Замкі і людзі
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 184с.
Мінск 1991
Сведчанні пра ўмацаванні горада адсутнічаюць, аднак, як і раней, называецца «Слуцкая брама» 15. Гэта, відавочна, гаворыць на карысць таго, што ў горадзе ва ўсе часы былі толькі адны ўязныя вароты.
У канцы XVII ст.— пачатку XVIII ст. Глуск перайшоў у валоданне Радзівілаў. Згодна інвентару 1708 г., ахова замка перайшла да выбранцаў — наёмных салдат, якія рэкрутаваліся магнатам з вольных людзей, сялян, дробнай шляхты. Яны атрымалі за службу зямельныя надзелы, якія пераходзілі ў спадчыну па мужчынскай лініі. Глускія выбранцы набіраліся часткова з гараджан, часткова з сялян Кольчыцкага войтаўства. Яны не неслі начной варты ў замку і не адпраўляліся «ў пасылку», а з’яўляліся туды ў выпадку яўнай ваеннай небяспекі. Днём яны працавалі па дамах. Сяляне Волашаўскай воласці пасылалі на варту ў замак па чатыры вартаўнікі, сыпалі грэблю перад замкам, вазілі лес і дровы, неабходныя для будаўніцтва, рамонту і абагрэву. Такія работы пачыналіся 2 красавіка і вяліся да канца чэрвеня на працягу 12 тыдняў. Восенню такім жа чынам пачынаючы з 1 верасня і да канца лістапада работы працягваліся. У дадатак да ўсяго сяляне в. Мінкавічы давалі, калі было неабходна, дубовыя дошкі для гарматных колаў, калоды з клёна і дуба для гарматных лафетаў 16. Гэта магло ісці як для патрэб артылерыі Глускага замка, так і ў размешчаны ва Урэччы пушкарскі двор Радзівілаў. Дакумент называе глускага гараднічага Устарбоўскага, які даглядаў мясцовую фартэцыю. На рамонт замкавых валоў і бастыёнаў, утрыманне гарнізона трацілася 600 злотых. 3 іх 500 злотых «стацыі» давалі мяшчане І7.
Інвентар 1720 г. апісвае даволі прадуманую абарону падыходу да замкавай брамы. Ад месца праз абарончы вадзяны роў ішоў доўгі мост з парэнчамі. Доступ на яго запірала папярэчная «кабыліна» з пад’ёмным механізмам і двума жалезнымі ланцугамі. Тут жа стаяла будка вартаўніка. Далей на мосце мелася яшчэ адна «кабыліна», якая закрывала праход на прамежкавы пад’ёмны «ўзвод» на двух ланцугах. Ен быў сцягнуты чатырма жалезнымі палосамі і, калі яго падымалі, мацаваўся ў вертыкальным становішчы жалезнымі «шворнамн». За ім стаяла «прамежкавая брамка з 2 форткамі». Перад самай брамай знаходзіўся другі прамежкавы пад’ёмны мост на двух ланцугах. У дакуменце ён называецца «ўзвод стары». Мост меў складаную сістэму пад’ёма. Далей знаходзіўся «другі ўзвод», размешчаны непасрэдна перад брамай. Падняты ланцугамі, ён закрываў палотнішчы варот замка, якія, як належыць фартэцыі, былі акаванымі І8. Вароты замыкаліся на замок.
У каменнай браме справа н злева размяшчаліся два скляпы з дзвярамі ў выглядзе драўляных кратаў. Справа ад выхаду стаяла пабудова для гарнізона замка, злева — «кардыгарда». У сценах ніжняга паверху брамы і кардэгардыі меліся байніцы, якія дазвалялі весці кругавую
118
абарону. На другім паверсе было чатыры акны, на трэцім — тры. Вакол паверху ішоў драўляны памост, у якім можна бачыць баявую галерэю. Замкавы падворак займалі розныя гаспадарчыя і службовыя пабудовы, у тым ліку і цэйхгаўз «прускай работы», г. зн. фахверкавай канструкцыі. Таксама мелася «студня» са страхой. У адным са скляпоў памяшчаліся дзверы ў патаемны вылаз, які выводзіў у канец вала і далей за межы замка. Тут жа на двары знаходзіліся выкапаныя сажалкі, у якіх разводзілася рыба. Злева ад брамы стаяў каменны касцёл. Згадваецца яшчэ адна брама — «Водная», якая размяшчалася, відавочна, у адной з курцінаў, звернутых да р. Пцічы. Брама была двухпавярховая. Перад замкам размяшчалася падзамча 19.
