наёмнікаў на чале з ротмістрам Сасноўскім. Аднак жыхары горада ўстанавілі сувязь з паўстанцамі і адчынілі вароты, Атрад Сасноўскага быў ліквідаваны 218.
Цяпер сляды старажытных умацаванняў Холмеча растварыліся пад забудовай і рэканструяваць іх цяжка.
Воўпа
Воўпа ўнізкла на мысе ля зліцця Ваўпянкі з Россю ў XI ст. Археалагічныя матэрыялы даюць падставу гаварыць, што жыццё тут не перарывалася і ў пазнейшыя часы, да XVII—XVIII стст.219 У XV ст. тут размяшчаўся «двор Воўпа» — вялікакняжацкае валоданне, якое князь і кароль польскі Казімір у 1449 г. падарыў свайму пасцельНічаму «ложннчему Алехну Суднмонтовнчу»й0. Затым князь Аляксандр у 1492 г. запісаў яго на жонку гальшанскага князя, ад яе двор у 1517 г. зноў перайшоў да Судзімонтавічаў. У пацвярджальнай грамаце 1517 г. гаворыцца ўжо пра «двор Волпа с замком н его местечком». У 1522 г.
162
замкам Воўпа валодаў Берасцейскі біскуп, а пад 1547 г. дакументы называюць новага гаспадара Воўпы — біскупа Віленскага Паўла 22!
У дакументах XVII ст. звестак пра замак не сустракаецца
Столін
Як адзначалі даследчыкі, Столін неаднаразова ўпамінаецца ў летапісах пагарынскіх гарадоў XII—XIII стст.222 Ен узнік на высокім левым беразе р. Гарыні. У сярэднія вякі яна змяніла рэчышча, адышоўшы ў глыб поймы і пакінуўшы старыцу, якую цяпер называюць Копанцам.
У XVI ст. мястэчка Столін з умацаваным драўляным замкам становіцца прыватнаўладальніцкім. Ім валодалі ў свой час феадалы Саламярэцкія, Вішнявецкія, Пацы, Солтаны, Скірмунты, Стахоўскія і інш.223
У гады вайны Расіі з Рэччу Паспалітай сярэдзіны XVII ст глыбінны Столін многа перажыў. У верасні 1655 г. яго ўзялі і спалілі казацкія войскі ўкраінскага палкоўніка Івана Залатарэнкі 224. Спробы праціўніка вызваліць Пагарынне і Столін прывялі да вялікай бітвы на подступах да мястэчка, у якой войскі Вялікага княства Літоўскага пацярпелі паражэнне 225. Пасля гэтых падзей Столінскі замак прыйшоў у заняпад.
Рэшткі старажытнага замка выяўлены аўтарам на абрывістым беразе Копанца. Яго пляцоўка знівеліравана пры будаўніцтве мясцовага стадыёна і дзіцячага садка № 3. Захаваўся толькі ўчастак абарончага рова з заходняга боку даўжынёй да 42 м. Яго сучасная шырыня 12— 13 м, глыбіня да 3 м. Часткова ацалеў культурны пласт з матэрыяламі XII—XVII стст.
Такім чынам, акрамя ўмацаваных буйных цэнтраў магнацкіх латыфундый, такіх, як Нясвіж, Слуцк, Быхаў, Шклоў і інш., на тэрыторыі Беларусі існавала значная колькасць умацаваных мястэчкаў з уласнай лініяй абароны, якая дапаўнялася замкавай фартыфікацыяй. Іншы раз у іх меліся толькі ўмацаваныя замкі. Усе разам яны складалі ўразлівы малюнак краіны, які дазволіў назваць Беларусь «краінай замкаў». Краіна ж гэтая жыла па законах свайго суровага і няпростага часу.