• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    Горы (Горы Вялікія)
    Каля вёскі Горы (раней Горы Вялікія) Горацкага раёна Магілёўскай вобласці размешчаны рэшткі двух сярэдневяковых умацаванняў. Адно з іх — Гарадзішча («Курганы») знаходзіцца ля зліцця р. Быстранкі (Быстрыца) і р. Карчавахі на высокім атрогу берагавога плато. Гэта гарадзішча мысавага тыпу, якое функцыяніравала ўжо ў эпоху ранняга жалеза. Аднак і пазней, у дамангольскі час і ў XIV—XVI стст., тут працягвалася жыццё. Першапачаткова гарадзішча, якое мела вы
    101
    цягнутую авальную форму (па лініі ўсход—захад), дасягала памераў каля 180X70 м, г. зн. больш за 1,2 га. Вышыня пляцоўкі над далінай ракі перавышала 10 м. Другое ўмацаванне — бастыённы замак, размешчаны на паўднёвы ўсход ад гарадзішча. Гісторыя гэтых двух помнікаў цесна звязана 91.
    У старажытнасці па краю гарадзішча ішоў земляны вал, адрэзак якога вышынёй да 3 м цяпер захаваўся толькі з усходняга боку. Невялікі адрэзак вала праглядаецца таксама ў паўднёвай частцы гарадзішча. На астатняй тэрыторыі вал знівіліраваны ці абваліўся. У абрыве ўсходняй часткі кар’ера відаць тры падсыпкі вала і абвугленыя рэшткі драўляных навальных канструкцый, хутчэй за ўсё частакола.
    Уезд на гарадзішча знаходзіўся ў яго ўсходняй частцы і ішоў па вузкім дамбападобным насыпе. Перад колішняй брамай і гэтым насыпам быў роў шырынёю 6—7 м. У цэнтральнай частцы пляцоўкі, бліжэй да яс паўночнага краю, захавалася невялікае ўзвышэнне дыяметрам каля 8 м і вышынёй 0,9 м. Маючы аналогіі планавай кампазіцыі ў Тураве, Камянцы, Пінску і іншых месцах, можна зрабіць выснову, што гэта ўзвышэнне старажытнай назіральнай вежы, якая разам з іншымі драўлянымі пачатковымі збудаваннямі магла абараняць паселішча ў час небяспекі, а таксама давала магчымасць весці назіранні на вялікую адлегласць. Падобныя вежы характэрныя для гарадоў і феадальных замкаў на тэрыторыі Беларусі і іншых суседніх земляў92.
    Вынікі раскопак, праведзеных аўтарам, даюць падставу меркаваць пра існаванне тут паселішча гарадскога тыпу, якое ўзнікла ўжо ў XII ст. На карысць гэтага сведчаць і археалагічныя матэрыялы, і плошча ўмацаванага паселішча, якая некалі перавышала 1 га. Даследчыкі адносяць паселішчы з плошчаю звыш 1 га да ліку гарадоў93.
    Відаць, у XII—XIII стст. тут зарадзіўся адзін са старажытных гарадоў Смаленскай зямлі, які быў, напэўна, цэнтрам невялікай акругі і не трапіў на старонкі летапісаў. ІІейкія прычыны ўнутранага альбо знешняга характару перашкодзілі яго далейшаму развіццю. Горад, які зарадзіўся, разросся і ўжо пераступіў лінію абарончага рова, стварыў пасад, у XIII ст. згарэў і трансфармаваўся затым пад уздзеяннем абставін у радавы феадальны замак. Ён стаў родавым гняздом мясцовых князёў Горскіх, сваякоў князёў Друцкіх.
    Князі Горскія былі добра вядомыя ў XV—XVI стст.94 На старонках летапісаў Горы згадваюцца ў 1500 г. У «Кроніцы» М. Стрыйкоўскага і «Кроніцы» Быхаўца яны называюцца ў сувязі з паходам войскаў Вялікага княства Літоўскага на дапамогу абложанаму Смаленску. Гэтае войска, дайшоўшы да Гораў, спынілася і «лежало» тут усю восень, бо праціўнік, даведаўшыся пра яго рух ад Оршы, адразу ж адступіў і пайшоў у Маскву 95.
    Пісьмовых сведчанняў пра Горы XV—XVI стст. вельмі мала. Горскія князі былі небагатымі феадаламі. Гэта ўскосна пацвярджае «Рэестр попісу 1528 г.», згодна якому два князі Горскія, Фёдар і Іван Дуда выставілі на вайну са сваіх валоданняў 21 воінавершніка 96.
