• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    На пачатку рускапольскай вайны, 27 чэрвеня 1654 г., пасля бою Друя была занята царскімі войскамі князя М. Шарамецьева і С. Стрэшнева, якія «горад Друю взялн н лнтовскнх людей побнлн н дворы н костелы пожглн»77. Частка жыхароў, «убояся», разбеглася па навакольных лясах. Аднак у 1655 г. дзісненскі ваявода М. Чэлішчаў заклікаў друянаў жыць паранейшаму ў сваіх дамах. Тыя вярнуліся.
    У ходзе контрнаступлення войск Рэчы Паспалітай у канцы вясны — пачатку лета 1655 г. Друя была занята палкоўнікам Касароўскім. Супраць яго 20 чэрвеня з Полацка накіравалася групіроўка царскіх ратных людзей на чале з ваяводам Д. Якаўлевым. Яна нанесла непрыяцелю паражэнне, узяла палонных, вялікія трафеі і «таборы лнтовскнх людей пожгла». Друя зноў моцна пацярпела ад ваенных дзеянняў і служылых людзей Д. Якаўлева. «Нас, снрот твонх,— пісалі друяне цару,— многнх посеклн н разорнлн, н обдолжалн велпкнмн долгамп» 78.
    Праз некаторы час у сувязі з уступленнем Швецыі ў вайну шведы акупавалі браслаўскі павет, а ў Друю ўвайшоў атрад палкоўніка дэ ла Гарда колькасцю каля 100 чалавек. Даведаўшыся, што горад ужо прысягнуў рускаму цару, шведы абрабавалі горад, яго навакольныя вёскі і пайшлі адсюль. У 1656 г. іх застава размяшчалася ў Сапежынскай слабадзе на тэрыторыі кляштара. Рускія таксама паставілі заставу ў 46 чалавек, баючыся, каб «друяне не разбежалнсь», а таксама швед
    7. Зак. 855
    97
    скага пагрому. У тым жа годзе з Друі пад Дзінабург для пабудовы і ўмацавання астрога ў дапамогу рускім войскам былі накіраваны мясцовы пушкар, цясляр і каваль79.
    У 1657 г. у Друі размясціліся 2 тыс. чалавек рускай пяхоты і казакоў пад началам ваяводы Пронскага. Цар загадаў ваяводзе I. С. Ціхменеву «для береженья н от прнходу войнскйх людей острог делать друйскнмн посацкямй н уезднымн жнлецкймн всякймй людьмй». У кастрычніку 1657 г. ваявода ўжо пачаў будаваць у Задруйскай слабадзе на правым беразе Дзвіны «на Полоцкой стороне» драўляны астрог. Аднак цар указаў, што ваявода задумаў узводзіць занадта вялікія ўмацаванні, «велмн не по людям, на 600 саженях» даўжыні. Ваяводзе быў пасланы наказ, каб ён, «прнзвав к себе друянского уезду помеіцнков, шляхту добрую н друйскнх бурмнстров п меіцан лучшнх людей, помыслнл н поговорнл», якое месца болей падыходзіць для такога будаўніцтва. Рэкамендавалася «острог делать на 300 саженях». Ужо ўзведзеныя вежы належала пераставіць на новае месца, але каб «болшн того под острог места не заннмал». У астрозе ставілі гарматы — друйскую пішчаль з запасам ядраў і свінцу і часова да адсылкі ў Полацк пяць віленскіх і ковенскіх пішчаляў. Цар не выключаў варыянта пераносу пачатага астрога на левы бераг Дзвіны, у горад Друю, калі мясцовыя жыхары — «лутчве людн» вырашылі б, што гэта для абароны будзе выгадней 80. Але дакументы пазнейшага часу сведчаць, што ўмацаванні ўсё ж узвялі на правым беразе Дзвіны, у Задруі. У жніўні 1661 г. Друя была як бы падзелена на дзве часткі: за Дзвіной, у Задруі, стаялі рускія войскі, якія заселі ў астрозе, а на левым беразе Дзвіны, у самой Друі, знаходзілася войска Рэчы Паспалітай. Яны размяшчаліся ў шанцах і каля моста, які злучаў Друю з Задруяй. Кіраваў ім гетман Пац. Гетман спрабаваў рушыць свае войскі «к Двнне протнв велнкого государя ратных людей, н велнкого государя ратные людн нз пушек н нх мушкетов многую шкоду учнннлй жмойцкому іі лнтовскому войску», якое, дарэчы, цярпела ад голада і вострай нястачы пораху81.
