Замкі і людзі
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 184с.
Мінск 1991
План Дубровенскага замка (паводле У. Ф. Ісаенкі)
90
складаным рэльефам. Да замку падводзіў адзіны шлях, што ішоў па вузкаму насыпу, падобнаму на дамбу, якую з замкавых сцен можна было пастаянна трымаць на прыцэле. Лбарончы роў з усходняга боку амаль пастаянна запаўняла вада. Вясной ён злучаў воды Днянра і Дуброўны, фактычна ператвараючы замак у востраў сярод віруючай вады.
ІІаселішча ў вусці Дуброўны ўзнікла на мяжы XV—XVI стст. У 1393 г. мясцовыя ваколіцы адзначаны ў дарчай грамаце князя Дзмітрыя Семяновіча як «земля пустая Дубровенская» 48.
У пачатку XVI ст. Дуброўна пачынае згадвацца ў дакументах у сувязі з ваеннымі дзеяннямі паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. J красавіку 1514 г, літоўскі падскарбны адправіў з Вільні «воеводе смоленскому пану на его город Дубровну... 3 гаковннйы>> • Аднак умацаванні «горада» таго часу, напэўна, былі слабыя. 13 жніўня 1514 г. Дуброўну занялі рускія войскі, праўда, ненадоўга, да вядо.май Аршанскай бітвы 8 верасня таго ж года. Нямецкі дыпламат і падарожнік С. Герберштэйн, які праязджаў праз Дуброўну ў 1517 г., зафіксаваў і нанёс на сваю «Карту Московнн» выявы яго замка ў выглядзе двух’яруснай вежы 50.
У першай чвэрці XVI ст. горадам і замкам валодаў князь Юры Іванавіч Ільініч. 3 1570 г. ён належаў князям Глябовічам у XVII — XVIII стст.— Сапегам.
У 1535 і 1562 гг. дубровенскія ўмацаванні спальваліся войскамі царсмх ваявод, аднак хутка аднаўляліся. Да гэтага абавязвала прыгранічнае становішча і размяшчэнне на важнай дарозе Смаленск—Масква ° . «Гарадавую работу» выконвалі ў Дуброўне як мяшчане, так і сяляне воласці. N 1580 г. горад зноў занялі рускія войскі, але ўмацаванні яго, відаць, не пацярпелі. Ва ўсякім выпадку яго добры стан адзначаў пасол аўстрыйскага імператара Мікалай Варкач, які праязджаў тут у канцы жніўня 1593 г. Ён пісаў: «Дуброўна — горад і ў гэтым ' месцы апошні пагранічны замак супроць масквіцян. Горад ляжыць на Дняпры. а па другі бок замка працякае рака Дуброўніца. Гэты замак шырокі ў акружнасці, толькі ўвесь драўляны» 52.
3 інвентароў Дуброўны вядомы толькі адзін — «Інвентар Дубровенскага замка, цэйхгаўза і шпіхлераў і ўсяго, што ў гэтым замку выскладзены 28 мая 1645 г. рэвізорамі Андрыянам Парэнбакам і Якубам Гаецкім. Ен захаваў мноства цікавых і каштоўных звестак пра структуру ўмацаванняў і ўзбраенняў замка таго часу. Як сведчаць дакументы, на шляху ў замак стаяў умацаваны «прыгародак» — падзамак. Сюды траплялі праз «новарэстаўраваную і пакрытую» дахам Старую браму. Падзамак быў абнесены астрогам і акрамя праезджай варотнан вежы меў тры новапабудаваныя вежы. Аднак падрабязнага аіпсання кожнай з іх у дакуменце няма. Можна толькі дапусціць што яны былі не меней за два ярусы вышынёй. У двары падзамка стаяла некалькі жылых і гаспадарчых пабудоў, кожная з якіх аддзялялася ад суседнян агароджаю з чэсаных слупоў. Асобна стаяў цэйхгаўз На тэрыторыю ўласна замка транлялі праз спецыяльны праезд Па перыметру замка раней стаялі сценыгародні, а з найбольш небяспечнага боку ад р. Дуброўны — дзве вежы. Адна «башта рагавая» стаяла над Дняпром, другая за домам для гараднічага. У момант, калі складаўся інвентар, замест гародняў замак меў сцены ў выглядзе «астрога». Ьыла яшчэ адна адзіночная «вежа высокая, старая», якая стаяла каля уезда у замак. Шлях у замак праходзіў па пад’ёмным мосце, які падымаўся двума жалезнымі ланцугамі 53.