    Валоданне Горскіх князёў—Горская зямля даволі рана пайшла з іх рук. У 1499 г. ёй ужо валодалі ЮрэвічыНасіловічы. У 1558 г. Горы належалі аднаму з буйнейшых фсадалаў Беларусі князю Пятру Багданавічу Храптовічу. У той жа год ён прадаў Горскія валоданні «маршалку господарскому старосте Речнцкому н державцы Любошанскому... пану Оннкею Горностаю за 200 коп грошей лнтовскне монеты н лнчбы» 97.
    102
    У канцы XVI ст. у жыцці феадальнага горскага замка адбыліся важныя падзеі. Пасля А. Гарнастая ўладальнікам Гораў стаў канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега. Пры ім стары замак быў пакінуты, а яго пляцоўку ператварылі ў могілкі. Але на суседняй больш высокай гары заклалі новы замак з бастыённымі ўмацаваннямі галандскага тыпу. Пад яго абаронай вырасла мястэчка, затым і «место» Горы Вялікія, якое ў 1619 г. атрымала ад Л. Сапегі вялікія прывілеі, запісаныя ў асобай «Уставе» 98.
    Новы горскі замак размясціўся на гары, ля падножжа якой з усходу і поўначы працякала р. Карчаваха. Вышыпя валоў над даліпай ракі і зараз перавышае 20 м. Замак абараняўся 7 бастыёнамі, злучанымі паміж сабою валамікурцінамі рознаіі даўжыні і вышыні. Паўднёваўсходні бок замка, звернуты да «места», ім прыкрытага, меў больш слабы вал (вышынёй да 3 м і шырынёй асновы да 8 м). Гэтая курціна, звернутая да горада, пры даўжыні больш за 210 м не мела ні аднаго прамежкавага бастыёна. Бастыёны размешчаны толькі па яе канцах. Перад ва
    Горскі замак. План
    лам, аддзяляючы замак ад «места», ляжаў абарончы роў шырыпёй да м і глыбінен 8—10 м. Праход да курціны, зроблены прыблізна па яс
    сярэдзіне, ідзе па дамбе, якая з’явілася толькі ў XIX ст.
    , ^таРажьітны і адзіны ўваход у замак размяшчаўся з паўночнага ооку. Відаць, як гэта было ва ўсіх бастыённых замках, у Горах мелася для гэтан мэты спецыяльная двух’ярусная вежабрама, убудаваная v тоушчу землянога вала.	■
    Аналіз планаван кампазіцыі Горскага бастыённага замка паказвае што гэты старажытны ўваход знаходзіўся пад абаронаю двух бастыёнау, з якіх фланкіравалі перакрыжаваным агнём усе подступы да яго. ольш таго, дарога да замка праходзіла ля падножжа валоў, пачынаючы ад пауднёвага вуглавога бастыёна, затым ішла па дне ров’а і знаходзілася увесь час пад кантролем абаронцаў. Заходні напольны ўчастак замкавых умацаванняў адрозніваецца канцэнтраванай магу^насцю і прадуманасцю агня з бастыёнаў і курцінаў. Глыбіня рова тут дасягае м, шырыня 15 м. Унізе меўся дадатковы ніжні вал.
    Усходні ўчастак абароны замка адрозніваецца памеоамі бастыёнаў і магутнасцю абарончага рова. Апошні пры шырыні 15‘м дасягае 12 м глыбіш. Вуглавы паўднёваўсходні бастыён, акрамя таго, меў дадаткозамкаЖН' баСТЫеН’ ШТ° ЗНа’Ша Узма“няла ўсходні сектар' абароны
    103
    Агульны перыметр абароны ўмацаванняў горскага замка складаў больш за 800 м. Аднак нягледзячы на тое што галандская бастыённая сістэма не прадугледжвае наяўнасці на бастыёнах вежаў, на валах высокіх сцен яны на пачатку існавання новага замка, напэўна, меліся. Асобныя даследчыкі гавораць пра існаванне «драўлянага замка з 7 вежамі» ".