    Апошні раз Друя вытрымала ваенныя ліхалецці 24 студзеня 16'64 г., калі рускія войскі зрабілі рэйд зпад Люцына «за Двйну реку... к Друю н Друйское место высеклн й выжглй й хлебные запасы н конскне кормы пожглн іі языкй поймалн». Ваявода I. Сумарокаў паведаміў цару, ніто яго ратныя людзі, «прншед йзгоном, Друю высеклн н выжглн н Друйскне места разорнлн н многнх лйтовскйх людей побнлн н языкй поймалн» 82.
    Зараз сляды сярэдневяковых умацаванняў Друі зніклі пад шчыльнай гарадской забудовай.
    Ляхавічы
    Ляхавічы зарадзіліся, напэўна, першапачаткова на месцы в. Старыя Ляхавічы, пазней былі перанесены на сучаснае месца. Вядомыя з XV ст., яны лічыліся вялікакняжацкім уладаннем, якое атрымалі ў «держанье» магнаты Гаштольды, Радзівілы, з 1572 па 1621 г. імі валодалі Хадкевічы, ад якіх яны перайшлі да гетмана Вялікага княства Літоўскага Паўла Сапегі83.
    Пры Хадкевічах побач з пасяленнем на левым беразе р. Ведзьмы быў пабудаваны магутны бастыённы замак. Ён лічыўся сярод падобных збудаванняў самым моцным умацаваннем ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Ён меў у плане форму чатырохвугольніка з чатырма вялікімі бас
    S8
    тыёнамі развітай канфігурацыі, з брустверамі, байніцамі для гармат і стралкоў. Замак меў штучнае абвадненне і фактычна быў астраўным. Умацаванні былі абмураваныя каменем і цэглаю. Памсры замка 175X220 м.
    Пад аховаю замка ў XVII ст. вырас горад. Акрамя асноўнага ядра — «места», якое дзялілася на пасады і было абнесена ўмацаваннямі, горад меў у сярэдзіне стагоддзя слабоды. Яны размяшчаліся паза гарадской фартыфікацыяй м.
    У перыяд антыфеадальнай вайны беларускага і ўкраінскага народаў, з 1648 па 1654 г., Ляхавічы тры разы беспаспяхова асаджалі паўстаўшыя сяляне і казакі. У пачатку рускапольскай вайны царскія войскі на чале з князем Ю. А. Даўгарукім і акольнічым С. А. Ізмайлавым таксама «заходнлн к городу Ляховнчам н посады, н слободы около города Ляховнч пожглн н которых... лнтовскнх людей засталп в посаде н в слободах it тех побнлн н языков понмалн» 85. У дакуменце нічога не гаворыцца пра ўзяцце замка. Мяркуючы па ўсяму, ён застаўся цэлым. Ускосна на гэта паказвае яго інвентар, складзены камісарамі гетмана Вялікага княства Літоўскага 26 лютага 1658 г. Згодна інвентару, на замкавых «бульверках п кавальерах» размяшчалася 30 гармат рознага калібру — ад 1 да 24 фунтаў, больш за 1500 ствалоў ручной агнястрэльнай зброі, сярод якіх меліся мушкеты, гакаўніцы, «янычаркі», вялікія запасы пораху, ядраў, волава, куляў, шроту і іншай ваеннай амуніцыі 86.
    У другі раз аблога Ляхавічаў адбывалася ў сакавіку 1660 г. Войскі I. А. Хаванскага, якія адышлі ад Брэста, аблажылі занава пабудаваныя ўмацаванні горада і замка. 20 і 23 сакавіка ваявода з палкоўніка
    Ляхавіцкі замак. Сітуацыйны план
    99
    мі двойчы прапанавалі абложаным здацца: «...велелн мы под городом под Ляховнчамн вытрубнть, н посылалн полковннков н дворян н велелн нм говорнть коменданту п ляховнцкнм снделыіам, чтобы онн твоей (царскай.— М. Т.) пресветлой мвлостн понскалм, город Ляховнчн без кровн сдалн». Аднак камендант і «осадныс сндельцы» на змову не пайшлі і «с городовой стены отказалм о сдаче города», абвясціўшы, каб «впредь к ннм о сдаче города не посылалн: сдачн города ннкому у ппх не будет». Пасля гэтага пачалася падрыхтоўка да штурму, які адбыўся 26 сакавіка «за полчаса до свету». Прыступ «к городу Ляховнчам... был... жестокнм обычаем до третьего часу дня». Спачатку абложаныя здолелі збіць са сцен многіх рускіх. «Ратные людн с знаменамн былн на стене, но затем волею Божнею, а нашнм согрешеньем,— паведамляў I. А. Хаванскі цару,—літовскне людн, справясь, твонх ратных людей с стснь! сбнлн п твом ратные людн от города отошлн», згубіўшы 30 забітых і 150 параненых87.