Інвентар Глуска за 1724 г. раскрывае структуру ваеннай арганізацыі і павіннасцей гараджан. Усё мужчынскае насельніцтва аб’ядналася ў 4 баявыя сотні на чале з сотнікам. Начальнікам і «радцаю» над імі быў палкоўнік. Кожная сотня падзялялася на 10 дзесяткаў на чале з дзесятнікамі. У выпадку ваеннага становішча па сігналу звона ці бубна ўсё мужчынскае насельніцтва паўставала сумесна з яўрэямі пры поўнай баявой амуніцыі на абарону замка. У кожнага сотніка былі «бубен, харугва, мушкет, а ў палкоўніка — буздыган, шабля і пара добрых пісталетаў». Кожны дзесятак быў не толькі ваеннай, але і пажарнай адзінкай, меў абавязковы жалезны бусак і ручную драўляную помпу 20.
Усе жыхары Глуска, як хрысціяне, так і іудзеі, тры разы на год разам са сваімі старэйшынамі праводзілі, згодна з загадам, агляды — попісы са зброяй. Яны адбываліся каля «Раства гасподня рускага, на Вялікую ноч і на Божае Цела». На свята «Божае Цела» яўрэі давалі па 10 фунтаў пораху для артылерыйскага салюту, а самі ў час руху працэсіі павінны былі сядзець дома, закрыўшы вароты і вокны пад пагрозаю штрафа 5 копаў грошаў.
У абавязкі мяшчан уваходзілі начная варта ў гарадской браме і на рынку, насыпка і рамонт замкавай грэблі і мастоў як у горадзе, так і пад горадам. У 1724 г. горад плаціў 300 злотых на гарнізон і салдатвыбранцаў. Сяляне чатырох вёсак воласці давалі па 1 капе «драні» з дыма 2І.
Гараднічых у Глуску прызначаў Радзівіл. У 1724 г. гэтую пасаду займаў Васіль Лісіца, які меў «свабоду» ад усіх павіннасцей, 1 валоку зямлі і прыбытак у выглядзе «брамных пенязей водлуг даўняга звычаю ад вазоў купецкіх на 1 грошу». На яго ўскладалася адказнасць за ўсе ваеннагаспадарчыя і будаўнічыя работы ў замку, горадзе і воласці. У мірныя часы Глускі замак ахоўвалі толькі тры чалавекі: адзін капрал і два «жаўнера». Ім плацілі грошы, куплялі вопратку і абутак. Ахоўнаміліцыйныя функцыі ў горадзе і воласці выконвалі 6 салдат, якіх прызначаў гараднічы, ці адміністратары замка 22.
Інвентар 1756 г. утрымлівае шэраг новых дэталяў, якія ўдакладняюць архітэктуру і ўладкаванне замкавых брам таго часу, самога замка і ўмацаванняў горада. Інвентар паведамляе, што мост на подступах да замка меў тады толькі два «ўзводы» на чатырох жалезных «ланцугах». «Мураваная брама», акрамя двухстворкавых варотаў, закрывалася дадаткова «дубовай кратай» (герсай.— М. Т.), якая падала зверху. Вянчаў браму купал «з баняй і з харугаўкай (флюгерам.— М. Т.) наверсе бляшанай». Дакумент гаворыць ужо не толькі пра Слуцкую браму, але і пра «паркан каля места», якія мяшчане павінны былі ўтрымліваць у належным стане, як і ўмацаванні замка, масты і грэблі. Згадваецца цэйхгаўз са зброяю, але апісання яго няма. Зноўку звяртаецца ўвага
119
жыхароў на меры супрацьпажарнай бяспекі: неабходна было захоўваць у «важніцы» 12 жалезных бусакоў, мець перад кожным домам у летні час кадушку з вадой, несці ноччу дзяжурства. Абавязкам сялян воласці лічылася пастаўка хлеба «на патрэбу замковую» 23.
Глускі замак існаваў да канца XVIII ст., пасля чаго прыйшоў у заняпад.
Петрыкаў (Петрыкавічы)
Хоць паселішча ў Петрыкаве існавала ўжо ў XI ст., горад стаў вядомы ў пісьмсвых крыніцах з XV ст. Петрыкаў належаў князям СлуцкімАлелькавічам, а некаторы час ў XVI ст —каралеве Боне. Горад знаходзіўся ў зоне дзеянняў крымскіх татар. He выпадкова пры князю Юрыю Алелькавічу тут быў адбудаван драўляны замак, які ў час рускалітоўскай вайны ў 1535 г. быў спалены войскамі князя АўчыныЦеляпнёва 24.