91
У цэйхгаузе мелася 18 гармат, у тым ліку чатыры серпанціны і тры імянныя бронзавыя гарматы з надпісамі «Каштелян Мннскнй, подскарбнй ВКЛ», «Юркгн Тышкевнч». Было таксама 5 шмыгаўніц, 5 «кіёў» простых жалезных, 6 «кіёў, падобных на вузкія мартыры», 64 і акаўніцы, 68 пяхотных мушкетаў, 37 рушніц, а таксама 39 вялікіх і цяжкіх мушкетаў — «кабыл», з якіх стралялі са спецыяльных падставак — «фаркетаў»' Усяго ў Дубровенскім цэйхгаўзе знаходзілася 242 адзінкі агнястрэльнай зброі. Да іх, згодна інвентару, мелася 11 бронзавых двухчасткавых формаў для адліўкі вялікіх і малых ядраў і куль, 14 жалезных і 4 каменныя формы, а таксама значны запас боепрыпасаў. 56 коп (г. зн. 3360 шт,—М. Т.) рознай велічыні ядраў, 19 фунтаў куль, 122 каменных ядраў і ядраў з волава і аблітых волавам, значны запас шроту — «глоту», 6 1/4 пудоў мушкетнага пораху, 15 пудоў з лішкам пораху гарматнага, болей за 41 пуд салетры, 24 парахавыя ступы, да іх 180 таўкачыкаў, многа парахаўніц, патранташаў. 3 даспехаў і халоднан зброі дакумент называе 4 старасвецкія шышакі, 229 пяхотных і 5 казацкіх шабляў, апраўленых срэбрам, 16 коп яў, 113 сякерак, 1/9 бсрдышаў без абухоў, «набіўных серабром», 17 з абухамі. Цікавыя звесткі пра абмундзіраванне гарнізонных гайдукоў, для якіх у цэйхгаўзе мелася «жупаноў белых гайдуцкіх 26, жупаноў чырвоных — 170, 7 зяленых, лісою падбітых, 181 блакітная дэлія, падшытая белым «кірам» (дэлія — кароткая свабоднага пакрою шуба оез рукавоў, якую апраналі на панцыр; «кір» — тоўстае сукно.—М. Т.), 22 шапкі — катанкі белыя, 200 чорных шапакмагерак. Называюцца прапарцы на коп ях, 11 сцягаўхаругваў, у тым ліку харугвы гараджан і сельскіх жыхароў. Усе яны прымалі ў абавязковым парадку ўдзел у абароне замка. Меліся барабаны — «бубны», сігнальныя трубы і многае іншае. Запас хлеба захоўваўся ў 10 свірнах»54. „ .
У час рускапольскай вайны XVII ст. Дуброўну ўжо у чэрвені 1654 г. аблажылі рускія войскі князя Куракіна. У складзе гарнізона замка, акрамя шляхты, мяшчан і сялян воласці, была наёмная «угорская пяхота» Атрад Куракіна не мог узяць горад, абаронцы якога мужна супраціўляліся. 7 жніўня, як паведамляў ваявода цару, «выходнлн нз города Дубровна лнтовскне конные н пешне многне людн з знамены н з снаряды, іі у ннх с темн лнтовскнмн людьмн был бой, на том бою государевы ратные людн лнтовскнх многнх людей побнлн н в город вогналн а Дубровенскнй уезд повоевалн, н села м деревнн пожгліі н полон многнй поймалн». У тым баі быў паранены акольнічы і ваявода князь В. П. Львоў. Хоць стольніка і ваяводу з ратнымі людзьмі загадана было «за нх службу похвалнть» і рэкамендавана ўперад ім на літоўскіх людзей... «промышлять сколько мнлосердный Бог помотн подаст», стала зразумелым, што атраду Куракіна Дуброўну не ўзяць. Яго адклікалі ў Смаленск, накіраваўшы сюды замсст войску князя Я. К. 4аркаскага, якому ўказвалася Дуброўну здабываць «зажогом н сговором, всякнмн обычан, а прнступать не велено» 55. 13 верасня абложаныя у замку зноў выходзілі на вылазку, якая з цяжкасцю была адбіта. Пасля гэтага рускае камандаванне прыняло меры для таго, каб гарантаваць бяспеку свайго войску і ўзмацніць яго агнявую магутнасць. Насупраць замка быў зроблены «земляной городок», у якім размясцілася вопска. Са Смаленска пад Дуброўну накіравалі «рекой Днепром в судах н на плотах наряд 2 пншалн галанскне no 1 пуду 15 грнвенок ядро, да русского лнтья пніцаль Соловей ядро в 25 грнвенок, пніцаль Левнк ядро 15 грнвенок, с станы н с колесы п с волокамн н с конаты, да к тем же
92
пшцалям no 100 ядер, да пушечных запасов 200 пуд, зелья пушечного 5 пуд, зелья ручного, на нарядные мехн 500 аршнн холста, на пыжн 10 пуд пенькн, 4 пуда фетнлю». Дастаўлены нарад паставілі ў земляным горадзе, адкуль пачалася бамбардзіроўка дубровенскіх умацаванняў 56.