    3	архіўных звестак пра горскі замак захавалася «Ревнзня в замку Горском в цекгавзе армате», зробленая «року 1627 г. месяца мая 13 дня» слугою ваяводы Віленскага і гетмана Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі Кандратам Давыдовічам і прадстаўленая горскаму гараднічаму Фёдару Дабрасельскаму. 3 гэтага дакумента відаць, што ў замку мелася наступная зброя і амуніцыя: «Дел польных спнжовых два, штурмаков железных двадцать девять, гаковннц двадцать пять, шостая зорвана, на колках гаковннц тры, мушкетов «кобыл» семдесят, мнейшнх мушкетов шестьдесят сем, а осмь зорваныя, шабель гайдуцкнх девятьдесть н одна, ... емален девятьдесть н одна, барва каразневая гайдуцкая лазуровая чырвоным кнром спереду подшыта, жупанов девятдесть н девет, а дылей н девятдесть, десятннцкнх дылей чырвоных дсвять, дарду (дарда — кап’ё.—Л1. Т.) новых десять, прн ннх прапорце шаховане, дардов старых без древок пять, бубен пехотный, а другне бубны гусарскне, хоругов казацкая жолтыя кнтайкн. крыж чырвоны, звон новы, бердышов шесть, пнл тартневых чотыры» JM.
    Хоць у замку, як гэта вынікае з дакумента, былі ўсяго дзве медныя гарматы, аднак пералічаная ручная агнястрэльная зброя была не толькі самай новай для свайго часу, але і разлічвалася яўна на абарону. Так, «штурмакі» стралялі галоўным чынам шротам альбо сечаным жалезам і лічыліся галоўнай зброяй супраць штурмуючага праціўніка. Гакаўніцы казацкія лёгкія і гакаўніцы цяжкія на колах («на колках») выкарыстоўваліся для знішчэння праціўніка на далёкай адлегласці. Яшчэ больш грознай зброяй былі мушксты, якія з явіліся на ўзбраенні ў 1601 г. Яны па калібру былі буйнейшыя за гакаўніцы, мелі большыя зарад і дальнасць (калі патрабавалася) стральбы. Зараджаныя шротам або сечаным жалезам, яны наносілі праціўніку, які наступаў, вялікія страты. Маючы значную вагу, вялікія мушкеты («кобылы») стралялі са спецыяльных падставакфаркетаў» 101.
    Колькасць агнястрэльнай зброі ў горскім замку (без гармат) была такая, што ў выпадку аблогі на земляных умацаваннях стралкі размяшчалі’ся праз кожныя 4 м. Шчыльнасць агня да таго часу была даволі значнай.
    Гэты дакумент сведчыць і пра тое, што феадальназалежнае насельніцтва прыватнаўласніцкіх гарадоў, разбітае на «дзесяткі», абавязвалася абараняць пэўны ўчастак замка, значыць, яго даглядаць і рамантаваць 102. Больш таго, мяшчанскія і сялянскія фарміраванні нярэдка мабілізоўваліся для ўдзелу ў вайне. Так здарылася, напрыклад, у 1614 г., калі для бою пад Кадзіным (памежжа са Смаленшчынай.— М. Т.) чакалася прыбыццё пяхоты — «горян мужнков с пніцальмн 150 человек» 103.
    Згодна зввстак 1621 г., Горы Вялікія былі паселішчам у 172 «пляца», з якіх 46 былі пустыя. Сярод гараджан частка бьіла занятая на «послузе замковой»: замкавыя гайдукі, слесар, цесля і іншыя ІМ. Да сярэдзіны XVII ст. у горадзе значна павялічылася колькасць жыхароў. У 1683 г. дакументы згадваюць лінію ўласна гарадскіх умацаванняў — «паркан» 105. Верагодна, ён існаваў значна раней, да 1654 г.
    104
    У рускапольскай вайне, якая пачалася летам 1654 г., замак Сапегаў — Горы Вялікія ператварыўся ў месца канцэнтрацыі буйных ваенных атрадаў Вялікага княства Літоўскага. Цару даносілі, што «в Горах ляхн в собранье многне людя, н нз Гор выходя, царского велнчества ратным людям, прнезжнм станнчннкам чннят многую шкоду. Н тем царского велнчества боярам н воеводам велено было промышлять жестокнмн промыслы» 106. Супраць Гор накіравана групіроўка войск Трубяцкога, пра дзеянні якога пры штурме Мсціслава насельніцтва было без сумнення дасведчана. У гэтых умовах «горянс», начальныя людзі, шляхта і немцы, служылыя і жылецкія людзі зразумелі, што ім «не отсндетце». 29 верасня «нз города Гор за 5 верст прнехал... города Гор державец полковннк Павел Красовскнй да ротмнстр Яржарей с товарышн государю добнлн челом н город Горы здалп» 107. Нягледзячы на прысягу цару, частка горскай шляхты і мяшчан была адпраўлена ў Маскву 108.