    28 сакавіка збеглы з горада «пакаёвы» каменданта Ляхавічаў Ст. Юдзіцкага С. Вальскі ў роспыце паведаміў, што супраць рускіх стаіць 5 харугваў ратных людзей — 2 харугвы угорскай пяхоты, 3 харугвы драгунаў — усяго 450 чалавек, «да шляхта н немцов, н жндов, н мужнков сбежн 3,5 тысячн». Перабежчык таксама сказаў, што ў горадзе 47 гармат калібрам 20—30 фунтаў і ў пуд, хлебных запасаў нарыхтавана на год, мелася дастаткова пораху, з вадой таксама ў горадзе было «гораздо не скудно». Пасля гэтага асаджаўшыя замак рускія войскі падвялі шанцы ўшчыльную да горада і «отнялн воду», пачаўшы «готовпться в другне на прнступ н заступлснне». Да цара была паслана просьба «прпслать к промыслу огнестрельного мастера н гранаты, потому что в городе Ляховнчах теснота большая, дворы все деревянные, н от гранатной стрельбы в городе шкода будет большая».
    Мяркуючы па апісанню аблогі і ран рускіх ратных людзей («ранен по правому плечу н по лопатке катком да по правому боку каменем..., ранен гранатом»), горад быў абкружаны звычайнымі драўлянымі сценамі — гароднямі. На іх меліся спецыяльныя прыстасаванні, з якіх пры штурме кацілі бярвенне — «каткі», а таксама размяшчаліся прыпасы камянёў для збівання са штурмавых драбін праціўніка. Для гэтых мэт выкарыстоўваліся і ручныя гранаты.
    Людзей у войсках 1. А. Хаванскага было недастаткова, таму няўдача прыступу прымусіла цара аддаць ваяводам загад больш на прыступ не хадзінь, «промыслы чпннть всякнмн вымыслы, опрнч прнступов, чтоб нашнм ратным людям в том нстерн не было».
    18 чэрвеня 1660 г. пад Ляхавічамі адбылася бітва, у якой I. А. Хаванскі пацярпеў паражэнне, страціўшы свой абоз і артылерыю, у тым ліку і «огненную пушку», прысланую для аблогі горада.
    Сейм Рэчы’ Паспалітай асобна адзначаў заслугі каменданта Ляхавіч рэчыцкага войска Ст. Юдзіцкага, які патраціў на патрэбы абароны 21 тыс. 400 злотых асабістых грошай. Яго ўладанні Гальдовічы і Дзянісаўшчына паблізу Ляхавічаў, поўнасцю разбураныя, былі вызвалены ад падаткаў на 30 гадоў. «Места» Ляхавічы, яго жыхары і ўся воласць Ляхавіцкая, пацярпеўшыя страшныя разбурэнні ў час аблогаў, за іх вернасць каралю вызваляліся ад падаткаў на 9 гадоў. Дзеля бяспекі горада за кошт скарба Вялікага княства Літоўскага гетману дазвалялася трымаць у замку 200 чалавек пяхоты. У 1678 г. яе давялося сейму пацвердзіць у другі раз 88.
    У час Паўночнай вайны, непакоячыся, што шведы возьмуць замак
    100
    і выведуць адтуль артылерыю, сейм Рэчы Паспалітай пастанавіў даставіць яе часткова ў Слуцк (19 гармат), часткова размеркаваць сярод войска Вялікага княства Літоўскага 8Э.
    У 1706 г. войскі Пятра 1, якія заселі ў замку, адбівалі штурмы шведскіх генералаў Траўтфетэра і Крэйца. У 1709 г. рускія войскі выбілі адсюль гетмана Мазепу.
    Пасля гэтай вайны Ляхавічы перайшлі ў валоданне віленскіх біскупаў. У 1775 г. рашэннем сейма Ляхавічы з прычыны вялікага стратэгіч
    Аблога Ляхавіцкага замка. 1661 г.
    нага значэння і ролі ў абароне дзяржавы былі адабраны ў біскупа I. Масальскага, а замак перайшоў да дзяржавы 90. Апынуўшыся ў складзе Расійскай імперыі, Ляхавіцкая фартэцыя страніла сваё ваеннае значэнне. У першай палове XIX ст. замкавыя пабудовы прадалі гандлярам, якія разабралі абмуроўку замкавых умацаванняў і каменныя пабудовы. Цяпер ад Ляхавіцкага замка засталіся толькі сляды земляных валоў і вадзяныя равы, якія заплылі і дасягаюць 15 м шырыні.