Нягледзячы на тое што ў першыя дні кастрычніка пад Дуброўнай былі сабраны буйныя сілы рускіх войскаў, іх камандаванне ашчаджала сваіх людзей і прымала розныя меры, каб схіліць гарнізон і мяшчан горада здацца без залішняга кровапраліцця. Масіраваная бамбардзіроўка замка пажаданых вынікаў не дала. Пасля гэтага была зроблена спроба актыўнага ідэалагічнага ўздзеяння на жыхароў Дуброўны рознага веравызнання з дапамогай святароў, прывезеных з раней занятых гарадоў Копысі, Шклова і Оршы, а таксама мяшчан і шляхты Копысі і Магілёва. Пад Дуброўну прыбылі арганізатары здачы рускім войскам Копысі копыскі пратапоп Антоні, шляхціц Васіль Лаўрынаў і мешчанін Якаў Багданаў «с товарніцн». 3 Магілёва прыбыў ігумен Куцеінскага манастыра Іоіль Труцэвіч са шматлікаю «братьею», якія раней распрапагандавалі і схілілі да здачы мяшчан Магілёва. Адначасова пад Дуброўну былі накіраваны «шкловскяе домііннкане к рнмскому духовенству, а от жнды к жндам лнсты з зарукамн, чтоб Дубровенскне осадные сндельцы государю добнлн челом н город здалн». У самой Дуброўне вёў прапаганду мясцовы пратапоп Дзмітры Палікарпаў, які «дуб'ровенскнх людей, шляхту н меіцан н всякнх чннов людей, по многое время уговарнвал, чтоб онн город сдалн без кровопролнтня» 57. Дэлегацыю суправаджаў «для обереганья» вайсковы атрад Трафіма Адгібалава «с дворяны іі бояре». 5 кастрычніка на перамовы да сцен замка паслалі «Васнлня Лаврова (Лаўрынава.— М. Т.), могнлевского меіцаннна Марка Сндорского. Н Дубровенскне сндельцы, прнняв нх к городу, того Васнлня убнлн нз пнталн до смертн, а меіцаннн Марка побежал. Вечером того же дня дубровенскне сндельцы учнннлн вылазку на пешнх людей, которые былн под городом в городке» 58. Але ў гэты час да Дуброўны падыходзілі перадавыя атрады рускага войску князя A. Н. Трубяцкога, якое дапамагло адбіць нападзенне.
Цара раздражняла супраціўленне Дуброўны, якая разам са Старым Быхавам заставалася адзіным горадам на верхнім цячэнні Дняпра, што не дазваляла рускім гарантаваць бяспеку Смаленска і ўсяго левабярэжжа Дняпра. A. Н. Трубяцкой і іншыя ваяводы з войскам, пасланыя да Дуброўны, мелі цвёрдую ўстаноўку і план далейшых дзеянняў, каб «с нашнмн ратнымн людьмн шлн под Дубровну..., н над Дубровной промышлялн сколько мнлосердный бог помоіцн даст» 5Э.
Між тым «дубровенскне сндельцы», бачачы прыход новых рускіх войскаў, каб засцерагчыся ад нечаканага штурму і здрады, засыпалі вароты зямлёй і падрыхтаваліся да далейшай аблогі, не страціўшы надзею атрымаць дапамогу ад войскаў гетмана Радзівіла. Аднак вера ў гэтую дапамогу з кожным днём слабела, а намеры рускіх войскаў, да якіх 6 кастрычніка падышлі і «на прнступ нзготовнлнсь» асноўныя палкі A Н. Трубяцкога, не пакідалі сумненняў. Знаходжанне ў абложаным горадзе вялікай колькасці цывільнага насельніцтва, жанчын і дзяцей, цяжкасці з харчаваннем прымусілі кіраваўшага абаронай горада шляхціца Храпавіцкага пачаць перагаворы пра ўмовы здачы. Як пісалі ў адпісцы цару князь Я. К. Чаркаскі і баяры, «октября 11 чнсла выходнлн к hum пз города Дубровны шляхта Граповецкнй с товарніцм да мешчане белорусцы 17 человек н говорплн, чтоб с ннмн об городской