Размешчаны на поўдні Беларусі, Петрыкаў у пачатку XVI ст. быў месцам частых збораў войска Вялікага княства Літоўскага, якое супрацьстаяла драпежным загонам крымскіх татар 25.
У 1595—1596 гг. Петрыкаў двойчы займалі паўстанцы С. Налівайкі. У XVII ст., калі горад перайшоў у валоданне магнатаў Хадкевічаў, тут быў узведзены магутны бастыённы замак, акружаны глыбокім прыродным ровам.
У час антыфеадальнага паўстання 1648—1649 гг. Петрыкаў ператварыўся ў базу паўстанцаў, з якой адпраўлялі боепрыпасы ў суседнія беларускія гарады, у тым ліку ў Мазыр 26.
У час вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай горад, што стаяў на важнай рачной артэрыі, быў абложаны ў лістападзе 1654 г. войскам казацкага палкоўніка I. Залатарэнкі, якое «ломало Петраков». Петрыкаў значыўся ў спісе гарадоў, які пасля зацятай абароны «добнл челом русскому царю» 27.
Аднак ужо ў 1655 г. тут зноў стаяў гарнізон Рэчы Паспалітай з навакольнай шляхты і мяшчан. 5 ліпеня 1655 г. да Петрыкава падступіла
Петрыкаўскае замчышча. План
120
войска кіеўскага палкоўніка П. Яненкі, супраць якога выйшаў на бой мясцовы гарнізон. У ходзе бітвы казакі перамаглі і прымусілі праціўнікаў адступіць да Слуцка, аднак самі не здолелі замацавацца ў горадзе і праз тыдзень адышлі ў Кіеў28.
У 60я гады XVII ст. раён Петрыкава быў ахоплены казацкасялянскім паўстаннем, якое атрымала падтрымку ад рускіх войскаў. У 1664 г. горад знаходзіўся ў руках 800 казакоў палкоўніка Дацко Васілевіча. Летам таго ж года яны пакінулі Петрыкаў, спадзяючыся прарвацца на
Выгляд замчышча ў Петрыкаве з поўдня
Валынь і падняць паўстанне «мужыкоў за Туравам, каля Турава і далей» 29
Нягледзячы на ўсе падзеі XX II і XVIII стст., Петрыкаўскі замак захаваўся да пачатку XIX ст. Згодна інвентару 1810 г„ ён паранейшаму меў абарончы роў і драўляны мост праз ягс перад двух’яруснай уязной брамай з акруглым купалам і гонтавым дахам. Двайныя палотнішчы дзвярэй зачыняліся на засаўкі і крукі. Гараджане, як і раней, неслі «начную варту», зберагаючы горад ад агню 30.
Тураў
Адзін са старэйшых усходнеславянскіх гарадоў Тураў вядомы па летапісах з 980 г. Ужо ў XI—XIII стст. ён меў складаную і магутную лінію ўмацаванняў, якая складалася з абнесеных земляным валам дзядзінца і акольнага горада. У 1158 г. войска кіеўскага князя Ізяслава Данілавіча і падуладных яму пяці князёў 10 тыдняў трымала ў аблозе ўмацаванні горада і «не ўспевше ему ннчтоже вьзвратішіася в своясн». Пры гэтым летапісец адзначаў, што тураўцы не проста адсядзеліся за сценамі ўмацаванняў, а выходзілі на вылазкі: «н бяхуться крепко выходячн нз города» 31.
Абарончая сістэма горада грунтавалася на ўмелым спалучэнні натуральных перашкод са штучнымі ўмацаваннямі, узведзенымі суадносна
121
з рэльефам мясцовасці і ў спалучэнні з тактыкай абароны таго часу. Гарадзішча стольнага Турава складалася з дзвюх пляцовак, якія займалі мыс, прыўзняты на 5—6 м над забалочанай поймай Прыпяці. Адна пляцоўка памерам 100x90 м баранілася рэчкай Яздой, якая абгінала яго з захаду, поўначы і, напэўна, з усходу. Тут яна злівалася з водамі р. Струмень, прытока Прыпяці. Памер другой пляцоўкі — 100x90 м. Паміж дзяцінцам і навакольным горадам меўся вадзяны абарончы роў. Ён дасягаў шырыні ад 20 да 25 м, глыбіні каля 5 м і злучаўся некалі